- •Уводзіны
- •Трэніровачны тэст № 1 фанетыка і арфаэпія
- •Трэніровачны тэст № 2 арфаграфія
- •Трэніровачны тэст № 3 склад слова. Словаўтварэнне
- •Трэніровачны тэст № 4 назоўнік
- •Трэніровачны тэст № 5 прыметнік
- •Трэніровачны тэст № 6 займеннік
- •Трэніровачны тэст № 7 лічэбнік
- •Трэніровачны тэст № 8 дзеяслоў
- •Трэніровачны тэст № 9
- •Трэніровачны тэст № 10
- •Трэніровачны тэст № 11 сінтаксіс і пункіуацыя
- •Трэніровачны тэст № 12
- •Трэніровачны тэст № 13
- •Трэніровачны тэст № 14
- •Трэніровачны тэст № 15
- •Спіс выкарыстанай літаратуры
- •Структура аднаго варыянта работы
- •Рэкамендацыі па зместавым напаўненні інфармацыйна-даведачнага стэнда
Трэніровачны тэст № 1 фанетыка і арфаэпія
А1. Адзначце словы, вымаўленне і напісанне якіх супадае:
1) разьбяр, |
2) скібіна, |
3) смех, |
4) сядзьце, |
5) ураджай. |
|
Выконваючы заданні А1 – А4, трэба ўлічваць: 1) некаторыя спалучэнні могуць абазначаць адзін гук (гарадскі, суддзя); 2) адна літара можа абазначаць два гукі (яблык, здароўе); 3) свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г], [к’], [х’]) памякчаюцца; 4) на пісьме асіміляцыя зычных не перадаецца (мыешся, малацьба, пясчаны).
А2. Адзначце словы, вымаўленне і напісанне якіх не супадае:
1) без бацькі, |
2) ткацкі, |
3) усміхаешся, |
4) згінуў, |
5) камандзір. |
|
А3. Адзначце словы, у якіх аднолькавая колькасць гукаў і літар:
1) радасць, |
2) выяўленчы, |
3) выкананне, |
4) сейбіт, |
5) папялішча. |
|
Каб правільна выканаць заданні А3 – А4, трэба ведаць, што фанетычнае падаўжэнне перадаецца на пісьме падваеннем адпаведных літар. Такім чынам, пішацца дзве літары, а вымаўляецца адзін падоўжаны гук.
А4. Адзначце словы, у якіх літар больш, чым гукаў:
1) барацьбіт, |
2) людскі, |
3) пераязджаць, |
4) пад’ехаць, |
5) салаўіны. |
|
А5. Адзначце словы, у якіх спалучэнне дз абазначае адзін гук:
1) садзейнічаць, |
2) адзвінець, |
3) падземны, |
4) падзагаловак, |
5) пэндзаль. |
|
Выконваючы заданні А5 – А6, неабходна мець на ўвазе: два гукі гэтыя спалучэнні абазначаюць на стыку прыстаўкі (яна заканчваецца на д) і кораня, які пачынаецца з літары з або ж.
А6. Адзначце словы, у якіх спалучэнне дж абазначае два гукі:
1) агароджа, |
2) дажджлівы, |
3) аджыць, |
4) паджаць, |
5) аджартавацца. |
|
А7. Адзначце словы, у якіх літара я абазначае два гукі:
1) песня, |
2) ястраб, |
3) паядынак, |
4) сняданак, |
5) пад’язны. |
|
Заданні А7 – А8. Ётавыя галосныя е, ё, ю, я, а ткасама і абазначаюць два гукі: 1) у пачатку слова; 2) пасля галоснага; 3) пасля й, ў, мяккага знака і апострафа.
А8. Адзначце словы, у якіх літара ё абазначае адзін гук:
1) вясёлы, |
2) ёмісты, |
3) медальён, |
4) куп’ё, |
5) булён. |
|
А9. Адзначце словы, у якіх два мяккія зычныя:
1) дзверы; |
2) у таварыстве; |
3) смех; |
4) згінуў; |
5) ялíнка. |
|
Варта звяртаць увагу вучняў на словы з асімілятыўнай мяккасцю (тыпу смех, бярэзнік, але: скеміць, збіць, схіліць ). Многія вучні “не бачаць” мяккіх зычных у словах тыпу ёд, краіна, яліна ([йод], [крайіна], [йал’іна]).
А10. Адзначце словы, у якіх адбываецца прыпадабненне глухіх зычных да звонкіх:
1) лёгка, |
2) барацьба, |
3) футболка, |
4) хрэсьбіны, |
5) аддзяленне. |
|
А11. Адзначце словы, у якіх адбываецца прыпадабненне шыпячых зычных да свісцячых:
1) перавозчык, |
2) аддаляешся, |
3) расчырванелы, |
4) па сцежцы, |
5) у печцы. |
|
А12. Адзначце словы, у якіх адбываецца прыпадабненне свісцячых зычных да шыпячых:
1) счапіць, |
2) перавозчык, |
3) зжаць, |
4) пераможца, |
5) па кладачцы. |
|
А13. Адзначце словы, у якіх адбываецца прыпадабненне звонкіх зычных да глухіх:
1) грэбці, |
2) малацьба, |
3) медзь, |
4) падпяваць, |
5) дзядзька. |
|
А14. Адзначце словы, у якіх вымаўляецца падоўжаны гук [ц]:
1) (у) палацы, |
2) (у) спрэчцы; |
3) (на) кветцы, |
4) жыццё, |
5) (на) дзежцы. |
|
Гл. матэрыял у табліцах “Нормы вымаўлення некаторых зычных гукаў” і “Нормы вымаўлення некаторых спалучэнняў зычных гукаў”. Акрамя таго, трэба адрозніваць гукі мяккія і цвёрдыя. Так, [ц] і [ц’] — розныя гукі, параўнайце: у бо[ц]ы – бага[ц]е.
А15. Адзначце двухскладовыя словы:
1) мурог, |
2) фае, |
3) аазіс, |
4) вайна, |
5) соус. |
|
А16. Адзначце словы, якія правільна падзелены на склады:
1) а-ба-вя-зак, |
2) баль-зам, |
3) а-тлас, |
4) кро-пка, |
5) ав-і-яц-ыя. |
|
А17. Адзначце радкі, дзе абедзве падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:
1) вусы, прадзед, |
2) гусценькі, скала, |
3) каменны, сівізна, |
4) прыняць, прыняты, |
5) здаўна, спагада. |
|
Заданні А17 – А20. Гэта заданне, як паказвае вопыт цэнтралізаванага тэсціравання, было і застаецца адным з самых складаных. Праблема ў тым, што нерэальна вывучыць вымаўленне ўсіх слоў. Таму вялікае значэнне набывае пастаянная, сістэматычная праца настаўніка па фарміраванню ў вучняў умення правільна ставіць націск у словах (захоўваць акцэнталагічныя нормы беларускай мовы).
А18. Адзначце словы, у якіх няправільна пастаўлены націск:
1) грамадзянíн, |
2) цяжкí, |
3) крапівá, |
4) кáменны, |
5) выпáдак. |
|
А19. Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя абазначаюць націскныя гукі:
1) індустрыя, закід, |
2) заечы, касцяны, |
3) спіна, камель, |
4) рыхліць, рыхленне, |
5) засветла, кветнік. |
|
А20. Адзначце словы з другім націскным складам:
1) маленькі, |
2) бульбяны, |
3) адзінаццаць, |
4) жальба, |
5) гліняны. |
|
В1. Запішыце словы, якія вымаўляюцца так:
[п’ашчаны], [б’арэз’н’ік].
В2. Знайдзіце слова, у якім адбываецца прыпадабненне свісцячага да шыпячага. Запішыце, як вымаўляецца гэта слова.
1) кніжка, |
2) (на) дошцы, |
3) лічба, |
4) расчасала, |
5) шчасце. |
|
