Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
tsentralizavanae_testsiravanne_pa_belaruskay_mo...doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
643 Кб
Скачать
☆

Трэніровачны тэст № 3 склад слова. Словаўтварэнне

А1. Адзначце словы, будова якіх адпавядае схеме “прыстаўка + корань+суфікс + канчатак”:

1) бязрыбны,

2) бязрукі,

3) бязродны,

4) бязлюдны,

5) бязлíсты.

А2. Адзначце словы, будова якіх адпавядае схеме “прыстаўка + корань+ канчатак”:

1) пасінелы,

2) памыўся,

3) паціху,

4) бездараж,

5) памыць.

Трэба ўлічваць, што нязменныя словы і формы канчаткаў не маюць. Такія словы трэба азрозніваць ад тых, што маюць нулявы канчатак.

А3. Адзначце словы, аснова якіх складаецца з кораня і суфікса:

1) напісаны,

2) гуллівы,

3) вычытаць,

4) вечаровы,

5) бялізна.

А4. Адзначце рады, дзе запісаны аднакаранёвыя (роднасныя) словы:

1) вада — вадою,

2) падводны — падводнік,

3) водны — вадзяны,

4) вада — вадзе,

5) вада — водны.

А5. Адзначце рады, дзе запісаны формы аднаго слова:

1) зялёны — зеляніна,

2) зялёны — зялёная,

3) зялёная — зялёныя,

4) зялёны — пазелянець,

5) пазелянець — пазелянелы.

А6. Адзначце роднасныя (аднакаранёвыя) словы:

1) агарод,

2) гара,

3) загар,

4) гарыстаць,

5) узгорак.

А7. Адзначце словы, якія не ўваходзяць у рад аднакаранёвых слоў:

1) гімнаст,

2) гімнастыка,

3) гімназія,

4) гімнастычны,

5) гімн.

А8. Адзначце словы з нулявым канчаткам:

1) беразняк,

2) вільготнасць,

3) паказаць,

4) купэ,

5) цёпла.

А9. Адзначце словы, якія не маюць канчатка:

1) прыбор,

2) абыякавасць,

3) галопам,

4) удалечыні,

5) усміхаючыся.

А10. Адзначце нязменныя словы (формы):

1) кіно,

2) бервяно,

3) гледзячы,

4) па-мойму,

5) галіфэ.

А11. Адзначце словы, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам:

1) перакрычаць,

2) зблізку,

3) збор,

4) узаконіць,

5) аднавясковец.

А12. Адзначце словы, утвораныя суфіксальным спосабам:

1) шырыня,

2) блізка,

3) цёплы,

4) спераду,

5) ракетабудаўнік.

А13. Адзначце словы, утвораныя прыставачным спосабам:

1) непарадак,

2) дакруціць,

3) зборны,

4) збочыць,

5) ніхто.

А14. Адзначце словы, утвораныя постсуфіксальным спосабам:

1) асіннік,

2) маладосць,

3) параіцца,

4) хто-небудзь,

5) радуючыся.

А15. Адзначце словы, утвораныя бяссуфіксным спосабам:

1) прылёт,

2) чырвоны,

3) клятва,

4) заплыў,

5) скрып.

А16. Адзначце рады, дзе правільна паказана, як утварыліся словы:

1) дабрыня  добры (суфіксальны спосаб),

2) восень  асенні (прыставачна-суфіксальны спосаб),

3) выраб  вырабляць (бяссуфіксны спосаб),

4) выгуляцца  гуляць (прыставачна-постфіксальны спосаб),

5) вывучаны  навука (прыставачна-суфіксальны спосаб).

А17. Адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні патрэбнай формы адбываецца чаргаванне заднеязычных зычных гукаў са свісцячымі:

1) трава на (луг),

2) ісці ў адну (дарога),

3) расці пры (сцежка),

4) у госці да (цётка),

5) выпечка з (мука).

А18. Адзначце словы, пры змяненні якіх адбываецца чаргаванне галосных:

1) паркаль,

2) бор,

3) метро,

4) вучань,

5) кенгуру.

А19. Адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні патрэбнай формы назоўніка адбываецца чаргаванне зычных гукаў:

1) ісці па (вуліца),

2) стаяць на (вахта),

3) сказаць (сяброўка),

4) затрымацца па (дарога),

5) віднецца на (гара).

 Пры змяненні і ўтварэнні слоў у каранях часта адбываецца чаргаванне гукаў. Найбольш пашыраныя чаргаванні галосных гукаў:

о – а

э – а

[о] – [а]

[э] – [а]

возера – азёры, горад – гарадскі;

рэкі – рачны, цэгла — цагляны;

е – я

[‘э] – [‘а]

лес – лясны, бегаць – бягу;

ё – я

[‘о] – [‘а]

сёстры – сястра, вёсны – вясна;

е – і

[‘э] – [і]

кветка – квітнець, светлы – світанак;

е – а – о

[‘э] – [а] – [о]

несці – насіць – носіць, легчы – лажыцца – логава;

о – у – ы

[о] – [у] – [ы]

сохнуць – сухі – засыхаць;

о – і – е – я

[о] – [і] –

[‘э] – [‘а]

збор – збіраць – выберу – забяру;

о, е, а – нуль гука

[о], [‘э], [а] – [ø]

сон – сны, збор – забраць; дзень – дні, пень – пні; замочак – замочка (бегласць галосных);

ро – ры

[ро] – [ры]

кроў – крывавы, гром – грымець;

ло – лы

[ло] – [лы]

глотка – глытаць,

ле (ля) – лі

блеск (бляск) – блішчэць, бліскавіца.

А20. Адзначце словы, у якіх пры змяненні адбываецца бегласць галосных (чаргаванне [о], [э] з нулём гука):

1) колас,

2) бабёр,

3) арол,

4) горад,

5) рука.

А21. Адзначце назоўнікі, пры змяненні якіх у месным склоне адбываецца чаргаванне зычных у аснове слова:

1) мястэчка,

2) сажалка,

3) слых,

4) раз’езд,

5) універсітэт.

Пры змяненні і ўтварэнні слоў у каранях могуць адбывацца чаргаванні зычных гукаў. Найбольш пашыраныя наступныя чаргаванні:

[г] — [з], [ж]: берагі — на беразе — беражок;

[х] — [с’], [ш]: страха — страсе, стрэшка;

[к] — [ц], [ч]: рука — руцэ — зручны;

[з] — [ж]: вязаць — вяжу, казаць — кажу;

[с] — [ш]: пісаць — пішу, касіць — кашу;

[д] — [дз’] — [дж]: хада — хадзіць — хаджу; погляды — паглядзець — пагляджу;

[т] — [ч] — [ц]: святло — свячу — свяціць;

[ст] —[шч]: рост — вырошчваць, мост — намошчаны;

[ск] — [шч]: паласкаць — палашчу, плоскі — плошча;

[б’] — [бл’], [п] — [пл’]: любіць — люблю, сыпаць — сыплю, кпіць — кплівы

[м] — [мл], [в] — [ўл]: карміць — кармлю, лавіць — лаўлю.

А22. Адзначце выпадкі правільнага чаргавання ў аснове слова:

1) вавёрка — вавёрке,

2) чаромха — на чаромсе,

3) кветка — на кветцы,

4) сцяг — на сцязе,

5) чарга — па чарзе.

В1. Знайдзіце слова (словы), пры змяненні якіх адбываецца чаргаванне зычных у аснове. Запішыце адпаведную форму гэтага слова (слоў).

1) вуха — па ...,

2) каваль — пры ...,

3) падручнік — у ...,

4) задуха — у ... .

5) бег — на ... .

марфалогія і культура маўлення

У тэставых заданнях ў мінулыя гады па тэмах раздзела «Марфалогія» прапаноўвалася каля 12 заданняў (30% ад агульнай колькасці). Традыцыйна выносяцца заданні па наступных тэмах:

  • напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў;

  • ужыванне роду і ліку назоўнікаў;

  • ужыванне займеннікаў і лічэбнікаў і правапіс склонавых форм займеннікаў і лічэбнікаў;

  • ужыванне ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў;

  • правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў;

  • ужыванне і правапіс дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў;

  • правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў;

  • ужыванне і правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы.

Веды па ўсіх тэмах, якія вывучаюцца ў раздзеле “Марфалогія”, звычайна правяраюцца заданнямі як закрытага (А), так і адкрытага (В) тыпу. Які характар могуць мець гэтыя заданні, разгледзім на канкрэтных прыкладах.

.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]