- •Предисловие
- •Аграрная партия (ап)
- •I. Всеобщий кризис и поиск путей выхода из него
- •II. Идеологические основы и политические цели партии
- •IV. Наука и культура
- •V. Внешние отношения и военная политика
- •Белорусская партия женщин «Надзея»
- •I. Основные принципы деятельности партии
- •III. За что выступает наша партия?
- •II. Ближайшие цели партии
- •IV. Какое общество мы хотим создать?
- •V. Чьи интересы выражает партия?
- •VI. За партию общественного диалога и согласия
- •Белорусская партия «Зеленые» (бпз)
- •Белорусская патриотическая партия (бпп)
- •1. В политической области:
- •2. В социальной сфере
- •3. В духовной сфере
- •4. В области экономики
- •Белорусская социал-демократическая партия (Народная Грамада)
- •Белорусская социально-спортивная партия (бссп)
- •1. В области социальной политики
- •2. В области государственного строительства
- •3. В области экономической политики
- •4. В области экологии и охраны окружающей среды
- •5. В области внешней политики
- •Белорусская экологическая партия зеленых «бэз»
- •Коммунистическая партия Белоруссии (кпб)
- •I. Социализм — исторический выбор белорусского народа
- •II. Характеристика начала хх столетия
- •III. Стратегия и тактика кпб на современном этапе
- •IV. Задачи организационного и идейного укрепления кпб
- •Консервативно-Христианская Партия бнф (кхп бнф)
- •II. Галоўныя каштоўнасці
- •2.1. Беларускі народ
- •2.2. Беларуская мова
- •2.3. Беларуская зямля
- •2.4. Беларускія сімвалы
- •2.5. «Адраджэньне»
- •2.6. Рэлігія і нацыя
- •2.7. Беларускія культурныя традыцыі
- •2.8. Маральныя асновы нашай палітыкі
- •2.9. Свобода, межы свободы, годнасць чалавека
- •2.10. Вяршэнства агульнага дабра
- •2.11. Справядлівасць
- •2.12. Салідарнасць
- •2.13. Беларуская нацыянальная ідэя
- •2.14. Незалежная дзяржава
- •III. Асоба
- •3.2. Мова, выхаванне і адукацыя, культура, навука
- •3.3. Праца і адпачынак
- •3.4. Жыллё і горадабудаўніцтва
- •3.5. Медыцынскае абслугоўванне
- •IV. Дзяржаўны лад
- •4.1. Канстытуцыйныя прынцыпы
- •4.2. Структура улады, выбарчае права, адміністрацыйны падзел
- •4.3. Дзяржава і грамадзянская супольнасць
- •4.4. Права і парадак
- •V. Сацыяльная рынкавая гаспадарка
- •5.1. Прынцыпы вольнага сацыяльна-эканамічнага парадку
- •5.2. Эканамічны лад
- •5.3. Пабудова эфектыўнай эканомікі
- •5.4. Зямельнае пытанне
- •5.5. Экалогія
- •5.6. Сацыяльная абарона
- •VI. Беларусь на міжнародным узроўні
- •6.1. Прынцыпы знешняй палітыкі
- •6.2. Вектары знешнепалітычных дачыненняў
- •6.3. Бяспека дзяржавы, войска
- •VII. Заключэнне
- •Либерально-демократическая партия (лдп)
- •I. Политические принципы и ценности
- •1. Рост доходов населения, укрепление системы социальной защиты нетрудоспособных:
- •2. Обеспечение доступного первоклассного образования в Республике Беларусь:
- •3. Молодежная политика
- •4. Сохранение и развитие передовых направлений белорусской науки:
- •5. Надежное и доступное здравоохранение:
- •6. Сохранение и приумножение культурного многообразия и духовного наследия белорусского народа:
- •1. Восстановление доверия к государству
- •2. Снижение налогов и налоговая реформа
- •3. Наведение порядка в использовании бюджетных средств:
- •4. Укрепление конкурентных рынков и защита собственности:
- •5. Реформа государственного аппарата и борьба с коррупцией:
- •Создание правового государства
- •Объединенная гражданская партия (огп)
- •Белорусская социал-демократическая Грамада (бсдг)
- •V. Эканоміка
- •VI. Сельская гаспадарка
- •VII. Чалавек I грамадства
- •VIII. Чалавек I навакольнае асяроддзе
- •Партия бнф
- •Партия коммунистов Белорусская (пкб)
- •Республиканская партия (рп)
- •1. Текущий момент
- •2. Цели и задачи
- •3. Политическая демократия
- •4. Наши принципы
- •5. Экономическая политика
- •5.1. Приоритеты экономического развития Республики Беларусь
- •5.2. Стратегия социально-экономических преобразований
- •5.3. Роль государства в управлении экономикой
- •5.4. Структурная политика в экономике
- •5.5. Собственность в Республике Беларусь и политика в области приватизации
- •5.6. Особенности аграрной политики
- •5.7. Денежно-кредитная, финансовая и налоговая политика
- •5.8. Внешнеэкономическая политика
- •6. Социальная политика
- •7. Национальные отношения
- •8. Безопасность и оборона
- •9. Культура, образование и наука
- •10. Отношение к проблемам женщин
- •11. Молодежная политика
- •12. Международная политика
- •Республиканская партия труда и справедливости (рптс)
- •I. Республика Беларусь в современном мире
- •II. Республиканская партия труда и справедливости
- •III. Экономика и социальная политика
- •IV. Духовное развитие
- •V. Государственное устройство
- •Социал-демократическая партия народного согласия (пнс)
- •I. Партия народного согласия в политической жизни республики беларусь
- •II. Государственность республики беларусь
- •IV. Цели и пути общественного развития
- •V. Восстановление экономики
- •VI. Упрочение демократии
- •VII. Социальная политика
- •VIII. Проблемы культуры, образования и науки
- •IX. Внешняя политика
- •Содержание
V. Эканоміка
Асноўныя прынцыпы
1. БСДГ выступае за сацыяльную шматукладную эканоміку. Сацыялістычны прынцып цэнтралізаванага кіравання гаспадаркай павінен саступіць месца кіраванню эканамічнымі працэсамі на аснове рынку. Свабодная канкурэнцыя паміж вытворцамі — аснова прагрэсу, дабрабыту ў дзяржаве і сям’і. Аднак нічым не кантраляваная канкурэнцыя можа прывесці да негатыўных вынікаў: вынішчэнню прыродных рэсурсаў, экалагічнай катастрофе, несправядліваму размеркаванню даходаў, жабрацтву маламаёмных людзей. Таму разам з канкурэнцыяй павінны існаваць дзяржаўнае рэгуляванне эканамічных працэсаў і сістэма мер сацыяльнай абароны.
Змешаная эканоміка, у якой арганічна спалучаюцца механізм канкурэнцыі і дзяржаўнага рэгулявання, — найбольш высокавытворчая ў цяперашні час. Яна прынцыпова пераўзыходзіць усе існуючыя сістэмы эканамічнага гаспадарання. Такім шляхам ідзе ўся Заходняя Еўропа і іншыя перадавыя краіны свету.
2. Дэмакратычная эканоміка. Антыдэмакратычная практыка ў сферы эканомікі, адсутнасць права грамадзян на валоданне ўласнасцю заўсёды з’яўляліся той глебай, на якой прарастаюць дыктатарскія рэжымы. Існаванне дэмакратычнага беларускага грамадства будзе ўпэўненым толькі пры ўмове скасавання эканамічнай улады дзяржавы над грамадзянамі. Урад павінен сам і заўсёды выступаць супраць дзяржаўнай уласнасці. Даступнасць набыцця ўласнасці павінна стаць канстытуцыйна замацаванай прывілеяй кожнага грамадзяніна. Рыначная эканоміка магчыма толькі тады, калі закон не дазволіць ураду кіраваць эканомікай адміністрацыйнымі метадамі.
3. Палітыка падтрымкі канкурэнцыі з боку дзяржавы. Заахвочванне малых і сярэдніх прадпрыемстваў з мэтай палягчэння ўваходу ў рынкавыя адносіны. Збалансаваная структура малых, сярэдніх і буйных прадпрыемстваў — аснова сацыяльнай рынкавай гаспадаркі.
4. Эканамічнае заканадаўства. Рэформы ў галіне эканамічнага заканадаўства павінны ўключаць наступныя мерапрыемствы:
перабудову дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай службы;
стварэнне магутнай сістэмы падатковай інспекцыі;
арганізацыю антыманапольнага нагляду;
галоснасць у эканоміцы (перыядычная інфармацыя ў друку пра новыя камерцыйныя структуры, фірмы-банкруты, публікацыя звестак пра ўсе арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці). Павінен уладарыць прынцып: сумленнасць — лепшая палітыка.
5. Структурная палітыка. Правядзенне рыначных рэформ павінна адпавядаць патрабаванню комплекснасці і падмацоўвацца мерапрыемствамі структурнай палітыкі. Патрабаванне комплекснасці адлюстроўвае той факт, што паўнацэнны рыначны механізм ахоплівае не толькі сферу абмену рэалізацыі спажывецкіх тавараў і паслуг, але і фактараў вытворчасці, валютных і фінансава-крэдытных рэсурсаў.
Структурная палітыка павінна будавацца з улікам наступных фактараў:
адносна невялікіх памераў рэспу6лікі;
выгаднага геапалітычнага становішча;
структурнага дысбалансу ў сектарна-галіновым аспекце (заняпад сельскай гаспадаркі, неразвітасць сферы паслуг);
— наяўнасці высокага навуковага і тэхнічнага патэнцыялу.
6. Умацаванне нацыянальнага характару эканомікі, што абазначае яе перабудову з найбольшымі выгодамі для народа Беларусі. Неабходна таксама надаць асаблівую ўвагу развіццю традыцыйных беларускіх рамёстваў, вырабу беларускіх прамысловых тавараў, беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, якія здольныя заняць годнае месца на сусветным рынку.
Асаблівасці беларускай эканомікі:
а) вялікі інтэлектуальны патэнцыял. Беларусь мае адзін з самых высокіх паказчыкаў у Еўропе па адукацыі. Высокі ўзровень навукова-тэхнічнай эліты Беларусі — вызначальны фактар для разгортвання навукаёмістых тэхналогій;
б) прыродныя рэсурсы Беларусі. Беднасць Беларусі на прыроднае багацце — гэта міф пракамуністычных колаў Беларусі і шавіністычных палітыкаў Расіі. Мы маем прыродных рэсурсаў на душу насельніцтва больш, чым у нашых суседзяў — Латвіі ці Літвы, і апярэджваем многія еўрапейскія дзяржавы.
Найвялікшае наша багацце — лес, магчымасці эксплуатацыі якога нявычарпальныя, Беларусь мае каштоўныя мінеральныя воды, сапрапелі, даламіты, фасфарыты.
в) Неабходна надаць вялікую ўвагу развіццю традыцыйных беларускіх рамёстваў, вырабу, беларускіх прамысловых тавараў, беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі.
7. Выкарыстанне выдатнага геапалітычнага становішча Беларусі ў Еўропе. Праз Беларусь здаўна праходзяць шляхі паміж Усходам і Захадам, Поўднем і Поўначчу. Гэта дае магчымасць стварэння сістэмы сэрвіснага абслугоўвання транзітных патокаў, грузаперавозак і інш. Багатая навакольная прырода і геаграфія Беларусі дае падставы для развіцця міжнароднага турызму.
Неадкладныя меры ў гаспадарцы.
1. Правядзенне ўсеагульнай і дэмакратычнай прыватызацыі. Абавязкам урада з’яўляецца ініцыіраванне заканадаўства, якое датычыцца дэмакратызацыі і забеспячэння даступнасці ўласнасці. Ажыццяўленне хуткай прыватызацыі ў першую чаргу будзе абумоўлена даваннем льгот прыватнаму сектару.
Працоўныя дзяржаўных прадпрымстваў і ўкладчыкі дзяржаўных банкаў атрымліваюць адпаведныя акцыі і становяцца ўласнікамі маёмасці.
2. Рэалізацыя двухузроўневай банкаўскай сістэмы, якая ўключае нацыянальны банк, ці «банк банкаў», і сетку камерцыйных банкаў. Арганізацыя фінансавых рынкаў: фондавай біржы, пенсійных і страхавых фондаў, рэарганізацыя ашчаднага банка.
3. Перабудова інфармацыйна-аналітычнай службы. Пераход ад сакрэтнасці да адкрытасці, стварэнне службы эканамічнага маніторынгу, г. зн. «сачэння», у тым ліку па дынамщы вартасці спажывецкага кошыка з адкрытым надрукаваннем метадалогіі састаўлення індэксаў вартасці жыцця і вынікаў назіранняў.
4. Змяненне функцый дзяржаўнага бюджэту, перанос цэнтра цяжару з фінансава стратнага дзяржсектара на:
сацыяльную абарону;
фінансаванне фундаментальных даследаванняў, адукацыі, аховы здароўя, служб дзяржкіравання.
5. Спыненне друкавання пустых грашовых знакаў. Правядзенне грашовай рэформы і рэарганізацыі сферы знешнеэканамічнага абмену (устанаўленне рэальных курсаў нацыянальнай валюты і іх рэгуляванне). Хутчэйшае ўвядзенне беларускіх грошай дасць магчымасць абараніць унутраны рынак і вывесці Беларусь на еўрапейскі ўзровень.
6. Дзеля стварэння здаровай канкурэнцыі неабходна прыцягненне замежнага капіталу, замежных бізнесменаў і спецыялістаў.
7. Распрацоўка і прыняцце дзяржаўнай праграмы развіцця дробнага прадпрымальніцтва ў сферы паслуг і асабліва фермерства.
8. Стварэнне нацыянальнага беларускага прадпрымальніцтва (нацыянальнай буржуазіі). Неабходна арганізоўваць курсы, школы брокераў, заахвочваць для гэтага нацыянальна свядомую моладзь. Усталёўваць кантакты з замежжам і пасылаць туды беларускую моладзь дзеля вучобы бізнесу.
Роля дзяржавы — у абмежаванні свайго ўмяшання ва ўсіх выпадках, калі ўмяшанне замінае творчай дзейнасці, але не тады, калі гэтая дзейнасць не можа развівацца без дапамогі дзяржавы.
