Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК па гісторы Беларусі_ІПД_2.5.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Абвяшчэнне ссрб (студзень 1919 г.): прычыны і палітычныя наступствы. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср.

11 лістапада 1918 г. нямецкае камандаванне капітулявала перад Антантай, у Германіі разгарнулася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. У дадзеных умовах РСФСР дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, і савецкія войскі пачалі займаць акупіраваныя тэрыторыі. Да сярэдзіны лютага 1919 г. яны занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. На вызваленых землях ствараліся органы савецкай улады. Яшчэ ў студзені 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) пад кіраўніцтвам А. Чарвякова. Ён заахвочваў савецкія ўлады да вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Супраць гэтай ініцыятывы выступіў Аблвыкамзах, які ўвогуле не лічыў беларусаў асобным народам і не бачыў патрэбы ў вырашэнні нацыянальнага пытання. У снежні 1918 г. было выбрана Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый (Дз. Жылуновіч). Белнацкаму і Цэнтральнаму бюро было даручана падрыхтаваць Маніфест аб беларускім урадзе. 30 снежня адбыўся Першы з'езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, на якім было абмеркавана пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. 1 студзеня 1919 г. было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэс­публікі Беларусь (ССРБ). Але 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб пе­радачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў у склад РСФСР, а Мін­скай і Гродзенскай губерням было дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. 27 лютага 1919 г. на аб'яд­на­ным пасяджэнні ЦВК ССРБ і ЛССР было прынята рашэнне аб утварэнні Літбел.

У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў. Урад Літбел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму (харчразвёрстка, палітычныя рэпрэсіі, адмова ад перадачы зямлі непасрэдна сялянам), не здолеў арганізаваць абарону. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна.

На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. У гэтых умовах Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы. Пра Літбел размовы больш не ішло. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.

4. Пачатак будаўніцтва сацыялістычнай эканомікі. Політыка «ваен­нага камунізма».

Вясной 1918 г. савецкі ўрад прыняў шэраг надзвычайных мер у галіне эканомікі, што атрымалі назву палітыкі “ваеннага камунізму”. Асноўныя яе прынцыпы – гэта правядзенне харчовай развёрсткі; увядзенне манаполіі хлебнага гандлю; нацыяналізацыя ўсёй прамысловасці; жорсткае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў; усеагульная працоўная павіннасць.

У рэчышчы новай палітыкі была праведзена ліквідацыя прыватнага гандлю, была адзяржаўлена кааперацыя, спрабавалі арганізаваць прамы прадуктаабмен паміж горадам і вёскай.

Харчовая развёрстка заключалася ў фактычнай канфіскацыі лішкаў хлеба для пакрыцця выдаткаў на армію і ўтрыманне рабочых. Хлеб браўся за па­пяровыя грошы ці даўгавыя распіскі. Праводзілася яна сіламі рабочых атрадаў і камітэтаў беднаты, што мелі неабмежаваныя паўнамоцтвы. Вынік – сяляне ўтой­валі запасы, адмаўляліся засяваць больш зямлі, чым неабходна для пра­жыт­ку сваёй сям’і (скарачэнне пасяўных плошчаў), месцамі было арга­нізавана ўз­броенае супраціўленне прадатрадам.

У пераўладкаванні вёскі новая ўлада вялікую ролю надавала стварэнню саўгасаў. Мэтай іх стварэння была спроба спрасціць працэдуру рэквізіцыі хлеба. Ствараліся саўгасы на падставе «Палажэння аб сацыяльным землеўладкаванні і мерах пераходу да сацыялістычнага земляробства» (прынята ў лютым 1919 г.). Згодна з гэтым дакументам, з нацыяналізаваных панскіх маёнткаў выдзяляліся маёнткі з высокай культурай гаспадарання, размешчаныя блізка да буйных цэнтраў – у іх ствараліся саўгасы. Астатнія маёнткі прызначаліся для стварэння калектыўных гаспадарак іншых тыпаў.

Сельская гаспадарка к 1921 г. была ў цяжкім становішчы: калектыўныя гаспадаркі былі стратнымі і не карысталіся папулярнасцю ў сялян. Асноўны цяжар харчразвёрсткі клаўся на плечы серадняцкіх гаспадарак, якія складалі ас­ноўную масу сельскага насельніцтва. Не менш цяжкая сітуацыя склалася ў пра­мысловасці. Тут існавала абсалютная цэнтралізацыя кіравання прадпрыем­ствамі і іншымі звеннямі гаспадаркі. Кіраванне ажыццяўлялася глаўкамі. Право­дзілася рэарганізацыя прамысловасці ў накірунках – аб’яднання дробных на­цыя­на­лізаваных прадпрыемстваў (аблягчала кіраванне і забеспячэнне); адкрыцця новых дзяржаўных прадпрыемстваў; арганізацыі кааператыўных прадпрыем­стваў.

Савецкая ўлада ўжо ў першыя гады існавання заклала асноўныя элементы камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Адначасова, пасля вызвалення тэрыторыі ад захопнікаў, пачалося аднаўленне прамысловасці.