- •Уcтанова адукцыі
- •«Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі»
- •Апорны канспект курса лекцый па дысцыпліне
- •“Эканамічная сацыялогія”
- •Часть 1 для студэнтаў спецыяльнасцей 1 – 25 01 07 – Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве 1 – 26 02 03 – Маркетынг
- •Лекцыя 1 Сацыялагічнае бачанне эканомікі1
- •Лекцыя 2 Эканамічныя паводзіны
- •Лекцыя 3 Сацыяльныя інстытуты
- •Лекцыя 4 Сацыяльная стратыфікацыя
- •Лекцыя 6 Сацыяльная мабільнасць
- •Лекцыя 7 Сацыялогія прадпрымальніцтва
- •Лекцыя 8 Рынак працы
- •Лекцыя 9 Прадаўцы і спажыўцы паслугаў
- •Залескі Міхал Антонавіч Апорны канспект курса лекцый па дысцыпліне
- •220114, Г. Мінск, вул.Ф. Скарыны, 8, к.2
Лекцыя 4 Сацыяльная стратыфікацыя
Аўтарам сучаснае тэорыі стратыфікацыі з'яўляецца Піцірым Сарокін (1889-1968), паходжаннем комі, каторага Ленін выгнаў з Расеі. Ў Амэрыцы Сарокін стварыў свае фундамэнтальныя творы: <Социальная и культурная динамика> (1937-1941), <Социальная мобильность> (1927). Вы можаце лагка знайсці ў бібліятэцы, альбо ў Сеціве выбраныя творы Піцірыма Сарокіна ў перакладзе па расейску і ягоную аўтабіяграфію.
Свет людзей, паводле Сарокіна, ёсць сацыяльнай прасторай, каторая прасякнутая пэўнымі сувязямі і адносінамі. Ўся сістэма грунтуецца на дзвух асноўных восях: гарызантальнай і вэртыкальнай мабільнасці. Схематычна гэта выглядае як дзіцячая цацка - піраміда, па талерках і стрыжні каторай перамяшчаюцца асобы і групы людзей. Натуральна, што галоўныя восі могуць быць дапоўнены, напрыклад , эканамічнай, сацыяльнай, прафэсійнай падпрасторамі.
Відавочна, што ўжо пры нараджэнні чалавек трапляе ў пэўную частку сацыяльнай прасторы, з каторай і пачынаецца ягоны рух ў грамадстве.
Дарэчы, Сарокін працаваў ў Расеі, ў Пецярбурскім універсітэце, побач з Кандраццевым, Чыжэўскім, Гумілавым і таму яго цікавіла змяненне ў часе, рытмічнаць гэтага змяненне. Калі казаць пра сацыяльную піраміду, то гэта, найпадобней, піраміда з пяску. Яна не можа быць вышэй за пэўную велічыню бяз змяненняў ў шырыні асновы. Праз тое, казаў Сарокін, эканамічная, сацыяльная і культурная гістарыя не мае пэўнай тэндэнцыі. Нацыі то ўзмацняюцца, то слабеюць, ўздым ў іхнай культуры і гаспадарцы змяняяцца заняпадам.
Між іньшым, ва ўсіх згаданых даследчыкаў працягласць цыкляў атрымалася аднолькавая, зацемім, на розных статыстычных базах: 3-5, 7-8, 10-12, 40-60, 1200 гадоў. І толькі Чыжэўскаму пашчасціла заўважыць сапраўдны чыннік працэсу, каторы ён трапна назваў зямным рэхам касьмічных бураў.
Другім бокам даследванняў Сарокіна стала разуменне нутранай супярэчлівасці вынікаў Вялікай Французкай і Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыяў: роўнасць і свабода не ў стане ўзрастаць адначасова.
Роўнасць магчыма вымераць ў эканамічным пляне ў два спосабы: праз багацце і праз прыбытак. Самы высокі ўзровень роўнасці ў свеце па прыбытках маюць Беларусь і Славаччына. Рэкамэндую паглядзець пра каэфіцыент Джыні.
Але вам зразумела, што сацыяльная няроўнасць бярэцца не з прыбытку, а адразу са старту. Роўнасць жа з'яўляецца спакваля, ў залежнасці ад таго, наколькі абмежаваныя магчымасці прасунуцца ўгару, то бок, ці ёсць роўнасць перад законам, роўнасць асваення магчымасцяў, роўнасць ва ўзнагароджанні за роўную працу.
І ва ўсіх грамадзтвах суіснуюць ўсе тыпы роўнасці і няроўнасці.
Але варта адрозніваць няроўнасць па багацці і прыбытках ад сацыяльнай няроўнасці, каторая ёсць абмежаваннем доступу да абмежаваных даброт. Ў нашым краі мы маем 0,7% сем'яў заможных, 9% тых што жывуць някепска і, фактычна ўсіх астатніх статус каторых афіцыйна залежыць выключна ад методыкі ацэнкі ўзроўню галечы. Пытанне ў тым, адкуль заможнасць? І як колькасць шчаслівых ад тога залежыць.
Што да беднасці, то мне давялося вымяраць яе ў нашым крае на замову Сусветнага Банку па ўласнай мэтодыцы, што грунтавалася на простым факце: багатыя выдаткуюць на ежу 5-7% сямейных прбыткаў, а сярэдні беларус –75%. Мэтодыка вынікае з вядомага вам закону Энгеля. Цікава паглядзець і на сярэдні ўзрост, так бы мовіць, звычных рэчаў: ложка, альбо тэлевізара ў сем'ях з розным прыбыткам і розных краінах. Дык у нас не толькі Гомельская вобласць сусветны цэнтр доўгажыхарства, а і ўся краіна чэмпіён свету па працягласці жыцця лядоўняў, аўтамабіляў і тэлевізараў. Не кажучы ўжо пра шафы. Тут, праўда, нельга скідываць з рахунку нацыянальныя традыцыі.
Ідэёлагамі няроўнасці ў соцыюме сталі ў паваенны час Кінгслі Дэвіс й Ўілбэрт Мур. Яны звязалі няроўнасць з функцыямі ўлады, аўтарытэтам, прэстыжам; лічылі яе сродкам адбору лепшых на адказныя месцы ў грамадстве. Але лепшы ўладар і лепшы чалавек не сінонімы. Да таго ж, а хто ведае, што важна дзеля грамадства не зараз, а паслязаўтра.
Сарокін параўнаў сітуацыю з ваганнямі ківача. Ад рэвалюцыйнага прарыву з нічога да ўсяго да блякаванне мабільнасці элітамі, нават праз традыцыю, напрыклад, каставую сістэму.
Касты робяцца не раптам. Ім папярэднічае гіерархія, каторая бярэцца ад аб'ектыўнай няроўнасці людзей, хоць на паляванні ў першабытным лесе, хоць на звышсучаснай вытворчасці.
Таму прастору можна падзяліць на чатыры часткі: прастора нармальных асобаў, прастора крымінальных асобаў, прастора асобаў з абмежаванымі магчымасцямі і прастора дэгенэратаў.
Праблема грамадства ў тым, каб захоўваць памеры прасторы “нармальных” асобаў максімальна вялікімі. А што ж “абмяжоўвае магчымасці”, спытаецеся вы. Хаця б плоць. Мужчыны не падобныя на жанчынаў. Ўдава жыве горай за ўдаўца. Адчулі розніцу. Першая фізіёлогічная, другая – сацыяльная. Раса і вера могуць быць тым бар'ерам, праз які не пераскочыш.
Тут складаны пункт ўсёй сарокінскай тэорыі, бо што лічыць лепшым і нармальным? Зірніце на сучасную Эўропу, край дзе нельга пакараць смерцю гвалтаўніка дзяцей і можна ўзяць шлюб з асобай сваёй плоці. Зірніце на нашы мікрарёны, дзе быць «бандзытам» зусім не заганна.
Такім чынам у нас набралася ужо чатыры крытэрыюма: прыбытак, ўлада, здольнасці (і веды) ды заняткі. Калі здольнасці і заняткі пэўнага кштальту не даюць адпаведнага прыбытку і ўлады пачынаецца ў грамадстве сацыяльная і навэт фізіёлогічная палярызацыя, а часам і дэградацыя на палюсах. Згадаем клясычную літаратуру: марлакаў з элоямі і няздольных дваранаў з расейскага срэбнага веку.
Ўлада нараджаецца з няроўнасці, яе прызнаюць дзеля ўласнай няздольнасці вырашыць ўласныя праблемы самастойна і за тое чакаюць ад ўлады эфэктыўнасці. Такая эфектыўнасць выяўляецца ва ўзгодненых дзеяннях тых, хто належыць да ўлады, ў той ці іньшы спосаб ўплывае на прыняцце рашэнняў – элітаў.
Тэорыю элітаў прыдумаў В. Парета (1848-1923). Але ні ён, ні ягоныя паслядоўнікі не вытлумачылі неабхднасць устойлівых элітаў і межы тае устойлівасці. Так што, плябеем і дагэтуль можа лічыць сябе кожны, хто лічыць непазбежным існаванне патрыцыяў.
Вынікам стратыфікацыі з'яўляецца паўсюдная наяўнасць дзвух элітаў, адна з каторых ўвесь час абвінавачвае другую ў пазамерным імкненні да ўлады.
Над кім ўладараць? Гістарычна вядомыя чатыры тыпы стратыфікацыі: рабства, касты, саслоўі і клясы. Перамяшчэнне са страты ў страту з цягам часу робіцца ўсё меньш фармальна абмежаваным. Але ад таго не лягчэйшым.
Возьмем сацыялізм. Яго будвалі паслядоўна і доўга, на грунтоўным тэорэтычным падмурку. Пры тым мелі на мэце пабудаваць бясклясавае грамадства. Што ж атрымалася? Тры саслоўя… Намэнклятура ў складзе вышэйшых парцейцаў, сілавікоў, гаспадарнікаў і бюракратаў. Халуі намэнклятуры. І ўсе астатнія. Зразумела з нутраным падзелам па прыбытках, багацці, магчымасцях. Чаму саслоўі, бо не было непралазных межаў паміж імі.
Зараз намэнклятура рэстаўруе капіталізм і адкрывае вам незлічоныя магчымасці і перспэктыву стаць сярэдняй клясай ў абмен на дэлегаванне ўладных паўнамоцтваў. Ужо лепей, мгчымасці ўзрастаюць, аўтаномія асобы пабольшваецца. Хіба што тэмп малы, можа жыцця не хапіць. Але гэта ужо іньшыя праблемы.
