Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lection1.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Лекцыя 6 Сацыяльная мабільнасць

Людзі ў няспынным руху. Грамадства змяняецца на вачах. Соцяльныя перамяшчэнні і змяненні ў статусе людзей ёсць сацыяльнай мабільнасцю. Кожны рухаецца сам па сабе, але, дзеля падабеньства мэтаў і каштоўнасцяў ў выніку маем рух вялікіх сацыяльных групаў. Згадайце зараз лекцыю пра сацыяльную стратыфікацыю і спосабы дзялення сацыяльнае прасторы. Відавочна, накірункі, тэмп і адлегласць, каторую праходзіць кожны, розныя.

Дзве рэчы тут прымушаюць задумацца. Мала хто хоча хутка састарыцца і памерці, ды гэтак сама мала ахвотнікаў скаціцца на дол па сацыяльных прыступках. Так, але ж шэрагі тых, хто прайграў жыццёвую гонку, менавіта праз неадменнасць часу і спаборніцтва, папаўняюцца.

Некатрыя спрабуюць падмяніць, альбо справакаваць змену статуса праз змену месца жыхарства і робяцца мігрантамі.

Мабільнасць магчыма падлічыць, аддзяліць сукупныя змены ад адносных і навэт спрагназаваць тэндэнцыі. Бальшыня прадзедаў тут прысутных была сялянамі. З дзядоў выйшлі ужо рабочыя, а з бацькоў і дзяцей: тое што мы маем. І чым далей, тым адрозненне гэнэрацыў рабілася мацнейшым.

Але гэта рух не бясконцы, а, як і бальшыня сацыяльных працэсаў, падобны на рух ківача. Ўзрастанне канкурэнцыі на вышэйшых паверхах адштурхоўвае частку людзей да бацькоўскх і дзедаўскіх ўзроўняў. Умовы канкурэнцыыі ёсць чыннікам мабільнасці, гэтак сама як дыяпазон выбару (amount mobility), наяўнасць разнастайных і прывабных статусаў.

Зацемім, што мноства яшчэ не гарантыя, бо бальшыня статусаў можа быць наканаванай.

Што дапамагае лезці наверх? Ўласны розум, багаьце бацькоў, альбо ўдзел ў кансалідаванай групе.

То, ў апошнім выпадку, атрымаецца найхутчэй удзел ў групавай мабільнасці. Асабліва калі гэтая група учыніць якую рэвалюцыю. Зразумела, эліты мяняюцца. А маштаб тут неістотны, ці то гэта раён , ці то завод, ці то цэлы край.

Практычна ж, ў жыцці мала хто падымаецца значна вышэй за бацькоў. Агульная лічба фармуецца пераважна дзеля высілкаў тых, каму не пашчасціла нарадзіцца лордам, альбо дачкой мільянэра.

Някепска ўплывае на кар'еру жыццё ў вялікім горадзе, дзеля багацця і разнастайнасці статусаў.

Зрэшты, калі за адно жыццё бальшыня нацыі не робіць вялікіх скачкоў ў сацыяльным пляне, то варта прызнаць структуру ў тае нацыі эканомікі досыць рызыкоўнай. Бо наканаваны народжаннем статус прыліпае да бальшыні, і толькі адмова ад радасцяў жыцця на карысць будучыні дазваляе ўзляцець рок-зоркам альбо спартсмэнам і робіць гэых людзей аб'ектам масавай цікаўнасці, асабліва да іхнага жыцця. Зразумела, каб знайсці ў сваім жыцці падабенства і надзею на лепшы лас.

Хаця лепшы лас дае пераважна структурная мабільнасць. Тыя з вас, хто апынецца ў галіне дзейнасці, што хутка расце, будзе расці разам з мабільнай сувязьзю, напрыклад.

Піцірым Сарокін паказаў што мабільнасці спрыяюць інстытуты грамадства: войска, царква, школа (альбо навука, калі браць шырэй), ўласнасць – карацей, ўсё што можа зрабіцца каналам дзеля пераскоку праз нейкі бар'ер.

Меў рацыю, бо грамадства зацікаўленае ў няспынным функцыянавані інфраструктуры жыццезабеспячэння. Нам ўсё роўна, хто ў пажарніка ці хірурга тата, калі тыя мусяць нас ратаваць. Таму блякаванне мабільнасці ў падобных каналах цыркуляцыі ўспрымаецца грамадствам вельмі балюча.

З іньшага боку, той, хто кантралюе каналы сацыяльнай мабільнасці, той кантралюе грамадства, завод, рэгіён. Кантроль пачынаецца з максімальнага закрыцця доступу ва ўласную сацыяльную групу праз патрабаванне ад прэтэндэнтаў тых самых якасцяў, каторыя ва ўдзельнікаў групы ёсць дамінантнымі. Вы можаце самастойна пашукаць такія групы вакол сябе і ў цэлай краіне.

Абысці заслоны магчыма праз міграцыю і ў пэўных групах яна ўзрастае. Тых групах, што імкнуцца павысіць сацыяльны статус істотна. Пераважна па чынніку багацця. А наогул, ў нашую краіну, бадай што адзіную ў Эўропе прыягжае больш людзей, чым пакідае наш край. І людзі тыя пераважна беларускага паходжання.

На міграцыю ў нечым падобная бягучасць працоўнай сілы. Ў пошуках заробку людзі многа што робяць. Але, зацемім, пакуль заробак на 40-45% не перавышае тое, што вы маеце, не грошы ёсць галоўным чыннікам пераходу працаўніка.

Выключэнне ўяўляе сабой з тога працэсу г.зв. уцёкі мазгоў. Тут часцяком на першым пляне стаіць магчымасць працаваць ў патрэбных умовах, а грошы робяцца нейкім дэсэртам, ці бонусам да кляснай, напрыклад, лябараторыі.

Ня дай божа нікому патрапіць ў яшчэ адну спецыфічную мабільную групу: да рознага кштальту уцекачоў. Уцякаць ёсць тысяча прычынаў і палітычныя заняткі, між іньшым, з іх апошняя.

Ў кніжках не пішуць пра прычыны флюктуацыйныя, нібыта выпадковыя, альбо валюнтарысцкія. Зарэгуляваўшы, напрыклад, жыльлавы рынак мы можам атрымаць ў Беларусі мабільнасць, спрычынёную пошукам таннага жытла.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]