Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lection1.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Лекцыя 7 Сацыялогія прадпрымальніцтва

Раніцай, калі мы выходзім з хаты, то збольшага ўяўляем сабе, што будзе каштаваць нам газэта, мэтро альбо абед ў якой сталоўцы. Але, калі надумаемся купляць, напрыклад, кватэру, то ўжо мусім моцна задумацца адносна ўласнай плацежаздольнасці па пазыцы, калі нават маем займадаўцу са ста тысячамі вольных даляраў.

Пра што думаем? Пра будучыню. А якая будучыня ў гэтым выпадку нас цікавіць? Тая ў якой пануе эканамічны парадак. Бо кожны беларус, катораму больш за пятнасце гадоў здольны ўявіць, чым пагражае няўстойлівы стан эканомікі на прыкладзе сітуацыі ў нашай краіне на працягу апошніх пятнаццаці гадоў.

На пачатку гэтага перыяду пакупная здольнасць рубля была роўная 0.87 даляра, зараз - 0,0005 даляра. Краіна прайшла праз дзве дэнамінацыі, праз гіпэрінфляцыю, паліўныя крызісы і палітычную нестабільнасць. Але і зараз вялікай упэўненасці пры даўгатэрміновых пазыках няма. Ў чым прычына. Палітыкі назавуць вам мноства...

Эканамічная сацыялагія бачыць прычыну ў адным: ваша плацежаздольнасць ў будучыні яшчэ не ў дастатковай ступені залежыць ад вас: вашай прадпрымальнасці і энэргіі. Таму што так арганізаваная эканоміка. Прадпрымальнік6 ў ёй не галоўны.

А які і чаму? Давайце пацікавімся.

Прадпрымальнікам будзем лічыць чалавека, каторы арганізаваў, альбо спрабуе арганізаваць нейкую справу, што дасць зыск. Неістотна ў дадзеным выпадку прававая форма арганізацыі, крыніцы фінансавання і многа чаго яшчэ7. Галоўнае – спосаб дзеянняў, ў каторы ён гэта робіць:

  1. свабода ў выбары мэтаў і сродкаў іхнага дасягнення;

  2. самастойнасць ў прыняцці рашэнняў;

  3. поўная і усвядомленая адказнасць за свае рашэнні і стан справаў;

  4. непасрэднае кіраванне ходам справы;

  5. сталая арыентацыя на зыск.

Каб мець зыск ён мусіць знайсці патрэбу, прыдумаць тэхнолагію яе задавальнення, прафінансаваць яе рэалізацыю і задаволіць патрэбу па кошце, што пакрые папярэднія выдаткі з ліхвой.

Чаму ж ён упэўнены, што гэтак і атрымаецца. На прыканцы 19 стагодздзя Вільям Джэмс (1842-1910) назваў дзве прычыны: славалюбства і прагу спаборніцтва. Праз паўстагодздзя Д. Макклелланд и Дж. Аткінсан назвалі гэта “імкненнем дасягаць”, то бок перазыходзіць эталаны, што зададзеныя старымі інстытутамі грамадства.

Аткінсан ў 1964 годзе эксперыментальна высветліў, што прадпрымальнікі ганарацца сваімі поспехамі, а не-прадпрымльнікі – проста ім радуюцца. Таму прадпрымальнік рызыкуе, а паспаліты чалавек будуе стратэгію на пазбяганні правалу. Пры тым паводле Б. Вэйнера, (1972) няўдача толькі больш матывуе прадпрымальную асобу на дасягненне.

Дык вось, калі ў грамадстве неспрыяльныя ўмовы дзеля бізнэсу, то ў бізнэс не йдуць людзі з малым і навэт сярэднім памкненнем да дасягнення. Між тым, статыстыка сведчыць, што найбольш таленавітыя прадпрымальнікі, з найвышэйшым інтэлектуальным ўзроўнем – не самыя вялікія рызыканты. І яны ў такіх варунках пачынаюць “гуляць ў другія гульні”. Тое самае, і гэта не парадокс, адбываецца і пры вельмі спрыяльных умовах дзеля бізнэсу.

Паспяховыя прадпрымальнікі прагнуць зыску і смелыя рашэнні звязваюць з цвярозым разлікам абставінаў і ўласных здольнасцяў. Прыбытак дзеля іх не выйгрыш, насамрэч, а нешта накштальт каперскага прызу за тэхнічнасць, прадбачанне і , ў апошнюю чаргу – рызыку і смеласць.

Ў сэнсе эўрыстычных здольнасцяў добры прадпрымальнік нічым не адрозніваецца ад добрага навукоўца: ў наяўных знаках ён бачыць схаваны ад іньшых сэнс. Ён нестандартна вырашае простыя задачы. Ён хітра абмінае знешнія перашкоды. Ён адрознівае другаснае ад галоўнага і ўсе сілы кідае на апошняе ў патрэбны час.

А вось адрозніваецца прадпрымальнік ад навукоўца тым, што адначасова падбірае неабходныя рэсурсы, кадры і інфармацыю.

Вось чаму карпарацыі, каторыя ўзначальваюць мэнэджэры па найме, інэртныя да тэнічных і сацыяльных інавацыяў, пазбягаюць рызыкі, меней выдаткуюць на даследчыя праграмы, са спазненнем рэагуюць на ваганне прыбыткаў і маюць даўжэйшыя тэндэнцыі росту выдаткаў. (Дж. Бернхайм)

Іньшая рэч, ці дае дадатковую свабоду тым карпарацыям кіраўніцтва ад мэнэджэраў. Зараз 2/3 найбуйнейшых амэрыканскіх карпарацыяў кантралюецца мэнэджэрамі і кантроль літаральна аддзяліўся ад ўласнасці. Ў ідэялягічным змаганні з камуністычнай ідэёлагіяй гэтую выснову выкарыстоўвалі як прыкмету знікнення ўласнасці. Але зацемім, страта кантролю яшчэ ня ёсць стратай ўплыву дзеля атрымання сваёй долі.

На разе, маё памкненне ў будучыню як прадпрымальніка вызначаецца тым, што краіна ёсць адной звышкарпарацый, каторую кантралюе група буйных мэнэджэраў. Становішча вызначаецца тым, якія рашэнні яны прымаюць адносна маіх дзеянняў, наколькі іхная свабода здольная прыўнесці элемэнты няпэўнасці ў маю сітуацыю. Так, гэты чыннік я не ў стане кантраляваць. Мы няўпэўненыя ў будучыні, як прадпрымальнікі, ў той ступені ў каторай не ў стане кантраляваць тых, хто кантралюе самую няпэўнасць. Праз колькі гадоў мне зачытаюць вэрдыкт пра зьмену правілаў гульні, каторая спавадуе нечаканы пройгрыш.

Але, паверце, гэта істотна, ды не вызначальна. Вашага рашэння і волі недастаткова, калі не хапае інвэстыцыйных сродкаў, дзеля ажыццяўлення рашэнняў. А наш тып эканомікі не лепшы дзеля дробных інвэстыцыяў. Дробны і сярэдні капітал з такіх краінаў і з нашай, ў тым ліку, спрабуе уцякаць.

Напрыклад, я вырашу арганізаваць курортны бізнэс на поўдні, але на Украіне і ў Баўгарыі выдаткі перавысяць мае магчымасці. Альбо я захачу дапамагчы гараджанам пасяліцца ў зяланых і чыстых прыгарадах, аднак не знайду дастатковага попыту, бо дзеля бальшыні дамы там каштуюць болей, чым яны зараз здольныя сабе дазволіць.

Альбо, я пачую, што бацькі незадаволеныя адукацыяй дзяцей ў школах і пажадаю вучыць іх лепей. Але не знайду памяшкання дзеля малой школы, каб пачаць працу. І выяўлю, што мая вялікая свабода яшчэ ня ёсць гарантыяй асабістага поспеху.

І зноў рэсурсы. На думку бальшні - грошы. Але, калі яны з’яўляюцца, бальшыня высвятляе, што іхная свабода ужо залежыць не ад таго, што яны робяць і навэт не ад таго, што яны маюць. А ад таго, кім яны ёсць.

Напрыклад, іх могуць не пусціць ў нейкі звышэлітарны клюб, не паважаць дзеля расы, плоці, ўзросту, нацыянальнасці. Непрыемна, але гэта ужо ніяк не залежыць ад вашых дзеянняў і ніякая свабода гэта не зменіць.

Былыя дзеянні, альбо іхная адсутнасць, набытыя здольнасці, дыпламы, стаж, досвед і навэт акцэнт, каторы засвоены ў дзяцінстве і ніяк не выпраўляецца. Кожны можа пераканацца, што мінулае і нашы дзеянні ў ім ніяк не супадаюць з прынцыпам свабоды волі і адказнасці за сёняшніе дзеянні, а гэта вельмі суворае абмежаванне ў любым бізнэсе.

Штодзённы выбар чыстага мінулага – найрызыкоўнейшая частка прадпрымальніцтва як з’явы. Сёння ніхто не ў стане нічога зрабіць, каб змяніць свой мінулы выбар. Свабода прадпрымаць сёння прадвызначаная тым, што вы зрабілі з партнерамі і контрагентамі ўчора і ёй “прадвызначаная”.

І, нарэшце, калі гэты этап пераадолены, высвятляецца, што вы – беларус, і найлепей адчуваеце сябе тут, сярод людзей, каторыя робяць ўсё ў чаканы спосаб, а не там, дзе можна зарабіць хутка і многа. І вы разумееце, што вашы дзеянні там мелі меньшы эфэкт, чым ў гэтым “балоце”, бо там была неўпэўненасць і несвабода, а не тут. Там вы не разумелі таго, што і чаму робяць другія людзі, і не ведалі самі, што рабіць, каб дасягнуць патрэбнага выніку.

6 Дзеля разумення прадпрымальніцтва як сацыяльнай з’явы варта звярнуцца да творчасці Макса Вэбэра (1864-1920) нямецкага эканамісты, гістарыка і сацыялага. Начытаны ў К.Марксе і Ф.Ніцшэ ён здоляў зліць іхныя канцэпцыі ў сваёй, каторая да сёння, бадай наймацней за астатнія, ўплывае на сусветную сацыялагію.

Навізна ягоная была ў, так бы мовіць, сацыяльным атамізме, выдзяліенні сацыяльнага дзеяння як непадзельнай мінімальнай часткі, прычыны і наступства міжасабовых адносінаў. Сукупнасць мэтанакіраваных індывідаў ўтварае грамадства. Дзеля паскарэння руху да мэтаў індывіды каапэруюцца. Рацыянальныя шляхі каапэравання цягнуць стварэнне інстытутаў, ў каторых рэалізуецца функцыя ўлады. Мэтам ўлады адпавядае інстытут бюракратыі.

Вось дзе корань сацыяльнага руху: масавы адбор рацыянальных, то бок прадказальных альгарытмаў сацыяльнага дзеяння дзеля эфэктыўнай каапэрацыі, безрызыкоўная бюракратыя – дзеля кантролю над каапэрацыяй і дух прадпрымальніцтва – ў адчуванні рызыкі, безагляднай упартасці, нястомнай працы і абранасці ад бога.

7 Нагадаю, што партнерства прадпрымальнікаў – гэта хаўрус, каторы пераследуе пэўную гаспадарчую мэту ў адпаведнай галіне дзейнасці дзеля атрымання зыску праз сумесную дзейнасць альбо аб’яднанне маёмасці.

А ці не тое самае маюць на мэце карпарацыі? Тое самае - зыск, але партнерства мае два адрозненні:

ў ім саўдзельнічаюць канкрэтныя асобы, каторыя дасягнулі пагаднення між сабою беспасрэдна, наўпрост;

дзейнасць партнерства завяршаецца, калі хаўруснікі разыходзяцца.

Ўсе астанія формы: гандлавыя дамы, камандзітныя таварыствы, таварыствы з абмежаванай адказнасцю, акцыянэрныя таварыствы, - выйшлі з таварыства простага, партнерства, хаўруса.

Некаторыя паміраюць без свабоды і кахання, а бяз ежы паміраюць ўсе. З яе пачалося. Браты, альбо іньшыя спадкаберцы бачылі, што пасля смерці старэйшага ў радзіне гаспадарку дзяліць нельга – і працягвалі весці яе разам. Сваякі, прымакі, адпушчаныя на волю рабы часцяком дабраахвотна пры той гаспадарцы заставаліся. Такое партнерства з абагульненай маёмасцю навэт адлюстраванае ў рымскім праве, там яно завецца societas omnium bonorum, радзіна, па нашаму. Ў гэткай вялізнай сям’і гаспадарчая дзейнасць была прасякнутая не толькі прававымі, але і маральнымі нормамі і абавязацельствамі.

Ў адрознянне ад сучасных хаўрусьнікаў нашыя продкі аб’ядноўвалі ўсе рэчы і, акрамя таго, маёмасныя правы, каторыя былі набытыя партнерамі да аб’яднання й навэт тыя, каторыя меліся з’явіцца ў будучыні дзеля разлікаў па даўніх справах, атрымання спадчыны, шлюбу і да таго падобных прычынаў.

Дзеля чаго людзі ішлі на гэткую форму партнерства, каторая моцна нагадвае нейкі першабытны калгас? Таму што, быўшы да калгаса падобнай па абавязках, тая форма партнерства радыкальным чынам адрознівалася па правох хаўрусьнікаў. Бо кожны мог з агульнай маёмасці задавальняць ўсе свае патрэбы, асабістыя і сямейныя, а таксама разлічвацца па пазыках каторыя браў пасля таго як зрабіўся хаўрусьнікам, альбо навэт тыя, што браў некалі сам, калі з тым грамада пагадзіцца, бо гэта на яе карысць будзе.

Ў часы нашай гістарыі, пра каторыя маем пісьмовыя звесткі, непарушных радзінных партнерстваў ужо не было. Вельмі высокая ступень абагульнення маёмасці і правоў не перашкаджала нікому пакінуць хаўрус па ўласным жаданні і без, так бы мовіць, “калегіяльнага” рашэння.

Прыклад найстаражытнейшага партнерства вучыць нас, што акрамя перспектываў павелічэння зыску моцным бокам партнерства ў гаспадарчай справе з’яўляецца рост агульных магчымасцяў пры скарачэнні індывідуальных рызыкаў. Пры адсутнасці страхавога забеспячэння, альбо ва ўмовах незабяспечаных і шматлікіх новых рызыкаў, гаспадарчае партнерства выступае першай натуральнай формай іхнага пераразмеркавання. Прыклад даму страхавыя палі і статкі вікінгаў, вядомыя ў Ісландыі з 12 стагодздзя.

Трансфармацыя на базе новых тэхналагіяў гарадзкой гаспадаркі ў сярэднія вякі істотна змяніла эканамічны змест гаспадарчага партнерства. Адбыўся, дзеля цэхавай арганізацыі, магдэбурскага, торнскага і іньшых правоў, навэт пэўны рэгрэс. Партнерства, што зваліся ў германскім праве gesammte Hand, то бок “адзінай рукі”, дзеля падаткавых і паліцэйска-магістрацкіх патрабаванняў былі непарушныя, накштальт расейскай сялянскай “общины”.

Напрыклад, цэх зарубачоў, каторыя зьбіралі па вёсках цяляты і свіьні на мяса, ў сярэдзіне сябе зрабіў хаўрус па дастаўцы карэспандэнцыі і пасылак, каб паражняком не ездзіць. Да пачатку 19 стагодздзя гэткая “мясніцкая” пошта працавала ў германскіх землях побач з поштай князёў Таксіс, каторыя зрабілі хаўрус па дастаўцы сярод сваіх ганцоў.

Адказвалі па абавязацельствах хаўрусьнікі субсідзіарна, з трэцімі асобамі мелі дачыненні толькі прыватныя, правамі да ўступу ў хаўрус не ахвяравалі. Ліквідацыя партнерства вяла да спрошчанага падзелу маёмасці на роўныя долі паміж ўсімі наяўнымі удзельнікамі. Затое, мелі гарантаваны рынак.

Прыклад сярэднявечнага гаспадарчага партнерства сведчыць, што пры недастатковым ўзроўні камунікацыі ў грамадстве і недасканаласці права партнерства дае удзельнікам новыя магчымасці ў прамоцыі і абароне рынку.

З рымскіх часоў простае таварыства было вядомай формай камэрцыйнага партнерства, але не дамінавала ў адносінах. Ягоны росквіт звязаны з эпохаю Адраджэння і чарговым тэхнолагічным скачком цывілізацыі.

Не набыўшы яшчэ формы юрыдычнай асобы, ці то формы акцыянэрных таварыстваў нашаг часу, яно было формай часовага аб'яднання дзвух або болей фізычных асобаў дзеля адной, ці то шэрагу гаспадарчх апэрацыяў, што мелі на мэце атрыманне зыску. Адносіны паміж хаўрусьнікамі устанаўліваліся праз пісьмовую дамову, што складалі паводле звычайных прававых нормаў дзеля абавязацельстваў. Дамова змяшчала мэту хаўрусу, апісанне маёмасці і працоўнага удзелу партнераў і парадак распараджэння маёмасцю і працай. Такія партнерствы не мелі яшчэ органаў знешняга прадстаўніцтва і не ставілі перад сабой гэнай задачы. Дачыненні кожнага з хаўрусьнікаў з трэцімі асобамі не ўскладалі на астатніх аніякіх дадатковых абавязацельстваў.

Безумоўна ў жыцці здараюцца выпадкі, калі няма часу раіцца, ды і партнеры не побач, а справа пад пагрозай. Нехта мог рызыкнуць ўсім сваім, што меў. Па справядлівасці потым і разлічваліся. Але, калі справа даходзіла да суду, то хаўрусьнікі неслі адказнаць хіба ў межах свайго ўзбагачэння ў параўнанні з пачаткам дзейнасці, астатняе было справай рызыканта.

Спосабам прыняцця рашэнняў была агуьная згода, што да маёмасці і магчымасцяў, каторай распараджаўся хаўрус. Пакінуць партнерства можна было ва ўсякі момант, але заставалася віна за страты, каторыя выклікае звычайна гвалтоўнае спыненне гаспадарчай дзейнасці. Той самы прававы вынік давала смерць аднаго з партнераў.

Практыка раннекапіталістычных формаў партнерства вучыць нас, што пры пашырэнні гаспадарчай дзейнасці партнерства дае канкурэнтную перавагу ў частцы распараджэння істотнымі маёмаснымі комплексамі і пашыраным колам працоўных рэсурсаў.

Разам з тым: складанасць дзейнасці вымагае многа і дакладна пісаць ў дамовах пра размежаванне маёмасных і немаёмасных правоў, да таго ж, па за дамовай застаецца мноства пазыцыяў, каторыя рэгулююцца выключна катэгорыямі маралі: гэта поўны ўзаемны давер, праца на хаўрус, як на сябе самога. Ўявіце сабе сучаснага дзялка і прыкладзіце да яго гэтыя патрабаванні...

Пашырэнне рынкаў і маштабу дзейнасці запатрабавала пастаяннага знешняга прадстаўніцтва мноства гаспадарчых адзінак. Тут зразумелым робіцца, чым ёсць ў хаўрусе імя. Асаблівую увагу звернем на гэты момант. Здавалася б, што тое імя: гук, слова, а партнерства, каторае мае сталае імя, ужо нясе ў сабе нешта іньшае.

За агульнае найменне партнеры плоцяць ўзаемнай залежнасцю і субсідзіарнай адказнасцю па абавязацельствах. Гэта ужо гандлавы дом, ў межах дамовы пра каторы вельмі істотна устанавіць прынцыпы ўзаемнай залежнасці і стаўленне да дачыненняў з трэцімі асобамі.

Дзеля таго з’яўляецца складачны капітал, але ён яшчэ ўласнасць хаўруснікаў, а не юрыдычнай асобы. Але браць адтуль, пакуль справа ідзе ніхто сам не мае права. Таму хаўрусьнікі маюць права вета на рашэнні каторыя ім не да спадобы.

Нарэшце з’яўляецца мэнэджэр, пакуль што не наёмы, а адзін з сяброў, па генэральнай даверанасці, што падпісаная ўсемі партнерамі. І такое партнерства выступае ў дачыненнях са знешнім светам ужо як юрыдычная асоба, асабліва што тычыцца суду, каторы вядзецца па месцы знаходжання распараджальніка фірмы. І ужо на судзе хаўрусьнікі выступаюць не як фізічныя асобы, а як прадстаўнікі фірмы. Крэдыторы партнерства маюць пры тым перавагу над крэдыторамі партнераў.

Практыка гандлавых дамоў вучыць нас, што фармалізацыя адносінаў партнерства на гэтым этапе дадала перавагі па знешнім прадстаўніцтве інтэрэсаў партнераў ад імя цэлага, пры тым імя апынаецца ужо не проста найменнем, а ў першасным, згорнутым выглядзе, гандлавай маркай альбо знакам абслугоўвання. Але тое, што пасля разбурэння партнерства, адказнасць за ягоныя страты магла перайсі на прыватную маёмасць хаўруснікаў было непрыемна і не дазваляла пашыраць кола партнераў. Да таго ж амаль немагчыма эфэктыўна удзельнічаць ў некалькіх партнерствах такога.

Такім чынам мы бачым, што з цягам часу рабілася з партнерствам, каторае ішло ад сямейных і родавых сувязяў. Ды і зараз сямейныя сувязі часцяком сустракаюцца сярод партнераў па бізнэсе.

Мы разгледзелі партнерства ў гаспадарчай практыцы генэтычна і убачылі ягоныя перавагі: гэта максімізацыя зыску праз пашырэнне магчымасцяў і размеркаванне рызыкаў, паляпшэнне прамоцыі і абароны рынку, пісьмовае прававое афармленне удзелу ў кіраванні і распараджэнні маёмасцю і правамі, падвышэнне эфектыўнасці знешняга прадстаўніцтва і выкарыстанне гандлавых марак і знакаў абслугоўвання.

Калі ўсяго, што пералічылі вышэй, няма ў наяўнасці, то мы маем справу не з партнерствам, а з агульнай маёмасцю, ўласьнікі каторай апынуліся аб’яднаныя выпадкова: communio incidens.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]