- •Перыядызацыя беларускай літаратуры хх ст. Яе нацыянальна-гістарычныя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •Асноўныя заканамернасці развіцця беларускай літаратуры пачатку хх ст.
- •Карусь Каганец — паэт, празаік, драматург, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч.
- •Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •Ядвігін ш. “Золата”. Спроба рамана.
- •Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. .
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.
- •Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •Публіцыстычная спадчына Цёткі.
Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
Як толькі з’явіліся першыя апавяданні Ядвігіна Ш., аб ім загаварылі як аб арыгінальным празаіку, таленавітым сатырыку і гумарысце. Ен хутка становіцца вядомым за межамі Бел. Ен пачаў пісаць задоўга да таго, як з’явілася магчымасць друкаваць напісанае на бел.м. Творы на рус мове-самая рання старонка прозы. Па-беларуску напісаў больш 30 апавяданняў.
Зборнікі:
-Бярозка(1912)
-Васількі(1914)
Сувязь апавяданняў з фальклорам:
-па сваіх стылевых якасцях проза мела шмат агульнага з народнай казкай
-першыя творы-літаратурная апрацоўка народных паданняў, казак, анекдотаў: “Важная фігура”, “Хлеб”, “Суд”, “Чортава ласка”. Проза Ш. паказальна ў тым сэнсе, што ўплыў фальклорнай традыцыыі акрамя літ задач меў і практычнае значэнне: як сродак асветы. Апавяданні Ш. ― апрацоўка казак, легенд, жартаў з мэтай фарміравання маральных пастулатаў. Ен адчуваў пульс жыцця. Матывы розныя, але сутнасць адна ― трэба павышаць самасвядомасць народа. У Ядвігіна Ш. героямі апавяданняў выступаюць жывелы, што таксама сведчыць аб сувязі з фальклорам. Жывелы выступаюць носьбітамі пэўных чалавечых якасцей.
Вопыт Якуба Коласа і Ядвігіна Ш:
Дабратворны ўплыў на творчасць Ядвігіна Ш. аказала з’яўленне “НН” і “Ндолі”, вакол якіх згуртавалася бел.інтэлігенцыя. Пашыраліся літ.сувязі пісьменніка, устанавіліся яго асабістыя кантакты з Купалам і Коласам. У свае сюжэтна-сялянскай прозе Ядвігін Ш. ішоў побач з Коласам, даўшы асобныя творы,жанрава амаль ідэнтычныя з яго казкамі жыцця: “Гадунец”. Сваей імпрэсійна-паэтычнай (“Васількі”, “Раны”, “Чаму?”),прытчава-дыдактычнай( “Баба”, “Награда”, “Чалавек”)лірычна-сюжэтнай прозай (“Бярозка”)ен папярэднічаў прозе Багдановіча, а таксама імпрэсіям-абразкам маладога Бядулі.
Гумарыстычныя апавяданні (серыя навэл пра сялян і іх прыгоды ў горадзе. Мужык выступае наіўным і прастадушным. Смех бічуе як сялян, так і паноў. У сялян-герояў гэтых гумарэсак-шмат літ.папярэднікаў:селянін герой інтэрмедый 17-18ст. Гэтыя творы-пераапрацоўка нар.анекдотаў.):
-“Вучоны бык”,
- “З маленькім білецікам”
-“Пазыка”
-“Заморскі звер”
-“Цырк”
Пераважная большасць алегарычных апавяданняў Ядвігіна Ш. па форме, стылі, па сатырычнай накіраванасці нагадвае байкі ў прозе. Для іх характэрны то легкі гумар, то з’едлівая сатыра, то пранікнены лірызм. За празрыстымі алегарычнымі вобразамі і сітуацыямі стаяць рэальныя чалавечыя характары.
Алегарычныя апавяданні:
-“Падласенькі”- сатырычная камедыя. Алегоря складаецца з чатырох сцэн і ў кожнай з іх раскрываецца ў розных варыянтах адна і тая ж думка: сцярпець любыя пакуты, абы вучыўся сынок. Падласы=бедны бел.селянін, цягавіты, самаахвярны, які мяркуе, што толькі адукацыя дапаможа мужыку супраць цемры і галечы. На суд выносяцца і паводзіны інтэлігенцыі, якая, атрымаўшы адукацыю на бацькоўскія грошы, пачынае цурацца і бацькоў і мовы. Прыемы: апрадмечванне ўстойлівых фразеалагічных спалучэнняў: здзіраць скуру, тры скуры спусціць, стаць чалавекам, бычыны розум.
-“Рабы”- пародыя на тупое, блізарукае жыцце
- “Дачэсныя”- выкрыццём сквапнасці, несумленнасці, няўдзячнасці, ашуканства.
-“Павук”-Накіравана супраць прыгнятальнікаў, якія жывуць за кошт працоўных. Павук-паны, капіталісты; мухі-працоўныя людзі, бязвінныя ахвяры несправядлівага ладу. Задача: даць мастацкае асэнсаванне становішча ў краіне пасля паражэння рэвалюцыі 1905. Павук раставіў сеткі, так як рабілі яго дзяды і прадзеды. Муха трапіла ў палон, так як яе бабкі і прабабкі. Аднак цяпер, у новы час, нешта змянілася. Калі раней кожная муха, трапіўшы ў сетку, толькі галасіла, то гэтая ўжо асмелілася і пагражаць павуку. Новыя сеткі сімвалізуюць рэакцыю, што панавала ў краіне, узмацненне паліцэйскіх рэпрэсій. Такім чынам, Ядвігін Ш. супраць рэвалюцыі. Ен шукае іншыя сродкі і метады, змянення існуючага парадку.
-“Гадунец”
-“Дуб-дзядуля”- У цэнтры апавядання вобраз мужыка, які ў сне шукае ваду старому дубу. Пошукі прыводзяць селяніна да трох азёр, ля якіх ён сустракае трох бабуль — Працу, Бяду і Цярпенне. Бабулі хочуць дапамагчы людзям, але іх вялікія намаганні не могуць пазбавіць чалавека поту, слёз і крыві. У апавяданні паказваецца цяжкі лёс бел селяніна, выказваецца шчырае спачуванне народу, мара аб яго лепшым будучым.
-“Бярозка”-распавядаецца пра горкую жаночую долю, пра людскую жорсткасць. Расказваецца, як у народнай сумнай песні-лірычна-ўзнесла,жаласліва,з мноствам паэтычных параўнанняў,паўтораў,з інверсіямі. Сентыментальны тон апавядання.
Уяўляюць сабой нешта пераходнае паміж алегорыяй і рэалістычным, псіхалагічным апавяданнем. Гэта сінтэз традыцыйных фальклорных і ўласна індывідуальных аўтарскіх мастацкіх прыемаў. Фальклорныя элементы: вобраз бярозкі, казачны вобраз дуба-волата, фантастычныя элементы.
Баечныя сродкі мастацкай тыпізацыі, што выкарыстоўвае Ядвігін Ш.:
-характары тыповыя
-яны пададзены ў складаных грамадскіх узаемаадносінах
-характары не маюць індывідуальных рыс
-яны пазбаўлены рэалістычнай канкрэтыкі
-псіхалагізм іх абагульнены
Менавіта ў алегарычных творах пісьменнік найбольш поўна праявіў свой сатырычны талент.
Пісьменнік свабодна і ўпэўнена адчуваў сябе ў жанры празаічнай байкі. Аднак рэалістычнае апавяданне ўвесь час прыцягвала яго ўвагу магчымасцю больш глыбока адлюстраваць рэчаіснасць. Пісьменнік-гуманіст шчыра спачувае бедам народа. У яго творах яскрава гучыць пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці.
Рэалістычныя(псіхалагічна-бытавыя) апавяданні:
-“З бальнічнага жыцця”-паказаў майстэрства псіхалагічнага аналізу. Апавяданне будуецца на яркім драматызме знешніх сюжэтных сітуацый. Жорсткае жыцце заўчасна кінула чалавека ў абдымкі смерці. Гэтая ж жыццевая жорсткасць зрабіла людзей абыякавымі да чужой трагедыі. Вось у чым пісьменнік бачыць драматызм жыцця.
-“Зарабляюць”
-“Гаротная”-вобраз гераіні раскрываецца і праз апавяданне аўтара, і праз яе ўласныя меркаванні аб сваіх учынках, аб розных праявах вясковага жыцця і т.п. жыццевая гісторыя сваім аб’ектыўным зместам выклікае пратэст супраць той сацыяльнай рэчаіснасці, у якой столькі жорсткасці, бесчалавечнасці, слез і гора. адно з самых моцных апавяданнеў. Суровае,рэалістычнае,сацыяльна-вострае адлюстраванне праўды народных пакут у дарэвалюцыйнай весцы.
-“Пры выкананні службовых абавязкаў”-палітычна востры. Быў апублікованы толькі пасля рэвалюцыі ў 1920.
Адметная рыса яго рэалістычных апавяданняў гэта выключнасць герояў і абставін, у якія яны жывуць і дзейнічаюць. Імкненне да псіхалагічнага аналізу ў мастацкай прозе, майстэрствам будаваць востры драматычны сюжэт Ядвігін Ш. унес прыкметны ўклад ў развіцце беларускай прозы наогул і жанру апавядання ў прыватнасці.
Вяршыняй рэалістына-канкрэтнага выкрыцця паліцэйшчыны-навела “Зарабіў”.
вершы ў прозе “Васількі” -прывіваў нац.прозе жанр верша ў прозе,заснаваны на новым для бел.літ.кампазіцыйным прынцыпе. Арганічнае яднанне нац.сімволікі з пластычна-эмацыянальным стылем пісьма. Верш паказвае паглыбленую ўвагу да ўнутранага свету чалавека, да праблем духоўнасці (месца мастацтва ў жыцці, адносіны яго да рэчаіснасці, васількі як сімвал красы, жыта як рэчаіснасці), выяўленне ў слове “чыстага” руху душы, думкі, - усё гэта было НОВЫМ і для Я., і для маладой бел. прозы.
