- •Перыядызацыя беларускай літаратуры хх ст. Яе нацыянальна-гістарычныя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •Асноўныя заканамернасці развіцця беларускай літаратуры пачатку хх ст.
- •Карусь Каганец — паэт, празаік, драматург, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч.
- •Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •Ядвігін ш. “Золата”. Спроба рамана.
- •Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. .
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.
- •Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •Публіцыстычная спадчына Цёткі.
Ядвігін ш. “Золата”. Спроба рамана.
Раман “Золата”-адзін з першых бел.раманаў. Аднак ен застаўся незакончаным.Твор быў надрукаваны ў 1920 годзе. Раман з’явіўся лагічным працягам той работы па ўзбагачэнні апавядальнай культуры бел.прозы, якая праводзілася пісьменнікамі дагэтуль у бытавых апавяданнях. Асноўная тэма: улада грошай. Грошы, багацце, золата-вось той д’ябал, які так заблытаў чалавечыя адносіны і прывеў да трагічнай развязкі. Падзеі ў рамане адбываюцца на Бел пасля адмены прыгоннага права. Тэма “улады гроша” не новая ў сусветным мастацвте. Але Ядвігін Ш. раскрывае яе на новым жыццевым матэрыяле, падае характары ў спецыфічных нац абставінах. У творы апісаны быт, норавы, патрэбы, спадзяванні бел селяніна, ярка выяўлены асноўныя рысы сялянскай псіхалогіі, узаемаадносіны мужыка з местачковым мяшчанствам. Аднак, як адзначалася ў крытычнай літаратуры, перавага аддаецца сюжэту, дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, раскрыццю сацыяльна-класавых канфліктаў, што, безумоўна, крыху зніжае мастацкія вартасці твора. Ядвігін Ш.-раманіст не паглыбляецца ў сацыяльна-класавыя канфлікты вескі. Адсюль прынцып пабудовы рамана на дэманічным пачатку характараў асобных з герояў,на фатумным пачатку,які прадвызначае лес герояў. У творы напружаны дэмакратычны сюжэт, праглядаецца логіка развіцця характара, ёсць цікавыя псіхалагіч назіранні, аналіз душэўнага стану герояў. А тэта з'яуляецца значным дасягненнем маладой бел прозы. У цэлым раман напісаны вельмі роўна,мова яго гнуткая,выразная, экспрэсіўная. Спалучае ў сабе рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі
Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. .
Стаяў на вытоках бел публіцыстыкі!
Артыкул:
-“Люди – людьми забытые”:
Роздум пра Беларусь і народ
Пра стан мовы і адсутнасць яе ў сіст адук і друку
Згадвае праграмы збірання белар гаворак
“К борьбе с холерою”:
Бел фразеалаг, прым, прыказкі як папярэдж ад хваробы
-“Не убивайте их!!”:
Звар да бел легенд пра буслоў
Бусел для Бел – сімвал роднага краю
Клічныя сказы і дзеясл заг ладу — гуманіст гучанне
Нарыс:
-“Лісты з дарогі”(нарыс):
Вывуч побыт сялян, эканам станов, адук
Падзел на раздзелы (часткі падарожжа)
1910 – падарожжа па родным краі. 27 мая выбраўся з Вільні і пешшу накіраваўся па Ашмянскім тракце. Падарожнічаў да канца верасня, прайшоўшы больш за 400 верст. Свае пісьменніцкія ўражанні, грамадзянскі роздум над эканамічнымі і нацыянальнымі праблемамі жыцця бел.селяніна зафіксаваў у нататках “Лісты з дарогі”. Жанр: публіцыстычны нарыс. Бяда селяніна ў беззямеллі і бяспраўі – да такога вываду прыходзіць Ядвігін Ш. многа думак выказвае пісьменнік наконт мовы. Яго заўседы хвалявала праблема народнай асветы. Ядвігін Ш. выступае супраць казеннай сістэмы адукацыі. Яго турбуе тое, што ў школах вучаць не на роднай мове. Асноўную віну за тое, што беларус, ледзь трошкі вывучыцца, пачынае цурацца роднай мовы, пісьменнік ускладае на сістэму асвет, русіікатарскую палітыку
