- •Перыядызацыя беларускай літаратуры хх ст. Яе нацыянальна-гістарычныя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •Асноўныя заканамернасці развіцця беларускай літаратуры пачатку хх ст.
- •Карусь Каганец — паэт, празаік, драматург, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч.
- •Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •Ядвігін ш. “Золата”. Спроба рамана.
- •Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. .
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.
- •Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •Публіцыстычная спадчына Цёткі.
Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
Іпастасі:
-Паэтэса-рэвалюцыянерка,
-асветнiца(“Лемантар", "Гасцінец для малых дзяцей", "Першае чытанне для дзетак беларусаў")
-рэдактар,
-настаўнiца,
-публiцыст,
-вучоны,
-медыцынскi работнiк
Псеўданімы: Цетка, Мацей Крапіўка, Гаўрыла з Полацка, Тымчасовыі. Цетка ― таму што цетка бел літ.
Нарадзілася 3.07.1876 у в.Пешчына(Гродзенская вобл) у сям’і заможных сялян. Але бацькі вымушаны былі многа працаваць таму аддалі Алаізу з яе малодшым братам гадавацца да бабкі у Тарэсін. Пасля яе смерці зноў жыла з бацькамі ў в.Стары Двор. Першапачатковая адук: у вандроўнага настаўніка. У 18 гад паступіла ў 4 клас Віленскай прыватнай гімназіі Прозаравай. Скончыла з пасведчаннем на званне хатняй настаўніцы арыфметыкі.
1902 ― паступіла ў 7 клас гімназі, потым на курсы выхавацелек i кiраўнiц фiзiчнай адукацыi, наладжаных вядомым вучоным, прафесарам Лесгафтам у Пецярбургу. Праграма курсаў уключала такiя прадметы, як фiзiка, астраномiя, матэматыка, хімія, прыродазнаўства, усеагульная гiст, гiст лiт. Тут жа і “уцягнулася” у нацыянальна-вызваленчы рух. На яе кватэры часта ладзіліся канферэнцыі БСГ.
1904-праца фельчаркай у Нова-Вілейскай лячэбніцы.
снежань 1905 выехала ў Галіцыю з-за пагрозы арышту.
1906 выдала два зборнікі вершаў “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду” у Галіцыі.
другая палова 1906 вяртаецца ў Вільню, прымае ўдзел у выданні “Нашай долі”, затым зноў едзе ў Галіцыю, паступае на філасофскі факультэт у Львове вольнай слухачкай. Укр этнограф Іларыен Святніцкі дапамог выдаць два яе зборнікі (“Хрэст на свабоду”, “Скрыпка беларуская”), якія былі падпісаны псеўданімам Гаўрыла з Полацка. Выдае падручнік-хрэстаматыю “Першае чытанне для дзетак беларусаў”. Вывучае гіст., нар.тэатр і фальклор=>навукова-даследчая праца “Батлейка на Беларусі і іх сувязь з польскай драматычнай літаратурай”. Адкрываецца туберкулез легкіх=>на курорт Закапанэ.
1908-1909 ― вучыцца на гуманітарным фак. Кракаўскага ўнівера.
1908-падарожжа па Італіі(Рым, Венецыя, Фларэнцыя)
На працягу 1910 наведвае Вільню, Пецярбург пад чужым пашпартам
1911 – выходзіць замуж за Сцяпана Кейрыса (інжынер)=>змена прозвішча, вяртанне на радзіму, выдае часопіс “Лучынка”.
1913-у Італіі
1914-у Фінляндыі і Швецыі
На вайне працавала сястрой міласэрнасці.
1916 звестка аб смерці бацькі, вяртанне ў веску Стары Двор Лідскага павета. Там у той час была эпідэмія тыфу. Сама яна захварэла, і ў ноч з 4 на 5 лютага памерла. Там жа і пахавана.
На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.
Пачынала сваю творчасць Цетка пад моцным уплывам Багушэвiч. Яна наследуе яго творч прынцыпы, яго iдэi. Асобныя вершы непасрэдна пераклiкаюцца з вершамi Багушэвiча: "Мае думкi", "Музыкант беларускi". Але Цетка жыла у iншы час, яе творчасць разгортвалася у перыяд рэвалюцыi 1905-1907г., калi жыцце ставiла перад лiт новыя задачы. Самымі раннімі з яе вядомых вершаў лічацца "Лета" і "Восень", апублікаваныя ў зборніку "Скрыпка беларуская" (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік - "Хрэст на свабоду" (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці.Зборнік складаецца з вершау пра барацьбу народа супраць царызму ("Мора", "Хрэст на свабоду"). У сборнiку "Скрыпка беларуская” з'яуляюцца творы, якiя прадвяшчаюць выбух народнага гневу i нянавiсцi ("Суседзям у няволi", "Вера беларуса").
"Хрэст на свабоду”: паказаны падзеi рэвалюцыi 1905-1907г. Належыць да публiцыстыч лiрыкi. Расстрэл мiрнай дэманстрацыi паказаў, што цар i самадзяржаўе з'яуляюцца галоунымi ворагамi народа. Сваей палiт накiраванасцю, выкрывальным пафасам верш нагадвае паэтыч лiстоуку (пракламацыю), што заклiкала да ўсенароднага паўстання супраць цара i самадзяржаўя.
"Мора": падзеi рэвалюцыi паказаны на самым уздыме, у кульмiнацыi. Паэтэса малюе карцiну раз'юшанай стыхii на моры. Вобразна выступаюць характэрныя асаблiвасцi паказу жыцця. Грозная навальнiца паказваецца як бiтва памiж "разгневанай натурай” i "войскамi бога", у вобразе якiх выступаюць варожыя народу сiлы, сiла самадзяржаўя. Верш заканчваецца ўслаўленнем барацьбы і з'яуляецца гiмнам рэвалюцыi.
"Вера беларуса":сцвярджае, што бел народ стаiць на парозе сваей свабоды, што яшчэ адзiн нацiск - i падуць ланцугi. Магутнасць народа параўноўваецца з каменем, з жалезам, а душу яго - з дынамiтам, якому дастаткова iскрынкi, каб узарваць i знiшчыць ненавiсны лад жыцця. Верш, поуны аптымiзму i веры ў народную сiлу.
“Скрыпка”: паэтэса хоча, каб у яе песні адлюстроўвалася ўся разнастайнасць жыцця, каб яна магла выявіць дух народа.
“Добрыя весці”: гаворыць аб добрых вясцях аб перамозе, заклікае ўключыцца ва ўсеагульную барацьбу з царызмам. Цетка разумее, што будуць ахвяры, але гэтыя ахвяры патрэбны для лепшай будучыні.
“Вера беларуса”: знайшлі адбітак ідэі нац-вызваленчай барацьбы. Ідэя інтэрнацыянальнай еднасці ў барацьбе
“З чужыны”: грамадзянскі смутак па радзіме, страснае імкненне быць са сваім народам.
Творчасць Цеткi пасля падзей 1905-1907гг. развiвалася у складаных абставiнах рэакцыі. Яна працягвала верыць у тое, што народ не сказаў яшчэ свайго апошняга слова, што ён здабудзе сабе волю i права на лепшае жыццё. Праўда, у новых творах не адчуваецца былога рэвалюц хвалявання.
Асноўныя матывы паэзіі:
любоў да радзімы, да роднай прыроды,
самаахвярнае служэнне народу.
Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў - характэрныя рысы яе лірыкі.
Паэзiя Цеткi ўздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сiлу i моц працоўнага чалавека, якi яшчэ так нядаўна пакорлiва цярпеў прынiжэнне i прыгнет. Усёй сваёй творчасцю, грамадскай і асветніцкай дзейнасцю Цётка імкнулася сцвердзіць абавязак песняра і грамадзяніна - служыць нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню сваёй Бацькаўшчыны. І назаўсёды засталася ў памяці народа як сімвал ахвярнасці, пакут і веры.
