Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусь у гады ІІ сусветнай вайны..doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
55 Мб
Скачать
☆

2. Напад фашысцкай германіі на ссср. Абарончыя баі на тэрыторыі беларусі

 На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія вераломна, без аб’яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Пачалася Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі, якая стала састаўной і рашаючай часткай Другой сусветнай вайны (слайд №17). У гістарыяграфіі Другой сусветнай вайны вылучаюць пяць асноўных перыядаў.

1. 1 верасня 1939 – 21 чэрвеня 1941 г. – пачатак Другой сусветнай вайны і захоп германскімі войскамі і іх сатэлітамі краін Заходняй Еўропы.

2. Нападзенне Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны, пашырэнне маштабаў вайны і крах “маланкавай вайны”.

3. 19 лістапада 1942 – 31 снежня 1943 г. – перамога савецкіх войскаў пад Сталінградам і Курскам, карэнны пералом у вайне, пераход стратэгічнай ініцыятывы да краін антыгітлераўскай кааліцыі.

4. 1 студзеня 1944 – 9 мая 1945 г. – разгром фашысцкага блока, выгнанне гітлераўскіх войскаў з тэрыторыі СССР, адкрыццё другога фронту, заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны, вызваленне ад германскай акупацыі краін Еўропы, капітуляцыя Германіі.

5. 9 мая 1945 – 2 верасня 1945 г. – вызваленне народаў Азіі ад японскіх акупантаў і заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Як вядома, пачатак падрыхтоўкі да захопу СССР быў пакладзены дырэктывай №21, т. зв. “планам Барбароса”, падпісанай А. Гітлерам 18 снежня 1940 г. У адпаведнасці з ёй у ходзе кароткатэрміновай ваеннай кампаніі ў першую чаргу прадугледжвалася разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза (слайд №18).

У першыя дні і нават гадзiны Вялiкай Айчыннай вайны на Беларусi склалася асаблiва трагiчная абстаноўка для савецкiх войскаў. Тут на 450-кiламетравым участку дзяржаўнай гранiцы германскае ваеннае камандаванне выкарыстала супраць савецкiх войскаў сваю самую магутную групоўку войскаў – групу армiй "Цэнтр".  Германскiм войскам з савецкага боку супрацьстаялi войскi Заходняй Асобай ваеннай акругi, якая 22 чэрвеня 1941 г. стала называцца Заходнiм фронтам (слайды № 19 – 20).

Першачарговае значэнне ў такіх умовах набыла арганізацыя абароны краіны (слайды № 21 – 22). Адначасова ішла інтэнсіўная работа па мабілізацыі людскіх і тэхнічных рэсурсаў рэспублікі, неабходных для барацьбы з германскімі захопнікамі (слайд № 23).

Мужна і гераічна часці Чырвонай арміі вялі безупынныя кровапралітныя баі з захопнікамі на беларускай зямлі  (слайд №24) Усяму свету вядома гераічная абарона легендарнай Брэсцкай крэпасці. Знаходзячыся ў поўным акружэнні, пры недахопе вады і харчавання, пры вострай нястачы боепрыпасаў яе гарнізон амаль месяц стрымліваў варожыя сілы, што мелі амаль 10-разовую перавагу. За подзвігі, здейсненыя абаронцамі крэпасці 8 мая 1965 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Брэсцкай крэпасці было прысвоена ганаровае званне “Крэпасць-герой”.

26 чэрвеня 1941 г. нямецкія механізаваныя часці падступілі да сталіцы Беларусі. Пачалася бітва за Мінск, дзе гераічна змагаліся войскі 3-й, 4-й, 10-й, 13-й савецкіх армій. У ходзе кровапралітных баёў гітлераўцы страцілі звыш 100 танкаў, больш за 200 былі падбіты. Абаронцы сталіцы ўпершыню ў гады вайны выкарысталі т. зв. “шкляную артылерыю” – бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі (“кактэйль Молатава”).

Вельмі напружаныя баі вяліся на Смаленскім накірунку. 12 – 16 ліпеня 1941 г. цяжкія баі за Оршу вялі войскі 18-й і 73-й стралковых дывізій са складу 20-й арміі Заходняга фронту. Пад Оршай 14 ліпеня ўпершыню нанесла удар па ворагу батарэя рэактыўных установак (“Кацюш”) пад камандаваннем капітана І.А. Флёрава.

Адзін з найбольш яркіх прыкладаў стойкасці воінаў Чырвонай арміі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны – гераiчная абарона Магiлёва. Асабліва жорсткія баі разгарнуліся на Буйніцкім полі, дзе праходзіў пярэдні край абароны. Толькі за 14 гадзін 12 ліпеня 1941 г. тут было знішчана 39 варожых танкаў і бронетранспарцёраў. Подзвіг абаронцаў горада ў сваіх творах праславілі К. Сіманаў у рамане “Жывыя і мёртвыя”, магілёўскія пісьменнікі П. Шасцерыкоў, М. Шумаў і інш.

Амаль 20 дзён працягвалiся баi за Гомель, дзе трымалі абарону войскі 13-й і 21-й армій Цэнтральнага фронту. Адным з удзельнікаў абароны горада быў лётчык-знішчальнік Б.І. Коўзан – адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраных тараны і застаўся ў жывых.

Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусi была акупавана нямецкiмi войскамi (слайды № 25 – 26). Аднак, абарончыя баі на Беларусі далі магчымасць савецкаму камандаванню разгарнуць войскi другога стратэгiчнага эшалона на рубяжы рэк Заходняя Дзвiна – Днепр, мабiлiзаваць стратэгічныя рэзервы краiны, каб даць адпор ворагу. Намечаныя камандаваннем вермахта тэрміны захопу Смаленска i Масквы, як і ўвогуле фашысцкі стратэгічны план “маланкавай вайны”, былі сарваны.

Слайд №17

Слайд №18

Слайд №19

Слайд №20

Слайд №21

Слайд №22

Слайд №23

Слайд №24

Слайд №25

Слайд №26