Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусь у гады ІІ сусветнай вайны..doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
55 Мб
Скачать
☆

Пытанні і заданні для самастойнай работы

Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету напрыканцы 30-х гадоў ХХ ст. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

  1. Якія ваенна-палітычныя мерапрыемствы ажыццяўляліся фашысцкай Германіяй з мэтай перагляду Версальска-Вашынгтонскіх дамоўленасцей?

  2. Складзіце схему “Складванне блока агрэсіўных дзяржаў”.

  3. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж СССР, Францыяй і Вялікабрытаніяй летам 1939 г.

  4. Растлумачце, чаму напад Германіі на Польшчу паклаў пачатак Другой сусветнай вайне.

  5. Вызначце асноўныя мэты і характар ваеннай кампаніі фашысцкай Германні, а таксама агульныя рысы баявых дзеянняў вермахта ў 1939 – 1940 гг.

  6. Перад вамі загалоўкі некаторых артыкулаў у газеце “Правда” за верасень 1939 г. Прачытайце іх і паразважайце, ці ўяўлялі савецкія людзі вайну ў гэты час сусветнай?

“Ваенныя дзеянні паміж Германіяй і Польшчай” (2 верасня).

“Англо-германская вайна” (5 верасня).

“Ваенныя дзеянні на франка-германскай мяжы” (8 верасня).

“ЗША і вайна ў Еўропе” (28 верасня).

7. Прачытайце ўрыўкі з успамінаў У. Шырэра і адкажыце, чаму ваенныя дзеянні Вялікабрытаніі і Францыі супраць Германіі ў 1939 – пачатку 1940 гг. атрымалі назву “дзіўнай вайны”.

Берлін, 10 верасня 1939 г.

Праз тыдзень пасля аб’яўлення Францыяй і Брытаніяй аб уступленні ў вайну простыя немцы пачынаюць задумвацца, ці сусветная гэта вайна. Яны разважаюць так. Англія і Францыя фармальна выканалі свае абавязацельствы перад Польшчай. Ужо тыдзень яны афіцыйна знаходзяцца ў стане вайны з Германіяй. “Але ці вайна гэта”, – пытаюцца яны. Так, брытанцы адправілі 25 самалётаў бамбіць Вільгельмсхафен (стратэгічны пункт вермахта на поўначы Германіі – аўт.), але калі вайна, то чаму толькі 25? І калі гэта вайна, то чаму толькі некалькі лістовак скінуты перад Рэйнскай вобласцю? Гэта прамысловае сэрца Германіі размешчана ўздоўж Рэйна і блізка да Францыі. Адтуль паступае большая частка боепрыпасаў, якія так імкліва разбураюць Польшчу. Тым не менш ніводнай бомбы не ўпала на рэйнскія заводы. “Ці вайна гэта”, – пытаюцца немцы. (Ширер У. Берлинский дневник. Европа накануне Второй мировой войны глазами американского корреспондента. С. 174).

8. Прааналізуйце статыстычныя даныя слайда №13 і адкажыце, як яны характарызуюць гатоўнасць да вайны кожнага з бакоў і якія вывады неабходна было зрабіць кіраўніцтву СССР пасля савецка-фінляндскай вайны?

9. Ці была магчымасць прадухіліць Другую сусветную вайну? Для разваг па гэтаму пытанню варта скарыстаць дадзеныя аб суадносінах ўзброеных сіл напярэдадні вайны.

Суадносіны сіл Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі ( лета 1939 г.)

Паказчыкі

Вялікабрытанія

і Францыя

Германія

Асабовы склад, тыс. чал.

3 785

3 300

Дывізіі, у т. л. рэзервовыя

147

136

Танкі

3 099

2 580

Самалёты

3 791

3 824

Гарматы, калібр 75 мм і больш

14 544

7 378

(Желтиков И.С., Озерский И.З. Из истории Великой Отечественной войны Советского Союза и Второй мировой войны. М., 1979. С. 31).

Напад фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

  1. Растлумачце характар вайны савецкага народа супраць нямецка-фашысціх захопнікаў.

  2. Пабудуйце дыяграму (графік) суадносін колькасці ўзброеных сіл Германіі і СССР напярэдадні вайны.

  3. Хто з пагранічнікаў за абарону Брэсцкай крэпасці атрымаў званне Героя Савецкага Саюза? Дзе праходзіў савецка-германскі фронт, калі абаронцы Брэсцкай крэпасці яшчэ змагаліся ў ліпені 1941 г.?

  4. На пачатак 1941 г. сярод камандна-кіруючага складу арміі і флоту мелі вышэйшую адукацыю – 7,1%, сярэднюю – 55,9 %, паско-раную ваенную адукацыю – 24,6 % і ўвогуле не мелі ваеннай адука-цыі – 12,4%. Зрабіце вывад аб кваліфікацыі кадраў Чырвонай Арміі напярэдадні вайны.

  5. У канцы 30-х – пачатку 40-х гг. ХХ ст. Савецкі Саюз меў значны ваенна-эканамічны патэнцыял. У чым жа прычыны паражэнняў Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны?

  6. Дайце ацэнку звароту І. Сталіна да часцей Чырвонай Арміі 7 ліс-тапада 1941 г. падчас параду на Краснай плошчы.

  7. Вызначце ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома войскаў германскага вермахта пад Масквой.

  8. Якія краіны з’явіліся заснавальніцамі антыгітлераўскай кааліцыі? Растлумачце, чаму стала магчымым іх супрацоўніцтва.

Акупацыйныя планы фашысцкай Германіі і іх рэалізацыя ў Беларусі. Прычыны і праявы калабарацыянізму.

  1. Пералічыце асноўныя рысы “новага парадку”, устаноўленага германскім кіраўніцтвам на акупаванай тэрыторыі СССР.

  2. У чым праявілася палітыка дыскрымінацыі і генацыду германскіх захопнікаў у адносінах да насельніцтва, якое пражывала на акупаванай тэрыторыі. Прывядзіце прыклады з гісторыі населенага пункта, у якім Вы жывеце (раёна, вобласці).

  3. Прааналізуйце наступныя факты, растлумачце іх:

На канец лютага 1944 г. агульныя паступленні ад плацяжоў, якія пакрывалі “акупацыйныя расходы”, склалі каля 40 млрд. марак (прыкладна 12 млрд. долараў), у канцы вайны – 60 млрд. марак (15 млрд. долараў). Больш паловы гэтай сумы выплачана Францыяй. Была канфіскавана 2/3 нацыянальнага даходу Бельгіі, прыкладна столькі ж згубілі Нідэрланды. “Чысты даход” Германіі ў Савецкім Саюзе, насуперак чаканням, склаў, па падлікам саміх немцаў, усяго каля 4 млрд. марак.

  1. Якія эканамічныя мерапрыемствы ажыццяўляліся германскімі ўладамі на акупаваных тэрыторыях? З якой мэтай яны праводзіліся?

  2. Прааналізуйце вытрымкі з дакументаў:

«На указанных территориях (оккупированных – авт.) человеческая жизнь ничего не стоит, и устрашающее воздействие может быть достигнуто только необычной жестокостью. В качестве искупления за жизнь одного немецкого солдата, как правило, должна считаться смертная казнь 50 – 100 коммунистов. Способ приведения приговора в исполнение должен еще больше усилить устрашающее воздействие».

Из приказа начальника штаба верховного

Главнокомандования вооруженных сил Германии

В. Кейтеля от 16 сентября 1941 г.

«… Мы должны вести войну и наш поход с мыслью о том, что лучше всего отнять у русских людские ресурсы – живыми или мертвыми? Мы это делаем, когда мы их убиваем или берем в плен и заставляем по-настоящему работать, когда мы стараемся овладеть занятой областью и когда мы оставляем неприятелю безлюдную территорию. Либо они должны быть угнаны в Германию и стать ее рабочей силой, либо погибнуть в бою. А оставлять врагу людей, чтобы у него опять была рабочая и военная сила, по большому счету абсолютно неправильно».

Из речи Г. Гиммлера 24 апреля 1943 г.

  1. Частка людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны пайшла на супрацоўніцтва з гітлераўцамі з мэтай “барацьбы са сталінскім рэжымам”. Ці можна лічыць гэта апраўданнем іх дзейнасці? Дайце ацэнку дзейнасці калабарацыяністаў.

Партызанскі і падпольны рух на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

  1. Пабудуйце схему арганізацыйнай структуры партызанскага руху.

  2. Назавіце найбольш значныя аперацыі, якія былі праведзены партызанамі і падпольшчыкамі Беларусі.

  3. Пералічыце імёны партызан і падпольшчыкаў, вядомых у вашай мясцовасці. Як сёння ўшаноўваецца памяць пра загінуўшых герояў?

  4. Вядома, што атрады Арміі Краёвай у Беларусі ўступалі ў баі не толькі з нямецкімі вайсковымі і паліцэйскімі часцямі, але і з савецкімі партызанамі. Як Вы думаеце, чым гэта было выклікана?

5. Растлумачце, чаму нацысцкія акупанты называлі Мінск “страля-ючым” горадам. Прывядзіце факты.

6. На канкрэтных прыкладах дайце ацэнку ўкладу беларускіх пар-тызан і падпольшчыкаў у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ці апраўдала сябе ўзброеная барацьба? Ці можна назваць барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў усенароднай?

7. Прыдумайце і намалюйце баявы лісток, які мог быць выпушчаны ў партызанскім атрадзе.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў дасягненне перамогі і яго страты ў Другой сусветнай вайне.

  1. Складзіце храналагічную табліцу “Вызваленне Беларусі”. Назавіце дату вызвалення вашага населенага пункта (горада, раёна). Якія часці Чырвонай Арміі вызначыліся пры гэтым?

  2. У апошнія гады гісторыкамі, пісьменнікамі, публіцыстамі напісаны кнігі і артыкулы, прысвечаныя малавядомым старонкам Вялікай Айчыннай вайны, якія адлюстроўваюць трагедыю і трыумф савецкага (у тым ліку і беларускага) народа. Што Вы чыталі? Як Вы да гэтага ставіцеся?

  3. Чаму ў наш час, праз 63 гады пасля разгрому фашызму ў некаторых краінах, у тым ліку і Расіі, назіраюцца праявы фашысцкага руху ў той або іншай форме? Для адказу на гэта пытанне мэтазгодна выкарыстаць матэрыялы перыядычнага друку, тэлебачання і Інтэрнэту.

  4. Некаторыя палітыкі і гісторыкі сёння імкнуцца зменшыць уклад СССР у Перамогу. Пра гэта яскрава сведчаць такія факты. Калі ў маі 1945 г. 57% французаў лічылі ролю СССР у агульнай перамозе над фашызмам вырашальнай і толькі 20% аддавалі перавагу ЗША, то праз паўстагоддзе толькі 25% прызналі рашаючую ролю СССР, а 49 % аддалі перавагу ЗША. Каб даказаць рашаючы ўклад савецкага народа ў Перамогу, прааналізуйце даныя табліцы.

Колькасць германскіх войскаў на франтах Другой сусветнай вайны (паводле дадзеных германскага генеральнага штаба)

Дата

На савецка-германскім фронце

На ўсіх іншых франтах

На акупіраваных тэрыторыях

Брыгады

Дывізіі

Брыгады

Дывізіі

Брыгады

Дывізіі

22.06.1941

152

2

2

–

60

5

01.01.1942

156

7

3

–

63

4

01.07.1942

182

4

3

–

54

1

01.01.1943

207

4

6

–

80

1

01.07.1943

195

2

8

–

91

3

01.01.1944

198

6

19

–

98

3

01.07.1944

172

5

98

–

63

3

01.01.1945

169

20

105

4

14

–

(Ліхараў І. Другая сусветная вайна і Вялікая Айчынная вайна савецкага народа. // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. №5. С.60).

5.Выкарыстоўваючы дадатковую літаратуру, складзіце невялікі расказ аб адным з удзельнікаў аперацыі “Баграціён” (на ваш выбар).

6.Назавіце вядомыя Вам помнікі і мемарыяльныя комплексы, прысвечаныя перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Раскажыце аб гісторыі іх стварэння.

7.Распрацуйце свой праект помніка, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне.