2009 / 2010 Навучальны год
X КЛАС
Заданне 1. Падкрэсліце словы, у якіх, акрамя асноўнага, ёсць яшчэ і дадатковы, ці пабочны, націск.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Басаногі, агніста-чырвоны, кулямёт, жыццялюб, чаяпіцце, індывідуалізавацца, далей-болей, гідрамеханіка, лесаахова, трэцеразрадны.
Заданне 2. Адзначце пары слоў, аб’яднаных сінанімічным значэннем. Раскрыйце іх агульнае лексічнае значэнне.
Фрэска – гравюра, канфедэрацыя – саюз, цытата – тэзіс, штурм – атака, прэтэнцыёзны – экстравагантны.
Максімальная колькасць балаў – 4.
Заданне 3. Знайдзіце словазлучэнні, у якіх парушаны ўмовы спалучальнасці. Запішыце іх правільна.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Гаспадарчыя справы, прастуджаны сын, гарысты вадапад, генеральная ўборка, пасадзіць дрэўка, рыбацкі пасёлак, адзінкавы лісток, яблычны сад, горны ручай, аптэкарскі кіёск.
Заданне 4. Раніцай мы вітаемся “Добрай раніцы!”, удзень – “Добры дзень!”. А як можна павітацца ноччу? Прывядзіце адпаведныя формы і растлумачце, чаму выкарыстоўваюцца менавіта такія.
Максімальная колькасць балаў – 5 (3 балы – за формы вітання, 2 – за тлумачэнне).
Заданне 5. Прывядзіце прыказку, прымаўку ці фразему (на выбар), у якой выкарыстоўваецца пазначаны колькасны паказчык (дапускаецца выкарыстанне вытворных ад лічэбніка формаў і разнастайных яго разрадаў).
Максімальная колькасць балаў – 5.
Колькасны паказчык |
Прыказка, прымаўка ці фразема |
адзін |
|
два |
|
тры |
|
чатыры |
|
пяць |
|
Заданне 6. Устанавіце адпаведнасць паміж марфемным складам і словамі, якія яму адпавядаюць.
Максімальная колькасць балаў – 4.
А. корань-суфікс |
1. казуля |
Б. прыстаўка-корань-суфікс-суфікс-канчатак |
2. надыхацца |
В. корань-суфікс-канчатак |
3. адгырквацца |
Г. прыстаўка-корань-суфікс-суфікс-постфікс |
4. бягом |
|
5. абутак |
Заданне 7. Падбярыце і запішыце да словазлучэнняў эквівалентныя складаныя прыметнікі ці назоўнікі.
Максімальная колькасць балаў – 4.
падобны да мышы |
|
падобны да навукі |
|
навука і асветніцтва |
|
40 рублёў |
|
смуглае цела |
|
Заданне 8. Адзначце, які з варыянтаў шэрага тэкстуальных фактаў, гісторыка- і тэарэтыка-літаратурных паняццяў і характарыстык адпавядае творчасці Максіма Багдановіча.
Максімальная колькасць балаў – 3.
А) Класічныя формы верша, сентыменталізм, адраджэнцкая тэматыка, раман, пераклады з беларускай мовы на рускую.
Б) Пераклады з беларускай мовы на рускую, даследаванні беларускай паэзіі, паэма, услаўленне красы жыцця і мастацтва, культурна-гістарычная спадчына.
В) Мінск як месца нараджэння, даследаванні беларускай паэзіі, паэма, драма, услаўленне красы жыцця і мастацтва.
Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце.
Максімальная колькасць балаў – 4 (2 – за правільны адказ, 2 – за абгрунтаванне).
Ў вечным боры цемнатворы
Скачуць, плачуць, весяляцца;
Жнуць, збіраюць дзіва-жніва
Ў сонным полі, ў горкай долі.
Як начніцы-чарналіцы,
Скрыпам-шыпам маладзяцца:
Кінем, плюнем чары-мары
На паляны нечапаны,
Над курганам незабраным
Скруты-путы разасцелем,
Сном-травою станем, глянем
На няўлады, на пасады...
А) Янка Купала
Б) Цётка
В) Якуб Колас
Г) Максім Багдановіч
Д) Максім Танк
Абгрунтаванне: ______________________________________________
Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зробленыя пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і/або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў), дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае – захаваць мастацкую цэласнасць твора.
Максімальная колькасць балаў – 8 (па 2 балы за кожны адпаведны варыянт).
Унылая пора! Очей очарованье!
Приятна мне твоя прощальная краса –
Люблю я пышное природы увяданье,
В багрец и золото одетые леса,
В их сенях ветра шум и свежее дыханье,
И мглой волнистою покрыты небеса,
И редкий солнца луч, и первые морозы,
И отдаленные седой зимы угрозы.
А.С. Пушкін. “Восень”.
_______________ пара! Вачэй замілаванне!
Прыемны сэрцу бляск ________________ красы –
Люблю прыроды я ўрачыстае згасанне,
У чырвань з золатам прыбраныя лясы,
Ў іх засені вятроў шумлівых парыванне,
І сонца рэдкае, і зранку маразы,
І тонкаю смугой акрытыя нябёсы,
І _______________________ сівой зімы пагрозы.
Пераклад Аркадзя Куляшова
