2009 / 2010 Навучальны год іx клас
Білет 1
1. “Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы,
Падаюць, бялюткі, за маім акном...”
Паўлюк Трус
2. Мая матуля…
Білет 2
1. Магутнае слова ты, роднае слова!
Янка Купала
2. Вуліца, на якой я жыву.
Білет 3
1. Цёмна-зялёны водар
Будзе ад елкі ў доме,
Заўтра надыдзе студзень,
І зменіцца нумар года.
З песні
2. Мінск – еўрапейская сталіца.
Білет 4
1. Прырода – найцікавейшая кніга...
Якуб Колас
2. У маім двары...
Білет 5
1. Рвіся, думка маладая,
Туды, вышай, далей!”
Янка Купала
2. Там, дзе я жыву, варта паставіць помнік...
Білет 6
1. “Чалавек – гэта цэлы свет”.
Кузьма Чорны
2. Хачу расказаць пра нядаўняе здарэнне.
Білет 7
1. І песню родную люблю я...
Канстанцыя Буйло
2. Беларусь – краіна-заснавальнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Білет 8
1. Ой Нёман, і песня, і слава
Народу майго і зямлі...
Анатоль Астрэйка
2. Мы з маім сябрам...
Білет 9
1. Не вечна ўсё пад месяца сярпом...
Аркадзь Куляшоў
2. Я – пасажыр мінскага метро.
Білет 10
1. Той шчаслівы, хто зведаў каханне...
Пімен Панчанка
2. Архітэктурныя помнікі Беларусі
X КЛАС
Білет 1
1. Падаюць сняжынкі – дыяменты-росы,
Падаюць, бялюткі, за маім акном...
Паўлюк Трус
2. Маладзёжная палітыка беларускай дзяржавы.
Білет 2
1. “...І кожны міг сябе я пазнаю
Часцінкай злітаю вялікага сусвету”
Якуб Колас
2. Беларуская літаратурная класіка.
Білет 3
1. “Чытаю я журнал сучасны:
Кіпіць у ім прагрэсу ход!”
Максім Багдановіч
2. Хачу дапамагчы сябру...
Білет 4
1. Ідзе такі ціхуткі лёгкі снег, нібы прырода зараз пазяхае...
Раіса Баравікова
2. У маім двары...
Білет 5
1. “Дарэмна ловіце вы ў сетку матылька,
Каб лепей скрыдлы разглядзець:
Ударыўшы, памне іх сець,
І яркі пыл сатрэ няспрытная рука”.
Максім Багдановіч. “Крытыку”. 1910.
2. Асноўныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры.
Білет 6
1. “...Цябе, зямля, ў адзенні новым
Хацеў бы к сэрцу прыгарнуць!”
Якуб Колас
2. 2010. 65-я гадавіна Вялікай Перамогі.
Білет 7
1. ...Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў…
Якуб Колас
2. Ля помніка Янку Купалу ў Мінску.
Білет 8
1. Якая цішыня! Адно...
Максім Танк
2. Вуліца, на якой я жыву.
Білет 9
1. Пэўна, з пявучага золата
Нашы напевы,
Бо не ржавеюць яны...
Максім Танк
2. Што для мяне сучаснае кіно.
Білет 10
1. А веру: прыйдзе гэткі дзень...
Янка Купала
2. Рэкі Беларусі.
Xі клас
Білет 1
1. “О Беларусь, мая шыпшына!
Зялёны ліст, чырвоны цвет....”
Уладзімір Дубоўка
2. Нядаўна я ўдзельнічаў (удзельнічала) у Перапісе насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Білет 2
1. “...Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў…”
Якуб Колас
2. Спорт у жыцці сучаснай Беларусі.
Білет 3
1. “...Бо ведаю: сабе ў жыцці
Ніколі не даруеш
Няпройдзенай найменшай сцежкі,
Як не даруеш
Несустрэнутай вясны
Ці непрапетай песні”.
Максім Танк
2. Я сёлета закончу школу.
Білет 4
1. “З легендаў і казак былых пакаленняў...”
Максім Танк
2. Архітэктурныя помнікі Беларусі
Білет 5
1. “Якія вочы мне дало каханне!..”
Шэкспір. Пераклад Уладзіміра Дубоўкі.
2. Беларусь – краіна высокіх тэхналогій.
Білет 6
1. “Рыцар жа зноў на каня сеў, галавою кіўнуў
І, ад’язджаючы прэч, некалькі слоў мне гукнуў.
Вось што я чуў ад яго, во што я чую ўвесь час...”
Максім Багдановіч. Пераклад з Поля Верлена.
2. Мінск – сталіца нашай Бацькаўшчыны.
Білет 7
1. “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына...”
Янка Купала
2. Энергаашчаднасць – частка побытавай культуры кожнага.
Білет 8
1. Слову жывому – на глебу ўрадлівую,
Мёртваму слову – на камень, на жвір.
Шчыраму сэрцу – долю шчаслівую,
Чэрстваму сэрцу – балота і вір.
Сяргей Дзяргай
2. Я пераклаў бы (пераклала б) на беларускую мову...
Білет 9
1. Я навальніцы люблю ачышчальныя,
Што працінаюць да донца душы.
Пімен Панчанка
2. Беларуская фразеалогія.
Білет 10
1. Такія, мусіць, косці ў нас –
Нам у пуху не спіцца.
Такія, мусіць,ногі ў нас –
Нідзе ім не сядзіцца.
Такія, мусіць, рукі ў нас –
Ніяк ім не стаміцца.
Кастусь Цвірка
2. Мая мара.
ЗАДАННІ 9 кл
Заданне 1. “Прыгатуйце” мачанку, размясціўшы сказы ў неабходнай паслядоўнасці.
Максімальная колькасць балаў – 3
МАЧАНКА ПА-СЯЛЯНСКУ
1. Да мачанкі падаць бліны або вараную бульбу.
2. Кавалкі свініны і сырой сялянскай каўбасы абсмажыць.
3. Паставіць на 20-25 хвілін у духоўку.
4. Дадаць соль, лаўровы ліст, пакласці кавалачкі падскваранага разам з цыбуляй сала, а таксама свініну і каўбасу.
5. Пшанічную або ячную муку развесці халоднай вадой і ўліваць у кіпень, увесь час памешваючы, да ўтварэння рэдкай мучной падліўкі.
Заданне 2. Правільна запішыце словазлучэнні, знайшоўшы неадпаведнасці ў іх арганізацыі.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1. анонс на канцэрт |
|
2. датычыцца нам |
|
3. зарука для плённага развіцця |
|
4. пачцівы да старых |
|
5. хвалявацца пра дзяцей |
|
Заданне 3. У падборцы прыведзеных сказаў адзначце «лішні». Растлумачце свой выбар.
Максімальная колькасць балаў – 3.
1. Якія знаёмыя назвы і словы! Якая цудоўная родная мова!
2. “Марылька, якая ты прыгожая сёння! “- чуваць Косцеў голас. “Ці толькі сёння?” – пытае Марылька.
3. Уставай, беларуская зямля, - чуеш, пачалося!
4. А колькі ўсіх ў памяці вузлоў, што нас звязалі, родны край, з табой.
5. І дзе на свеце ёсць такая, як Нёман, рэчачка другая?!
Заданне 4. Разбярыце сказы па членах сказа (графічна) і вызначце, якія з варыянтаў прыведзеных канструкцый адпавядаюць проціпастаўленню “сказ неразвіты–развіты”.
Максімальная колькасць балаў – 5
Неразвіты сказ |
Варыянт развітага сказа |
|
Вось ужо і скончыўся лівень!.. |
|
У ржышчы жытнёвым конік застракатаў. |
3. На снезе след.
|
На непарушным снезе лёгкі заечы след. |
4. Сонца.
|
Вясна і сонца. |
5. Кружыць ліст.
|
Кружыць і не падае ліст. |
Заданне 5. Устанавіце адпаведнасць паміж назвамі дрэў і тым, сімвалам чаго яны з’яўляюцца ў традыцыйнай культурнай спадчыне беларусаў. Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.
Максімальная колькасць балаў – 7.
А. Арэх |
1. гэта маладзец, ператвораны ў дрэва праз праклён маці (часам бацькі) або па сваёй волі. |
Б. Алешына |
2. сімвал прытулку, дрэва якое ў беларусаў забараняецца ссякаць бо на ім сядзіць Божая Маці калі сыходзіць на зямлю. |
В. Вярба |
3. свяшчэннае дрэва у якое ніколі не б’е маланка. |
Г. Груша |
4. дрэва, галінкамі з лісцем якога параць гладышы каб ніхто не зачараваў малако. |
|
5. гэта дзяўчына, якая каб уратавацца ад замужжа са старым, перакінулася ў дрэва. |
Заданне 6. Падкрэсліце выказнікі ў сказах, вызначце і запішыце іх тып.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Сказ |
Тып выказніка |
(Якуб Колас) |
|
|
|
|
|
|
|
(В.Іпатава) |
|
Заданне 7. Аднавіце каардынацыю паміж дзейнікам і выказнікам, уставіўшы патрэбныя літары. Растлумачце свой выбар.
Максімальная колькасць балаў – 6.
1) Вакол у розных мясцінах свяціл[__]ся ў цемры некалькі агнёў (І. Мележ).
2) У мяне з’явіл[__]ся шмат запытанняў… (А. Мрый).
3) Мінул[__] два тыдні (С. Давідовіч).
4) Прайшл[__] гадзіны дзве ў гэтай бясконцай плыні думак (І. Шамякін).
Заданне 8. Калі Вы добра ведаеце беларускую нацыянальную фразеалогію, то лёгка адновіце «схаваныя» прыказкі.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1) Што ‘немагчыма ўтаіць, што само сябе выдае’? –
2) Чым ліквідуюцца ‘непрыемныя вынікі якіх-небудзь дзеянняў ці стану’?
3) Якую аперацыю трэба правесці, ‘перш чым зрабіць нешта сур’ёзнае’? –
4) Калі ёсць надзея ‘пачуць у бліжэйшы час што-небудзь новае’? –
5) Чым міжволі выдае сябе той, хто ‘правінаваціўся ў чым-небудзь? –
Заданне 9. Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.
Максімальная колькасць балаў – 3 .
***
І тады закахалася хмара...
У паплавы, ад расы прамяністыя,
І ва ўсю Беларусь маю чыстую,
Ў мары бору ў палёў абшары.
І заплакала ад кахання
І слязою чыстай абмыла
Ў се абшары зямлі маёй мілай
Ўсе калыскі яе і магілы
Ўсе змярканні яе і світанні.
І пад птушак зялёны гоман
Нарадзіліся для абшараў,-
Плод кахання бору і хмары,-
Мой Дняпро і Бяроза і Нёман.
Заданне 10. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы:
Максімальная колькасць балаў – 3 .
Тып мастацкага тэксту |
Аўтар |
Твор |
Жанр |
Спосабы і прыёмы раскрыцця зместу |
Вершаваны |
Якуб Колас |
“Ручэй” |
Верш |
1) 2) |
Празаічны |
|
“Сірочы хлеб” |
Апавяданне |
1) партрэт 2) дыялог |
Заданне 11. Падкрэсліце “лішні” элемент у пераліку і растлумачце свой выбар:
Максімальная колькасць балаў –3. Партрэт, паэма, пейзаж, дыялог, апісанне.
Заданне 12. Устаўце прапушчаныя словы:
Максімальная колькасць балаў – 3.
Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б'ецца, ўецца ________, лёгкі Сінякрылы матылёк. Навакол усё паветра Ў струнах сонца залатых,- Ён дрыжачымі крыламі Звоніць ________ чутна ў іх. І ліецца хваляй песня – Ціхі, ясны гімн вясне. Ці не _______ напявае, Навявае яго мне? Заданне 13. Запішыце назву вышэй цытаванага твора і яго аўтара.
Максімальная колькасць балаў – 2.
Заданне 14. Вызначце назву твора, пра які ідзе гаворка, яго аўтара і галоўнага героя:
Максімальная колькасць балаў – 3.
Асуджэнне духоўнага адчужэння дарослых дзяцей ад бацькоўскага дома. Клопат маці пра дзяцей і душэўная чэрствасць, няўвага да яе з боку малодшага пакалення. Усведамленне сынам віны перад бацькамі, шчымлівае пачуццё жалю да маці. Майстэрства пісьменніка ў абмалёўцы вясковага побыту, выразная характарыстыка герояў праз іх паводзіны і ўчынкі, мастацкія дэталі: “Ён моўчкі глядзеў, як жанчыны таўклі ў багажнік вядро з мочанымі яблыкамі, а яно не ставілася, месца не хапала, нават слоікі не было як утачыць, а яшчэ на зямлі стаяла вядзёрная каструля з капустаю, ручніком абвязаная. Павымалі сумкі, пачалі ставіць нанава. Куткі нарэшце ўсяму пазнаходзілі, а зачыніць багажнік не маглі”.
