Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
заданні.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
315 Кб
Скачать
☆

Уласныя версіі

1 радок: _______________________________________________________________

2 радок: _______________________________________________________________

8 радок: _______________________________________________________________

Тэкст для водгуку

Мая Бацькаўшчына

З суседзямі падзелішся скарынкаю.

Адно не ўмееш з торбаю прасіць.

Як ластаўка,

з падстрэшша рук Скарынавых

Тваё крыляла слова па Русі...

Ты бласлаўляла даланёй кляноваю

Сваіх сыноў.

Слязамі дабяла

Бяліла лён на світку Каліноўскаму

І Нёмнам ў сны Рублеўскага плыла...

Зеленакосымі, тугімі сеткамі

Злавіла Свіцязь юнакоў спакой.

Хоць ён пабраўся з песняю суседскаю,

Але вяснянскі не забыў сваёй...

Люблю цябе

у веснавых праталінах,

У белай хустцы маладых снягоў.

Як на грыбы,

багаты ты на таленты –

Пільней глядзі і нерушы знаходзь.

Радзі, зямля,

ты – шчодрая і сціплая.

Каб толькі маразоў не знала рунь!

Імя тваё нашчадкам з нетраў выплыве –

Сівых стагоддзяў рэха:

– Бе-ла-русь!..

Рыгор Барадулін

Даведкі

Заданне 1.

Басано́гі, агні̀ста-чырво́ны, кулямёт, жыццялю́б, чаяпі́цце, індывідуалізава́цца, далѐй-бо́лей, гі̀драмеха́ніка, лѐсаахо́ва, трэ̀церазра́дны.

Каментарый: Вывучэнне сістэмы націску ў беларускай мове выклікае пэўныя цяжкасці, таму што гэты моўны ўзровень у меншай ступені за астатнія паддаецца алгарытмізацыі – прывядзенню да лагічна апраўданых акцэнтуацыйных мадэлей. Асабліва гэта датычыцца складаных структур. Не заўсёды складанае слова з’яўляецца сігналам акцэнтуацыйнага ўскладнення. Бывае, што інтанацыйная канструкцыя выказвання ў цэлым, змяненне тэмпу маўлення (ад павольнага і сярэдняга да хуткага) могуць прыводзіць да знікнення пабочнага націску ў складаных словах, шматскладовая структура якіх нібыта апраўдвае абавязковую дадатковую акцэнтуацыю.

Аднак і тут можна вылучыць некаторыя спецыфічныя рысы, якія падкажуць правільнасць выбару.

Па-першае, характар утварэння: складаныя словы-тэрміны ў меншай ступені паддаюцца акцэнтуацыйным зменам.

Па-другое, як адзначаюць навукоўцы, узнікненне пабочнага націску ў слове можна растлумачыць не толькі спецыфікай яго ўтварэння (бытавая лексіка ці словы-тэрміны): для беларускага маўлення не характэрны вялікія міжнаціскныя інтэрвалы. Таму, калі ў складаным слове перад асноўным націскам або пасля яго ідзе шмат складоў з ненаціскнымі галоснымі, пабочны націск узнікае заканамерна: но̀вапабудава́ны (але наваго́дні, навамо́дны).

Гэта абумоўлена арфаэпічнымі нормамі ў беларускай мове: для максімальнага захавання значэння слова ненаціскныя галосныя павінны вымаўляцца дастаткова выразна, што зрабіць без дадатковай акцэнтуацыі даволі цяжка.

Па-трэцяе, ступень самастойнасці першай часткі ў складаным слове таксама можа ўплываць на акцэнтуацыйнае ўскладненне ў слове: магчымасць ужывання другой часткі слова самастойна павялічвае верагоднасць пастаноўкі пабочнага націску.

Такім чынам, на прычыны ўзнікнення пабочнага націску ўплываюць як фанетычныя, так і нефанетычныя паказчыкі.

Заданне 2.

Канфедэрацыя – саюз, ‘аб’яднанне якіх-небудзь грамадскіх арганізацый або самастойных суверэнных дзяржаў’.

Прэтэнцыёзны – экстравагантны, ‘які прэтэндуе на арыгінальнасць; надуманы, манерны’.

Заданне 3.

Гарысты вадаспад – горны вадаспад, пасадзіць дрэўка – пасадзіць дрэўца, адзінкавы лісток – адзінокі лісток, яблычны сад – яблыневы сад, аптэкарскі кіёск – аптэчны кіёск.

Каментарый:Пошукі правільнага адказу ў гэтым заданні – добрая падстава ўспомніць такую моўную з’яву, як паранімія: частковае гукавое і марфалагічнае падабенства слоў пры іх сэнсавым адрозненні.

Прыклады прыведзены ў форме словазлучэнняў, таму дакладнасць словаўжывання правяраецца праз аналіз спалучальнасных магчымасцей слоў і агульнага намінатыўнага значэння словазлучэння ў цэлым.

Заданне 4.

Прывітанне! Добрага (Вам, табе) здароўя! Хай Вам (табе) Бог (доля) дае шчасце! Мір Вам (табе)! і інш.

Каментарый:Для беларускай мовы характэрным з’яўляецца выразнае размежаванне паміж прывітаннем і развітаннем (прывітанне / развітанне сярод добра знаёмых, прывітанне / развітанне нанач, прывітанне / развітанне ў гасцях; прывітанне / развітанне, адрасаваныя тым, хто ад’язджае; прывітанне / развітанне па тэлефоне, развітанне на працяглы тэрмін або назаўсёды і інш.).

Пажаданні выконваюць ролю развітання, а ў якасці прывітання пераважна выкарыстоўваюцца не пажаданні, а канстатацыі чаго-небудзь. Таму ў начны час мы вітаемся менавіта так.

Заданне 5.

Колькасны паказчык

Прыказка, прымаўка ці фразема

адзін

Адзін дуб у полі – не лес. Адзін дасуж, да не дуж.

два

І дзве капейкі грошы. На дзвюх калясках адзін не праедзеш. Дзве работы зараз не зробіш.

тры

Баязліўцу адзін пень за тры ваўкі здаўся. Дзе двое зваду вядзе, там трэці крадзе.

чатыры

Наш Васіль на работу не сіл, а як клёцкі ў малаку – за чатырох павалаку. На ўсе чатыры нагі падкаваць.

пяць

За пяць пальцаў не купіш. Пятае кола ў возе.

Заданне 6

А 4 (бяг-ом), Б5 (аб-у-т-ак- ), В1 (каз-ул-я), Г2 (на-дых-а-ц-ца).

Ад-гыр-к-ва-ц-ца (прыстаўка-корань-суфікс- суфікс- суфікс-постфікс)

Заданне 7.

падобны да мышы

мышападобны

падобны да навукі

навукападобны

навука і асветніцтва

навукова-асветніцкі

40 рублёў

саракарублёвы

смуглае цела

смуглацелы

Заданне 8.

Б) Пераклады з беларускай мовы на рускую, даследаванні беларускай паэзіі, паэма, услаўленне красы жыцця і мастацтва, культурна-гістарычная спадчына.

Заданне 9.

Аўтарам верша “У вечным боры” з’яўляецца Янка Купала.

Уважлівае прачытанне твора падказвае наступныя аргументы, што можна выкарыстаць як абгрунтаванне прыналежнасці верша гэтаму аўтару: для творчай манеры Янкі Купалы характэрныя індывідуальна-аўтарскія, міфалагізаваныя вобразы цёмных сіл, тут – цемнатворы, начніцы, чарналіцы; Купалу ўласціва нагнятанне моцных пачуццяў у адным творы без эмацыянальнай альтэрнатывы; лірычны герой Янкі Купалы часта адчувае абсалютную адзіноту, разгубленасць, татальны канфлікт са светам, у якім пануюць незразумелыя цёмныя сілы; для стылю Янкі Купалы характэрнае спалучэнне ў адным шэрагу слоў з несумяшчальным прамым лексічным значэннем або эмацыянальнай афарбоўкай, тут – скачуць, плачуць, весяляцца, плюнем мары, скрыпам-шыпам маладзяцца; у вершы выкарыстаны тыповыя для лірыкі Янкі Купалы вобразы вечны бор, курган, жніва, якія маюць расплывістае сімвалічнае значэнне.

Заданне 10.

Маркотная пара! Вачэй замілаванне!

Прыемны сэрцу бляск расстайнае красы –

Люблю прыроды я ўрачыстае згасанне,

У чырвань з золатам прыбраныя лясы,

Ў іх засені вятроў шумлівых парыванне,

І сонца рэдкае, і зранку маразы,

І тонкаю смугой акрытыя нябёсы,

І ледзь прыкметныя сівой зімы пагрозы.

З АРХІВА РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ

ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

КОМПЛЕКСНАЯ РАБОТА. ТЭКСТ ДЛЯ ВОДГУКУ

ТРЭЦІ (АБЛАСНЫ) ЭТАП