- •1. Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў
- •Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
- •Роля металаў у жыцці старажытных людзей
- •Старажытнае грамадства
- •Утварэнне бацькоўскага роду
- •2.Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)
- •4. Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
- •Народныя вераванні і святы.
- •Народныя звычаі і абрады.
- •Старажытныя вераванні, мастацтва
Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
Промыслы – заняткі, спосабы здабывання сродкаў існавання.
Пачынаючы з 8 тысячагоддзя да н. э. у сусветнай гісторыі чалавецтва праходзіць так званая "неалітычная рэвалюцыя" - пераход ад прысвойваючай гаспадаркі (збіральніцтва і паляванне) да вытворчай (земляробства і жывёлагадоўля).
Паляванне – жывёлагадоўля. Збіральніцтва – земляробства. Спачатку вядома на Палессі. Першымі да жывёлагадоўлі пачалі пераходзіць жыхары Паўднёвай Беларусі.
У канцы эпохі неаліту ўжо выраблялі шліфаваныя каменныя прылады працы. Але галоўнае - у 3-2 тысячагоддзях да н. э. у краі (на Палессі - знаходкі жывёл у паселішчы ля вёскі Камень Пінскага раёна) пачалі распаўсюджвацца прынцыпова новыя формы гаспадарання - земляробства і жывёлагадоўля.
У палеалітычны перыяд пануючай формай палявання першабытнага чалавека была калектыўная (загонная).
У неалітычны перыяд пануючай формай палявання першабытнага чалавека была індывідуальная.
У час неалітычнай рэвалюцыі чалавек вынаходзіць кола, з’яўляюцца першыя павозкі, пазней – ганчарны круг. 3 пераходам да земляробства ўдасканальваюцца прылады працы (з'яўляюцца матыкі для апрацоўкі зямлі). 3 пляцення ўзнікае ткацтва (у 5 тыс. да н.э. з'яўляецца вертыкальны ткацкі станок).
Пераход да жывёлагадоўлі адбыўся прыкладна 3 тыс. г. да н.э.
У канцы 3 тысячагоддзя да н.э. на тэрыторыі Беларусі з’явіліся індаеўрапейцы.
Каменныя і рогавыя матыкі і крамянёвыя сярпы.
Сярод заняткаў старажытнага чалавека належалі да спажывецкай гаспадаркі перыяду каменнага веку: бортніцтва збіральніцтва паляванне, рыбалоўства. Гістарычна паслядоўна: палка-капалка, каменная або рогавая матыка, барана-сукаватка, драўлянае рала, драўляная саха з жалезнай нарогай.
Гістарычныя формы апрацоўкі зямлі старажытным чалавекам: матычнае, падсечна-агнявое (лядна-агнявое), ворыўнае.
Роля металаў у жыцці старажытных людзей
Бронзавы век пачаўся каля 2 тыс. гадоў да н.э. на тэрыторыі Беларусі медны век увогуле не вылучаецца.
Значныя адрозненні ў жыцці асобных груп людзей ўзнікаюць у эпоху каменя, медзі, бронзы.
Пазней, чым у іншых краінах – не было сваіх радовішчаў медзі і волава. Яны траплялі з поўдня (Прыкарпацця, Каўказа).
Выкарыстанне медных і бронзавых прылад павысіла выніковасць працы людзей.
З’явіліся каменныя свідраваныя баявыя сякеры. Адной з самых характэрных адзнак бронзавага веку на Беларусі стала паўсюднае з'яўленне пласкадоннага глінянага посуду.
Археалагічная культура – сукупнасць археалагічных помнікаў (рэшткі паселішчаў, гарадзішчы, могільнікі), якія належаць да адной тэрыторыі і эпохі, маюць агульныя асаблівасці ў прыладах працы, выглядзе жытлаў, пахавальным абрадзе і г.д. Здараецца, што археалагічная культура ў пэўнай ступені адпавядае этнічнай супольнасці – групе роднасных плямён.
Найбольш старажытнай земляробчай культурай на тэр-і Украіны – трыпольская культура (плямёны медна – каменнага веку 4 – 5 тыс. да н.э.). З медзі рабіліся пераважна ўпрыгажэнні.
Важная рыса бронзавага веку – распаўсюджанне жывёлагадоўлі і земляробства.
Спачатку ў поймах рэк з дапамогай матык – матычнае.
Пазней – падсечна – агнявое (ляднае). Крамянёвыя сярпы, барана – сукаватка.
Узнікла драўлянае рала – ворыўнае земляробства.
Рала рабілася з дубовага ствала з сукамі, які ўтвараў ральнік (паўзун). Такое рала знойдзена ў тарфяніку паблізу вёскі Капланавічы Клецкага р-на.
Вырошчвалі: мяккую пшаніцу, ячмень, проса, гарох, бабы, віку, лён, каноплі.
З’яўленне каня – пераварот у ваеннай справе.
Геаграфічнае асяроддзе – сукупнасць прыродных з’яў, якая склалася гістарычна.
