- •1. Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў
- •Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
- •Роля металаў у жыцці старажытных людзей
- •Старажытнае грамадства
- •Утварэнне бацькоўскага роду
- •2.Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)
- •4. Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
- •Народныя вераванні і святы.
- •Народныя звычаі і абрады.
- •Старажытныя вераванні, мастацтва
Народныя вераванні і святы.
Пакланяліся з’явам прыроды.
Звычай – правілы паводзін, якіх прытрымліваюцца людзі.
Старажытнагрэчаскі вучоны Герадот запэўніваў, што людзі з плямён неўраў, якія жылі паблізу Прыпяці, былі чараўнікамі.
Назвы камянёў – Кравец, Змееў камень, Чортаў ступень.
Абрад – пэўныя дзеянні, у якіх праяўляюцца вераванні людзей.
Міфы – вусныя апавяданні з фантастычнымі дзівоснымі вобразамі.
“Пасябрыўся з Белунум” – разбагацеў. Легенда пра тое, як Бялун стварыў свет.
Назва “белы” паходзіць ад старажытнаіндыйскага слова, якое мае значэнне “бляск”, “зіхаценне”.
Народныя звычаі і абрады.
З распадам родавай абшчыны паступова ўсталёўвалася аднашлюбная сям’я.
Зарадзіліся такія віды шлюбу, як “умыканне” (пазней заменены на шлюб па дамоўленасці) і “купля – продаж”.
Наагул невядомы стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі ў прамежак часу 22 – 16 тыс. гадоў.
Апошні ледавік адступіў з поўначы Беларусі 15 – 13 тыс. гадоў таму. Буданы конусападобнай формы.
12 тыс. гадоў таму – вынайдзены лук.
Звыш 6 тыс. гадоў таму – выраб глінянага посуду
5 тыс. да н.э. з'яўляецца вертыкальны ткацкі станок
6-5 тыс. гадоў таму – пераход на аселы спосаб жыцця
12-7 тыс гадоў назад – аб’яднанне родаў у плямёны
Прыкладна 6 тыс. гадоў назад – значны прырост насельніцтва. З’яўленне груп плямён.
3 тыс. да н.э. – пераход да жывёлагадоўлі.
ТЭРМІНЫ
Будан – жытло старажытных людзей конусападобнай (першыя – авальнай) формы паглыбленае ў землю з вогнішчам пасярэдзіне. Пакрывалася шкурамі жывёл.
МЕЗАЛІТ – назва сярэднекаменнага перыяду ў развіцці гісторыі і культуры чалавецтва
НЕАЛІТ - назва новакаменнага перыяду ў развіцці гісторыі і культуры чалавецтва
НЕАЛІТ – назва перыяду першабытнай гісторыі, падчас якога адбылося з’яўленне керамічнай вытворчасці:
СТАЯНКА - месца пасялення першабытнага чалавека
Палеалітычная рэвалюцыя – рашучыя змены жыцця першабытнага чалавека. Адбыліся змены ў псіхічнай дейнасці, у свядомасці, развівалася мова. Чалавек авалодаў агнём, адбываўся пераход да рэгулярнага і сістэмнага вырабу каменных прылад працы. Чалавек вынайшаў першыя механічныя прыстасаванні.
"неалітычная рэвалюцыя" - пераход ад прысвойваючай гаспадаркі (збіральніцтва і паляванне) да вытворчай (земляробства і жывёлагадоўля).
Алахтоны - прышлае насельніцтва на пэўнай этнічнай тэрыторыі
Аўтахтоны - гэта мясцовае, карэннае населніцтва на пэўнай этнічнай тэрыторыі (абарыгены).
Асноўнымі спосабамі палявання ў каменным веку былі высочванне, аблава, ЗАГОН
Гістарычна паслядоўна: палка-капалка, каменная або рогавая матыка, барана-сукаватка, драўлянае рала, драўляная саха з жалезнай нарогай
Гістарычныя формы апрацоўкі зямлі старажытным чалавекам: матычнае, падсечна-агнявое (лядна-агнявое), ворыўнае.
Археалагічная культура – сукупнасць археалагічных помнікаў (рэшткі паселішчаў, гарадзішчы, могільнікі), якія належаць да адной тэрыторыі і эпохі, маюць агульныя асаблівасці ў прыладах працы, выглядзе жытлаў, пахавальным абрадзе і г.д.
этнічная супольнасць – група роднасных плямён
Звычай, прадпісваючы ўступленне ў шлюб у межах вызначанай грамадскай групы - эндагамія.
Звычай, які забараняе ўступленне ў шлюб у межах адной грамадскай групы - гэта экзагамія.
антрапагенэз - працэс станаўлення і развіцця чалавека –
СТАРЭЙШЫНА - Кіраўнік роду або племені, самы вопытны і звычайна сталы чалавек СПАЖЫВЕЦКАЯ (ПРЫСВОЙВАЮЧАЯ) - Від гаспадаркі, пры якім старажытны чалавек браў ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе
ВЫТВОРЧАЯ гаспадарка – гаспадарка, пры якой людзі самі рабілі тое, што неабходна для жыцця
ПРЫРОДНЫ тып падзелу працы – тып падзелу працы, які існаваў у першабытным грамадстве паміж мужчынамі і жанчынамі, дарослымі і дзецьмі, маладымі і старымі
Бортніцтва – здабываннне мёду дзікіх пчол.
Гарпун – кідальная зброя для палявання на звяроў і рыб.
Даліна – роўная прастора ўздоўж ложа, па якім цячэ рака.
Дзіда – прылада працы ў выглядзе палкі, да якой прымацоўваўся востраканечннік, таксама кап’ё.
Курган – земляны насып над магілай памёршага.
Паляванне – пошук і праследаванне дзікіх звяроў і птушак з мэтай іх здабычы.
Човен – лодка, выдзеўбеная з суцэльнага ствала дрэва.
Вытворчасць – выраб розных рэчаў, неабходных для жыцця чалавека.
ТЭРМІНЫ
ІНДАЕЎРАПЕЙЦЫ Плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў, якія рассяліліся на вялікай тэрыторыі, у тым ліку і ў Еўропе.
Праабшчына -- самая простая грамадская арганізацыя.
ранняродавая (мацярынская) абшчына - агульнае жыццё і гаспадарка; агульная ўласнасць на зямлю; радство на мацярынскай лініі; вядучая роля жанчыны ў жыцці абшчыны; муж пераходзіць у род жонкі падчас брачных сувязей.
Мацярынскі род – абшчына, у якой роднасць яе членаў лічылася па жаночай лініі.
АБШЧЫНА Калектыў старажытных людзей, якія вялі агульную гаспадарку і сумесна валодалі прыладамі працы
РОДАВАЯАБШЧЫНА - Калектыў людзей, якія звязаны паміж сабой сваёй роднасцю, агульнасцю паходжання і вядуць агульную гаспадарку.
познеродавая абшчына – Калектыў людзей, якія звязаны паміж сабой сваёй роднасцю, агульнасцю паходжання, характарызуецца развіццём вытворчай гаспадаркі, першым буйным падзелам працы, існаваннем парнага шлюбу.
ПЛЕМЯ - трывалае аб'яднанне некалькіх родаў, звязаных агульнасцю паходжання, адзінствам гаспадаркі, мовы, звычаяў і тэрыторыі Яно ўзнікла на аснове кроўных сувязей.
Першабытны статак - РОДАВАЯАБШЧЫНА – племя
Бацькоўскі род – абшчына, у якой роднасць усіх яе членаў лічылася па мужчынскай лініі.
суседскаа абшчына - аб'яднанне людзей, у якім асобныя сем'і не мелі сваяцкіх сувязяў і вялі самастойную гаспадарку. Характарызуецца: з'яўленнем маёмаснай няроўнасці, радством па бацькоўскай лініі; вядучай роляй мужчыны ў жыцці абшчыны; жонка пераходзіць у род мужа; наяўнасцю асобных надзелаў зямлі; жыццём асобнымі сем'ямі.
ГАРАДЗІШЧА Асноўны тып паселішча на Беларусі ў жалезным веку. Умацаванае паселішча, якое ў Беларусі ўзнікае ў канцы бронзавага і пачатку ранняга жалезнага веку.
БАЛТЫ У жалезным веку былі асноўным насельніцтвам на тэрыторыі Беларусі
З выкарыстаннем драўлянага рала быў звязаны пераход да ВОРЫЎНАГА земляробства
КАЛАНІЗАЦЫЯ - Засяленне незанятых зямель перасяленцамі
Ворыўнае земляробства – земляробства, пры якім для апрацоўкі зямлі выкарыстоўваецца рала. ЦІ: новы, больш перадавы від земляробства, які прыйшоў на змену падсечна-агнявому. Для апрацоўкі зямлі сталі выкарыстоўваць рала і саху.
Матычнае земляробства – земляробства, пры якім апрацоўка зямлі ажыццяўлялася з дапамогай матыкі.
Падсечна-агнявое земляробства – земляробства, для вядзення якога высякаўся і спальваўся на адпаведным вучастку лес, карчаваліся пні, а попел служыў у якасці ўгнаення. ЦІ: адзін з відаў земляробства ў лясной паласе, які прыйшоў на змену больш старажытнаму матычнаму.
ЛЯДА – пасека, лясная дзялянка, вызваленая ад дрэў.
Печ-домніца – гліняная печ для атрымання з балотнай руды порыстай масы (крыцы) і крычнага жалеза.
Праславяне – агульныя продкі старажытных славян.
Балты – плямёны індаеўрапейскага паходжання, якія ў V-VI стст. засялялі паўночную і сярэднюю Беларусь.
Гандаль – продаж або абмен розных тавараў.
Гістарычная навука – вучэбны прадмет, які з’яўляецца носьбітам навуковых ведаў аб жыцці людзей у мінулыя часы.
Патрыярхальная сям’я – вялікая сям’я, якая вядзе агульную гаспадарку і скаладецца з некалькіх пакаленняў блізкіх родзічаў (сваякоў). На чале такой сям’і стаіць мужчына.
