- •1. Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў
- •Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
- •Роля металаў у жыцці старажытных людзей
- •Старажытнае грамадства
- •Утварэнне бацькоўскага роду
- •2.Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)
- •4. Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
- •Народныя вераванні і святы.
- •Народныя звычаі і абрады.
- •Старажытныя вераванні, мастацтва
4. Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
У эпоху позняга палеаліту зарадзіліся рэлігійныя вераванні. Яны ўяўлялі сабой пачатковыя формы: анімізм, татэмізм, магія і фетышызм.
Вытокі рэлігійных уяўленняў.
асэнсаванне першабытнымі людзьмі навакольнага свету прывяло да ўзнікнення розных рэлігійных вераванняў, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў Татэмізме, анімізме, фетышызме, магіі, культу продкаў, агню, сонца, формах пахавальнага абраду.
Татэмізм – сукупнасць фантастычных уяўленняў, звычаяў і абрадаў, заснаваных на веры ў звышнатуральную роднасць паміж групай людзей (родам0 і так званым “татэмам” – пэўным відам жывёл, раслін і інш.(у пеапрананні ў “казу”, “мядзведзя” у час калядавання).
Анімізм (ад лацінскага – душа, дух) – вераванні ў існаванне душ і духаў. Духі прыроды (палявік, лясун, вадзянік), хатнія духі (дамавік), злыя духі, чорт і інш.
Фетышызм – культу неадушаўлённых прадметаў – фетышаў (камянёў, дрэў), надзеленых паводле ўяўленняў веруючых звышнатуральнымі ўласцівасцямі.
Фетышызм стаў адным з элементаў усіх трох сусветных рэлігій (будызму, хрысціянства і ісламу). Хрысціяне – крыж, мусульмане – “чорны камень”. У народных вераваннях – вера ў сілу камянёў.
Магія – вера ў здольнасці чалавека асобным чынам уздзейнічаць на людзей, жывёл, расліны і іншыя з’явы прыроды.
Абрады, культы з мэтай прыцягнуць на свой бок магутныя і нязвычайныя сілы прыроды.
На ранніх ступенях развіцця першабытнага грамадства існаваў культу агню.
З пераходам ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі – культ сонца ў земляробаў, культ каня і інш. хатняй жывёлы – у жывёлаводаў.
На стадыі пераходу да родавага ладу – культ продкаў.Звязаны з анімістычнымі ўяўленнямі аб продках як ахоўніках роду, іх пачынальнікаў. + татэмічныя ўяўленні (ушанаванне татэмаў, якія лічыліся першапродкамі чалавека)
Пахавальны абрад. – звязаны з верай у замагільнае жыццё.
Пахавальны абрад узнік са з’яўленнем выры людзей у душу і замагільнае жыццё.
У бронзавым і жалезным веку – трупапалажэнне і трупаспаленне.
Курганы.
Самыя старажытны – в. Ходасавічы ў Рагачоўскім раёне (Гомельшчына) – бронзавы век.
Найбольшае распаўсюджанне пры усходніх славянах (9 – 12 ст.).
Першабытнае мастацтва. – малюнкі. Статуэткі, упрыгажэнні, арнаменты на посудзе і іншых вырабах, музычныя інструменты т г.д.
Мастацтва ўзнікла з магічных абрадаў (думка некаторых вучоных), якія былі найперш звязаны з паляваннем.
Найбольш старажытныя формы мастацтва выяўлены на тэр Верхн. Падняпроўя. Узрост – 20 – 25 тыс. гадоў. Адносяцца да: позняга (верхняга) палеаліту.
Адна з іх – касцяная пласціна з біўня маманта, на якой разцом нанесены арнамент, што напамінае рыбную луску (в. Юравічы).
Асноўныя формы – выявы жывёл і птушак.
Жаночая статуэтка 15 см. З біўня маманта – в. Елісеевічы (Бранская вобл.)
Звязаныя кампазіцыі і сцэны сустракаюцца ў неалітычную эпоху.
Кампазіцыя “птушка і чалавек” – паселішча Ліцвін ў Калінкавіцкім раёне.
Піктаграма – пісьмо з дапамогай малюнкаў.
Увага – твару чалавека.
З’яўленне арнаменту. У познім палеаліце і бронзавым веку – ромбы, зігзагі, ёлачкі, наколы, грабеньчыкі і ямкавыя ўзоры на гаршках.
З распаўсюджаннем жывёлагадоўлі і земляробства – у арнаменце круг, крыжападобныя фігуры, зорка. Сімвалы Сонца, свяціл, жыццёвай сілы, плоднасці, вечнай прыроды, яе кругавароту.
Жалезны век – салярная арнаментыка (малюнкі Сонца). Прысутнічае на вырабах 2 – 7 ст., упрыгожаных выемчатай эмаллю, пераважна чырвонага колеру.
Бронзавыя жаночыя падвескі, якія нагадвалі сярпок Месяца – “лунніцы”. Найбольшая колькасць іх – в. Адаменка Быхаўскага р-на (зарубінецкая культура).
У жалезным веку рабілі фігуры жывёл з гліны. Гліняная статуэтка каня знойдзена на Гарошкаўскім гарадзішчы Рэчыцкага р-на (2 тыс. г. назад зроблена, мілаградская культура)).
Распаўсюджаны металічныя ўпрыгажэнні – шпількі (фібулы) для зашпільвання верхняга адзення тыпу плашчоў. Знойдзена – в. Чаплін Лоеўскага р-на (узрост – каля 2000 гадоў, зарубінецкая культура).
