- •Утварэнне і ўнутранае становішча рэчы паспалітай у 17 – 18 стст.
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •18. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •Утварэнне і ўнутранае становішча рэчы паспалітай у 17 – 18 стст.
- •26 Студзеня 1564 г. – бітва пад Улай (каля Чашнікаў)
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •1655 – 1660 Гг. – Першая Паўночная вайна
- •1700 – 1721 – Другая Паўночная вайна
Утварэнне і ўнутранае становішча рэчы паспалітай у 17 – 18 стст.
Галоўную палітычную вагу ў ВКЛ мелі ?магнаты.
Галоўную палітычную вагу у Каралеўстве Польскім – ?шляхта.
У час польскага сойма 1563 – 1564 гг., частка дэпутатаў вылучыла праект аб ліквідацыі назвы “Літва” і замене яе на “Новую Польшчу”.
ПРЫЧЫНЫ
Польская шляхта хацела новых зямель, новых багаццяў, новых пасадаў.
Шляхта ВКЛ імкнулася атрымаць “залатыя шляхецкія вольнасці” (права ўдзелу ў сойме, права ўдзелу ў выбары караля).
Галоўнай прычынай дзяржаўнай уніі стала катастрафічнае становішча ВКЛ у час Лівонскай вайны (1558 – 1582 гг.).
Іншы варыянт выйсця з крызіснага становішча ВКЛ – унія з Расійскай дзяржавай і прызнанне Івана ІV ці яго сына сваім царом.
УМОВЫ:
АГУЛЬНЫЯ Сойм Сенат Манарх Знешняя палітыка
АСОБНЫЯ адміністрацыйны апарат, заканадаўства суд тытул пячатка войска фінансы мова
ПРЫЧЫНЫ АНТЫПОЛЬСКІХ НАСТРОЯЎ ПАСЛЯ ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ
палітычная вага шляхты ВКЛ ў Рэчы Паспалітай была нязначнай
страта 1/3 тэрыторыі ВКЛ (Падляшша, Падолле, Валынь, Кіеўшчына)
польская шляхта атрымала права набываць землі на тэрыторыі ВКЛ
шляхта ВКЛ не мела права набываць не толькі землі ў Польшчы, але і землі, якія адышлі да Кароны ў 1569 г.
РАШЭННІ СТАТУТА ВКЛ 1588 г.
- Не згадваепра унію
- ВКЛ абвяшчае самастойнай дзяржавай
- Польскай шляхце забараняе набываць землі ў межах ВКЛ
- Надае права займаць дзяржаўныя пасады і атрымоўваць землі на тэрыторыі ВКЛ толькі грамадзянам Княства
Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
Ліквідацыя падзелу на Карону і Княства
Ліквідацыя выбараў караля
Стварэнне адзінага ўрада
Агульнае войска
Суд, незалежны ад адміністрацыі
Буржуазныя правы і свабоды
Ліквідацыя “ліберум вета”
Мэты паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі
Поўны суверэнітэт Рэчы Паспалітай
Аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г.
Вяртанне Канстытуцыі 3 мая 1791 г.
Склад паўстанцаў: шляхта, духавенства, мяшчане, сяляне.
ДАТЫ
Іван ІV пакарыў ?Казань (1552), ?Астрахань (1556). Стаў Грозным – ініцыятарам апрычніны (1565).
1558 – 1583 – Лівонская вайна
У 1558 г. Лівонскі ордэн адмовіўся плаціць даніну за эстонскія землі і Юр’еў маскоўскаму цару Івану ІV.
студзень 1558 г. пачатак вайны Маскоўскай дзяржавы супраць Ордэна.
1561 г. – Лівонскі ордэн спыніў сваё існаванне
1562 г. – Іван ІV пачаў вайну з Жыгімонтам ІІ Аўгустам.
31 студзеня 1563 г. пачалася аблога Полацка.
26 Студзеня 1564 г. – бітва пад Улай (каля Чашнікаў)
10 студзеня 1569 г. пачатак Люблінскага Сойма.
1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
У канцы 1569 г. паміж Рэччу Паспалітай і царствам Маскоўскім было заключана часовае пагадненне.
1576 г. – пачаўся новы этап Лівонскай вайны.
1576 – 1586 праўленне Стэфана Баторыя
1579 г. быў адваяваны Полацк
1580 г. – войскі РП узялі Вялікія Лукі,
1581 г. – аблога войскамі РП Пскова.
1582 г. –Ям – Запольскі дагавор
1581 г. – стварэнне асобнай вышэйшай судовай інстанцыі для Вялікага княства – Галоўны Трыбунал.
1584 г. – памёр Іван ІV.
1588 – ІІІ Статут ВКЛ.
1598 г. смерць вялікага князя маскоўскага Фёдара Іванавіча
1600-1629 – вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй.
1599 г. – шведскі сойм скінуў польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазу са шведскага прастолу.
1600 г. войска пад камандаваннем герцага Карла уступіла ў Лівонію.
1604 – 1618 – вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. Паходы Лжэдзмітрыяў.
1604 г. – войска самадзейнай шляхты, казакаў і татар на чале з самазванцам Дзмітрыем выступіла ў напрамку Масквы.
1605 г. – войска Лжэдзмітрыя пры падтрымцы баяр уступіла ў Маскву. Лжэдзмітрый абвясціў сябе царом.
27 верасня 1605 г. – бітва са шведамі каля Кірхольма (Саласпілс).
1608 г. – новы самазванец – Ілжэдзмітрый ІІ.
1610 г. – войска РП на чале з каралём захапіла Смаленск і рушыла на Маскву.
1612 г. – Маскву вызваліла народнае апалчэнне.
1617 г – паход гетмана Караля Хадкевіча на Маскву.
1621 г. кароль Швецыі Густаў ІІ Адольф падпісаў мір з Даніяй і Расіяй.
1622 г. – падпісана асобнае перамір’е магнатаў ВКЛ са Швецыяй.
1629 г. – у Альтмарку (цяпер г. Новы Тарг у Польшчы) – перамір’е паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай на 6 гадоў.
1618 г. – Дэўлінскае перамір’е.
лістапада 1632 – верасень 1633 г. – Аблога Смаленска.
1634 г. – Палянаўскі дагавор.
1632 – 1634 – вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай за Смаленск.
1648 г. - -ачатак казацкага паўстання на Украіне супраць польскіх паноў.
Лета 1648 г. на поўдні Беларусі з’явіліся казацкія загоны.
31 ліпеня 1649 г. – бітва пад Лоевам
1655 г – сойм Рэчы Паспалітай. забараніў польскім воінскім часцям пераходзіць без дазволу межы ВКЛ, а тых, хто парушаў забарону, дазвалялася знішчаць.
1673 г. – рашэнне, па якім кожны трэці сойм павінен быў збірацца ў Вялікім княстве, у Гродна, і на ім маршалкам павінен быў выбірацца адзін з ліцвінскіх дэпутатаў.
1696 г. – пастанова “ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове”.
1696 г. вялікакняжацкая шляхта поўнасцю ўраўноўвалася ў правах з польскай у адносінах узмацнення кантролю над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб.
1700 – на Віленшчыне ля Алькенікаў адбылася бітва паміж варожымі групоўкамі шляхты. Сапегі пацярпелі паражэнне.
1669 г. – сойм прыняў пастанову: “Усякае новаўвядзенне ў Рэчы Паспалітай можа быць небяспечным і прывядзе да вялікіх хваляванняў. Неабходна сойму сачыць за тым, каб нічога не падвяргалася змяненню”.
1697 г. – 1733 праўленне Аўгуста ІІ.
1764 г. – уведзена забарона на “ліберум вета”
Канчаткова права “ліберум вета” было ліквідавана ???Канстытуцыяй 3 мая 1791 г.
1654 г. – Пераяслаўская Рада.
Цар Аляксей Міхайлавіч абяцаў:
Шляхце – захаванне усіх уладанняў і былых прывілеяў.
шляхце, якая пойдзе на маскоўскую службу – маёнткі.
мяшчанам – вольны гандаль з рускімі гарадамі.
сялянам – нічога.
21 мая 1654 г. – наступленне маскоўскага войска.
31 ліпеня 1655 г. – маскоўскія войскі захапілі Вільню
1659 – амаль уся Беларусь ахоплена антырасійскімі выступленнямі.
