Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_6.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
270 Кб
Скачать
☆

Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай

Аўгуст ІІ паспрабаваў з дапамогай саксонскіх войскаў узмацніць сваю уладу ў Рэчы Паспалітай.

1717 – пасля забойства саксонцамі двух польскіх чыноўнікаў пачалося паўстанне супраць Аўгуста ІІ. Ён папрасіў дапамогі ад Расіі. Расійскія войскі былі ўведзены ў РП.

Адбыўся “нямы” сойм. Працягваўся 6 гадзін. Умовы прымірэння прадставіў князь Даўгарукі: “саксонская армія пакідае РП, улада гетманаў абмяжоўваецца, магнатам забараняецца ствараць ваенныя саюзы, устанаўліваецца колькасны склад арміі: для Польшчы – 24 тыс., для ВКЛ – 6 тыс.

У 1719 г. Аўстрыя, Саксонія, Прусія падрыхтавалі план падзелу РП і звярнуліся з ім да Расіі. Пётр І не падтрымаў дадзены план. У выніку перагавораў дзяржавы дамовіліся аб сумеснай “ахове парадку” ў Рэчы Паспалітай. Гэта давала права ўмешвацца ва ўнураныя справы краіны.

Рэальны суверэнітэт (поўная незалежасць у знешняй і ўнутранай палітыцы) дзяржавы быў моцна падарваны.

Беларусь страціла ў вайне 700 тыс. насельніцтва – кожнага трэцяга.

Вайна за “Польскую спадчыну” (1733 – 1735 гг.).

Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.

Сямігадовая вайна (1756 – 1763).

Пасля вайны раўнавага сіл – унутраных і знешніх – пахіснулася.

Еўропа падзялілася на два саюза – Паўднёвы (Францыя, Іспанія, Аўстрыя) і Паўночны (Англія, Прусія, Расія).

1763 г. – смерць Аўгуста ІІІ. Пачалася барацьба двух магнацкіх груповак.

Мнішкі, Браніцкія, Радзівілы і Патоцкія – прыхільнікі Паўднёвага саюза. Хацелі пасадзіць на трон прадстаўніка саксонскай дынастыі.

Чартарыйскія і Масальскія – прыхільнікі Паўночнага саюза. За былога літоўскага стольніка, родзіча Чартарыйскіх Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Прусія пачала выдаваць сябе за спадкаемцу Тэўтонскага ордэна. Аўстрыя ўспомніла, што ў яе залежнасці калісці была Галіцка – Валынская Русь. Расія яшчэ ў 15 ст. абгрунтавала свае прэтэнзіі на усходнія землі ВКЛ. Цпер “выцягнула з куфра” рэлігійныя праблемы.

1764 г. – Чартарыйскія звярнуліся за дапамогай да Расіі. Расія ўвяла ў РП войска. Прыхільнікі паўднёвага саюза ўцяклі за мяжу.

Расія і Прусія, падкупіўшы дэпутатаў сойма, садзейнічалі выбранню каралём Станіслава Панятоўскага.

1764 – 1766 гг. – рэформы Чартарыйскіх, накіраваныя на ўзмацненне цэнтральнай улады. Суседзі гэтага не хацелі.

Рэформы 1760 – 1770-х гадоў. Рэформы А.Тызенгаўза. На захадзе Беларусі з’явілася значная колькасць мануфактур.

Былі скасаваны шэраг эканамічных прывілеяў шляхецкага саслоўя. Вялося інтэнсіўнае транспартнае будаўніцтва.

1773 – 1775 – арганізавана Адукацыйная камісія.

Кароль Прусіі Фрыдрых ІІ пачаў “клапаціцца” аб абароне інтарэсаў пратэстантаў Польшчы, а Расія – аб роўнасці правоў праваслаўнага і каталіцкага насельніцтва.

Расія выставіла патрабаванні ва ўльтыматыўнай форме і адначасова падтрымала стварэнне канфедэрацыі. Было створана каля 26 канфедэрацый – у Слуцку, Торуні, Радаме (у 15 км ад Варшавы) і іншых гарадах.

1767 г. – у Слуцку – праваслаўная канфедэрацыя пад апякунствам Расіі і Прусіі, у Торуні – пратэстанцкая канфедэрацыя. Патрабаванне ўраўняць у правах вернікаў розных цэркваў у Рэчы Паспалітай. На Варшаўскім сойме пад націскам пасла Рапніна і кіраўніка Радамскай канфедэрацыі Карла Радзівіла патрабаванне Расіі было прынята: правы шляхты розных канфесій ураўняліся, але засталіся некранутымі “шляхецкія вольнасці” і дзяржаўны лад РП, захаванне якога бралася пад апеку Расіяй.

1768 г. – стварэнне Барскай канфедэрацыі праціўнікаў рашэння сойму (складаліся з каталікоў). За незалежнасць РП, супраць Расіі. Барскую канфедэрацыю падтрымаў Паўднёвы саюз. Францыя – гаршыма, зброяй, інструктарамі, Аўстрыя – прадстаўленнем надзейнага тылу і права падрыхтоўкі на сваёй тэрыторыі атрадаў канфедэрацыі.

Барская канфедэрацыя пачала ваенныя дзеянні. Кароль папрасіў дапамогі ад Расіі. Расія ўвяла свае войскі і захапіла шэраг гарадоў (Бар, Бярдзічаў, Кракаў). Да 1772 г. працягвалася барацьба з Барскай канфедэрацыяй.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]