- •Палітыка самадзяржаўя ў Беларусi пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай. Паўстаннi 1830-1831 I 1863-1864 гг. I iх наступствы.
- •Спецыфiка здзяйснення буржуазных рэформ 60-70-х гг. Хiх ст. На Беларусі.
- •3. Адметнасцi прамысловага перавароту ў Беларусі ў другой палове хiх ст.
- •4. Грамадска-палітычныя рух ў Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст.
- •5. Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі.
- •6. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Расii I Беларусi.
3. Адметнасцi прамысловага перавароту ў Беларусі ў другой палове хiх ст.
У сваім развіцці прамысловасць праходзіць тры асноўныя стадыі ў арганізацыі вытворчасці: 1) дробнатаварную (рамесную); 2) мануфактурную; 3) фабрычную. У другой палове ХІХ ст. у Беларусі тры пералічаныя формы суіснавалі разам, аднак на працягу першых двух дзесяцігоддзяў пасля рэформы 1861 г. прамысловы рост на тэрыторыі Беларусі ішоў павольна і па-ранейшаму пераважала дробная і мануфактурная вытворчасць.
Хуткі рост фабрычна-заводскай прамысловасці стрымліваўся, у першую чаргу, адсутнасцю шырокага рынку свабоднай працоўнай сілы, а таксама нізкай пакупной здольнасцю сялян, якія вялі пераважна натуральную гаспадарку і самі выраблялі неабходныя прамысловыя рэчы (палатно, сукно, абутак і г. д.). Разам з тым колькасць заводскіх прадпрыемстваў няўхільна павялічвалася: калі ў сярэдзіне ХІХ ст. іх на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 80, то ў канцы ХІХ ст. – 1 137. Сярод найбольш значных прадпрыемстваў, пабудаваных у гэты перыяд, можна вызначыць тытунёвую фабрыку ў Гродне (1862 г.), папяровую фабрыку ў Добрушы (1871 г.), запалкавыя фабрыкі ў Барысаве (1881 г.) і Пінску (1882 г.) і інш. Фабрычна-заводская прамысловасць няўхільна заваёўвала дамінуючыя пазіцыі.
Спецыялізацыя беларускай прамысловасці ў другой палове ХІХ ст. па-ранейшаму вызначалася выкарыстаннем і перапрацоўкай прыродных рэсурсаў (лясных багаццяў) і прадукцыі сельскай гаспадаркі. Таму асноўнымі галінамі прамысловасці з’яўляліся харчовая, тэкстыльная, гарбарная, дрэваапрацоўчая, а таксама вінакурэнне.
Пераход да капіталістычнага спосабу вытворчасці ў прамысловасці выявіўся ў яе паступовай мадэрнізацыі – увядзенні ўдасканаленняў, якія адпавядалі тэхнічным патрабаванням таго часу. Мадэрнізацыя прамысловасці паслярэформеннага перыяду характарызавалася пашырэннем індустрыялізацыі – пераходу ад ручной працы да машыннай і фарміраванню прамысловай буржуазіі і фабрычнага пралетарыяту. Гэты працэс атрымаў назву прамысловага перавароту або прамысловай рэвалюцыі. У выніку прамысловага перавароту, які завяршыўся да 90-х г. ХІХ ст., сфарміраваўся клас прамысловай буржуазіі і наёмных рабочых. Буржуазія фарміравалася з памешчыкаў-прадпрымальнікаў, купцоў, мяшчан, рамеснікаў. Крыніцай папаўнення класа наёмных рабочых былі збяднелае сялянства, дробныя рамеснікі і гандляры, сем’і рабочых.
4. Грамадска-палітычныя рух ў Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст.
Нявырашанасць аграрнага пытання выклікала ў парэформеішай Расіі шырокі рух разначыннай іптэлігенцыі, які атрымаў пазву народніцтва. Заснавальнікамі яго былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народніцтва як ідэалогія і грамадскі рух за сацыяльную справядлівасць найшло распаўсюджванне і сярод беларускай моладзі. Яе прадстаўнікі ў 70-80-я гг. ХІХ ст. дзейнічалі ў асноўным у агульнарасійскіх народніцкіх арганізацыях «Зямля і воля», «Чорны нерадзел» і «Народная воля». У шэрагу вышэйшых навучальных устаноў Расіі былі створаны зямляцтвы і нелегальныя групы беларускіх студэнтаў. Члены гэтых арганізацый з'яўляліся кіраўнікамі народніцкіх гурткоў у Мінску, Магілёве, Віцебску, Гродне, Пінску, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Як правіла, яны атаясамлівалі свае інтарэсы з інтарэсамі беларускага народа.
Група «Гоман». У 1884 г. была зроблепа спроба аб’яднаць у агульную арганізацыю ўсе народніцкія гурткі Беларусі. 3 гэтай ініцыятывай выступіла група «Гоман», у якую ўваходзілі беларускія студэнты і навучэнцы пецярбургскіх навучальных устаноў.
Імі былі выпушчаны два нумары часопіса над пазвай«Гоман». Вельмі выразна гоманаўцы паставілі нацыянальнае пытанне. Зыходзячы з прынцыпу раўнапраўя ўсіх народаў, яны абвяшчалі права беларускага народа на нацыянальную самастойнасць. Гоманаўцы ўпершыню ў гісторыі Беларусі заявілі аб існаванні беларускай нацыі. Яны імкнуліся да ўтварэння свабоднай ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расіі і бачылі яе як федэрацыю аўтаномных абласцей на чале з Устаноўчым сходам.
Група «Гоман» аказала значны ўплыў на павелічэнне цікавасці інтэлігенцыі да нацыянальнай гісторыі і культуры, аднак стварыць адзіную для ўсёй Беларусі арганізацыю яна так і не змагла. Гэта было абумоўлена тым, што ў той час беларускае рэвалюцыйнае народніцтва, як і расійскае, перажывала крызіс і сыходзіла з гістарычнай арэны, уступаючы дарогу марксізму.
Сацыял-дэмакраты. 3 сярэдзіпы 90-х гг. ХІХ ст. вядучае месца ў вызваленчым руху занялі сацыял-дэмакраты, якія арыентаваліся на падрыхтоўку пралетарскай сацыялістычнай рэвалюцыі. Яны пачалі праводзіць масавую эканамічную агітацыю сярод рабочых і змаглі ўзначаліць рабочых рух. У Вільні, Мінску, Гомелі, Брэсце, Гродне і іншых гарадах стварыліся дастаткова буйныя рабочыя арганізацыі сацыял-дэмакратычнага напрамку. Сталі ўзнікаць і рэгіянальныя арганізацыі: Рабочы саюз Літвы(1896), Бунд - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (1897) і інш. У сакавіку 1898 г. на з’ездзе ў Мінску прадстаўнікі шэрагу сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, у тым ліку і Бунда, прынялі рашэнне аб аб’яднанні і стварэнні Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП).
У канцы XIX - пачатку XX ст. Бунд стаў самай уплывовай арганізацыяй у Беларусі. У 1900-1903 гг. яго ячэйкі дзейнічалі амаль ва ўсіх павятовых гарадах і мястэчках. Менавіта пад іх кіраўпіцтвам у гэты час у рабочым руху Беларусі адбыўся пераход ад эканамічнай да палітычнай барацьбы. Улічваючы ідэйны і палітычны крызіс у РСДРП, звязаны з адсутнасцю праграмы, устава і кіруючых органаў (амаль усе члены ЦК былі арыштаваны), Бунд быў вымушаны дзейнічаць як самастойная партыя яўрэйскіх рабочых. Летам 1903 г. на II з’ездзе РСДРП, надрыхтаваным рэдакцыяй газеты «Іскра», дэлегацыя Бунда выступіла з патрабаваннем пераўтварыць РСДРП у федэрацыю нацыянальных рабочых арганізацый. Большасцю дэлегатаў яно было адхілена, і бундаўцы заявілі аб сваім выхадзе з партыі.
Барацьба на з’ездзе завяршылася расколам РСДРП на бальшавікоў і меншавікоў. Выхад Бунда з партыі прымусіў ЦК РСДРП прыняць меры па стварэнні ў Беларусі сваіх партыйных арганізацый. У канцы 1903 - на працягу 1904 г. , нягледзячы на моцнае суцраціўленне Бунда, яны з’явіліся ў Мінску, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Бабруйску і некаторых іншых гарадах, аб’ядноўваючы ў сваіх радах бальшавікоў і меншавікоў. Кіраўніцтва мясцовымі групамі ЦК РСДРП ажыццяўляў праз абласныя камітэты - Палескі і Паўночна-заходні.
У 1902 г. была створана агульнарасійская леванародніцкая Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), якая ў сваёй дзейнасці арыентавалася ў асноўным на сялянства. На працягу 1902-1904 гг. эсэраўскія арганізацыі аформіліся ў Мінску, Вільні, Гомелі, Віцебску і г. д. У 1904 г. адбылося іх аб’яднанне ў Паўночна-заходнюю абласную арганізацыю ПСР.
Да леванародніцкага напрамку належала і Польская сацыялістычная партыя ў Літве (1902). Яе камітэты дзейнічалі ў Вільні, Брэсце і Гродне.
Да гэтага ж тыпу партый адносілася і Беларуская сацыалістычная грамада. Яна была створана ў канцы 1903 г. у Вільні на з’ездзе прадстаўнікоў Пецярбургскай, Віленскай і Мінскай груп. Як і іншыя сацыялістычныя партыі, яна бачыла сваю канчатковую мэту ў знішчэнні капіталізму і пераходзе да сацыялізму. Разам з тым гэта была адзіная з усіх дзеючых у Беларусі партый, якая ставіла на парадак дня нацыянальнае пытанне і патрабавала стварэння на беларускай тэрыторыі пасля звяржэння самадзяржаўя незалежнай дэмакратычнай рэспублікі на аснове раўнапраўя ўсяго насельніцтва і поўнаўладства народа.
У пачатку ХХ ст. грамадска-палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі, як і ва ўсёй Расійскай імперыі, была вельмі нестабільнай. У адзначаны перыяд у Расійскай імперыі склалася рэвалюцыйная сітуацыя, якая вылілася ў рэвалюцыю 1905−1907 г. Рэвалюцыя пачалася 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу з расстрэлу мiрнай дэманстрацыi рабочых («крывавая нядзеля»). У беларускiх гарадах у студзенi 1905 г. адбыліся акцыі салiдарнасцi з рабочымi Пецярбурга ― забастоўкі ахапілі 31 горад Беларусі (Мiнск, Гомель, Смаргонь, Гродна, Пiнск i iнш.). Пад уздзеяннем рабочага руху актывізаваліся таксама сялянскія і салдацкія выступленні. Удзельнiкi рэвалюцыi былі аб’яднаны ў 3 лагеры: 1) урадавы (кансерватыўны, манархічны). Яго сацыяльнай базай былі дваранства, чыноўніцтва, буйная буржуазія. Выступаў за захаванне існуючага грамадска-палітычнага ладу і абапіраўся на армiю i палiцыю. Сярод праўрадавых палітычных партый былі «Саюз рускага народа» (чарнасоценцы) і «Русский окраинный союз»; 2) буржуазна-лiберальны лагер быў прадстаўлены большай часткай буржуазiі, перадавымі памешчыкамi, часткай iнтэлiгенцыi. Іх мэтай было ўсталяванне канстытуцыйнай манархіі і стварэнне парламента шляхам палітычных рэформ; 3) дэмакратычны (рэвалюцыйны) лагер аб’яднаў сялян, пралетарыят і дэмакратычную інтэлігенцыю. Выступалі за звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі шляхам склікання Устаноўчага сходу, а таксама за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання. У яго ўваходзiлi пералічаныя вышэй сацыял-дэмакратычныя партыі.
Значнага ўздыму рэвалюцыйныя падзеі дасягнулі восенню 1905 г. У кастрычніку 1905 г. працоўныя Беларусi прынялі ўдзел ва Усерасiйскай палiтычнай стачцы. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест Мікалая ІІ ад 17 кастрычніка 1905 г., паводле якога ў Расіі абвяшчаліся дэмакратычныя правы і свабоды (свабода слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкальнасць асобы), а таксама стваралася надзеленая заканадаўчымі паўнамоцтвамі Дзяржаўная дума, пры наяўнасці якой расійскае самадзяржаўе ператваралася ў парламенцкую манархію.
Манiфест ад 17 кастрычнiка задаволіў прадстаўнікоў буржуазна-ліберальнага лагера. Прадстаўнікі рэвалюцыйных партый заклікалі не верыць Маніфесту і працягваць барацьбу за звяржэнне царызму і скліканне Устаноўчага сходу. 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску па загаду губернатара П.Курлова быў расстраляны мітынг рабочых па абмеркаванню Маніфеста (Курлоўскі расстрэл). Сутычкі з паліцыяй адбываліся і ў іншых гарадах Беларусі.
Удзел шырокіх сялянскіх мас у рэвалюцыйных падзеях падштурхнуў царскі ўрад да свядомай ліквідацыі накаторых феадальных перажыткаў шляхам рэформ. Ініцыятарам і кіраўніком аграрнай рэформы быў старшыня Савета Міністраў і міністр унутраных спраў Расіі П.А. Сталыпін. Сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала паскарэнню развіцця капіталізму ў вёсцы
У 1906 г. пачалася дзейнасць Дзяржаўнай думы. Царскі ўрад быў непадкантрольны Думе, але і пры гэтым яна выклікала незадавальненне цара. Ён пайшоў на спыненне дзейнасці І Дзяржаўнай думы. Стомленасць і расчараванне народных мас працяглай барацьбой і яе вынікамі прывялі да спаду рэвалюцыйнага руху, што падштурхнула царскі ўрад да рашучых дзеянняў. 3 чэрвеня 1907 г. Мiкалай II распусціў II Дзяржаўную думу i ўвёў новы выбарчы закон, па якому Дзяржаўная дума пазбаўлялася заканадаўчых паўнамоцтваў. Фактычна ў выніку так званага «трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту» ў Расіі адбылася рэстаўрацыя самадзяржаўя.
Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычная ― за ўсталяванне рэспублiкi i дэмакратычных свабод, але скончылася паражэннем.
