Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік2017па правядзенні заняткаў Мова дзяцей.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
7 Мб
Скачать
☆

Узроўні развіцця дзяцей

На занятках "Мова дзяцей" у Гомелі мы арганізавалі дзве ўзроставыя групы.

3-6 год

Пазнавальнае і эмацыйнае

  • не могуць канцэнтравацца на чымсьці доўга

  • з цяжкасцю слухаюць іншых

  • любяць размаўляць

  • асноўная дзейнасць - гульня

  • не прымаюць рашэнні

  • старэйшыя трошкі ўмеюць чытаць і пісаць

  • любяць кароткія мультфільмы

Фізічнае

  • простыя фізічныя практыкаванні

  • энергія бясконцая

  • лёгка паўтараюць, цяжка прыдумляюць свае

Сацыяльнае

  • любяць спаборнічаць

  • развіты эгацэнтрызм (не прымаюць погляды аднагодак)

  • цяжка працаваць у камандзе

Заняткі ў дапаможніку доўжацца ад 50 да 60 хвілін. Вельмі шмат залежыць ад групы і ад ейнага настрою. Асабліва з малодшай групай не ўсё звычайна ідзе па плане. Бывае, што трэба ўключыць мультфільм, каб навучэнцы адпачнулі ці правесці дадатковую гульню, бо адчуваецца не скончанасць. Таксама трэба пад рукой заўсёды мець спіс гульняў ці размінак, каб у любы момант імі скарыстацца.

Заняткі "Мова дзяцей" складзены так, каб увесь час мянялася дзейнасць, звычайна дзеці не стамляюцца. Але ў выпадках, калі дзяцей вельмі шмат, то іх цяжка супакоіць. Можна скарыстацца наступнымі прыёмамі.

Марозіва

Давайце ўсе ўстанем у кола. Уявіце, што вы марозіва, як вы сябе адчуваеце? А якія вы на смак? Якая ў вас начынка? А якога вы колеру? А зараз давайце ўявім, што вы пачалі таяць, пакажыце як гэта адбываецца? Прымайце ўдзел у гульнях, не будзьце назіралдьнікам, будзьце ўдзельнікам.

Цішыня

Паслухайце што адбываецца вакол нас, для гэтага нам трэба сцішыцца, прыкласці рукі да вушэй і стаць вельмі ўважлівымі, каб усё добра пачуць. Што вы чуеце? Паспрабуем быць ціхімі?

8-12 год

Пазнавальнае і эмацыйнае

  • любяць вырашаць праблемы

  • асноўная дзейнасць - вучоба

  • любяць увагу і павагу

  • адчуваюць сябе важнымі і самастойнымі

  • любяць вывучаць навае, але без падрабязнасцяў

  • лёгка рэфлексуюць

Фізічнае

  • саромеюцца

  • лянуюцца

Сацыяльнае

  • любяць незалежнасць

  • размаўляюць і разважаюць з аднагодкамі

  • крытычнае стаўленне да сябе і іншых

  • працуюць у камандзе, любяць паролі, шыфры

Тэма: "Якасці характару"

60 хвілін

Узрост: 3-6

Мэты ўрока:

  1. Адукацыйныя: фармаваць лексічныя навыкі па тэме "Якасці характару", актывізаваць і паляпшаць слоўнікавы запас навучэнцаў на беларускай мове, развіваць агульны светапогляд;

  2. Развіваючыя: развіваць агульныя кагнітыўныя здольнасці (памяць, лагічнае мысленне, увага), падтрымліваць у дзяцей эмацыйны водгук і зацікаўленасць, якія ўзнікаюць падчас вывучэння прыметнікаў;

  3. Выхаваўчыя: актывізаваць пазнавальную ініцыятыву навучэнцаў і фармаваць іх сацыяльную кампетэнтнасць, ствараць умовы для сацыялізацыі і самаразвіцця, развіваць культуру ўзаемадзеяння з пагодкамі.

Абсталяванне:

  • цацка;

  • аркушы, алоўкі, фламастэры;

  • аркушы з заданнямі;

  • выявы сонейка (раздрукаваць на каляровай паперы);

  • ватман;

  • клей.

Літаратура:

Пропись для выполнения штриховки. Развивающее пособие для школьников/ И. Л. Бельская. - Минск: ЮниПрессМаркет, 2014. - 32 с. - (Серия "Азбука развития).

Этап

Змест

Час (хв.)

Нататкі

Арганізацыйны

Рада вас усіх вітаць на нашых занятках! Нам вельмі хочацца з вамі пазнаёміцца.

Мы бярэм цацку, кажам як нас завуць і якая ежа самая смачная ў свеце, кажыце што вы любіце есці.

Мяне завуць ... і я люблю ....

А давайце паспрабуем назваць усе імёны і паўтарыць хто што любіць.

6

Цацка.

Размінка

Станем у шэраг, я буду казаць розныя выказванні, кшталту: "Я люблю, калі на вуліцы цёпла" і калі вы згодныя і гэта пра вас, то вы бяжыце да левай сцяны пакою, а калі не згодныя і гэта не пра вас, бяжыце да правай.

Я ўмею плаваць.Мне падабаецца рана прачынацца. Я раблю з раніцы зарадку. У мяне добры настрой. Я ехаў сюды на тралейбусе. ...

6

Мастацка-эстэтычны

Мы будзем вывучаць розныя якасці характару, але перад гэтым вы атрымаеце заданне. Вам трэба на адным аркушы намаляваць дзяўчынку, а на іншым хлопчыка. Вазьміце алоўкі і фламастэры.

15

Аркушы, алоўкі, фламастэры.

Сацыяльна-камунікатыўны

Цяпер я буду называць розныя якасці характару, а вы будзеце падымаць свае малюнкі ў залежнасці пра каго як вы думаеце я кажу. Напрыклад, добры-добрая, пра каго гэта як вы лічаце?

Смелы-смелая.

Выхаваны-выхаваная. Хто ведае як перакласці на рускую мову гэтую якасць?

Гарэзлівы-гарэзлівая.

Здольны-здольная.

Задавайце пытанні чаму дзеці лічаць так ці інакш. Ці ведаюць яны такога чалавека асабіста? У размове часта дзеці самі пачынаюць упэўніваць іншых удзельнікаў і казаць, што з садзіка Маша вельмі гарэзлівая, а яна дзяўчынка. Вашая задача паказаць, што якасці могуць быць і для дзяўчынкі і для хлопчыка і абсалютна не важна палавая прыналежнасць.

Працаавіты-працавітая.

Баязлівы-баязлівая.

Разважлівы-разважлівая.

Крыўдлівы-крыўдлівая.

Чулы-чулая.

Мілы-мілая.

Упарты-упартая.

Як лічаце хто можа быць баязлівым ці баязлівай? А вы баіцеся павукоў? ...

15

Самастойнае фармаванне навыкаў

На аркушах што вы атрымалі ёсць два заданні. У першым трэба па кропачках злучыць прадметы і дамаляваць нейкія дробязі, дэталі.

Пакажыце што ў вас атрымалася.

А ў другім заданні заштрыхуйце, калі ласка, прадметы. Хто можа назваць іх адным словам? Што гэта такое?

12

Аркушы з заданнямі, алоўкі, фламастэры, асадкі.

Рэфлексія

Вазьміце выявы сонейка ці з’явы прыроды, якія адпавядаюць вашаму настрою і прыклейце іх на ватман. Які ў вас настрой, якую выяву вы прыклеілі і чаму?

Дзякуй вялікі за занятак! Чакаем вас на наступны раз.

6

Выявы сонейка, ватман, клей.

Тэма: “Сябар”

50 хвілін

Узрост: 3-6

Мэты ўрока:

  1. Адукацыйныя: фармаваць лексічныя навыкі па тэме”Сябар, якасці характару”, актывізаваць і паляпшаць слоўнікавы запас навучэнцаў на беларускай мове, фармаваць у вучняў навыкі вылучэння галоўнага;

  2. Развіваючыя: развіваць агульныя кагнітыўныя здольнасці (памяць, лагічнае мысленне, увага), развіваць творчыя здольнасці, фармаваць альтэрнатыўнасць мыслення;

  3. Выхаваўчыя: актывізаваць пазнавальную ініцыятыву навучэнцаў і фармаваць іх сацыяльную кампетэнтнасць, ствараць умовы для сацыялізацыі і самаразвіцця, развіваць інтарэс да беларускай мовы.

Абсталяванне:

  • відэа;

  • ноутбук, калонкі;

  • аркушы, фламастэры, нажніцы;

  • ватман;

  • клей.

Літаратура:

Тесты для детей 5-6 лет. – М.: Махаон, Азбука-Аттикус, 2016. – 112 с.: ил. – (Умные книжки).

Этап

Змест

Час (хв.)

Нататкі

Арганізацыйны

Радыя вас вітаць! Як вашыя справы?

Мы будзем угадваць вашыя імёны. Вы бярэце цацку і кажыце на якую літару пачынаецца вашае імя, а ўсе астатнія прапаноўваюць свае варыянты.

Маё імя пачынаецца на літару А, як мяне завуць?

Складана было здагадвацца? Паўтарым усе імёны і літары з якіх пачынаецца імя.

5

Самым маленькім трэба дапамагчы, таму вядоўца павінен ведаць усе імёны.

Размінка

Станем у кола. Выцягніце рукі перад сабой. Па камандзе "Удых" адну руку вы зжымаеце кулак, а другой глядзіце далонню ўніх. Па камандзе "Выдых" вы мяняеце палажэнне рук.

5

Паўтарыць 15 разоў, мяняючы тэмп.

Самастойнае фармаванне навыкаў

На аркушах што вы атрымалі трэба дамаляваць узоры па клетачках. Вазьміце асадкі.

Пакажыце што ў вас атрымалася. Гэта было лёгка ці складана?

15

Раздрукаваць заданні.

Сацыяльна-камунікатыўны

Давайце паглядзім ролік, ён называецца "Стукні яе".

Пра што быў ролік? Што вам не спадабалася? А што бы вы зрабілі? А ў вас ёсць сябры? Ва што вы гуляеце? Чаму вы сябры? Якія якасці табе падабаюцца ў тваім сябры?

7

https://www.yout ube.com/ watch?v=j-yCdZqF4Y4

Мастацка-эстэтычны

Мы можам зрабіць калектыўны выраб з нашых рук, ведаеце як? Вазьміце каляровыя аркушы і абвядзіце дзве свае рукі. Цяпер трэба іх выразаць, а хто гатовы, той ідзе да дошкі разам з клеем і гатовымі папяровымі рукамі.

Прыклеім іх у форме павучка. Як мы яго ці яе назавем? Ці падабаецца вам павучок/павучыха? Чаго не хапае? Што бы вы дадалі?

13

Аркушы, фламастэры, нажніцы (звярніце на тое, што трэба мець нажніцы і для тых, хто піша левай рукой), клей.

Рэфлексія

Калі вам спадабаўся занятак вы хлопаеце, калі не спадабаўся - топаеце, калі ўсё боыло больш-меньш добра - падымаеце рукі ўверх. Маша, чаму ты хлопаеш? Што табе спадабалася? Стась, ты топаеш, што табе не спадабалася?

Дзякуй вялікі!

5

У канцы лепей усім пахлопаць і патопаць.

Тэма: “У лесе з вожыкамі”

60 хвілін

Узрост: 3-6

Мэты ўрока:

  1. Адукацыйныя: актывізаваць і паляпшаць слоўнікавы запас навучэнцаў на беларускай мове, развіваць агульны светапогляд, сфармаваць навыкі вучэбнага навучання: разуменне задання, падрыхтоўка да актыўнай работы;

  2. Развіваючыя: развіваць агульныя кагнітыўныя здольнасці (памяць, лагічнае мысленне, увага), спрыяць успрыманню і разуменню вершаваных радкоў дзецьмі, развіваць эмацыйныя якасці і пачуцці;

  3. Выхаваўчыя: актывізаваць пазнавальную ініцыятыву навучэнцаў і фармаваць іх сацыяльную кампетэнтнасць, ствараць умовы для сацыялізацыі і самаразвіцця, выхаване волі і ўмення пераадольваць складанасці.

Абсталяванне:

  • клубок нітак;

  • аркушы з заданнем;

  • пластылін, дошкі для лепкі;

  • спагеці;

  • квадраты зялёнага, жоўтага, чырвонага колеру з каляровай паперы;

  • фламастэры;

  • ватман, клей.

Літаратура:

Вучымся пісаць, гуляючы. Ад 5 да 7 гадоў. У госці да радка: вучэб. нагляд. дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларус. мовай навучання/А, У. Гарбатава. - Мінск: Аверсэв, 2016. - 29 с.: іл.

Этап

Змест

Час (хв.)

Нататкі

Арганізацыйны

Прывітанне ўсім!

Каб нагадаць усім нашыя імёны і пазнаёміцца з тымі, хто прыйшоў у першы раз, мы возьмем клубок нітак зробім павуцінне з нашых імёнаў. Вы кажыце сваё імя і накручваеце на руку нітку, перадаеце іншаму.

Давайце вернем клубочак у ягоны першапачатковы стан, для гэтага нам трэба прыгадаць усе імёны ў адваротным парадку.

6

Клубок нітак.

Размінка

Будзем гуляць з вамі ў гульню, дзе я буду вас блытаць. Калі я кажу "вецер" - мы падымаем рукі ўверх. Рукі перад сабой - "паветра". Сесці на кукішкі - "зямля".

6

На пачатку рабіць не блытаючы, потым блытаць.

Сацыяльна-камунікатыўны

Зараз я прачытаю вам загадку, а вашая задача адгадаць яе.

Каля сосен, каля ёлак

Збудаваны дом з іголак.

Можа, вам знаёмы ён?

Жыхароў у ім мільён.

Усе працуюць урачыста,

Вось чаму навокал чыста.

(Мурашнік)

І яшчэ адну.

Паглядзі: вось гэта конь —

Ярка-рыжы, як агонь.

Лезе угору ён без стомы,

Цягне бервяно для дома. (Мурашка)

А хто бачыў мурашнік з мурашкамі? А якога яны колеру? А што яны робяць? Куды ходзяць?

Вазьміце аркушы з заданнем, мрашкі пакінулі нам свае шляхі, а нам трэба іх прапісаць.

15

Аркушы з заданнем.

Загадкі ведаць на памяць.

Мастацка-эсэтэтычны

А хто яшчэ жыве ў лесе? Якіх жывёлаў вы бачылі?

Прапаную зрабіць вожыка з пластыліна і локшыны.

Як завуць вашага вожыка? Якая яна?/Які ён?

26

Пластылін, спагеці, дошкі для лепкі.

Рэфлексія

На стале ляжаць тры віды каляровых квадратаў. Зялёны значыць, што вам усё спадабался, жоўты, што вы стаміліся, чырвоны, што вам хочацца дамой і не спадабалася. Вазьміце клей і прыклейце свае квадраты на ватман, а цяпер намалюйце на іх твары адпаведна вашаму настрою

Дзякуй вялікі.

7

Квадраты зялёнага, жоўтага, чырвонага колеру з каляровай паперы, фламастэры, клей, ватман.

Тэма: “Людзі на Зямлі”

50 хвілін

Узрост: 3-6

Мэты ўрока:

  1. Адукацыйныя: актывізаваць і паляпшаць слоўнікавы запас навучэнцаў на беларускай мове, фармаваць навыкі планавання адказу, развіваць агульны светапогляд;

  2. Развіваючыя: развіваць агульныя кагнітыўныя здольнасці (памяць, лагічнае мысленне, увага),фармаванне ўмення лагічна разважаць, развіваць самастойнасць;

  3. Выхаваўчыя: выхоўваць стараннасць, цікавасць да беларускай мовы, развіваць культуру ўзаемадзеяння з пагодкамі, выхоўваць павагу да супрацьлеглага меркавання.

Абсталяванне:

  • сэрцайкі з каляровай паперы;

  • падрыхтаваць шаблоны чалавечкаў, вопратку;

  • зямля;

  • фламастэры, алоўкі;

  • нажніцы, клей;

  • рознакаляровыя стужкі.

Літаратура:

Вянок гульняў: фарміраванне ўяўленняў аб родным краі сродкамі гульнявой дзейнасці: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі і 1-й ступені агул. сярэд. адукацыі з рус. і беларус. мовамі навучання/Н. В. Пралыгіна. – 2-е выд., выпр. – Мінск: Новое знание, 2016. – 80 с.

Этап

Змест

Час (хв.)

Нататкі

Арганізацыйны

Вітаю вас усіх!

Вазьміце сэрцайкі і напішыце на іх першую літару свайго імя. Скажыце па чарзе свае імёны. Цяпер давайце сэрцайкі мне, я іх пераблытаю і вы выцягніце сэрца і аддадзіце яго ўладальніку.

5

Сэрцайкі з каляровай паперы.

Размінка

Мы будзем гуляць у гульню, але нам трэба знайсці котку ці ката. Усе астатнія становяцца ў адзін шэраг, можна скакаць і громка казаць"Тра-та-та, тра-та-та, не баімся мы ката!" Наш "Кот" будзе рабіць выгляд, што ён заняты сваімі справамі, але калі вы вельмі моцна пачынаеце крычаць, то "кот" можа скокнуць. Тады ўсе павінны замерці на месцы, а той, хто зварухнецца становіццца "катом" ці "коткай".

7

Мастацка-эстэтычны

Вазьміце чалавечка, вы можаце выбраць яму/ёй фрызуру, апрануць, размаляваць.

Паглядзіце на нашых чалавечкаў, ці падобныя яны? А чым яны розныя? Ці падобныя яны на нас?

23

Падрыхтаваць шаблоны чалавечкаў, выяву зямлі, вопратку, фламастэры, клей, нажніцы, алоўкі.

Сацыяльна-камунікатыўны

Давайце прыклеім іх на нашую "зямлю", дзе яны жывуць? Распавядзіце пра сваіх чалавечкаў. А што твой чалавечак любіць есці? А як завуць твайго чалавечка? А што яна любіць рабіць? У якія гульні яна гуляе? Якую кашу любіць? А што ён не любіць есці? ....

10

Рэфлексія

Вазьміце стужку любога колеру. Запляцем агульную касічку. Якіх колераў тут болей? Чаму як в ыдумаеце? Што вам сёння спадабалася?

5

Рознакаляровыя стужкі.

Тэма: "Альтэрнатыўныя казкі"

50 хвілін

Узрост: 3-6

Мэты ўрока:

  1. Адукацыйныя: фармаванне ўменне парашнаць паняцці, актывізаваць і паляпшаць слоўнікавы запас навучэнцаў на беларускай мове, выкананне задання графічнага характара, развіццё агульнага светапогляд;

  2. Развіваючыя: развіваць агульныя кагнітыўныя здольнасці (памяць, лагічнае мысленне, увага), садзейнічаць развіццю ўмення, ажыццяўляць рэфлексіўную дзейнасць, развіваць творчыя здольнасці і фармаваць альтэрнатыўнасць мыслення;

  3. Выхаваўчыя: актывізаваць пазнавальную ініцыятыву навучэнцаў і фармаваць іх сацыяльную кампетэнтнасць, ствараць умовы для сацыялізацыі і самаразвіцця, развіваць культуру ўзаемадзеяння з пагодкамі.

Абсталяванне:

  • падрыхтаваць казку для чытання;

  • аркушы з заданнем;

  • фламастэры, алоўкі;

  • цацка.

Літаратура:

П48 Растения. Рисуем, раскрашиваем, играем/Т. Пакидаева. - Москва: Клевер-Медиа-Групп, 2015. - [48] с.: ил. - (Рисуем и играем).

Этап

Змест

Час (хв.)

Нататкі

Арганізацыйны

Вітаю вас!

Для вас наступнае заданне: вы кажыце як вас завуць і што бы вы падарылі таму, хто сядзіць збоку ад вас. Мяне завуць Алеся і я бы падарыла табе ровар....

5

Размінка

Скажыце, а калі б з неба шоў дождж з ежы, што бы вы хацелі каб гэта было?

На чым бы вы пакаталісь па горадзе: на слане ці на жырафе?

Што прымушае цябе смяяцца?

Што бы вы хацелі ўмець: лётаць як птушка ці плаваць як рыба?

6

Сацыяльна-камунікатыўны

Сядзем у кола, як вы сябе адчуваеце? Ці падабаецца вам сядзець у коле? Зараз я буду чытаць вдомую казку, але там будзе нешта незвычайна і наадварот. Калі дзеці здагадаліся, прапануўце ім самім распавесці казку па памяці і замяніць ролі жаночыя на мужчынскія і наадварот.

Ці спадабалася вам гісторыя? А калі вы зразумелі што гэта за казка? А што было незвычайным? А чаму вы вырашылі што гэта незвычайнае? Што такое "незвычайнае"? Як бы вы змянілі назву казкі?

Незвычайнае тое, з чым мы не сутакаліся, так? А што такое стэрэатып? Ці магло такое быць спараўды? Хлопчык у чырвонай кепцы і хворы дзядуля, татка што прыгатаваў смачны пірог.

А якія вы ведаеце яшчэ казкі, дзе можна было б змяніць ролі? Давайце паспрабуем змяніць яшчэ якую-небудзь казку.

Добра падыходзіць "Папялушка", дзе галоўны герой будзе хлопец, я якога памёр татка, а маці знайшла новаш\га мужа з двумя сынамі і г.д.

22

Аркуш для чытання.

Калі дзеці здагадаліся, прапануўце ім самім распавесці казку па памяці і замяніць ролі жаночыя на мужчынскія і наадварот.

Мастацка-эстэтычны

Вазьміце аркушы, тут намалявана садавіна, гародніна і ягады. Якую садавіну вы ведаеце? Гародніну? Ягады?

Вам трэба знасці тое, што схавалася на малюнку і абвесці іх рознымі фламастарамі ці алоўкамі.

Пакажыце што ў вас атрымалася. Ці спадабалася вам заданне?

12

Аркушы з заданнем. флмастэры, алоўкі.

Рэфлексія

Вазьміце цацку і скажыце па чарзе што вам сёння спадабалася.

Дзякуй вялікі!

5

Цацка.

Жыў-быў

Жыў-быў маленькі хлопчык. Ён быў сціплы і добры, паслухмяны і працавіты. Татка ягоны не мог нарадавацца, што ў яго расце такі памочнік: сын дапамагаў яму па гаспадарцы, а калі ўся праца была зроблена, чытаў татку што-небудзь услых.

Усім падабаўся гэты мілы хлопчык, але больш за ўсіх яго любіў дзядуля. Пашыў ён неяк з чырвонага аксаміту кепку і падарыў яе ўнуку на імяніны.

Новая кепка была хлопцу вельмі да твару, і за тое, што з таго дня ніякую іншую ён насіць не хацеў, людзі празвалі яго Чырвонай Кепкай.

Аднойчы татка вырашыў спячы пірог:

- Чырвоная кепка, ідзі-ка навесці дзядулю. Пакладу я табе ў кошык кавалак пірага і бутэльку малака, аднясеш гэта яму.

Узрадаваўся Чырвоная кепка, тут жа сабраўся і пайшоў да дзядулі, які жыў на іншым краю леса.

Татка выйшаў на ганак праводзіць хлопчыка і стаў яму наказваць:

- З чужымі, сынок, не гавары, з дарогі не паварочвай.

Прыгожа было ў лесе і Чырвоная Кепка збочыў з дарогі, каб кветак нарваць і так сыходзіў ён усё глыбей і глыбей у лес.

Ідзе хлопчык па лесе, збірае кветкі, спявае песеньку, раптам насустрач яму злосная ваўчыха.

А Чырвоная Кепка зусім яе і не спалохаўся.

- Добры дзень, Чырвоная Кепка! - сказала воўчыха. - Куды гэта ты сабралася так рана?

- Да дзядулі.

- А што ў цябе ў кошыку?

- Бутэлька малака і пірог, мы з татай яго сьпяклі, каб парадаваць дзядулю. Ён хворы ды слабы, хай папраўляецца.

- Чырвоная Кепка, а дзе жыве твой дзядуля?

- Ледзь далей у лесе, пад трыма вялікімі дубамі варта ягоны домік.

- У добры шлях табе, Чырвоная Кепка, прамармытала ваўчыха, а пра сябе падумала: «Цудоўны хлопчык, смачны быў бы для мяне кавалачак; нават смачней за дзядулю. Але каб іх абодвух схапіць трэба быць мне хітрай».

І яна з усяе сілы памчалася самай кароткай дарогай да дзядулінай хаты, стукаецца ў дзверы.

- Хто там?

- Гэта я, Чырвоная Кепка, прынес табе пірог, адкрый мне, - адказала ваўчыха. Націсні на клямку, - крыкнуў дзядуля.

Націснула ваўчыха на клямку, дзверы адчыніліся, і, ні слова не кажучы, яна падышла да дзядулінага ложку і праглынуў яго.

А Чырвоная Кепка кветак назбіраў і пайшоў да хаты дзядулі, а дзверы адчыненыя. Здзівіўся ён і крыкнуў:

- Добрай раніцы! - Але адказу не было.

Тады ён падышоў да ложка, бачыць - ляжыць дзядуля і выглядае неяк дзіўна.

- Ой, дзядуля, з-за чаго ў цябе такія вялікія вушы?

- Каб лепш цябе чуць!

- Ой, дзядуля, а якія ў цябе вялікія вочы!

- Гэта каб лепей цябе бачыць!

- Ой, дзядуля, а што гэта ў цябе такія вялікія рукі?

- Каб лягчэй цябе абняць.

- Ох, дзядуля, які ў цябе, аднак, вялікі рот!

- Гэта каб лягчэй было цябе праглынуць!

Сказала гэта ваўчыха і праглынула бедную Чырвоную Кепку.

Наелася ваўчыха, лягла ў ложак і заснула, пачала громка храпі.

Ішла міма палўнічая.

Пачула янн даносіліся з хаткі нейкія дзіўныя гукі і насцярожыўся: ці не можа быць, каб дзядуля так гучна хроп!

Падкралася да акенца, зазірнула ўнутр - а там у ложку ваўчыха ляжыць.

- Вось ты дзе, шэрая разбойніца! - сказала яна. - Я ўжо даўно цябе прыехала шукаць.

Узяла паляўнічая нажніцы і ўспарола жывот ваўчыцы. Выбраліся адтуль Чырвоная Кепка і дзядуля - абодва жывыя і здаровыя.

І былі ўсе трое вельмі і вельмі задаволеныя. Паляўнічая зняла з ваўчыцы шкуру і аднясла яе дадому. Дзядуля з'еў пірог, выпіў малака, што прынес яму Чырвоная Кепка, і пачаў папраўляцца ды сіл набірацца.

Тэма: "Вопратка"

50 хвілін

Узрост: 3-6

Мэты ўрока:

  1. Адукацыйныя: фармаваць лексічныя навыкі па тэме "Вопратка", актывізаваць і паляпшаць слоўнікавы запас навучэнцаў на беларускай мове, забяспечыць кантроль ведаў і навыкаў па тэме;

  2. Развіваючыя: развіваць агульныя кагнітыўныя здольнасці (памяць, лагічнае мысленне, увага), развіваць хуткасць, спрыт, садзейнічаць развіццю ўмення, ажыццяўляць рэфлексіўную дзейнасць, развіваць творчыя здольнасці;

  3. Выхаваўчыя: садзейнічаць эстэтычнаму выхаванню, выхоўваць стараннасць, развіваць культуру ўзаемадзеяння з пагодкамі, выхаванне інтарэса да беларускай мовы.

Абсталяванне:

  • прэзентацыя з выявамі вопраткі;

  • выявы жывёлаў для малявання (раздрукаваць на плотнай паперы);

  • фламастэры, алоўкі;

  • нажніцы;

  • намаляваць дрэва на дошцы альбо на ватмане.

Літаратура:

  1. Вянок гульняў: фарміраванне ўяўленняў аб родным краі сродкамі гульнявой дзейнасці: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі і 1-й ступені агул. сярэд. адукацыі з рус. і беларус. мовамі навучання/Н. В. Пралыгіна. – 2-е выд., выпр. – Мінск: Новое знание, 2016. – 80 с.

  2. mrprintables.com

Этап

Змест

Час (хв.)

Нататкі

Арганізацыйны

Вітаю вас! Як вашыя справы? Як вам сённяшняе надвор'е?

Станем у кола, возьмемся за рукі. Цяпер па чарзе назаваіце свае імёны. Выдатна, а давайце зробім снежны ком, адзін называе сваё імя, другі называе імя першага чалавека і сваё, трэці кажа ўжо тры імёны. Такім чынам у нас атрымаецца цэлы ком.

6

У коле дзецям лягчэй разняволіцца і адчуць сябе часткай калектыва.

Размінка

Зараз нам разам з дапамогай лічылкі трэба выбраць "Мароза":

Ты халодны,

Ты марозны, Ты ў кажусе, Ты ў латусе, А ў цябе красны нос, Гэта ты - дзед Мароз!

Цяпер "Мароз" будзе за намі бегаць і імкнуцца да каго-небудзь дакрануцца. Той, да каго "Мароз" дакранулся лічыцца "замарожанным": павіннен спыніцца і развесці рукі з бакі. Іншыя гулцы могуць яго "размарозіць", дакрануўшыся руой да пляча. Перамагае "мароз", які здолее "замарозіць" большую колькасць гульцоў. Пасля кожных 2-3 хвілін выбіраецца новы "Мароз".

7

Лічылку ведаць на памяць.

Я не проста так спытала пра надвор'е, мы сёння вывучым назвы вопраткі на беларускай мове. Паглядзіце на ..., што на ёй/ім апранута? А што на мне апранута, кажыце як ведаеце, а я буду перакладаць.

Добра, паглядзіце на прэзентацыю, паўтарым усё словы.

Цішотка, саколка, швэдар, нагавіцы, шкарпэткі, абутак, сукенка, спадніца, капялюш, шалік, кашуля, вопратка, акуляры.

Паглядзіце, мы раздрукавалі для вас малюнкі з вопраткай. Зараз мы раскладзем іх на падлозе і мы ўявім, што гэта нашыя выспачкі, па якім можна хадзіць, а вакол нас мора. Але каб стаць на выспу, трэба назваць што на ёй намалявана. Хадзем па чарзе, будзем дапамагаць адзін адному прыгадаць словы.

16

Падрыхтаваць прэзентацыю з выявай вопраткі.

Бачу, што вывучылі мы словы, давайце апранем жывёлаў у цёплыя швэдары. Нам трэба злучыць кропачкі ў крыжыкі і атрымаецца, што жывёлы апрануцца ў халодны дзень.

Скажыце, калі ласка, як завуць вашую жывёлу, што яна любіць есці, які ў яе настрой. Ці адабаецца вашай жывёле швэдар?

15

Раздрукаваць выявы жывёлаў, фламастэры, алоўкі, нажніцы.

Рэфлексія

Вельмі прыгожыя ў вас жывёлы атрымаліся, спадзяемся што ім будзе цёпла.

На дошцы намалявана дрэва, але на ім няма лісця і кветак. Намалюйце лісце, калі вам спадабаўся занятак, кветку, калі вы даведаліся нешта новае. Калі вам сёння па якім прычынам не спадабалася намалюйце хмарку над дрэвам.

6

Падрыхтаваць дрэва на дошцы ці на ватмане. Мел ці фламастэры, алоўкі.

Тэма: "Развіццё мовы беларусаў, вырашэнне канфліктаў"

60 хвілін

Узрост: 8-12

Мэты ўрока:

  1. Адукацыйныя: актывізаваць і паляпшаць слоўнікавы запас навучэнцаў на беларускай мове, фармаванне навыкаў навучання: разуменне заданняў, развіваць агульны светапогляд, забяспечыць кантроль ведаў;

  2. Развіваючыя: развіваць агульныя кагнітыўныя здольнасці (памяць, лагічнае мысленне, увага), выпрацоўваць уменне назіраць з'явы, па выніках якіх рабіць вынікі, фармаваць альтэрнатыўнасць мыслення;

  3. Выхаваўчыя: выхоўваць інтарэс да беларускай мовы і грамадзянскую пазіцыю, развіваць культуру ўзаемадзеяння з пагодкамі, выхоўваць павагу да супрацьлеглага меркавання,

Абсталяванне:

  • цацка;

  • раздрукаваныя заданні на аркушах паперы: станьце па памеру абутка, па даўжыні валасоў, па дню народзінаў, па колеру вачэй, па ўзросце...;

  • відэа, ноутбук, калонкі;

  • аркушы з заданнем і пытаннямі;

  • памяранец;

  • разрэзаныя паштоўкі.

Літаратура:

Мурзёнак П. П. Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу/Пётра П. Мурзёнак; пад рэд. Л. Баршчэўскага. - Мінск: Кнігазбор, 2017. - 96 с.

Этап

Змест

Час (хв.)

Нататкі

Арганізацыйны

Вітаю, спадарства! Давайце ўзгадаем як нас усіх зваць. У мяне ў рукох цацка, я кажу сваё імя і прыметнік, які пачынаецца на тую ж літару што і імя. Я Алеся і я актыўная, перадаю цацку па коле.

А цяпер хто гатовы паўтарыць усе імёны?

6

Цацка.

Размінка

Мне вельмі цікава даведацца калі ў вас дзень народзінаў, якога памеру абутак вы носіце. Заданне будзе напісана на паперы, што вы выцягніце, але вам трэба яго выканаць без размоваў, каб аніводнага слова мы не пачулі. Усё зразумела? Пачынаем!

7

Раздрукаваныя заданні на аркушах паперы: станьце па памеру абутка, па даўжыні валасоў, па дню народзінаў, па колеру вачэй, па ўзросце...

Моўны

Сённы мы з вамі будзем гаварыць пра развіццё мовы беларусаў. А што вы ведаеце пра беларускую мову? Чым яна адрозніваецца ад іншых моў? Ці ёсць нейкія асаблівасці?

Давайце паглязім відэа пра беларускую мову.

Скажыце, што было для вас новым? Якія факты пра беларускую мову вы можаце назваць?

8

Відэа.

https://www.youtube.com/ watch?v=F3Y_Da6V274

Актуалізацыя ведаў

Вы атрымалі аркушы з табліцай, дзе сабраны ўсе этапы развіцця беларускай мовы. Нашая задача прачытаць тэкст, перакласці з рускай мовы словы ў дужках.

Каб коратка паўтарыць тое, што мы прачыталі, выцягніце пытанні і падрыхтуйце адказ.

15

8

Аркуш з заданнем.

Раздрукоўкі з пытаннямі.

Сацыяльна-камунікатыўны

Паспрабуем разабрацца чаму адбывалася забарона мовы пры Мікалае I і далейшая русіфікацыя.

Вазьміце частку паштоўкі і падзяліцеся на дзве каманды. Адна каманда застаецца тут, а іншая выходзіць у калідор.

Надалей трэба правесці інструктаж з кожнай камандай паасобку. Адной камандзе трэба забраць скурку ад памяранца, што будзе ў пакоі, а іншай само змесціва памяранца. Дзве каманды не павінны ведаць заданне іншай каманды, але ніякіх іншых правілаў няма. Галоўнае не прымяняць фізічную сілу. Пасадзіць каманды насупраць адзін аднаго, па сярэдзіне пакласці памяранец. Хутчэй за ўсё яны пачнуць дзяліць памяранец без словаў і спаборнічаць хто хутчэй, часта непрадказальны вынік, але самае важнае потым абмеркаванне.

Стоп! Час выйшаў (праз 3 хвіліны). Ці атрымалася? Якое было ў вас заданне? Што вы рабілі для дасягнення мэты? Ці стасаваліся вы і камунікавалі? Чаму? Ці заўсёды канфліктуючыя бакі размаўляюць і сам насам вырашаюць прабелему? Як можна было пазбегнуць русіфікацыі на тэрыторыі Беларусі? Чаму затармазілася развіццё беларускай мовы? Ці спадабалася вам заданне? Чаму?...

10

Памяранец.

Разрэзаныя паштоўкі.

Прыбярыце адразу рэшткі памяранца, каб яны не забіралі ўвагу ад абмеркавання.

Рэфлексія

Вашая задача падоўжыць сказ: "Калі я буду прыгадваць сённяшні занятак, то я абавязкова распавяду пра..."

Прынясіце, калі ласка, на наступны занятак ваш улюбёны прадмет з дому. Будзьце гатовыя распавесці пра яго.

6

Цацка.