Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік2017па правядзенні заняткаў Мова дзяцей.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
7 Мб
Скачать
☆

Развіццё мовы беларусаў

Перыяд развіцця краіны

Стан развіцця мовы

960 - 1397

Полацкае княства

Мяркуюць, што _____________ (развитие) пісьмовай старабеларускай мовы з царкоўнаславянскай мовы пачалося ў X-XIV стст. разам з этнанацыянальным размежаваннем усходніх славян. У XIV ст. ужо вылучаюць _____________ (отдельные) гаворкі і мовы ўсходніх славян.

1236 - 1569

Вялікае Княства Літоўскае

У XIV ст. пры князю Альгердзе старабеларуская мова стала ўжывацца як _____________ (государственная) мова ВКЛ. Першая кніга на старабеларускай мове была _____________ (напечатаная) Ф. Скарынам у 1517 г. у Празе.

1569 - 1798

Рэч Паспалітая

Статут ВКЛ 1588 г. напісаны на старабеларускай мове. Пасля заключэння уніі ВКЛ з Каралеўствам Польскім (1569) адзначаецца значны ____________ (влияние) польскай мовы, якую прымалі многія магнаты і багатая шляхта. У 1696 г. старабеларускую мову, якая была дзяржаўнай у ВКЛ, замяніла польская мова. на старабеларускай, тутэйшай мове размаўлялі ______________ (в основном) сяляне.

1798 - 1917

Без дзяржаўнасці

(у складзе Расійскай імперыі)

У 1839 г. імператар Мікалай I _____________ (запретил) ужываць "народную гаворку" ў каталіцкіх храмах; як вынік, тую _____________ (полностью) замяніла польская. У 1859 г. расійскія ўлады фактычна забаранілі друк па-беларуску лацінскім алфавітам. Беларуская літаратурная мова нарадзілася ў канцы XIX ст.

1917 - 1990

БНР, БССР

______________ (Наиболее) спрыяльным для развіцця беларускай мовы быў перыяд беларусізацыі ў 20-30-х гг. XX стагоддзя. У далейшым зноў пайшла русіфікацыя: так, доля кніг на беларускай мове ў БССР зменшылася за перыяд з 1950 па 1985 г. з 85% да 9%.

З 1991

Рэспубліка Беларусь

Вельмі спрыяльным для беларускай мовы быў перыяд непасрэдна пасля абвяшчэння незалежнасці (1990-1995). Прыняцце _______________ (в качестве) дзяржаўнай дзвюх моў, беларускай і рускай (рэферэндум 1995 г.), у значнай ступені затармазіла далейшае развіццё і ______________ (употребление) беларускай мовы насельніцтвам Беларусі.

Пытанні

Калі пачалося развіццё пісьмовай старабеларускай мовы з царкоўнаславянскай?

Калі адбылося этнанацыянальнае размежаванне ўсходніх славян?

Пры якім князе старабеларуская мова стала ўжывацца як дзяржаўная мова?

Калі быў выдадзены статут ВКЛ і на якой мове ён быў напісаны? Чаму так?

Калі беларускую мову замяніла польская?

Хто і калі забараніў ужываць "народную гаворку" ў каталіцкіх храмах і чаму?

Калі нарадзілася літаратурная беларуская мова?

Які перыяд быў самым спрыльным для развіцця беларускай мовы?Што менавіта адбывалася ў гэты перыяд?

Што прынесла русіфікацыя?

Калі адбылося абвяшчэнне незалежнасці?

Што затармазіла развіццё беларускай мовы?

Тэма: "Пазітыўныя якасці чалавека"

60 хвілін

Узрост: 8-12

Мэты ўрока:

  1. Адукацыйныя: фармаваць лексічныя навыкі па тэме "Якасці характару", актывізаваць і паляпшаць слоўнікавы запас навучэнцаў на беларускай мове, фармаваць уменне вышукваць галоўнае, параўноўваць і абагульняць атрыманыя веды;

  2. Развіваючыя: развіваць агульныя кагнітыўныя здольнасці (памяць, лагічнае мысленне, увага), падтрымліваць інтарэс і пазітыўныя матывы навучальнай дзейнасці;

  3. Выхаваўчыя: выхоўваць волю і ўменне пераадольваць складанасці, развіваць культуру ўзаемадзеяння з пагодкамі і дабразычлівае стаўленне, выхоўваць гаманістычнае мысленне.

Абсталяванне:

  • разрэзаныя паштоўкі;

  • прэзентацыя з пазітыўнымі якасцямі;

  • аркушы з заданнем;

  • прэзентацыя з выявамі людзей;

  • дошка альбо ватман;

  • клей.

Літаратура:

Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы. 2 частка/Алеся Літвіноўская, Глеб Лабадзенка. - мінск: Медыял, 2017. - 228 с.+12 іл.

Этап

Змест

Час (хв.)

Нататкі

Арганізацыйны

Мы радыя вас усіх вітаць! Вы прынеслі свой улюбёны прадмет. Скажыце сваё імя, свой сённяшні настрой і прадмет, распавядзіце пра яго, чаму ён вам падабаецца?

Давайце складзем нашыя прадметы разам, што бы вы сказалі пра нашую групу, калі б нікога не ведалі? Як прадметы нас характэрызуюць?

Вядоўца таксама кажа сваё імя і паказвае прадмет.

7

Улюбёны прадмет.

Размінка

Вазьміце частку паштоўкі, яны парэзаныя на дзве часткі. Знайдзіце сваю пару, гэта вашая каманда. Задача - адзін паказвае тое, што ён робіць, другі кажа: "Прывітанне, што робіш?" і адгадвае што робіць іншы, малюе, чытае, танчыць і г.д. Пасля гэтага мяняемся.

Ці скаладана было даведацца што робіць іншы чалавек?

7

Разрэзаныя паштоўкі.

Моўны

Мы сёння вывучаем пазітыўныя якасці людзей.

Паглядзім на прэзентацыю. У вас ёсць карткі са словамі, з аднаго боку беларускі варыянт, а з іншага боку вы самі пішаце пераклад на рускую мову. Усе карткі пасля прэзентацыя павінны быць перакладзеныя.

У прэзентацыя акрамя словаў патрэбна знайсці выяву, якая здалёк будзе нагадваць слова. Такім чынам, нехта запомніць сваё слова, нехта асацыяцыю, гэта падвышае шансы адразу запомніць скаладныя лексічныя адзінкі.

15

Прэзентацыя з пазітыўнымі якасцямі.

Актуалізацыя ведаў

Вы атрымалі аркушы з заданнем, перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.

Назавіце пяць якасцяў, якія ў вас ёсць і тры, якія б вы вельмі хацелі мець.

Можна замацаваць словы гульнёй з мячыкам: вы кажаце слова на рускай і кідаеце камусьці мячык, навучэнец/вучаніца перакладае і вяртае мячык.

16

Аркушы з заданнем.

Мяч.

Сацыяльна-камунікатыўны

Паглядзіце на выявы людзей. Скажыце якія яны, якімі прыметнікамі вы іх можаце апісаць, якімі якасцямі яны валодаюць?

Чаму вы так лічыце?

Паспрабуйце пазбягаць стэрыатыпы мыслення.Скажыце, што кожны можа мець тыя ці іншыя якасці і гэта не залежыць ад таго як чалавек выглядае.

8

Прэзентацыя з выявамі людзей.

Рэфлексія

Кожны з вас нешта напіша ці намалюе на дошцы, гэта можа быць тое, што тлумачыць вашы настрой, пачуцці, можа вы намалюеце тое, што вывучылі ўпершыню.

Пакажыце што в намалявалі? Чаму выбралі гэту выяву?

Дзякуй вялікі за занятак!

7

Калі няма дошкі, то спатрэбіцца ватман.