Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік2017па правядзенні заняткаў Мова дзяцей.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
7 Мб
Скачать
☆

Станоўчыя якасці

апантаны

выбітны

выхаваны

гарэзлівы

дапытлівы

дасціпны

добразычлівы

здольны

прыязны

разважлівы

рашучы

спагадлівы

стрыманы

сумленны

цягавіты

чулы

шчыры

  1. _______________________ (одержимый) даследчык з Лельчыцаў разлічваў калі не ў гэтым, дык у наступным годзе дакладна атрымаць Нобелеўскую прэмію.

  2. ________________________(выдающийся) літаратуразнаўца Сяргей Шапран падрыхтаваў дзве кнігі Васіля Быкава без цэнзуры - "Мёртвым не баліць" і "Ліквідацыя".

  3. З ___________________ (воспитанным), культурным чалавекам заўсёды премна кантактаваць і ў побыце, і ў працы.

  4. _____________________ (выдержанного) праўніка цяжка вывесці з раўнавагі нават самаму раз'юшанаму кліенту.

  5. Усе ў вагоне ўздыхнулі з палёгкай, калі маці ўгаварыла свайго малога ___________ (озорника) пачытаць кніжку.

  6. _________________(любопытный) школьнік да канца ўрока паспяваў стаміць і нават вывесці з сябе любога настаўніка.

  7. Пад ролікам на сайце movananova.by з'явілася шмат _____________ (остроумных) каментароў, якія выклікалі ў чытачоў усмешку.

  8. __________________ (доброжелательный) гаспадар пусціў пераначаваць вандроўнікаў да сябе ў хату, яшчэ і накарміў смачнаю верашчакаю з блінцамі.

  9. ___________________ (талантливый) студэнт без складанасцяў будзе атрымліваць падвышаную стыпендыю.

  10. Страечны брат Міхася быў надзвычай ______________ (дружелюбным) чалавекам.

  11. Не ўсім рыцарам ставала ________________ (решительности) падчас бою.

  12. Святы Кірыла Тураўскі быў _________________ (сочувственный) і добры да няшчасных ды пакрыўджаных, уважлівы да манаства і святароў, бязлітасны да падманшчыкаў.

  13. ________________ (сдержанный) хлопец не асабліва выхваляўся сваімі шматлікімі дасягненнямі.

  14. ________________ (честный) журналіст напісаў праўду, хоць і разумеў небяспеку пераследу з боку аферыстаў.

  15. Беларусы заўжды вылучаліся прагай да працы і ___________________ (выносливостью) - цягнулі болей, чым нават маглі фізічна.

  16. ________________(отзывчивый) калега схадзіў у аптэку і прынёс каляжанцы лекі ад прастуды.

  17. ________________(искренняя) сяброўка заўсёды давала добрыя парады ў складаных сітуацыях.

Тэма: "Розныя - роўныя"

60 хвілін

Творчыя заняткі ў старэйшай групе праходзяць вельмі весела і насычана, але пры гэтым не патрабуюць вялікай падрыхтоўкі. Вашая задача каррдынаваць працэс, размаўляць з дзецьмі, задаваць пытанні.

Узрост: 8-12

Мэты ўрока:

  1. Адукацыйныя: актывізаваць і паляпшаць слоўнікавы запас навучэнцаў на беларускай мове, фармаваць навыкі навучання: разумець заданне, падрыхтоўка да актыўнай работы;

  2. Развіваючыя: развіваць агульныя кагнітыўныя здольнасці (памяць, лагічнае мысленне, увага), садзейнічаць развіццю ўмення, ажыццяўляць рэфлексіўную дзейнасць, развіваць творчыя здольнасці;

  3. Выхаваўчыя: актывізаваць пазнавальную ініцыятыву навучэнцаў і фармаваць іх сацыяльную кампетэнтнасць, выхоўваць інтарэса да беларускай мовы і навучанню, выхоўваць інтарэс да супрацьлеглага меркавання.

Абсталяванне:

  • разрэзаныя паштоўкі;

  • шкло;

  • фарбы (гуаш);

  • аркушы;

  • ватманы;

  • пэндзлікі;

  • анучы;

  • шклянкі для вады;

  • цацка.

Этап

Змест

Час (хв.)

Нататкі

Арганізацыйны

Вітаем усіх! Каб паўтарыць імёны і пазнаёміцца з тымі, хто ўпершы раз, вы кажыце сваё імя і працягваеце сказы: я умею..., я магу навучыць..., я хачу навучыцца...

6

Размінка

Цяпер мы ўсе ўстанем у шэраг. Я буду казаць сцвярджэнні, напрыклад, "Мне падабаецца дождж", калі вы цалкам згодны і адказваеце "так", то становіцеся ўправы бок пакою, калі зусім не згодны і гэта не пра вас, то ўлевы, а калі вы не ўпэўнены, то пасярэдзіне пакою. Зразумела. Тады пачынаем: Калі людзі займаюцца тым, што ім падабаецца, то яны меней хварэюць. У кожным чалавеку ёсць нешта добрае. У кожным чалавеку ёсць нешта кепскае. Мы можам рабіць тое, што мы хочам. У мяне шмат дзіўных сяброў. ..... Варыянты любыя, залежаць ад групы і ад вашай мэты.

7

Мастацка-эстэтычны

Сёння мы будзем адзін аднога маляваць. Для гэтага нам трэба разбіцца на пары. Вазьміце частку паштоўкі і знайдзіце сваю пару.

Рабіць партрэты мы будзем на шкле фарбамі. Потым мы восьмем ватманы ці аркушы і прыкладзем да нашых малюнкаў, вы зможаце нешта дамаляваць на аркушы. Абмяркуйце ў парах што вы любіце рабіць, які ўлюбёны фільм ці мульцік, што вы любіце есці і г. д. і будзьце гатовыя нам пра гэта распавесці.

26

Разрэзаныя паштоўкі, шкло, фарбы (гуаш), аркушы, ватманы, пэндзлікі, анучы, шклянкі для вады.

Сацыяльна-камунікатыўны

Цяпер вы пакажыце што ў вас атрымалася і апішыце малюнак якасцямі характару, распавядзіце пра чалавека, што вы намалявалі.

Падкажыце, што ў нас падобнае, а ў чым мы розныя? ...

15

Рэфлексія

Ці спадабаўся вам занятак? Што было самым складаным для вас? Што бы вы пажадалі групе?

6

Цацка.

Тэма: "Давыд Гарадзенскі"

60 хвілін

Узрост: 8-12

Мэты ўрока:

  1. Адукацыйныя: фармаваць уменне вылучаць галоўнае, параўноўваць, абагульняць факты і лагічна выказваць думкі, актывізаваць і паляпшаць слоўнікавы запас навучэнцаў на беларускай мове, развіваць агульны светапогляд;

  2. Развіваючыя: развіваць агульныя кагнітыўныя здольнасці (памяць, лагічнае мысленне, увага), развіваць інтэлектуальныя якасці, пазнавальны інтэрэс, развіваць эмацыйныя якасці і пачуцці навучэнцаў;

  3. Выхаваўчыя: актывізаваць пазнавальную ініцыятыву і фармаваць іх сацыяльную кампетэнтнасць, ствараць умовы для сацыялізацыі і самаразвіцця, выхоўваць адказнасць за вынікі навучальнай работы, развіваць культуру ўзаемадзеяння з пагодкамі.

Абсталяванне:

  • аркушы са скарагаворкамі;

  • аркушы з тэкстам;

  • ватманы;

  • часопісы;

  • фламастэры, алоўкі;

  • клей;

  • нажніцы;

  • аркушы з песняй;

  • аўдыёзапіс, ноутбук, калонкі;

  • раздрукаваныя смайлы.

Літаратура:

Староначкі з моўнай скарбоначкі: вершы, песні, казкі, загадкі: для мал. шк. узросту/Уладзімір Мацвеенка; маст. Н. І. Кійко. - Мінск: Маст. літ., 2008. - 224 с.: іл.

Этап

Змест

Час (хв.)

Нататкі

Арганізацыйны

Вітаем вас усіх! Як вашыя справы?

Кожны з вас па чарзе прадстаўляе сябе з дапамогай трыяды, гэта тры словы. Першае - вашае імя, другое - страва, якую вы любіце, трэцяе - назва горада. Вашая задача зрабіць гэта ўсё на тую літару, з якой пачынаецца вашае імя. Давайце паспрабуем не паўтарацца.

6

Размінка

Вы атрымалі скарагаворкі. Давайце іх пачытаем.

Выбярыце адну, што вам найбольш спадабалася, прачытайце яе як мага хутчэй.

6

Аркушы са скарагаворкамі.

Моўны

Сёння мы даведаемся хто такі Давыд Гарадзенскі, ці знаёмыя вы з гэтай асобай?

На аркушах тэкст, вашая задача перакласці ў дужках рускі варыянт на беларускі.

Давайце праверым.

12

Аркушы з тэкстам.

Сацыяльна-камунікатыўны

Як думаеце якім быў Давыд Гарадзенскі, што запомнілася вам найбольш?

Мы раздзелімся на дзве каманды, разлічыцеся на адзін-два. Вы атрымаеце па два ватманы, з пачатку вам трэба абвесці аднаго/адну з удзельнікаў/удзельніц каманды.

Гэта ваш Давыд Гарадзенскі. Прыдумайце, што ён любіць есці, як праводзіць вольны час, якім можа быць ягонае хобі і г.д.

Прэзентуем нашых асобаў.

22

Ватманы, часопісы, нажніцы, клей, фламастэры, алоўкі.

Актуалізацыя ведаў

Дзякуй вам вялікі за вашыя варыянты Давыда Гарадзенскага. Мы праслухаем песню гурта DZIЕCIUKI "Давыд Гарадзенскі". Устаўце прапушчаныя словы.

Праверым.

8

Аўдыёзапіс, аркушы з тэкстам песні.

Рэфлексія

Выбярыце любы смайл, што адпавядае вашаму настрою. Скажыце, чаму вы выбралі менавіта гэты малюнак?

Дзякуй вялікі за занятак.

6

Раздрукаваныя смайлы.

Тата папрасіў Ягорку вывучыць скарагаворку.

Стаў Ягор яе зубрыць, намагаўся пакарыць.

Да яна не корыцца - не скарагворыцца.

Ткач ткаў хустку на таху і хукаў на руку.

Пекар лекара пазваў, Пекар

Лекару сказаў:

- Хлеб мой ранкам

Падгарэў...

І я раптам

Зазварэў...

Лекар

Пекара паслухаў,

Лекар

Пекара пастукаў,

Лекар

Пекару даў лекі -

Абышлося

Без аптэкі.

Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце, А чубаты чачот топча, топча агарод.

Рыбак Рыгор на рацэ рыбачыў, рыбы не бачыў, а бачыў, як лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш.

Запрашаў

К сабе Сурок

Дзвюх сябровак, Дзвюх сарок.

Частаваў

Сурок сарок, Падаваў

Салат, сырок...

Расказаў

Сябрам сурок:

- Знік салат, І знік сырок, Зніклі белабокі,

Хітрыя сарокі.

Вось і даў

Сурок зарок -

Не вадзіць

К сабе сарок.

Давыд Гарадзенскі (? — 1326) — вялікалітоўскі палкаводзец, староста гарадзенскі, зяць вялікага князя Гедзіміна.

Імя гэтай ___________ (личности) абляцела ўсю Еўропу. І калі па адзін бок мяжы яго называлі шчытом і апошняю надзеяй дзяржавы, то па другі — чалавекам, які, несумненна, прадаў душу д'яблу. Да такой думку незычліўцаў мог схіліць той факт, што за сваё жыццё ____________ (известный) літвін не зведаў ніводнай хваробы.

У нямецкіх хроніках называецца кашталянам або старостам Гарадзенскага замка, у Пскоўскім летапісе — князем. Упершыню Давыд Гарадзенскі ўзгадваецца ў хроніцы П. Дусбурга пад 1314 годам, калі ____________________ (успешно) ўзначальваў абарону Новагародка супраць крыжакоў. У 1319 узначальваў паход вялікалітоўскага войска супраць Ордэна ў Прусію, у 1323 двойчы прыходзіў на ________________ (помощь) Пскову супраць Лівонскага ордэна, а таксама зрабіў паход у Добжынскую зямлю ў Польшчы.

У 1324 у час крыжацкага паходу быў ________________ (разрушен) яго маёнтак Давыдзішкі ў Літве. У тым жа годзе вадзіў войска ў Мазовію, у 1326 — на дапамогу польскаму каралю Уладзіславу I Лакатку _____________ (против) маркграфства Брандэнбургскага. У гэтым паходзе быў забіты ў спіну мазавецкім рыцарам Анджэям Госцем, які, ______________ (возможно), быў падкуплены крыжакамі. Паводле меркаванняў некаторых даследчыкаў, мог быць пахаваны ў Гродне _______________ (возле) Барысаглебскай (Каложскай) царквы.

Давыд Гарадзенскі (cловы: Дзяніс Жыгавец) Нашы ворагі гатовы: крыжакі стаяць ля ________________. Эх, нямецкія сабакі, хочуць дзерці нашу скуру! Алебарды навастрылі, шастапёры _____________________, З кім _________________ яны будуць, ім магістры не сказалі. Бо каб ведалі імя, ______________________ б з поля бою: Ніхто з рыцараў ня марыў развітацца з галавою. Бо крыжацкую навалу – той славуты шыхт нямецкі – З зямлёй заўжды раўняў наш Давыдзе Гарадзенскі. Помніць яго бацька Нёман, помніць нашая ___________________, Помняць людзі ў Гародні, помніць і Нямеччына. Не шкадуючы _______________________, замак свой ён бараніў, А ў паходзе на крыжакаў іх бязлітасна лупіў. Наш Давыдзе - гэта ______________________ на заходнім рубяжы, А ў пагоні – гэта меч, якім ворага сячы. У Гародні ёсць свой слаўны наш герой, Які праз ____________________________павядзе ў бой! Наш герой павядзе ў бой! Наш герой павядзе ў бой! Наш герой павядзе ў бой! Наш герой павядзе ў бой!

Тэма: "Незаселеная выспа"

60 хвілін

Узрост: 8-12

Мэты ўрока:

  1. Адукацыйныя: фармаваць навыкі планавання адказаў, актывізаваць і паляпшаць слоўнікавы запас навучэнцаў на беларускай мове, развіваць агульны светапогляд, падвесці да разумення сутнасці вывучаемага матэрыяла;

  2. Развіваючыя: развіваць агульныя кагнітыўныя здольнасці (памяць, лагічнае мысленне, увага), садзейнічаць развіццю ўмення, ажыццяўляць рэфлексіўную дзейнасць, фармаваць уменне выразна, вычарпальна і сціпла выказваць свае думкі;

  3. Выхаваўчыя: актывізаваць пазнавальную ініцыятыву навучэнцаў і фармаваць іх сацыяльную кампетэнтнасць, ствараць умовы для сацыялізацыі і самаразвіцця, выхоўваць інтарэс да навучання, развіваць культуру ўзаемадзеяння з пагодкамі.

Абсталяванне:

  • цацка;

  • аркушы для нататак, асадкі;

  • аркушы з тэкстам;

  • раздрукаваныя карткі,

  • ватманы, клей.

Літаратура:

  1. Дэфо, Д. Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза: раман/Даніэль Дэфо; пер. Алены Васілевіч; іл. Валянціна Макаранкі. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. - 246 с.

  2. Компасито, Пособие по обучению детей правам человека, Нэнси Флауэрс. - Венгрия, 2008. - 350 с.

Этап

Змест

Час (хв.)

Нататкі

Арганізацыйны

Вітаем усіх!

Калі ў вас у руках цацка вы кажыце сваё імя, наступны чалавек бярэ цацку, кажа імя папярэдніх удзельнікаў і сваё. Такім чынам, мы зробім снежны ком.

5

Цацка.

Размінка

Знайдзіце ў пакоі адзін прадмет, што вам падабаецца і запішыце 10 спосабаў яго ўжывання.

Распавядзіце, што ў вас атрымалася.

10

Аркушы для нататак, асадкі.

Моўны

Мы сёння паплывем з вамі на незаселеную выспу, але перад гэтым давайце прачытаем тэкст з кнігі пра Рабінзона Круза і перакладзем рускі варыянт словаў на беларускую мову. У вас ёсць час зрабіць гэта самастойна, потым мы будзем правяраць разам.

Гатовыя?

15

Аркушы з тэкстам.

Сацыяльна-камунікатыўны

Мы з вамі зараз падзелімся на дзве каманды, пералічыцеся на адзін-два.

Што бы ўзялі з сабой на выспу?

Кожная каманда атрымае розныя рэчы на картках, гэта тое, што вы бярыце з сабой. Дадайце, калі ласка, тры рэчы дадатковыя, што няма ў спісе. У вас ёсць тры хвіліны, каб вызначыцца што яшчэ вы хочаце ўзяць.

Гатовыя? Тады можна плыць.

Свеціць сонейка, карабель у нас вялікі і прасторны, але раптам пачынаецца моцная залева і карабель ужо не можа плыць спакойна. Тры рэчы трэба выбрасіць, каб карабель перастаў так моцна хістацца.

Фуух, шторм спыніўся і скончылася залева. Але наперадзе ўраган і трэба зноў пазбавіцца трох картак.

Мы амаль даплылі да выспы, але на беразе м сутыкнуліся з вялікімі камянямі і з'вілася вялікая дзірка ў борце. У гэтую дзірку ўплываюць яшчэ тры карткі.

Мы прыплылі на выспу. Прыклейце, калі ласка, усе свае карткі на ватман, каб ведаць што ў вас ёсць.

Пакажыце свае аркушы, што ў вашай каманды ёсць. Ці дастаткова гэтага для жыцця? Што вам трэба яшчэ?

Вазьміце аркушы з пытаннямі, давайце на іх адкажам.

25

Раздрукаваныя карткі, ватманы, клей.

Забярыце карткі.

Нагадайце, што трэба добра падумаць, бо гэтыя рэчы больш не будуць дасяжныя для каманды.

Рэфлексія

Скажыце што вам спадабалася ў гульне? Што было складаным? Ці былі рашэнні складанымі?

Дзякуй вялікі!

5

Скажыце што вам спадабалася ў гульне?

Што было складаным?

Ці былі рашэнні складанымі?

Як вы вырашылі што выкідаць за борт?

Без чаго вы бы не змаглі жыць на выспе?

Ці можна з такім наборам рэчаў жыць на выспе?

Ад чаго вы гатовыя былі адмовіцца?

Без якіх картак нельга жыць у сучасным грамадстве?

Якія карткі дапамагаюць выжыць?

Якія карткі дапамогуць развівацца і вучыцца?

Ці згодныя вы з рашэннямі групы?

Паглядзі на карткі, якія былі выкінутыя і скажы сваё меркаванне.

Як вы дамовіліся якія карткі выкінуць?

Якія карткі вы намалявалі самі?

Даніэль Дэфо "Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза"

Наш карабель, захоплены ________________ (страшным) штормам у адкрытым моры, пацярпеў крушэнне. Увесь экіпаж, ______________ (кроме) мяне, патануў; мяне ж, няшчаснага Рабінзона Круза, выкінула _______________ (чуть) жывога на бераг гэтай праклятай выспы, якую я назваў выспай Адчаю.

Да самай ночы мяне прыгняталі змрочныя ____________ (чувства): я ж застаўся без ежы, без жытла; у мяне не было ні ____________ (одежды), ні зброі; я не меў дзе _______________ (спрятаться), калі б на мяне напалі ворагі. Чакаць выратавання было дарэмна. Наперадзе мне бачылася толькі смерць: або мяне раздзяруць драпежныя звяры, або заб'юць дзікуны, або я памру з голаду.

Прачнуўшыся раніцой, я пабачыў, што наш карабель прылівам знесла з мяліны і прыгнала бліжэй да берага. Гэта надало мне _______________ (надежды), што, калі вецер сціхне, я здолею дабрацца да карабля і зраблю сабе запас харчоў і іншых ________________ (необходимых) рэчаў. Я крыху падбадзёрыўся.

Як толькі пачаўся адліў, я накіраваўся на карабель. Напачатку я ішоў аголеным дном мора, а потым паплыў. Увесь гэты дзень _________________ (не останавливался) дождж, але ветру зусім не было. З 1 па 24 ___________________ (октября) я перавозіў рэчы. Я адплываў на карабель, як толькі пачынаўся адліў, і плыў назад _____________ (вместе) з прыплівам. Рэчы перавозіў на плытах. Увесь час ішлі дажджы, і часам выяснівалася, але ненадоўга: пэўна, на гэтай шырыні цяпер _______________ (время) дажджоў.

Знайшоў, як мне падаецца, ________________ (удобное) месца на жытло. Трэба будзе абгарадзіць яго вастраколам. Размеркаваў свой час, вызначыўшы пэўныя гадзіны на _________________ (охоту), на працу, на ________________ (отдых) і сон. Усе працоўныя гадзіны за апошнія два дні я майстраваў стол. У той жа час я быў яшчэ ________________ (плохим) сталяром. Але чаму не навучыць бяда! Я раблюся майстрам на ўсе рукі. Безумоўна, такога ж майстэрства дасягнуў бы _______________ (каждый) іншы, каб ён апынуўся ў маім становішчы.

Бацькі

Гульні і цацкі

Лекі і прышчэпкі

Лекары

Настаўнікі

Гадзіннік

Свабодныя выбары і дэмакратыя

Свабода слова

Магчымасць размаўляць на сваёй мове

Планшэт

Ноутбук і Інтэрнэт

Цёплая вопратка

Упрыгожванні

Модная вопратка

Смачлёнікі

Абарона ад гвалту

Ровар

Цёплы дом

Бясконцыя грошы

Тэлевізар

Магчымасць гуляць і граць

Дранікі і гарбата

Чыстая прыроднае асяроддзе

Адсутнасць дыскрымінацыі

Ложак

Чыстая вада

Тэлефон

Тэма: "Мы чалавечкі"

50 хвілін

Узрост: 8-12

Мэты ўрока:

  1. Адукацыйныя: фармаваць актывізаваць і паляпшаць слоўнікавы запас навучэнцаў на беларускай мове, забяспечыць замацаванне правіла напісання зваротнаа займенніка сабе/сябе;

  2. Развіваючыя: развіваць агульныя кагнітыўныя здольнасці (памяць, лагічнае мысленне, увага), садзейнічаць развіццю ўмення, ажыццяўляць рэфлексіўную дзейнасць, фармаваць уменне лагічна разважаць і выказваць думкі;

  3. Выхаваўчыя: актывізаваць пазнавальную ініцыятыву навучэнцаў і фармаваць іх сацыяльную кампетэнтнасць, ствараць умовы для сацыялізацыі і самаразвіцця, развіваць культуру ўзаемадзеяння з пагодкамі.

Абсталяванне:

  • розныя паштоўкі;

  • аркушы з чыстагаворкамі;

  • прэзентацыя з правілам і прыкладамі;

  • аркушы з заданнем;

  • рознакаляовыя аркушы, нажніцы;

  • клубок нітак.

Этап

Змест

Час (хв.)

Нататкі

Арганізацыйны

Вітаю вас усіх!

На стале ляжаць розныя паштоўкі. Выцягніце любую, што вам падабаецца. Скажыце нам сваё імя і чаму вы выцягнулі гэту паштоўку, чым яна падобная на вас?

5

Паштоўкі.

Размінка

Вазьміце чыстагаворкі, давайце іх прачытаем. Хто гатовы прачытаць на хуткасць другі слупок? Тут ёсць складаныя спалучэнні "чэ-чы-чо".

6

Аркушы з чыстагаворкамі.

Паўтарэнне сфармаваных навыкаў

Мы сёння паўтарым правіла зваротнага займенніка сабе/сябе. Што вы ведаеце пра займеннікі? Яны паказваюць, што аб'ектам дзеяння з'яўляецца той, хто яго ўтварае. Ён не мае роду і ліку, не можа быць дзейнікам. Што гэта значыць? Паглядзіце як ён скланяецца.

Трэба помніць, што родны і вінавальны склоны маюць мяккую аснову, а давальны, творны і месны - цвёрдую.

Н. -

Р. каго? сябе

Д. каму? сабе

В. каго? сябе

Т. кім? сабой (сабою)

М. пры кім? (пры) сабе

Паглядзіце на прыклады.

7

Напісаць на дошцы ,альбо падрыхтаваць прэзентацыю з прыкладамі.

Актуалізацыя ведаў

Вазьміце аркушы з практыкаваннем. Зрабіце яго самастойна і мы праверым.

10

Аркушы са сказамі на правіла.

Сацыяльна-камунікатыўны

Вазьміце рознакаляровы аркуш. Нам трэба зрабіць з гэтага чалавечка: складзіце паперу папалам і надарвіце без нажніц выяву чалавека.

На галаве напішыце вашае імя, на страўніку напішыце што вы любіце есці больш за ўсё, на руках напішыце вашае хобі, на нагах любімы від спорту.

Распавяддзіце пра сваіх чалавечкаў. Давайце іх размесцім у адным месцы (на дошцы альбо на ватмане).

Абвядзіце алоўкам сваю руку. Напішыце на пальцах гэтай рукі да каго вы зверніцеся, калі вас нехта пакрыўдзіць. Абгрунтуйце свой выбар, чаму так? Ці складана вам было выканаць заданне з рукой? Скажыце, а што можа здарыцца што вам спатрэбіцца дапамога?

А мы можам звярнуцца адзін да аднаго? Чым мы з вамі падобныя? А ў чым розныя?

15

Рознакаляровыя аркушы, нажніцы, клей, асадкі, ватман.

Рэфлексія

Палічыце, калі ласка да 60, але зрабіце гэта з заплюшчанымі вачыма і моўчкі. Калі вы палічылі - адкрывайце вочы, але нічога не кажыце, чакайце, пакуль усе скончуць лічыць.

Глядзіце, у кожнага хвіліна доўжыцца розную колькасць часу. Як думаеце чаму так?

Зачапіце за руку клубочак і па чарзе падоўжыце сказ: "Калі я буду прыгадваць гэты занятак я абавязкова распавяду пра..."

Дзякуй вялікі!

7

Клубок нітак.

Чыстагаворкі

Ра-ра-ра - за дваром гара, Ры-ры-ры - там мае сябры. Рэ-рэ-рэ - санкі на дварэ, Ро-ро-ро - лёд як серабро, Ру-ру-ру - маці гавару, Ра-ра-ра - мне к сябрам пара.

Чэ-чэчэ - сонейка пячэ,

Чо-чо-чо - згарэла плячо, Чы-чы-чы - ціха, не крычы, Чу-чу-чу - цукерку хачу, Ча-ча-ча - схапіў плескача.

'

Аў-аў-аў - дзед цябе чакаў, Оў-оў-оў - а ты не прыйшоў, Ыў-ыў-ыў - дзе ж, унук, ты быў? Эў-эў-эў - сядзеў каля дрэў, Уў-уў-уў - неўпрыкмет заснуў.

Ух-ух-ух - ловім з сябрам рыбу ўдвух, Ум-ум-ум - з куста даносіцца шум, Ус-ус-ус - страшны ў гадзюкі ўкус, Уж-уж-уж - не гадзюка там, а вуж, Ук-ук-ук - вуда згнулася ў крук, Ун-ун-ун - вось і шчупак-харашун.

Жу-жу-жу - сябруку кажу, Жы-жы-жы - на вішнях стрыжы, Жэ-жэ-жэ - хто сад сцеражэ?

Жа-жа-жа - гані зарах жа, Жо-жо-жо - паляцелі ўжо...

На-на-на - на вёсцы навіна, Но-но-но - прыехала кіно, Ня-ня-ня - гаворыць старшыня,

Ні-ні-ні - паедзем на кані,

Ну-ну-ну - я голасна цягну, Не-не-не - вазьміце і мяне.

  1. Не хвалі сам ______________ , няхай людзі пахваляць.

  2. Чаго _______________ не жадаеш, таго і другому не зыч.

  3. Не трэба адносіць усе заўвагі да _______________.

  4. Толькі - сам _______________, сам для_____________, наперакор усім.

  5. Прыдумай ______________ свой свет, прыдумай _____________ святло.

  6. Не страчвай веру ў _______________.

  7. Мне трэба набыць ______________ новы слоўнік.

  8. Даў зарок ______________.

  9. А ён звычайна есці як не ў _________________.

  10. Гэта трэба зарубіць _______________ на носе.

  11. Вазьмі ______________ ў рукі.

  12. Не гудзі, а на ______________ паглядзі!

  13. Усё не трэба хаваць у ________________.

  14. Ніколі не страчвай ______________.

  15. Мне вельмі не па ______________.

  16. Глядзі ____________ пад ногі.

  17. Я заўсёды сам па _______________.

  18. Распавядзі мне пра _____________.

  19. А я сам па _____________.

  20. Ідзі цішэй, каб не выдаць _______________.

  21. Ні людзей паглядзець, ні ___________ паказаць.

  22. Хто пра _____________ не дбае, той нічога не мае.

  23. Забірайце _______________ такое дабро.

  24. Ён не лічыў _____________ маладым.

  25. Нішто _______________!

  26. Ён увесь час звяртае на _______________ ўвагу.

  27. Уcё няпэўнae xaвaць y ____________________, a нaпaкaз выcтaўляць тoлькi ўпэўнeнacць i нeпaxicнyю цвёpдacць вoлi.