- •1. Кніжная культура эпохі Сярэднявечча: жанры, героі, сюжэты. Аналіз арыгінальных помнікаўсвецкай і рэлігійнай літаратуры.
- •6.Драматургія эпохі барока і асветніцтва. Сінтез мастацкіх стыляў у “Камедыі” к.Марашэўскага.
- •8. Асоба в. І. Дуніна-Марцінкевіча і беларуская мастацкая культура. Нацыянальнае і агульначалавечае ў драматургічных творах пісьменніка “Ідылія”, “Пінская шляхта”.
- •9. Характар мастацкага рамантызму у беларускай лiтаратуры 19 ст.
- •11. Зараджэнне рэалістычнай плыні ў беларускай літаратуры 19 стагоддзя. Францыск Багушэвіч як заснавальнік крытычнага рэалізму.
- •12. Пісьменнікі-нашаніўцы і іх роля у развіцці нацыянальнай культуры.
- •14. Янка купала
- •16. Эпічны талент Якуба Коласа. Праблема лёсу мастака і мастацтва ў паэме “Сымон-музыка”.
- •18. Творчасць пiсьменнiка Максiма Гарэцкага ( у лазнi, Роднае карэнне, у чым яго крыўда, Фантазiя iiнш.)
- •19. Маштаб таленту к. Чорнага. Праблема “жывога чалавека” у яго прозе. Культура чорнаўскага слова.
- •Праблема «жывога чалавека» у яго прозе
- •20. Мастацкае адлюстраванне савецкай мадэлікультурна-грамадскага жыцця ў творчасці к.Крапівы.
- •21. Літаратурна-культурная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Тэмы, матывы, стыль заходнебеларускай літаратуры.
- •25.Традыцыі народнай смехавой культуры ў сатырычнай беларускай літаратуры пачатак 20ст. (я. Купала, а Мрый, к. Крапіва, з. Бядуля і інш.)
- •26. Філасофскія аспекты паэзіі а.Куляшова. Праблема творчай асобы ў паэме “Вяршаўскі шлях”
- •17. Вобраз новага чалавека у мастацкім выяўленні а.Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”
- •27. Культура паэтычнага мыслення Максiма Танка. Матывы I тэмы паэзii 80 – 90-х гг. (книги «Мой каучэг», «Errata» - вершы на выбар)
- •28 Мастацкая карціна культурнага жыцця ў паэзіі п.Панчанкі ўс1980-1990 гг (зб. «Горкі жолуд», «Высокі бераг»)
- •31. Традыцыі ў.Караткевіча ў сучаснай беларускай літаратуры.
- •32.Жыццевы I творчы лёс Васіля Быкава (1924 – 2003)
- •33. В.Быкаў і экзістэнцыялізм. Аналiз аповесцяў
- •36. Янка Брыль.
- •37. Творчасць у. Казько. Вобраз творчай интэлегенции и праблема лёсу нацыянальнай культуры у аповесци Да сустрэчы
- •43. Сучасная беларуская паэзія
- •45. Агляд Беларускай прозы 80 – 90-х гг хХст. А.Федарэнка, в.Гігевіч, а.Глобус, а.Казлоў, а.Брава, ю Каляда, с.Бахалонаў, а.Бахарэвіч – аўтары і творы на выбар).
- •Андрэй Федарэнка – Вёска (кароткі змест)
- •46.Хрысцiанска-рэлiгiйныя матывы у беларуская лiтаратуры. Паэзія р. Барадуліна.
- •47.Юры Станкевіч (Станкевіч Георгій Васільевіч)-
- •48. Беларуская драматургия: традыцыі і сучаснасць
- •50.Сучасная “жаночая” літаратура (р. Баравікова, а. Брава, л. Рублеўская, г. Багданава, і інш.)
- •38. Праблема захавання культуры і духоўнасці ў “вясковай” прозе (в. Карамазаў “Пушча”; а. Жук “Паляванне на Апошняга Жураўля”; а. Кудравец “Раданіца”)………
- •38.2. Праблема захавання культуры і духоўнасці ў “вясковай” прозе…..
- •35. Францишак Аляхнович и яго дакументальная книга « у кипцюрах гпу»………..
Літаратурныя жанры ў мінулым мелі пераважна службова-прыкладны, дзелавы ўжытак. Мастацкі вымысел не быў асноўным прынцыпам адлюстравання рэчаіснасці, таму даўняя літаратура вызначаецца своеасаблівым гістарызмам. Асновай зместаў многіх твораў служылі рэальшя гістарычныя асобы і падзеі. Творы некаторых жанраў (хаджэнні, летапісы і хронікі, дзённікі і мемуары) мелі выразную гісторыка-дакументальную аснову. Каштоўныя звесткі пра свой час меліся і ў помніках агіяграфіі (жыціі), гістарычных аповесцях і паэмах («Слова пра паход Ігаравы», «Сказанне пра Мамаева пабоішча»), хранографах і інш. Спалучэнне дакладнага гістарычнага факта і літаратурнага вымыслу, сінтэз дакументальна-дзелавога і вобразна-мастацкага апісання рэчаіснасці надавалі творам тагачаснага пісьменства сінкрэтычны характар.
З пачатку XVI ст. беларускія кнігі сталі друкавацца.У эпоху Адраджэння высокай дасканаласці дасягнула беларуская літаратурная мова, створаны выдатныя помнікі прававой думкі беларускага і літоўскага народаў (Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588), з'явіліся новыя віды і жанры (кніжная паэзія, рэфармацыйная публіцыстыка, гісторыка-мемуарная проза, драматургія), склалася плеяда таленавітых літаратараў, узмацніліся працэсы секулярызацыі і гуманізацыі літаратуры. Этапнае значэнне ў гісторыі беларускай літаратуры мела шматгранная творчая дзейнасць асветніка-гуманіста, першадрукара, пісьменніка і перакладчыка Ф. Скарыны. Першая друкаваная кніга на беларускай мове — «Псалтыр» — надрукаваная ім у Празе ў 1517. Гэта была першая кніга, надрукаваная на мове ўсходнеславянскай групы. Францыск Скарына стаў заснавальнікам новага, гуманістычнага тыпу перакладу ва Усходняй Еўропе, пачынальнікам беларускага вершаскладання, аўтарам змястоўных і дасканалых прадмоў, у якіх вытокі беларускай філалагічнай навукі і літаратурнай крытыкі. Першую рэнесансавую паэму аб роднай зямлі «Песня пра зубра» склаў на лацінскай мове М. Гусоўскі. У беларускім летапісанні XVI ст. ўзмацніліся ідэі дзяржаўнага патрыятызму, пагадовы дакументальна-дзелавы выклад падзей стаў спалучацца з жывым, займальна-белетрыстычным іх апісаннем, а нацыянальная гісторыя стала падавацца як самабытная і самацэнная з'ява. Найбольш поўна і літаратурна дасканала яна выкладзена ў «Хроніцы Быхаўца», апошнім агульнадзяржаўным летапісным зводзе, прысвечаным гістарчнай мінуўшчыне Літвы і Беларусі ад легендарных часоў да пач. XVI ст. Праблемы лёсу Радзімы, удасканалення чалавека і грамадства былі галоўнымі ў літаратуры эпохі Скарыны.
У перыяд позняга Адраджэння (2-я пал.XVI ст.) беларуская літаратура развівалася пад уплывам ідэй пратэстантызму і рэлігійнага вальнадумства. Рэфармацыйная публіцыстыка значна ўзбагаціла яе тэматыку і праблематыку. Публіцыст і перакладчык, адзін з заснавальнікаў філалагічнай крытыкі Бібліі ў Еўропе С. Будны выдаў у Нясвіжы «Катэхізіс» (1562) — першую друкаваную кнігу на тэрыторыі сучаснай Беларусі; палеміст А. Волан стварыў больш за 20 публіцыстычных твораў на лацінскай і польскай мовах; абаронца роднага слова В. Цяпінскі першы пераклаў Евангелле на беларускую мову. Найбольш значным прадстаўніком свецкай аратарскай прозы быў Л. Сапега.
Складаным і разнастайным было культурнае і літаратурнае жыццё на Беларусі ў эпоху барока (канец XVI — сярэдзіна XVIII ст.). У літаратуры, якая стала шматмоўнай, адбываўся працэс пераходу ад старой эстэтычнай сістэмы да новай, абнаўляліся і трансфармаваліся жанры, узбагачаліся выяўленчыя сродкі і стылі, змяняліся прынцыпы адлюстравання жыцця і чалавека, з'явіўся новы герой — прадстаўнік простага народа (селянін, рамеснік). Новыя грамадска-палітычныя ўмовы (Люблінская унія 1569 і Брэсцкая унія 1596, контррэфармацыя) выклікалі ўздым палемічнай літаратуры, разнастайнай у ідэйна-тэматычным і жанрава-стылёвым плане. Самымі вядомымі яе прадстаўнікамі былі І. Пацей, Я. Карповіч, М. Сматрыцкі, А. Філіповіч. Росквіт кнігадрукавання спрыяў пашырэнню жанру прадмоў. 3 узнікненнем школьнага тэатра зарадзілася драматургія (драмы, інтэрмедыі). Актыўна развівалася кніжная паэзія. Сярод малых вершаваных формаў найбольш пашыраным быў жанр эпікграмы. Яркі ўзор беларускай грамадзянскай лірыкі пакінуў Я. К. Пашкевіч (верш «Польска квітнет лацінаю»). Працягвала развівацца паэма, найбольш значная — «Лямант на смерць Лявона Карповіча» — створана ў 1620 невядомым аўтарам на беларускай мове. Прыкметны ўклад у развіццё беларускай кніжнай паэзіі зрабіў паэт XVII ст. Сімяон Полацкі.
У XVI і XVII ст. пад уплывам польскай культуры з'явілася сілабічная паэзія барока і драматычная школа. Важныя змены перажывала гістарычная проза. Агульнадзяржаўнае летапісанне занепадае, але пачынаюць складацца мясцовыя летапісы. Самы значны з іх Баркулабаўскі летапіс адметны сваім дэмакратычным характарам. У сувязі з ростам асобаснага пачатку ў літаратуры ўзнікаюць сямейныя хронікі, дыярыушы (дзённікі), падарожныя запісы і іншыя творы мемуарнага жанру (Ф. Еўлашоўскага, М. К. Радзівіла, С. і Б.Маскевічаў).
Творчыя здабыткі беларускай літаратуры, як і ўсёй беларускай культуры эпохі Адраджэння і барока, настолькі багатыя, а ўзровень яе развіцця настолькі высокі, што дало ёй магчымасць уплываць на суседнія краіны, асабліва Расію, а Беларусі выконваць у XVI—XVII ст. місію пасрэдніка ў літаратурных і культурных сувязях паміж еўрапейскім Захадам і Усходам. Аднак у XVIII ст. з прычыны прыгнёту народа і звода пласта беларускамоўнай інтэлігенцыі беларуская літаратура прыйшла ў заняпад.
№3. Культуралагичнае значэнне дзейнасци Ф.Скарына и яго паслядоуникау.
Праграма адраджэння нацыянальнай культуры у «Прадмове» да Евангелля В.Цяпинскага.
Кіпучая і разнастайная дзейнасць Францыска Скарыны мела выключнае значэнне ў развіцці беларускай культуры. Ён (Ф.С.) нарадзіўся ў Полацку у 1490г. у сям'і купца. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў кракаўскім універсітэце. З вялікай энергіяй аддаецца паглыбленаму вывучэнню грамацкіх навук. Каб пашырыць свае веды, ён едзе ў Італію, вучыцца ў Падуанскі універсітэт. Там вісіць яго партрэт у вядомай "Зале сарака". З Італіі ён вяртаецца на Радзіму і пачынае рыхтавацца да кнігадрукавання. І дзеля гэтага едзе ў Прагу. За 3 гады прыбывання ў Празе Ф.С. выдаў па таму часу шмат кніг. Найбольш распаўсюдж. быў "Псалтыр" (1507). Па ёй вучыліся грамаце, ахвотна чыталі. Гэта кніга прызначалася, як дапаможнік для навучэння грамаце. Выданне "Псалтыря" на зразумелай беларускай мове мела станоўчае значэнне для пашырэння пісьменнасці на Беларусі. У Празе Ф. С. выдаў і пераклаў на белар. мову 22 кнігі, Бібліі. Пасля Чэхіі ен пераязджае ў Вільню, дзе былі надрукаваны 2 кнігі "Апостал", "Малая падарожная кніга". Значэнне дзейнасці Скарыны и яго паслядоуникау( Сымон Будны и Василь Цяпински): яны дамагалися, каб кнігі асвета, здабыткі навукі належылі простым людзям, служылі размнажэнню мудрасці і вельмі многа зрабіў для развіцця і ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы і перакладаў кнігі на беларускую народную мову. Кнігі Скарыны, як уся яго навуковая і друкарская дзейнасць служылі вазвяленчай барацьбе беларускага народа супраць чужаземнага панавання, за захаванне сваей мудрасці, роднай культуры, мовы. Скарына клапаціўся, каб выдаваемыя ім кнігі былі даступны і зразумелы. А для гэтага ен перакладаў царскія кнігі на зразумелую народную мову, пісаў для іх прамовы і пасляслоў'і, змяшчаў на палях заўвагі, тлумачыў незразумелыя словы. Па тэхніцы друкавання кнігі Скарыны доўгі час служылі ўзорам для выдаўцоў іншых краін. Выдавецкая і культурна-асветніцкая дзейнасць Скарыны зрабіла вялікі ўплыў на кнігадрукаванне і асвету брацк. славянск. народаў, садзейнічала іх культурнаму збліжэнню.
.”Прадмова”: У літаратуры таго часу няма больш рашучага выступлення ў абарону роднай мовы і нацыянальнай культуры. В. Цяпінскі быў перакананы, што толькі з дапамогай асветы і адукацыі на роднай мове можна супрацьстаяць асімілятарскай палітыцы з боку Польшчы. Ён першым з беларускіх асветнікаў выступіў супраць паланізацыі роднага краю, заклікаў духоўных і свецкіх феадалаў агульнымі намаганнямі ствараць і падтрымліваць нацыянальныя школы і навуку.
6.Драматургія эпохі барока і асветніцтва. Сінтез мастацкіх стыляў у “Камедыі” к.Марашэўскага.
На першым этапе пераходнага перыяду вядучым мастацкім напрамкам (стылем) шматмоўнай літаратуры Беларусі ў цэлым і беларускай літаратуры ў прыватнасці з'явілася барока, якое спалучыла ў сабе рэнесансавыя і сярэдневяковыя традыцыі. Для твораў барока характэрны шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага (узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабілася ўсё больш ускладнёнай і вычварвай.
Для барока не былі чужыя таксама гуманістычныя, асветніцкія тэндэнцыі (Сімяон Полацкі). Яно сінтэзавала кніжныя (сярэдневяковыя і рэнесансавыя) з народнымі, фальклорнымі традыцыямі (песенна-інтымная лірыка, інтэрмедыі да школьных драм). У кожнай краіне творы барока набывалі нацыянальную адметнасць. Своеасаблівасцю беларускага барока было, напрыклад, тое, што яно развівалася на скрыжаванні ўсходніх і заходнееўрапейскіх уплываў, на "паграніччы" праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў.
Пры ўсёй сваёй ідэалістычнасці эстэтыка барока, сінтэтычная па сваім характары, з'явілася крокам уперад у мастацкім развіцці Беларусі. Барока было тут "першым літаратурным напрамкам, які спецыяльна распрацоўваў і тэарэтычна абгрунтоўваў пытанні шматлікасці рэальнасцей у структуры мастацкага твора. Барока ўзмацніла сувязі паміж літаратурамі, абмен мастацкімі каштоўнасцямі. У Беларусі стала інтэнсіўна пашырацца еўрапейская сістэма родаў і жанраў (напрыклад, драма.
Драматургія часоў барока прадстаўлена найперш творамі школьнага тэатра.
Школьны тэатр быў тыповым параджэннем позняга Рэнесансу і ранняга барока. Пашырэнне яго ў Беларусі звязана з экспансіянісцкай дзейнасцю ордэна езуітаў. Імкнучыся ўзмацніць свой уплыў, акаталічыць мясцовае насельніцтва, езуіты ўзялі на ўзбраенне і тэатральныя відовішчы, пашыраныя ў той час у Заходняй Еўропе. Гэтыя відовішчы мала што давалі розуму прысутных. Усе намаганні скіроўваліся на тое, каб уздзейнічаць на пачуцці гледачоў, уразіць іх уяўленне. У прадстаўленнях умела выкарыстоўваліся гук і колер, кантрастныя іх спалучэнні. Пастаноўкі драм суправаджаліся выступленнямі хору і балета, "жывымі" карцінамі-алегорыямі.Беларускую частку ў драматургіі школьнага тэатра прадстаўлялі інтэрмедыі — невялікія беларускамоўныя сцэнкі, якімі перамяжоўвалася дзеянне ў лацінскіх, польскіх, а пазней і "славянарускіх" школьных драмах.
«Камедыя» — п'еса Каятана Марашэўскага, упершыню пастаўленая ў 1787 годзе навучэнцамі Забельскага дамініканскага калегіума. У шэрагу з польскімі ўстаўкамі, большасць сцэн п'есы напісаны беларускай гутарковай мовай. нягледзячы на тое, што сваімі выяўленчымі параметрамі «Камедыя» не месціцца ў нейкія кананічныя рамкі, у ёй на поўны голас загучалі ідэі беларускага асветніцкага рэалізму Галоўны герой п'есы, селянін Дзёмка, вельмі незадаволены сваім лёсам. Ён працуе ад зары да зары, але не бачыць вынікаў гэтай працы, бо яны дастаюцца іншым. Будучыня здаецца герою безвыходнай. Нягледзячы на тое, што твор напісаны ў эпоху Асветніцтва, у яго аснову пакладзена контррэфармацыйная (барочная) ідэя пра ўсемагутнасць Бога і нікчэмнасць чалавека. Разам з тым, рысы асветніцкага рэалізму выразна выяўляюцца ў тых сцэнах, якія апавядаюць пра жыццё беларусай вёскі.
8. Асоба в. І. Дуніна-Марцінкевіча і беларуская мастацкая культура. Нацыянальнае і агульначалавечае ў драматургічных творах пісьменніка “Ідылія”, “Пінская шляхта”.
Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча доўно вядома ў гісторыі роднай літаратуры. Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры. Зразумець значэнне дейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XIX ст., драматург,перакладчык, публіцыст і асветнік. Творчы метад пісьменніка, як і светапогляд, напачатку быў даволі супярэчлівы. У сваіх творах В. Дунін-Марцінкевіч ішоў ад жыцця, але да рэалістычнага яго адлюстравання прыйшоў не адразу. На пачатку ён знаходзіўся пад уплывам рамантычных традыцый. Адсюль схільнасць паэтызаваць народны побыт.Рысы рамантызіу спалучаліся з сентыменталізмам.Гэта выяўляецца ў павышанай увазе да душэўных перажыванняў сваіх герояў,асабліва такіх, як як сялянская дзяўчына, пакрыўджаная жыццёвым лёсам сіраціна. Такі падыход да адлюстравання жыцця абумоўлівае светапоглядам пісменніка. В. Дунін-Марцінкевіч не падтрымліваў прыгоннага ладу з яго жорсткімі адносінамі да сялян. Ён хацеў, каб адносіны паміж мяшчанамі і сялянамі грунтаваліся на брацкім узаемаразуменні, павазе. В. Дунін-Марцінкевіч займаўся распрацоўкай і ўзбагачэннем новых жанравых форм-вершаваных апавяданняў, аповесцей, балад, драм.Яго камедыі “Пінская шляхта” і “Залёты” ставяцца на сцэнах многіх тэатраў краіны і карыстаюцца папулярнасцю ў гледачоў.Адной з галоўных рыс камедый з’яўляецца тое, што пісьменнік увёў на тэатральныя падмосткі сялянства. З творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча мы бачым, што ён глыбока сімпатызаваў сялянству.Сваімі творамі ён імкнуўся дабіцца больш гуманных адносін да народа,сялянскім дзецям вучыцца, даць народу кнігу на роднай мове. Многія сюжэты і вобразы твораў пісьменніка запазычаны з беларускага фальклору, з народных казак, паданняў і легендаў.гэта было характэрна для пісьменнікаў-рамантыкаў.У духу рамантызму В. Дунін-Марцінкевіч называе адзін са сваіх збонікаў “Дудар беларускі”. Дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча мае многа станоўчага і прагрэсіўнага.Пісьменнік жадаў дабра для працоўных мас беларускага народа, шукаў шляхоў паляпшэння яго становішча,аддаваў яму свой талент мастака. Даючы ацэнку творчасці, нельга прайсці міма фактаў, якія -- на адносіны пісьменніка да царскага самаўладзя, да народа.Вядома, што ён абвінавачваўся царскім урадам у распаўсюджаванні сярод сялян “шкодных ідэй” у час паўстання, у напісанні “абураючых сачыненняў на простанароднай мове”.За антыўрадавую дзейнасць Дунін-Марцінкевіч сядзеў некалькі месяцаў у турме, а затым быў аддадзены пад строгі погляд у паліцыю. Негаданымі і даволі супярэчлівымі былі творчы шлях і творчы метад В. Д.-М. У творах ён выяўляў высокае разуменне рэчаіснасці, востра крытыкаваў адмоўныя з’явы жыцця.Гэта вызначыла яго месца ў беларускай літаратуры як буйнага мастака слова, творчасць якога заключала аснову літаратуры новага часу.
В. Дунін-Марцінкевіч адыграў надзвычай важную ролю ў стварэнні новай беларускай літаратуры і нацыянальнага тэатра. На словы яго «Залётаў» М. Кімант напісала аднайменную аперэту, якая была выканана ў Вільні (1915). «Пінская шляхта» ставілася ў Мінску (1925, 1954), Вільні (1925), Віцебску (1928, 1936), Краславе (1927, Латвія), Пінску (1952), Слоніме (1978) і інш. С. Клімковіч быў зроблены па п'есе тэлеспектакль (1979). Творчасць пісьменніка – важнейшы этап на шляху беларускай літаратуры ад сентыменталізму і рамантызму да крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы ўваходзяць у залаты фонд нацыянальнай класікі. Архіў пісьменніка не захаваўся, асобныя рукапісы зберагаюцца ў сховішчах Вільнюса, Санкт-Пецярбурга, Львова, Варшавы.
Унаш час на магіле пастаўлены помнік. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Маладзечне, Івянцы, Пяршаях, Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску (1977), бібліятэка ў в. Пральнікі Валожынскага р-на. На радзіме, у в. Сычкава Бабруйскага р-на, устаноўлена мемарыяльная дошка. Да 175-годдзя з дня нараджэння пісьменніка была арганізавана рэспубліканская мастацкая выстаўка.
"Ідылія" В. Дуніна-Марцінкевіча.
На долю п'есы В. Дунiна-Марцiнкевiча "Iдылiя" (другая назва — "Сялянка") выпаў шчаслiвы лёс. Напiсаная ў 1846 г., яна i ў нашы днi з поспехам ставiцца на сцэнах многiх тэатраў, карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў. Сам аўтар, якi быў душою аматарскага калектыву i ўдзельнiчаў у многiх яго пастаноўках, з сiмпатыяй адносiўся да герояў "Iдылii". Менавiта ў гэтым спектаклi ён блiскуча выконваў ролю селянiна Навума — самабытнага, яркага i таленавiтага чалавека, захавальнiка духоўных традыцый. Гэта роля прынесла В. Дунiну-Марцiнкевiчу вядомасць i папулярнасць i як акцёру, i як пiсьменнiку. Пазней iмя i прозвiшча любiмага вобраза сталi лiтаратурным псеўданiмам аўтара. У аснове сюжэта п'есы — актуальная для таго часу праблема ўзаемаадносiн селянiна i пана. Падзеi адбываюцца ў маёнтку Кароля Лятальскага — легкадумнага маладога пана, якi большую частку часу праводзiць у забавах, прыемных вандроўках, "лётаючы" па свеце. Вярнуўшыся з Францыi ў свой спадчынны маёнтак, Лятальскi з жахам думае аб тым, як можна жыць у гэтым нецывiлiзаваным краi сярод мужыкоў. У хуткiм часе ён сустрэўся з "прыгоннай сялянкай" Юлiяй i закахаўся ў яе. Пад уплывам сустрэч з Юлiяй i яе бацькам герой п'есы па-iншаму пачынае глядзець на прыгонных сялян, лiчачы, што ў iх добрыя сэрцы i што яны здольныя на высокiя пачуццi i высакародныя ўчынкi. Лятальскi прапануе дзяўчыне руку i сэрца, клянецца быць клапатлiвым бацькам для сялян. "Хачу iх любiць, i каб яны мяне любiлi...", — усклiкае ён. У канцы п'есы высвятляецца, што Юлiя — пераапранутая паненка, якая сваiмi дзеяннямi вырашыла змянiць погляды Лятальскага на сялян i свой край. П'еса заканчваецца сцэнай заручын маладых людзей. В. Дунiн-Марцiнкевiч, такiм чынам, паказвае перараджэнне памешчыка-франкамана ў гуманнага, добразычлiвага пана, якi ўжо не прагне паездкi за мяжу, а хоча жыць на ўлоннi прыроды сярод сялян. На фоне любоўнай iдылii Лятальскага i Юлii В. Дунiн-Марцiнкевiч змог разгарнуць шырокую карцiну жыцця ў прыгоннай вёсцы, стварыць каларытныя, самабытныя i праўдзiвыя характары прадстаўнiкоў народа. Сапраўдным героем твора стаў Навум Прыгаворка — чалавек разумны, кемлiвы, дасцiпны. Ён выразна ўсведамляе сваё паднявольнае становiшча, але пры гэтым ведае сабе цану i не губляе пачуцця ўласнай годнасцi. У творы шырока выкарыстоўваюцца народныя песнi, прыказкi, прымаўкi i фразеалагiзмы: Да бога высока, да пана далёка. Ад лiха — цiха, а дабра не чуваць. Цягаў воўк, пацяглi воўка. Ранняя птушка крылкi цярэбiць, а позняя — вочы працiрае. Абяцанка цацанка, а дурному радасць. Хто каго любiць, той таго чубiць. I сцены маюць вушы. Што напiшаш пярцом, то не вырубiш тапарцом. Пiй, ды розуму не прапiй. Укладзеныя ў вусны Навума, гэтыя выслоўi не толькi вызначаюць сцiсласць, лаканiчнасць, вобразнасць i каларытнасць сялянскай мовы, але i набываюць сацыяльнае гучанне: простаму чалавеку цяжка жывецца, яго многiя крыўдзяць; пiць гарэлку трэба з розумам; грошы ў жыццi адыгрываюць не апошнюю ролю i iнш. Вобразам Навума аўтар адстойваў права на паказ у лiтаратуры ў якасцi галоўнага героя селянiна i тым самым змагаўся за дэмакратычную, народную лiтаратурў. У п'есе "Iдылiя", якая спалучае ў сабе рэалiстычныя i iдэалiстычныя рысы, па-майстэрску дасканала вымалеваны вобразы сялян i паноў. Распрацоўка вобразаў сялян (яны, у адрозненне ад паноў, размаўляюць па-беларуску) шмат у чым прадвызначыла далейшае паглыбленне пiсьменнiка ў беларускi матэрыял.
Камедыя «Пінская шляхта» пісалася пасля адмены прыгоннага права і пасля паўстання тысяча васемсот шэсцьдзесят трэцяга года. Паўстанне закончылася паражэннем, і ў краіне наступілі часы жорсткай рэакцыі. Душылася любая дэмакратычная думка. Царская вярхушка, баючыся новага ўздыму прагрэсіўных сіл, была толькі тым і занята, што адсочвала любыя павевы бунтарства з мэтай назаўсёды вытравіць у людзей дух непакорнасці. Гэты час прыйшоўся на руку царскім прыслугачам, чыноўніцтву і асабліва тым, хто прывык з усяго на свеце рабіць грошы, не звяртаючы ўвагу на тое, сумленным ці несум ленным шляхам гэтыя грошы зароблены.
Менавіта гэта — бессаромныя паводзіны царскай судовай бюракратыі — імкнуўся паказаць у сваім творы В. Дунін-Марцінкевіч. Царскі суд і законнасць паўстаюць перад намі ў вобразе станавога прыстава Кручкова і яго памочніка Шсулькіна, якія прыязджаюць у мястэчка для разборкі сваркі паміж двума шляхцічамі. Першае, што адразу кідаецца ў вочы пры знаёмстве з Кручковым, — яго неадольная цяга да чужой кішэні. Яшчэ не пачаўшы «разбірацельства», Кручкоў ужо загадвае шляхце несці хабар: «Няхай аддадуць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе». За час, што цягнулася «разбірацельства», Кручкоў выцягнуў са сваіх падсудных усё, што толькі мог. Загады даваць хабар гучаліз яго вуснаў часцей, чым якія іншыя словы. Кручкоў — чалавек хітры. Акрамя таго, ён добра ведае псіхалогію сваіх кліентаў — Пратасавіцкага, Цюхай-Ліпскага і падобных да іх шляхцічаў. Яны гатовы будуць аддаць усё, што маюць, абы толькі не быць бітымі лазой.
Але і гэта для іх не самая страшная абраза. Самае абразлівае, лічаць Пратасавіцкі і Цюхай-Ліпскі,— быць бітымі не на дыване, як таго заслугоўваюць сапраўдныя шляхцічы, а на голай зямлі. Нахабства — вось яшчэ адна з асноўных рыс Кручкова. Карыстаючыся цемнатой, забітасцю, абмежаванасцю і запалоханасцю мясцовай шляхты, ён гаварыў розную бязглуздзіцу, абсалютна ўпэўнены ў тым, што ніхто нічога не заўважыць: «Па указу всеміласцівейшай гасударыні Елісаветы Пятроўны 49 апрэля 1893-га года і всеміласцівейшай Екацерыны Вялікай ад 23 сенцябра 1903-га года».
Паводзіны станавога прыстава — пародыя на царскае правасуддзе. Менавіта такія людзі — хабарнікі, злодзеі, хітруны — вяршылі правасуддзе. Гэта моцна хвалявала В. Дуніна-Марцінкевіча, і як пратэст была напісана камедыя «Пінская шляхта». П'еса В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматурги. Дзеянне ў камедыі адбываецца ў адным з глухіх палескіх засценкаў Пінскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхцічамі. Двое такіх шляхцічаў Iван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі пасварыліся і нават пабіліся з-за таго, што адзін абазваў другога мужыком. За гэту «страшную абразу» Ліпскі падае на Пратасавіцкага ў суд. На разгляд справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Пісулькіным. Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы «судовых людзей», В. Дунін-Марцінкевіч уводзіць у п'есу сцэну судовага пасяджэння, якое ўспрымаецца як вострая пародыя на царскае правасуддзе.
9. Характар мастацкага рамантызму у беларускай лiтаратуры 19 ст.
У канцы XVIII - першай палове XIX ст. ў культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых з'яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся ў рознах галінах культуры ў гэты перыяд, былі абумоўлены як логікай самога гісторыка-культурнага працэса, так і новымі з'явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў.
Найбольш характэрнай праявай новага этапу ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычня друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы і інш.), а таксама ў змене ідэйнага ладу культуры (развіццё рэалізму ў літаратуры і мастацтве, звяртанне да традыцыйнай культуры, фальклору і г.д.). Ідэйны змест культуры значна ўзбагачаецца і ўскладняецца, адбываецца хуткая змена ідэйна-стылявых кірункаў (класіцызм,сентыменталізм, рамантызм, рэалізм). Культура становіцца ў гэты час полем вострай і напружанай ідэалагічнай барацьбы, а самі творы літаратуры і мастацтва - сродкамі такой барацьбы.
У сувязі з развіццём эканомікі і ўскладненнем сацыяльнага жыцця расце попыт на веды, культурныя каштоўнасці. Адначасова больш значнай становіцца роля культуры ў жыцці асобнага чалавека, узмацняецца яе ўплыў на развіццё грамадства.
Вызначальнай з'явай гісторыка-культурнага працэса на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. было паступовае фарміраванне беларускай нацыяанальнай культуры. Нягледзячы на існаванне прыгонніцтва, саслоўны падзел фамадства, іншыя праявы феадальнага ладу, якія стрымлівалі працэс складвання новай беларускай культуры, а такса-ма насуперак памкненням улад затрымаць беларускую культуру на ўзроўні фальклору,уздымаецца новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. Свайго найвышэйшага ўз-роўню яна дасягнула ў 40-50-я гг. У гэты час закладваюцца тыпалагічныя, характэрныя рысы культуры беларусаў, пачынаецца яе прафесіяналізацыя, ствараюцца нацыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны мастацтва, навукі, асветы.
Адной з найбольш важных галін духоўнага жыцця ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. была асвета. У гэты час у сістэме адукацыі адбываюцца значныя змены, якія праявіліся ў ст.варэнні сістэмы свецкай адукацыі і павелічэнні колькасці навучальных устаноў розных тыпаў. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі царскі ўрад захаваў агульны кірунак асветніцкай палітыкі, распрацаванай у часы Адукацыйнай камісіі. У 1802 г. пачалася школьная рэформа, якая на тры дзесяцігоддзі вызначыла стан асветы на Беларусі. У 1803 г. Галоўная літоўская школа была перайменавана ў Віленскі універсітэт, які з'яўляўся навучальным і адміністрацыйным цэнтрам Віленскай навучальнай акругі, у якую ў гэты перыяд уваходзілі Беларусь, Літва і частка Украіны.
Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі ў першай палове XIX ст. з'яўлялася інтэнсіўнае развіццё літаратуры і журналістыкі. Гэтыя галіны культуры становяцца своеасаблівай трыбунай палітычнай думкі, арэнай вострай палітычнай і ідэалагічнай барацьбы. Літаратура Беларусі ў гэты час характарызуецца шматмоўнасцю, разнастайнасцю мастацкіх кірункаў, шматлікасцю жанраў. Першая палова XIX ст. была часам станаўлення новай беларускай літаратуры. Цяпер ля яе калыскі стаялі пісьменнікі, якія адначасова працавалі на польскай мове; аўтары, творчасць якіх генетычна была звязана з рускай і ўкраінскай літаратурамі, а таксама самабытныя народныя паэты, творчасць якіх у большасці належала да фальклору. Усіх іх аб'ядноўвала любоў да Беларусі, да яе народа, імкненне служыць сваёй Бацькаўшчыне. У большасці з напісаных імі твораў адчуваецца выразнае сацыяльнае гучанне, імкненне да адлюстравання самабытнасці беларускага народа.
Выдатнам літаратарам Беларусі быў Адам Міцкевіч. Яго творы, напісаныя на польскай мове, могуць лічыцца культурнай спадчынай не толькі польскага народа. У сваіх ранніх творах "Мешка, князь Навагрудка", "Бульба", а таксама ў буйнейшых паэмах "Дзяды", "Пан Тадэвуш", "Гражына" знакаміты паэт-рамантык выкарыстаў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі, а яго літаратурная мова адчула на сабе значны ўплыў мовы беларускага народа, паэтыкі беларускай песні.
Характэрная з'ява беларускай літаратуры першай паловы XIX ст. - узнікненне ананімных твораў, якія, як правіла, уздымалі сацыяльныя праблемы і не маглі трапіць у той час на старонкі друкаваных выданняў з-за цэнзурных перашкод. Ананімныя творы перапісваліся, завучваліся на памяць, перадаваліся як сямейная рэліквія. Многія з іх былі адрасаваны беларускаму сялянству. У "Гутарцы Данілы са Сцяпанам", "Вось які свет стаў", гутарках "Вясна гола перапала", "Панаманія" і інш. адлюстроўваліся думкі і настроі беларускіх сялян, сцвярджалася права прыгоннага сяляніна звацца чалавекам, гучала асуджэнне існуючага сацыяльнага ладу.
Доўгі час ананімнымі былі знакамітыя беларускія паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". Зараз найбольш верагоднымі іх аўтарамі лічацца адпаведна В.Равінскі і К.Вераніцын, але да канца гэтае пытанне не высветлена. Травесційныя па форме, напісаныя з вялікім пачуццём гумару, паэмы тым не менш вырашалі вельмі сур'ёзную праблему - праблему народнай самабытнасці, даказвалі каштоўнасць народных традыцый, прыгажосць і багацце беларускай мовы, адкрывалі новы жанр у беларускай літаратуры. Стваральнікі гэтых паэм паказалі не толькі выдатнае веданне беларускай мовы, народных традыцый, фальклора і этнаграфіі, але і глыбокую эрудыцыю ў галіне сусветнай літаратуры.
Сярод літаратурнай спадчыны першай паловы XIX ст. асобнае месца займае ўзор рамантычнай прозы "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Яна Баршчэўскага, дзе выкарыстаны беларускія казкі і паданні. Тагачасныя крытыкі называлі гэты твор беларускім цыклам "1000 і адной ночы". Значны ўкладу развіццё беларускай літаратуры ўнеслі таксама Ян Чачот, аўтар фальклорных зборнікаў і вершаў.на беларускай і Польскай мовах, сябра Міцкевіча, адзін са стваральнікаў таварыства філаматаў; В.Каратынскі, польска-беларускі паэт і пісьменнік. Яркай зоркай на небасхіле прыгожага пісьменства 40 - 50-х гг. заблішчэў талент Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча). Яго паэмы, вершы, драматургічныя творы адкрылі новую старонку ў беларускай і польскай літаратуры. У 20-я гг. развіваецца талент беларускага сялянскага паэта Паўлюка Багрыма, якога літаратураз-наўцы называюць "беларускім Бёрнсам". Але ва ўмовах царскага прыгонніцтва талент сялянскага хлопца не мог праявіцца ў поўнай сіле. За перапісванне забароненых літаратурных твораў, перш за ўсё паэмы Я.Баршчэўскага "Рабункі мужыкоў", а таксама за ўдзел у сялянскім выступленні сын вясковага рамесніка быў здадзены ў салдаты. Адбыўшы рэкрутчыну, ён вярнуўся на радзіму і працаваў кавалём. 3 некалькіх сшыткаў вершаў маладога паэта, канфіскаваных паліцыяй, да нас дайшоў толькі адзін верш, згаданы ў працы аднаго з сучаснікаў Багрыма.
У 40-я гг. да беларускага прыгожага пісьменства звяртаецца выдатны пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Першымі вядомымі нам творамі пісьменніка сталі п'есы "Рэкруцкі яўрэйскі набор", "Спаборніцтва музыкантаў", "Чарадзейная вада". Гэтыя п'есы былі напісаны на польскай мове і ў 40-я гг. пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. убачыла свет выдатная музычная п'еса В.Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка" ("Ідылія"), дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка. Прозвішча аднаго з найбольш каларытных герояў п'есы - Навума Прыгаворкі - ў далейшым ён выкарыс- таў як літаратурны псеўданім. У 50-я гг. Дунін-Марцінкевіч стварае вершаваныя апавяданні "Вечарніцы", "Гапон", "Халімон на каранацыі" і інш. У гэты час ён пераклаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Аднак царская цэнзура забараніла выданне гэтага перакладу.
Творчасць Дуніна-Марцінкевіча завяршала рамантычна-этнаграфічны перыяд у развіцці беларускай літаратуры. Заслугамі пісьменніка з'яўляюцца распрацоўка беларускай літаратурнай мовы, сілабічнага вершаскладання, новых жанравых формаў. Класікай беларускай літаратуры стаў яго фарс-вадэвіль "Пінская шляхта", які быў напісаны напачатку 60-х гг. Творчасць Дуніна-Марцінкевіча аказвала значны ўплыў на фарміраванне беларускай нацыянальнай літаратуры і ў пазнейшыя часы.
Літаратурнае жыццё Беларусі не вычэрпвалася толькі згаданымі імёнамі. На літаратурнай ніве працавалі многія дзесяткі таленавітых пісьменнікаў, драматургаў, паэтаў. На Беларусі былі добра вядомы творы сусветнай літаратуры. У кнігарнях, якія асабліва актыўна пачынаюць працаваць у гарадах з 30-х гг., можна было набыць кнігі на польскай, французскай, нямецкай, яўрэйскай і рускай мовах, творы Крашэўскага, Дзюма, Вальтэра, Пушкіна, Жорж Санд, Бальзака, Купера і іншых аўтараў. У гэты час значна ўзрастае колькасць друкарняў, як дзяржаўных, так і прыватных.
У 50-я гг. пачынаецца шырокае распаўсюджванне літаграфій, якія дазвалялі выдаваць ілюстраваныя выданні. Значную ролю ў культурным жыцці ў гэты перыяд адыгрываюць перыядычныя выданні, якія адрозніваліся разнастайнасцю кірункаў. Найбольш папулярнымі былі навукова-літаратурныя часопісы. У Вільні выдаваліся "Кур'ер літоўскі", "Дзённік Віленскі", на Беларусі чыталі выданні А.Кіркора, перш за ўсё альманах "Тэка Віленьска", Ю.Крашэўскага "Атэнэум", гродзенскі альманах "Андына", выданні Р.Падбярэзскага. Дзеячы беларускага адраджэння рабілі спробы выдання часопіса на беларускай мове, але ва ўмовах жорсткай цэнзуры гэта было немагчыма.
На Беларусі музыка была адной з найважнейшых і найбольш распаўсюджаных галін мастацтва. Асновамі музычнай культуры тут валодаў амаль кожны адукаваны чалавек, напрыклад для жанчын-шляхцянак уменне іграць на музычным інструменце і спяваць лічылася амаль абавязковым. Музыка гучала ў салонах мясцовай шляхты, выкладалася ў навучальных установах, даволі часта адбываліся сольныя канцэрты прафесійных музыкантаў і аматараў. Губернскія гарады, як правіла, мелі свае аматарскія ці прафесійныя аркестры. У маёнтках буйных магнатаў існавалі прыгонныя аркестры і капэлы - традыцыя, якая захавалася яшчэ з XVIII ст.
Добра ведалі на Беларусі творы заходнееўрапейскіх кампазітараў, папулярнасцю карысталіся таксама кампазіцыі мясцовых аўтараў. Сусветную славу маюць творы нашага земляка выдатнага кампазітара, палітычнага дзеяча, мемуарыста Міхала Клеафаса Агінскага. Мінчанін Станіслаў Манюшка ўвайшоў у гісторыю музыкі як стваральнік некалькіх выдатных опер, аўтар шматлікіх інструментальных твораў. У XIX ст. заслужана карысталіся папулярнасцю творы Ф.Міладоўскага, А.Абрамовіча, Д.Стафановіча.
У першай палове XIX ст. назіраецца значны рост будаўнічай дзейнасці, ідзе рэгулярная забудова гарадоў, узнікаюць новыя тыпы грамадзянскіх будынкаў, упершыню шырока выкарыстоўваюцца тыпавыя праекты. Асноўным архітэктурным стылем у гэты час становіцца класіцызм. Значную ролю ў фарміраванні архітэктурнага выгляду беларускіх гарадоў і мястэчак адыграла Віленская архітэктурная школа, аснову якой склалі навучэнцы Віленскага універсітэта М.Шульц, Л.Стуока-Гуцявічус, К.Падчашынскі. Да буйнешых помнікаў гэтага часу адносяцца Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Праабражэнская царква ў Чачэрску, Жыліцкі палац, Пакроўская царква ў Стрэшыне і інш. У 30 - 40-я гг. амаль цалкам быў перабудаваны Брэст, Бабруйск, дзе былі ўзведзены крэпасці.
У гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі першая палова XIX ст. займае асобнае месца - гэты час значных якасных і колькасных зрухаў у развіцці ўсіх яго жанраў і формаў. Важнейшую ролю ў гэтым працэсе адыграла Віленская школа жывапісу - аддзяленне прыгожых мастацтваў факультэта літаратуры і мастацтва Віленскага універсітэта. Яна была заснавана ў канцы XVIII ст. першым прафесарам жывапісу Беларусі і Літвы Ф.Смуглевічам і яго вучнямі. Тут выкладалі Я.Рустэм, выдатны мастак, педагог; былы каралеўскі скульптар А.Ле Брун (Лебрэн), яго вучань - ураджэнец Гарадзеншчыны К.Ельскі, выдатны графік і мастацтвазнавец англічанін Дж. Саўндэрс. За 35 гадоў сваёй работы школа падрыхтавала больш за 250 мастакоў, гравёраў, скульптараў. Выхаванцамі аддзялення прыгожых мастацтваў былі выдатны партрэтыст, майстар гістарьічных кампазіцый Я.Дамель, мастак-партрэтыст еўрапейскага ўзроўню В.Ваньковіч, графік і мастак В.Дмахоўскі і інш. Галерэю вобразаў беларускіх помнікаў гісторыі і архітэктуры, краявідаў пакінулі вучні Я.Рустэма - выдатныя мастакі М.Кулеша і Напалеон Орда. Майстар батальнага жанру Я.Сухадольскі пакінуў серыю работ, прысвечаных вайне 1812 г., паўстанням. Пачынальнікам беларускага мастацтва нацюрморта быў выдатны мастак, выхаванец Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў І.Хруцкі. Закрыццё Віленскага універсітэта значна збядніла мастацкае жыццё рэгіёну. Пачынаецца адток таленавітых мастакоў у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, у Маскоўскае Строганаўскае вучылішча і за мяжу. Многія з іх ужо больш не вяртаюцца на Беларусь (К.Карсалін, С.Заранка), або прыязджаюць сюды толькі на нядоўгі час (Т.Гарэцкі, М.Андрыёлі). Тыя ж мастакі, якія вярталіся, каб жыць і працаваць на Бацькаўшчыне, - Г.Дмахоўскі, які вярнуўся з Амерыкі, І.Хруцкі і некаторыя іншыя, - вымушаны былі шукаць для сябе дадатковую, акрамя жывапісу, крыніцу даходу.
Выяўленчае мастацтва Беларусі ў гэты час багатае на жанры, стылі, тэхнікі. На змену класіцызму, які панаваў у мастацгве ў канцы XVIII - пачатку XIX ст., у 20-я гг. прыходзіць рамантызм. Менавіта ў рэчышчы гэтага ідэйна-стылявога кірунку былі выкананы лепшыя творы ў жанры партрэту - вышэйшае дасягненне беларускага жывапісу першай паловы XIX ст. У 40-я гг. на змену рамантычнаму мастацтву прыходзіць рэалістычны кірунак. У гэты час нараджаюцца новыя жанры - нацюрморт, гарадскі пейзаж, літаграфія і інш. Многае з мастацкай спадчыны беларускіх мастакоў загінула або вывезена ў Польшчу, Расію, Літву, раскідана па замежных музеях і прыватных калекцыях.
Культура Беларусі першай паловы XIX ст. з'яўлялася важнай часткай гістарычнага працэсу. Яна была цесна звязана з культурамі суседніх народаў. У многіх галінах - выяўленчым мастацтве, літаратуры, тэатры, навуцы яна дасягнула еўрапейскіх вышынь. У гэты час фарміраваліся яе самабытнасць, непаўторныя традыцыі. Але працэс развіцця культуры Беларусі скажаўся і стрымліваўся палітыкай царскіх улад. У канцы XVIII - першай чвэрці XIX ст. гэта палітыка спрыяла інтэнсіўнай паланізацыі Беларусі, што закрывала беларускай культуры шлях да прафесіяналізацыі. Русіфікацыя, распачатая царскім урадам у другой чвэрці стагоддзя і асабліва ўзмацніўшаяся пасля паўстання 1830 - 1831 гг., зноў не пакідала беларусам месца і магчымасцяў для развіцця нацыянальнай культуры. Царскі ўрад, не забараняючы афіцыйна беларускую мову, перакрываў ёй шлях да прыгожага пісьменства. Асабліва моцна пашкодзіла станаўленню новай беларускай мовы забарона друкаваць на лацінцы, выдадзеная ў сувязі з цэнзурным разглядам перакладу "Пана Тадэвуша" В.Дуніна-Марцінкевіча. Такім чынам, даволі вялікае кола беларускіх пісьменнікаў, якія выйшлі з польскамоўнага асяроддзя і карысталіся лацінкай, былі пазбаўлены магчымасці друкаваць свае творы. Беларуская мова разглядалася царскімі ўладамі як адзін з дыялектаў мовы рускай і дазвалялася толькі ў фалыслоры.
№10 Асветніцкія плыні ў бел.літаратуры ХІХ ст. Сінтэз мастацкіх стыляў і творчасці В.І.Дуніна Марцінкевіча
Хоць лічыцца , што ў XVIII-XIX стагоддзях мастацтва парывае з рэлігійнай асновай, але, літаратура ў гэты час найбольш унутрана хрысціянская, бо яна ўся прасякнута любоўю да чалавека. Калі раней героямі твораў былі ў асноўным цары, каралі, міфалагічныя персанажы, прадстаўнікі арыстакратыі, то цяпер літаратура сцвярджае іншага герая – маленькага чалавека (селяніна). Але маленькі ён толькі паводле свайгго сацыяльнага статусу, а на самой справе – вялікі ўнутрана, духоўна – так яго паказалі пісьменнікі.
Да 1820-х г. літаратурнае жыццё Беларусі працягвала развівацца ў рэчышчы Асветніцтва. Аўтары прытрымліваліся яго галоўнага кірунку — класіцызму. У 1-й пал. XIX ст. пісьменнікі карысталіся пераважна польскай і беларускай мовамі, часам рускай (П. Шпілеўскі, В. Равінскі і інш.). Эстэтыка класіцызму дапускала выкарыстанне побач з іншымі жывой беларускай мовы, але толькі ў «нізкіх» жанрах (інтэрмедыя, камедыя, пародыя).
Вызначальнымі ж формамі яе становяцца бурлеска (жанр камічнай, парадыйнай паэзіі) і травесці (жанр гумарыстычнай паэзіі, бліакай да пародыі, дзе сур'ёзны біблейскі ці міфалагічны змест увасабляецца ў камічнай форме). Беларускія бурлескныя і травесційныя творы былі своеасаблівай рэакцыяй на каноны класіцызму, пашыраныя ў тагачаснай рускай і польскай літаратуры (у беларускай літаратуры класіцызм як напрамак наогул не склаўся). Камічны характар бурлескных твораў быў накіраваны супраць аджыўшых традыцый (правіл і густаў класіцыстаў) з мэтай пасмяшыць людзей, звярнуць увагу на простага чалавека з яго надзённымі праблемамі. Такія творы, напісаныя простай, падчас грубай мовай, заставаліся ў многім рукапіснымі і ананімнымі.
Актывізацыі працэсу беларускага адраджэння ў другой палове XIX ст. спрыялі працы этнографаў і фалькларыстаў I. Насовіча, П. Бяссонава, П. Шэйна, Б. Раманава, М. Шкіфароўскага, У. Дабравольскага. Імі былі выдадзены дзесяткі тамоў беларускага фальклору (казак, песень, легенд, паданняў, прыказак і прымавак), якія расказалі ўсяму чалавецтву пра глыбока самабытную нацыянальную беларускую культуру, пра жыццяздольны беларускі народ і яго вялікую духоўную сілу.
Далучэнне Баларусі да Расійскуй імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. выклікала лёсавызначальнае ўскладненне грамадска-культурнага жыцця і духоўных пошукаў беларусаў: у шляхецкім асяроддзі пачало нарастаць імкненне да аднаўлення Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Нацыянальна-вызвалечы рух, паўстанні 1830 – 1831 гг. І 1863-1864 гг. Фарміравалі лакальна-гістарычны і мясцовы патрыятызм, а разам з гэтым падводзілі да беларускамоўнага адраджэння літаратуры, якое адбывалася ва ўмовах паланізацыі і русіфікацыі грамадства.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў 1808 годзе ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета ў сям'і шляхчыча -арандатара . Скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча(1824). С. Богуш-Сестранцэвіч, знаходзячыся на пасадзе мітрапаліта ўсіх рымска-каталіцкіх касцёлаў Расійскай імперыі, узяў пляменніка ў Пецярбург, дзе падлетак Вінцэнт жыў у сярэдзіне 1820-х гадоў.
Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце (па іншых звестках — у Віленскам універсітэте) на медыцынскім факультэце, але не мог прызвычаіцца да анатаміравання і пакінуў вучобу.
З 1827 года юнак распачынае чыноўніцкую кар'еру. Ён працаваў памочнікам каморніка пры Мінскім межавым судзе, служыў перакладчыкам у Мінскай епархіяльнай кансісторыі, быў служачым у Мінскай крымінальнай палаце.
У 1840 сумесна з жонкай Юзэфай Бараноўскай, з якой ажаніўся ў вельмі маладым веку, набыў невялікі маёнтак Люцінка (Люцынка) у Пяршайскай воласці (каля мястэчкаІвянец) Мінскага павета і кінуў дзяржаўную службу. Люцынка стала калыскай яго творчых задум. Тут разгарнулася яго культурна-асветная, літаратурная і тэатральная дзейнасць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцця.
Падчас паўстання 1863—64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй. Паліцыя прыпісвала яму аўтарства антыўрадавых выданняў (напр., «Гутаркі старога дзеда»). Хоць прамы ўдзел В. Дуніна-Марцінкевіча ў паўстанні не быў даказаны, яго арыштавалі. 3 кастрычніка 1864 да снежня 1865 зняволены ў мінскую турму, потым быў пад наглядам паліцыі (зняты ў 1872—74, зноў устаноўлены ў 1876). Да самай смерці ён заставаўся пад наглядам паліцыі. Дачка Каміла за сувязь з паўстанцамі была выслана ў Сібір і з 1863 адбывала ссылку ў Салікамску.
Спрабаваў (1876) адкрыць нелегальную школку для навакольных дзяцей.
За сваё жыццё В. Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў шматлікія падарожжы па Беларусі, а таксама ў Пецярбург, Маскву, Варшаву, Кіеў, Коўна. Ён сустракаўся і падтрымліваў сяброўскія адносіны з С. Манюшкам. Валодаў некалькімі мовамі, выдатна ведаў беларускую вусна-паэтычную творчасць, пісьмовыя літаратуры (польскую, рускую, украінскую, французскую).
Памёр у Люцынцы.
Змены ў светапоглядзе пісьменніка вызначылі істотную , прынцыповвую розніцу ў яго дарэформеннай і паслярэформеннай творчасцю. Творчасць Дуніна-Марцтнкевіча дзеліцца на два перыяды.
Дарэформныя творы вытрыманы ў рамнтызму, у іх рэлізаваны такія элементы , ідэалізаванае успрыманьнне жыцця,аптымізм, надзея на рэформы ,якія павінны змяніць жыццё народа да лепшага , любоў да народа , захаплене го таленавітасьцю і працавітасьцю . Пісьменьнік прапануе прапануе свае метады ўздзеяння на (кепскіх) паноў: перавыхаваненьне ,а калі неабходна – пакаранне і абмежаванне іх у дзеяннях. Пісьменнік заклікае ўсіх да чалавечнасьці , да згоды і паразумення ў грамадстве.
11. Зараджэнне рэалістычнай плыні ў беларускай літаратуры 19 стагоддзя. Францыск Багушэвіч як заснавальнік крытычнага рэалізму.
Рэалізм XIX ст. прынята называць у айчынным літаратуразнаўстве крытычным рэалізмам. Дадзены тэрмін прымяніў упершыню М. Горкі, ўжыўшы яго з мэтай падкрэс-лівання антысаслоўнай накіраванасці большасці твораў сусветнай рэалістычнай класікі і адпаведнага крытычнага пафасу ў іх. Рэалізм паказвае пэўную неадпаведнасць тагачаснага грамадскага ладу нормам чалавечнасці, гуманістычнай маралі, крытычна аналізуючы і асэнсоўваючы ўсю сістэму грамадскіх адносін. Ён даволі яскрава выражаны не толькі ў пазіцыі аўтара, але і ў вобразах герояў, надзеленых маральнай стойкасцю і здольных у вышэйшыя моманты жыцця ўзняцца над уласным эгаізмам. Паказваючы істотнае, а то і поўнае здрабненне асобы ў буржуазным грамадстве, літаратура рэалізму адлюстравала разам з тым і супраціўленне разлагаючаму ўздзеянню гэтага грамадства на чалавека, увасобіла высокія маральныя каштоўнасці, імкненне да сацыяльнай справядлівасці. Такім чынам ХІХ ст. выявіла ўсе асноўныя эстэтычныя прынцыпы і тыпалагічныя ўласцівасці рэалізму. Вернасць рэчаіснасці, сапраўднасці становіцца вядучым крытэрыем мастацкасці твораў. Адлюстраванне свету поўнасцю губляе абстрактна-умоўны, адцягнена-алега-рычны характар, адначасова падымаючыся і над натуралістычнай дэталізацыяй. Яно нярэдка набывае такую ступень жыццёвасці, што аб літаратурных героях гавораць як аб жывых людзях.
Развітым формам рэалізму ўласціва, як правіла, імкненне да непасрэднай дакладнасці адлюстравання, да мастацкага ўзнаўлення жыцця ў формах самога жыцця. Рэалістычная тыпізацыя вызначаецца падрабязнымі і дакладнымі апісаннямі асоб з абавязковай псіхалагічнай матывіроўкай іх дзеянняў і ўчынкаў, абмалёўкай прадметнага свету, адлюстраваннем канкрэтнага і рэальнага месца дзеяння, апісаннем гістарычных і часавых рэалій, дакладным узнаўленнем асаблівасцей побыту, нораваў і мовы жыхароў пэўнай мясцовасці, прадстаўнікоў таго альбо іншага сацыяльнага асяроддзя. Усё гэта садзейнічае стварэнню жывога вобраза рэальнасці, параджаючы адчуванне «раўназначнасці» паміж адлюстраваным у творы і рэчаіснасцю. Для развітых форм рэалізму з’яўляецца паказальнай злітнасць агульнага, тыповага і індывідуальнага, непаўторна-асабовага: жыццёвая сіла і пераканальнасць рэалістычнага характару знаходзяцца ў прамой залежнасці ад ступені індывідуалізацыі, дасягнутай мастаком.
У апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. лёс рэалізму вызначаецца складаным узаема-дзеяннем супрацьлеглых грамадскіх і культурных тэндэнцый. Мастацкае засваенне свету ў літаратуры рэалізму распаўсюджваецца на ўсё новыя і новыя сферы грамадскага і асабістага жыцця. У сусветную літаратуру ўключаюцца новыя нацыянальныя літаратуры, якія ў большасці сваёй менавіта на аснове рэалізму прыходзяць да мастацкіх дасягненняў, атрымаўшых міжнародны рэзананс. Пачаўшыся з рамана і аповесці, развіццё рэалізму распаўсюджваецца на іншыя віды і жанры, а таксама роды літаратуры.
Рэалістычныя тэндэнцыі ў беларускай літаратуры ўпершыню далі аб сабе моцна знаць яшчэ ў пачатку XVI ст. у паэме М. Гусоўскага «Песня пра зубра». Затым яны ў той альбо іншай ступені выяўляліся ў палемічнай літаратуры канца XVI – пачатку XVII стст., у беларускіх інтэрмедыях, у «Камедыі» К. Марашэўскага, у бурлескных паэмах «Два д’яблы», «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе». Парэформенная творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча пазначана істотным развіццём і ўзмацненнем рэалістычнага пачатку ў нашай літаратуры.
У другой палове XIX ст. пачаўся новы этап у развіцці беларускай літаратуры, абумоўлены новымі з'явамі ў сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці. Заканчваўся перыяд пераважна паўананімнага нелегальнага развіцця літаратуры. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва, станавіліся на шлях стварэння развітай літаратуры. Ішоў працэс жанравага яе ўзбагачэння, удасканальвалася верша-складанне. Вяршыняй жа развіцця беларускай літаратуры другой паловы XIX ст. стала творчасць Ф. Багушэвіча.
Францішак Бенядзікт КазімірБагушэвіч – яркая постаць у гісторыі беларускай літаратуры XІX ст.: перакананы дэмакрат, заступнік народа, якому служыў словам і справай. У трагічныя моманты гісторыі ён стаў на абарону народа, прыняў актыўны ўдзел у паўстанніКастуся Каліноўскагаі ў часы рэпрэсій больш за 20 гадоў вымушаны быў жыць за межамі роднага краю. Але і на чужыне здолеў, як ніхто іншы, паслужыць Бацькаўшчыне. Яго заслугі перад нашай нацыяй нельга пераацаніць: ён – заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, першы буйны нацыянальны пісьменнік, выразнік дум і памкненняў народа. Талент Багушэвіча багаты i разнастайны, ён выступаў у лiтаратуры як паэт, празаiк i публiцыст. Творы Багушэвіча, якiя дайшлi да нас, напiсаны пераважна у 80-90 гады. Гэта эпоха у гiсторыi Расii i Беларусi характэрная разгулам, здрадай i абуджэннем рабочага класа, якiя i паклалi глыбокi адбiтак на усю яго творчасць. Багушэвіч браў матэрыял для сваiх твораў з народнага жыцця. Жывая сувязь з народам, з вызваленчым рухам, з'яўляецца характэрнай рысай яго творчасцi.
У творчасці Францішка Багушэвіча вылучаюцца тры ўзаемазвязаныя асноўныя тэмы: паказ сацыяльнага становішча беларускага народа; патрыятычная; прызначэнне і роля мастацтва ў жыцці народа. Творы на гэтыя тэмы складаюць змест яго асноўных зборнікаў «Дудка беларуская» (выдадзены ў Кракаве пад псеўданімамМацей Бурачок) і «Смык беларускі» (выдадзены ў Познані пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). У гэтых выданнях Ф. Багушэвіч паказаў самабытны характар гісторыі беларускага народа, абгрунтаваў яго неад'емнае права на дзяржаўную незалежнасць, на свабоднае развіццё мовы і культуры. Багушэвіч стаў адным з першых сапраўды народных выразнікаў асаблівасцей нацыянальнай свядомасці, ментальнасці беларусаў, духоўным пачыналь-нікам і натхняльнікам працэсу нацыянальнага самаўсведамлення і культурнага адра-джэння беларускага народа.
Выступаючы ад імя ўсяго працоўнага беларускага народа, Францішак Багушэвіч быў пераважна ідэалагічным прадстаўніком сялянства. З сялянствам, а таксама з дэмакратычнай інтэлігенцыяй звязваў ён свае вызваленчыя ідэалы. У публіцыстычных прадмовах да вышэй названых зборнікаў Ф. Багушэвіч выказаў асноватворныя прынцыпы ідэалогіі нацыянальнага вызвалення. Праблему мовы ён вылучае як асноўную праблему нацыянальнага жыцця, нацыянальную мову ён лічыў найважнейшай формай выяўлення духоўнасці народа, найбольш устойлівай, асноўнай прыкметай нацыі. "Гаворка, язык i ёсць адзежа душы", – сцвярджае дэмакрат, злучаючы ў адно людскую душу i матчыну мову. «Бацькава, спрадвечная, святая, Богам дадзеная адзежа душы чалавека», – так вобразна, афарыстычна выявіў Багушэвіч сваё разуменне ролі і сілы роднага слова ў «Прадмове» да «Дудкі беларускай». І па сённяшні дзень гэты твор – узор публіцыстыкі, пераканальны прыклад уздзеяння на розум і пачуцці тых, што хочуць людзьмі звацца. Пераканальна і доказна даводзіць сваім чытачам палкі патрыёт Багушэвіч, што любоў да мовы ёсць адно з праяўленняў патрыятызму. Сваё ўсведамленне неабвержнага закону вечнасці, што пакуль жыве мова – жыве народ, ён сфармуляваў у звароце да кожнага з нас: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». І эпітэты святая, Богам дадзеная – гэта не проста мастацкі прыём, а напамін усім нам, што святое – гэта тое, што мы не выбіраем, а што даецца нам ад нараджэння ці нараджаецца намі: нашы бацькі, радзіма, дзеці. І Мова як «святыня народа, бяссмерце яго».
Аўтар, раскрываючы ў творах таямнiцы душы простага чалавека, яго iмкненне да вольнасцi, незалежнасцi, не хоча, каб душа беларуса стала чужой, падменнай. Ф. Багу-шэвiч з гневам выкрывае тых, хто грэбуе роднай мовай, абыякава ставiцца да лёсу свайго народа, яго культуры i традыцый. Прадмовы да зборнiкаў "Дудка беларуская" i "Смык беларускi" з'ўляюцца глыбока патрыятычнымi творамi, у якiх аўтар абгрунтоўваў права беларускага народа на развiццё сваёй мовы i культуры.
У публіцыстычных творах Багушэвіч імкнуўся асэнсаваць гістарычны шлях беларускага народа ў кантэксце гісторыі іншых народаў (польскага, расейскага, украін-скага, летувіскага, чэшскага і інш.). У перыядычным друку выступаў з артыкуламі, дзе абараняў інтарэсы працоўнага сялянства і гарадской беднаты, адзначаў недастаткова высокі ўзровень пісьменнасці значнай часткі беларускага народа. Складаў слоўнік беларускай мовы, імкнуўся ўзбагаціць і ўдасканаліць беларускую паэтыку. Дэмакратычны характар творчасці Багушэвіча выразна раскрыўся ў падыходзе да народнага жыцця як галоўнага аб'екта мастацкага адлюстравання. Францішак Багушэвіч аказаў значны ўплыў на развіццё грамадскай і эстэтычнай думкі, фармаванне ідэалогіі нацыянальна-вызваленчага руху.
Ніхто да яго з такой мастацкай сілай не здолеў паказаць «на свет цэлы» і веліч, высакароднасць працоўнага чалавека, і яго трагедыю. Імя той трагедыі – рабства. У вершы«Чаго бяжыш, мужычок?», напісаным у форме дыялога, пытанняў і адказаў, што асабліва спрыяе рэалізму, паэт сцісла і пераканальна паказаў усе выявы рабства (холад, голад, п'янства, прыніжэнне, абставіны, што правакуюць чалавека на ганебнае і грахоўнае).
Аднак ва ўсіх сваіх творах, і ў гэтым у прыватнасці, паэт паўстае перад намі не толькі як таленавіты летапісец і страсны абвінаваўца бесчалавечных абставін, але і як філосаф. Паказаўшы ўсе жудасныя выявы рабства, ён папярэджвае нас, што самая страшная з усіх – рабская псіхалогія, сутнасць якой – у здольнасці прыніжацца. Зло спараджае толькі зло, папярэджвае нас пісьменнік.
Вялікая каштоўнасць творчасці Францішка Багушэвіча для нас сёння ў тым, што паэт-філосаф пераканальна паказаў не толькі, як не павінна быць, якія наступствы могуць мець для чалавека нялюдскія абставіны, але найперш у тым, што стварыў эстэтычны ідэал чалавека. Сваё маральна-эстэтычнае крэда Францішак Багушэвіч выявіў празлірычнага герояверша «Ахвяра», які для сябе акрэсліў тыя прынцыпы, што вызначаюць сутнасць чалавека. На думку лірычнага героя, той чалавек, хто, жывучы на гэтай зямлі, за яе, калі спатрэбіцца, «умерці гатоў»; хто ўмее з людзьмі жыць па-людску; хто валодае пачуццём уласнай годнасці, гэта значыць, не прыніжаецца і не прыніжае («каб прад меншым я носа не драў, а прад большым не корчыў спіны»).
Сапраўдны чалавек, на думку паэта, гэта найперш добры сем'янін, верны муж сваёй жонцы, добры бацька для сваіх дзяцей, для якіх ён – прыклад: толькі пры такой умове дзеці бацьку будуць «у слуху». Так сцісла і вобразна паэт нагадаў нам асноўны прынцып народнай педагогікі: бацькі – «навука і прыклад» для сваіх дзяцей.
Свой эстэтычны ідэал чалавека паэт увасобіў і ў эпічных вобразах паэмы «Кепска будзе!» – Аліндарку і айчыме, надзяліўшы іх самымі лепшымі нацыянальнымі якасцямі беларуса. Чалавечую вартасць сваіх герояў пісьменнік выпрабоўвае бесчалавечнымі абставінамі, і яны з гонарам вытрымліваюць гэтыя выпрабаванні. Разам са сваімі героямі пісьменнік-філосаф дае нам урок перамогі над злом.
Увасобленыя ў багушэвічаўскіх героях дабрыня, людскасць, удзячнасць, цярпенне і настойлівасць, усведамленне волі як найвялікшай чалавечай каштоўнасці былі сілай, мацнейшай за бесчалавечныя абставіны. Хто верыць і ідзе да сваёй свабоды, той абавязкова яе здабудзе.
Адметнай асаблівасцю творчасці Францішка Багушэвіча з'яўляецца яе фальклорная аснова. Фальклорныярэмінісцэнцыі (пазычанні) у лірыцы паэта не толькі на ўзроўні сюжэтаў (так, верш«Гора»напісаны паводле народнай песні «А я ў горы не радзілася – само гора прыкацілася»), вобразаў, але і на ўзроўні тых жа мастацкіх сродкаў: алегорыі, сімвалаў, паўтораў, паэтычных народных параўнанняў іэпітэтаў. Гора ў аднайменным вершы паэта – фантастычная істота, нейкая пачвара, ад якой немагчыма пазбавіцца. І пры ўсім тым паэт здолеў дасягнуць парадаксальнага эфекту: верш не гучыць песімістычна. Гору як невынішчальнай пачвары супрацьстаіць багушэвічаўскі герой, надзелены дзейсным, настойлівым характарам.
Верш «Гора» напісаны ў форме маналога-споведзі селяніна пра змаганне з гэтым невынішчальным цмокам. Селянін яго і ў рэчку кідае, і ў полымя-агонь, і да пня прывяз-вае, і ў зямлю закопвае, і нават адвозіць у Амерыку, але усё дарэмна. Верш сатырычны, у ім чуеццаіронія, насмешка селяніна з свайго гора, якое не дае яму жыць, але і зламаць не можа. Чалавек іранізуе і са свайго становішча, а пакуль чалавек на такое здольны – ён непераможны. Ды і надзея ў героя ёсць, што вечна так не будзе, што ўдасца яму «заспяваць вясёла».
Адчуваецца, што маналог-споведзь – улюбёная аўтарам форма адлюстравання жыцця, бо, сапраўды, надзвычай эфектыўная: ніхто лепш пра свае пакуты не раскажа, чым сам пакутнік. І настрой у багушэвічаўскага героя мяняецца: ад іранічнага да бунтоўна-абуральнага, як у вершы«Бог не роўна дзеле». Іронія перарастае ўсарказм, здзіўленне – у гнеў, нянавісць, абурэнне бесчалавечнымі абставінамі. Такія абставіны не маюць права на існаванне, бо той, хто працуе, не можа «прыкрыцца хоць анучкай», а хто балюе – «ходзе у золаце з плеч да ног». Выяўленню пісьменніцкага абурэння і непрыняцця такога ладу жыцця спрыяе не толькі гіпербалічнае супрацьпастаўленне, але і лексічныя сродкі –антонімы: адзін – другі; золата – бруд, латы.
Наступная адметная асаблівасць паэзіі Багушэвіча – палымяная публіцыстычная пафаснасць. Многія вершы маюць адзнакі публіцыстычных жанраў: верша-прамовы («Не цурайся»), верша-фельетона («Як праўды шукаюць»). А вось для выяўлення свайго разумення дарэформеннага і паслярэформеннага перыядаў гісторыі, што адрозніваюцца толькі формамі прыгнёту, паэт выдатна выкарыстаў у вершы «Быў у чысцы» і публіцыстычныя, і сатырычныя сродкі, і біблейскія рэмінісцэнцыі. Апісаўшы прыгоды і назіранні свайго героя, што трапіў у чыстку пасля смерці, Багушэвіч афарыстычна выявіў сваё разуменне тых змен і «палёгкаў» для народа, што адбыліся пасля адмены прыгону.
Творчасць Францішка Багушэвіча вызначаецца і яго грамадзянскім усведамленнем ролі духоўнага ў жыцці народа. Якім павінна быць мастацтва? Каму павінен служыць мастак? Гэтай праблеме прысвечаны алегарычны верш «Мая дудка». У вобразе дудкі ўвасо-блена паэзія і мастацтва наогул, у вобразедудара, народнага музыкі – творца. Вялікую ролю ў выражэнні ідэі твора і пісьменніцкай канцэпцыі адыгрывае кампазіцыя верша. У першай яго частцы расказваецца пра спробы дудара змайстраваць «вясёлую» дудку «ад жалю, ад смутку». Але такая не зайграла: «Га! Чаму ж не играет?!» У другой частцы расказваецца, як дудар зрабіў такую дудку, «каб зямля стагнала... каб слязьмі прабрала». І дудка зайграла... Ідэя верша – у апошніх афарыстычных радках: «Як крыві не стане, тады скончу гранне». Творца павінен жыць жыццём народа: разам з ім і весяліцца, і пакутаваць; павінен падзяліць са сваім народам яго лёс – такое разуменне Багушэвічам ролі і прызначэння мастака ў грамадстве.
Рэвалюцыянера-дэмакрата, пачынальнiка крытычнага рэалiзму ў беларускай лiта-ратуры Ф. Багушэвiча часта называюць будзiцелем гiстарычнай i нацыянальнай свядомас-цi беларускага народа. У многiх творах, асаблiва ў прадмовах да зборнiкаў "Дудка бела-руская" i "Смык беларускi", якiя лiчацца мастацкiмi манiфестамi нацыянальнага адраджэн-ня, вяршыняй дэмакратычнай думкi, паэт выступае ў абарону беларускай культуры, мовы i народа. Ф. Багушэвіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які практычна поўнасцю перайшоў на рэалістычныя пазіцыі ў мастацкім адлюстраванні рэчаіснасці. Творчасць яго вызначаецца моцным крытычным пафасам. Ф. Багушэвіч поўнасцю ішоў у нагу са сваім часам. Цэнтральная тэма творчасці Ф.Багушэвіча – жыццё паднявольнага сялянства, яго пошукі справядлівасці і выйсця з сацыяльнага бяспраўя.
12. Пісьменнікі-нашаніўцы і іх роля у развіцці нацыянальнай культуры.
Пачатак 20ст. Прызнаны новым « нашаніўскім» этапам. Рэвалюцыйны ўздым 1905г развіў і акрыліў нацыянальна-адрадженскі рух.Вестуном яго было беларускае друкаванае слова, не забароненае зусім пры царызме. Важным вынікам была адмена ўсіх абмежаванняў для развіцця літаратуры на роднай мове, пасля чаго беларускі рух пачынае імкліва пашырацца, а значыць перажывае магутны ўздым. З 1906г. У Вільні выдаюцца першая легальная газета «Наша доля» і «наша ніва». Судовы канфлікт выклікалі 3 і 4 нумары газеты «Наша доля», была ўзбуджана крымінальная справа. Бачачы далейшую безперспектыўнасць асноўная частка супраціўнікаў выйшла з рэдакцыі і ўтварыла новую газету «Наша ніва», якой суджана было стаць у міжрэвалюцыйны час выразніцай думак настрояў беларускага народа і тым нацыянальна-культурным асяродкам, дзе гуртаваліся лепшія тагачасныя інтэлектуальныя і патрыятычныя сілы адраджэння. На старонках газеты шырока асвятляліся грамдска-палітычныя і сацыяльныя праблемы, з дэмакратычных пазіцый давалася іх ацэнка. Газета выхоўвала ў сваіх чытачоў павагу да правоў і годнасць чалавека выступала за права па нявольных народаў мець свае культурна-гістарычнае развіццё, спрыяла пашырэнню беларускага слова і ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння сярод шырокіх колаў насельніцтва: « Мы… будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць,- зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы.»- так пісала «Наша ніва» (артыкулы К. Каганца, Я Коласа, Цёткі, Л. Гмырака, С. Палцяна, Ф. Шантыра, В. Ластоўскага, Я. Купалы, М. Багдановіча і інш.) « Наша ніва спрыяла таму, што разрозненскіе пісьменніцкія сілы аказваліся абьяднанымі на старонках газеты. Магчымасць друкаваць на роднай мове была падставай для стварэння трывалага, а не эпізадычнага мацерыка бел. Літ., замацаванне яе эстэтыкі і традыцый. «Нашаніўскі» перыяд быў у поўным сэнсе класічным перыядам бел. Літ., паколькі ўсе сферы народнага жыцця ўпершыню былі адлюстраваны і увасобленны ў прафесійнай выяўленчай і рытміка-сінтанацыйнай форме з апорай на папярэднюю фальклорную і літаратурную традыцыю. На старонках газеты «Наша ніва» адбываўся працэс далейшага ўнармавання беларускай літаратурнай мовы і правапісу. Усе нумаганні газеты па абуджэнню, асвеце і выхаванні вольнай асобы ў дрэмлючых беларускіх гушчах, па гуртаванні і актывізацыі літаратурных і ўсіх адражэнскіх сіл, па стварэнні сваеасаблівага духоўнага поля- усе гэці нумаганні прыводзілі жыццёвасць і трываласці беларускай нацыянальнай ідэі, сфармуляванай у 19ст. Каліноўскім і Багушэвічам і высока ўзята на шчыт «Нашай нівай». Гэта тым больш важна падкрэсліць, што беларускі рух развіваўся ва ўмовах досыць жорсткага супрацьстаяяння і перашкод з боку розных рэкцыйных сіл. Якія праз чарнасоценную прэсу, праз розныя русіфікатарскія таварыствы, праз паліцайскія і цензурныя забароны імкнуліся дыскрэдытаваць і ганьбіць беларускі рух і яго развіццё. Літаратура «Нашаніўскай» пары паказваючы нядолю і беспрасвецце, у якіх апынуўся народ, адмаўляла існуючы лад жыцця, а значыць мела свой грамадска-этэтычны ідэал. Такім ідэалам была свабода, якая бачылася як духоўнае абуджэнне асобы праз далучэнне яе да асветы і культуры на роднай мове, праз выхаванне пачуцця нацыянальнай самасвядомасці. У зборніках «Жалейка Я Купалы, «Песні-жальбы» Я. Коласа, вершы А. Гаруна «начныя думкі», «Ваўкалакі», «Жабрачка», М. Багдановіча «Край мой родны, як выкляты Богам», «Разрытая магіла», «Народ, Беларускі Народ!» і інш. Угрунтованая ў паэтыку нацыянальная ідэя, якою фактычна былі прасякнуты ўсе творы: ад адкрыта патрыятычных па сваім пафасе, як вершы «Наш палетак», «Вера белаўса» Цёткі, «Ворагам беларушчыны», «Гэта крык, што жые Беларусь» Я. Купалы, « Родныя вобразы» Я. Коласа, «У чатырох лецце Нашай Нівы», «Песня звон» А. Гаруна да часта артыстычных, як цыклы «У зачарованным царстве», «Старая Беларусь», «Старая спадчына» М. Багдановіча, «Сымон-музыка» Я. Коласа, і прыродаапісальныя, як « Лета» і «Восень» Цеткі.
13. Дзейнасць Багдановіча на ніве нацыянальнага адраджэння. Нарадзіўся Максім Багдановіч у 1891 г. у сям’і педагогаў у Мінску. Пад час з’яўлення Максіма на свет ужо сталі добра прыкметнымі рысы нацыянальнага адраджэння беларускакга народа. На паэзію Багдановіча паўплывалі творы францускіх сімбалістаў, расейскіх акмеістаў, аднак ён імкнуўся да стварэння ўласнабеларускай паэзіі, арганічнага зліцця беларускіх ды іншаземных традыцыяў. Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моваў сьвету (сярод іх такія распаўсюджаныя, як ангельская, іспанская, нямецкая, польская, расейская, украінская, французкая), публікаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Францыі, Югаславіі і іншых краінах. "Вянок" – першая і адзіная прыжыццёвая кніга паэта, выдадзеная ў канцы 1913 г. у Вільні. Яе тыраж складаў 2000 экзэмпляраў. Сёння дакладна невядома, колькі захавалася экзэмпляраў кнігі, але да нядаўняга часу іх было знойдзена ўсяго 24. У зборніку «Вянок» выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне - пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс «Зорка Венера». Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў.
14. Янка купала
У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць постаці асабліва значныя і славутыя, якія найбольш поўна ўвабралі ў сябе вопыт перажытага, здабыткі папярэднікаў, сталі прызнанымі песнярамі свайго народа, яго гістарычнага лесу. Сярод іх знаходзіцца і Янка Купала. Ён стварыў такія мастацка-філасофскія, ідэйныя каштоўнасці, якія не маюць аналагаў у іншых народаў. Праз яго творы беларускі народ расказаў свету пра сваё жыццё, звычаі, гісторыю, прыроднае ўлонне, раскрыў свой светапогляд і норавы. Гістарычная сваеасаблівасць Купалы заключалася ў тым, што з самага пачатку , з “жалейкавага” перыяду, паэт выступаў як прарок нацыянальнага Адраджэння. Менавіта ў гэтым, думаецца, сэнс славутага яго верша “Я не паэта”. Для Янкі Купалы нацыянальныя інтарэсы свайго народа былі вышэй, і важней за ўсё. . Ён бачыў і радаваўся абуджэнню і разгортванню духоўных сіл свайго народа. Рухаючай сілай Купалавай творчасці была любоў да людзей, у члавечай асобе ён бачыў стымул і самамэту грамадскага развіцця. Ён добра ведаў, што ёсць правы чалавека, на якія ніхто не павінен пасягаць. Апора на нацыянальнае дазволіла яму дасягнуць шырокіх агульначалавечых даляглядаў. Адначасова Я.Купала садзейнічаў узбагачэнню беларускай літаратуры за кошт мастацкага вопыту літаратуры сусветнай.
Верш “Песняру-беларусу” напісаны ў форме звароту да песняра. У ім паэт адказвае на пытанне «Якім быць трэба зямлі забытай песняру?» Песняр, сцвярджае Янка Купала, павінен кожны свой радок прапускаць праз сэрца, не адрывацца ад родных каранёў, быць «за родну песню... ваякай». Купала заклікае паэтаў усю моц свайго таленту аддаваць служэнню роднай бацькаўшчыне, змагацца за яе светлую будучыню, шукаць тую сцежку, якая б прывяла народ да пічасця і свабоды. Паэт павінен быць выразнікам дум і імкненняў свайго народа, клікаць яго да лепшай долі.Паводле Купалы, пясняр будзе валодаць магутнай сілай толькі тады, калі ўсёй душой ён зліты з народам, з роднай зямлёй, гаворыць адной мовай з людзьмі свайго краю. Сапраўдны мастак слова па Купалу не павінен думаць пра славу, яму трэба пісаць, не чакаючы падзякі ад людзей.Вынікам сапраўднай і адданай працы паэта будзе абуджэнне народа і народная пашана да песняра. Вось дзе сапраўдная ўзнагарода для песняра! Гэта галоўная думка верша, для найлепшага раскрыцця якой Янка Купала выкарыстоўвае розныя мастацкія сродкі: параўнанні, эпітэты, антытэзу.
У вершы «У вырай» паэт звяртаецца да вольных птахаў, сакалят з заклікам смела адпраўляцца ў выран, узнёсшыся да неба, да зорак, да касмічных вышынь. У першым радку метафарычнасць вобраза птушак не раскрываецца, але ўзнёслая танальнасць і заклік пазнаваць свет даюць зразумець, што існуе яшчэ адзін сэнсавы план. У другім радку аўтар звяртаецца да птушак, называючы іх нашчадкамі крывічоў — старажытных продкаў беларусаў, і ў чытача ўжо няма сумнення, што ў вобразе вольных птахаў — метафарычнае ўвасабленне беларускага народа. Паэт заклікае народ «вылецець к славе з пагібельнай плесні і песняй агністай дзівіді народы*, гэта значыць адмовіцца ад змрочнага мінулага і смела імкнуцца насустрач усяму новаму, сучаснаму, прагрэсіўнаму, што нясе новы час.
Вопрос
Паэма "Адвечная песня" ў структурным плане складаецца з 12 раздзелаў-праяў, якія даволі поўна раскрываюць жыццё чалавека ад нараджэння да смерці. Мужык становіцца не царом, а пакутнікам, ахвярай варожых сацыяльных сіл, якія зрабілі яго гаротным, цёмным і бяспраўным. Галоўным героем паэмы "Сон на кургане" з'яўляецца Сам — рамантычна настроены праўдашукальнік, бунтар-адзіночка, які хоча змяніць, перайначыць жыццё, але не ведае канкрэтных шляхоў да здзяйснення намечанага. На прыкладзе Сама Я. Купала хацеў паказаць не толькі асабістую драму рэвалюцыянера-адраджэнца, але і цяжкі, пакутлівы шлях беларускага народа да свайго самавызначэння, да найвялікшага скарбу — свабоды і незалежнасці. Паэмы Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане" насычаны ўмоўнымі персанажамі, дэманічнымі і міфічнымі фігурамі. Праз сімвалічныя і фантастычныя карціны паэт паказвае тыпова рамантычную, пазбаўленую гістарычнай канкрэтнасці карціну жыцця ў буржуазным грамадстве з яго бесчалавечнымі, варожымі законамі і парадкамі. Мастацкія асаблівасці «Адвечная песня» (1908) — першая напісаная Я. Купалам драматычная паэма. У 12 частках-праявах раскрываецца жыццё галоўнага героя твора Мужыка ад нараджэння і да самай смерці. Кожная частка — пэўны этап у жыцці героя. Купала паказаў, што Мужык, як і кожны чалавек, прыходзіць у гэты свет свабодным. Жыццё над калыскай сялянскага дзіцяці спявае: Я. Купала звярнуўся да рэалістычных і сімвалічных сродкаў мастацкай выразнасці. У творы шэраг умоўных вобразаў — Жыццё, Доля, Бяда, Голад, Холад, Вясна, Лета, Восень, Зіма. Вобразы людзей — Мужык, Жонка, Араты, Пастушок, Маці, Магазыннік і інш. — абагульненыя, індывідуальна-канкрэтныя рысы ў іх адсутнічаюць. Паэма цікавая з боку формы. Кожная яе частка-праява мае сваю танальнасць, сваю адметную рытміка-інтанацыйную арганізацыю.
15. У п'есе «Тутэйшыя» выявілася вялікая трывога аўтара за духоўную спадчыну беларускага народа, яго нацыянальную свядомасць. З тутэйшасцю — беспрынцыповасцю, недастаткова развітай свядомасцю, пасіўнасцю, скоранасцю — трэба змагацца, лічыць драматург. Падкрэсліваючы трагедыйны лад п'есы, Я. Купала назваў яе «трагічна-смяшлівымі сцэнамі».У вобразе галоўнага персанажа Я. Купала ўвасобіў тып нацыянальнага нігіліста, здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам, якога ён з пагардай называе «панам дырэктарам беларускай басоты». Зносак адмаўляе ўсё беларускае, калі гаворыць пра “адзіны непадзельны рускі язык”. Усіх герояў мінскай «брахалкі» можна назваць кампаніяй учарашніх гаспадароў жыцця, якіх бурлівыя падзеі выкінулі на сметнік гісторыі. Шукаючы цёплага месца пад сонцам, імкнучыся да асабістай нажывы, яны адракліся ад сваёй мовы, роднай зямлі, нават ад саміх сябе. Такія «тутэйшыя» выклікаюць не толькі насмешку, непрыязнасць, але і жаль, горыч, пакутлівы роздум аб тым, што хвароба «тутэйшасці» не вылечана і сёння. Мы настолькі звыкліся з ёй, што не заўважаем, як ганьбіцца беларуская культура, забываецца родная мова. Я. Купала ў п'есе як бы прарочыў гэту хваробу і той час, калі зноскі і спічыні стануць прадвызначаць лёс бацькаўшчыны.
