Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 бел. лит. ответы.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
239 Кб
Скачать
☆
  • 28 Мастацкая карціна культурнага жыцця ў паэзіі п.Панчанкі ўс1980-1990 гг (зб. «Горкі жолуд», «Высокі бераг»)

  • Нарадзіўся Пімен Панчанка 23 жніўня 1917 года ў Рэвелі, цяпер Талін, сталіца Эстоніі. Пісаць Пімен Панчанка пачаў яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў свае вершы («Ураджайнае» і «Моладзі») у 1934 г. у альманаху «Ударнікі». У 70-90-я гады выходзіла шмат паэтычных кніг Пімена Панчанкі. I хоць на той час ён быў народны паэт, член Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР, у дадатак франтавік і камуніст, да якіх сістэма (на словах) адносілася з асаблівай пашанай, ён не мог адкрыта выказацца публічна. Вострыя, сатырычна-з'едлівыя творы прызнанага паэта неаднойчы забараняліся цэнзурай, выкідваліся з газетных палос і паэтычных зборнікаў. Так, напрыклад, у кнізе "Маўклівая малітва" цэнзура і аддзел прапаганды ЦК КПБ выкінулі сем вершаў, перад гэтым на такую ж экзекуцыю быў асуджаны і зборнік "Крык сойкі" (1976). Улада не магла дараваць знакамітаму паэту яго бескампраміснае імкненне да праўды.    Другая палова 80-х — пачатак 90-х гг. былі ў жыцці паэта ці не самымі цяжкімі. Даймалі шматлікія хваробы. Ён амаль што не выходзіў з бальніцы. Пачаліся і матэрыяльныя нястачы. Найбольш мучыў душэўны боль. У творчасці паэта ўзмацніліся публіцыстычнасць, палемічная вастрыня, сатырычны пафас. Вершы грамадзянскага гучання склалі зборнікі "І вера, і вернасць, і вечнасць" (1986), "Прылучэнне" (1987), "Горкі жолуд" (1988), "Неспакой" (1988), "Высокі бераг" (1993). Вялікі грамадзянскі рэзананс выклікала ў свой час "Паэма сораму і гневу".  Паззія Пімена Панчанкі — мужная, сумленная, даверлівая, спагадлівая, непрымірымая, бескампрамісная, страсная, эмацыянальная, філасофская. У ёй, як пры святле маланак, кантрастна высвечваецца ўся глыбіня складанага чалавечага жыцця. Тут і трывожны роздум над сутнасцю многіх з'яў і падзей, і клопат пра будучыню беларускай мовы, культуры, пра духоўнае ўзвышэнне чалавека, і гатоўнасць адгукнуцца на чужыя праблемы, прыняць на сябе чужы боль, і сцверджанне адвечнай прыгажосці жыцця, і непрымірымая крытыка хлусні, мітусні, бюракратызму, прыстасавальніцтва, кар'ерызму. 

  • Глыбокі роздум над сучасным жыццём, трывога за лёс людзей і планеты, барацьба за «ісціны простыя, як хлеб, і праўдзівыя, як плач дзіцяці», за чалавечнасць і такую дабрату, якая «ў будучыню сэрцы кіруе і ажыўляе слых у глухіх», чуюцца ў вершах «Жыццё маё...», «Вопыт», «Прылучэнне», «Пры святле маланак».

  • Жыццё з яго нязведанымі таямніцамі, рухам наперад, адкрыццямі і сустрэчамі з новым — невычэрпная крыніца для творчасці, і паэт востра рэагуе на ўсе праблемы сучаснасці. Ён адчувае адказнасць за ўсё, што было і ёсць у краіне пры яго жыцці. Сучаснасць жа ставіць такія пытанні, на якія не знойдзеш адказаў у папярэднікаў. Адсюль у творах ягоных такое высокае напружанне, хваляванне, а часам і спалучэнне іроніі, сатыры і лірыкі. П. Панчанку да ўсяго ёсць справа, таму ён выступае супраць усяго, што перашкаджае рухацца наперад, — бездухоўнасці, прыстасавальніцтва, раўнадушша, кар'ерызму, спажывецкіх адносін да прыроды. Аўтар лічыць страчанымі тыя дні, калі чалавек быў няшчыры, калі не падзяліўся радасцю з суседам, калі не паказаў дзецям «хараство людзей, і дрэў, і траў». Паэзія П. Панчанкі ўзвышае, дапамагае жыць і думаць, яна сцвярджае цудоўныя каштоўнасці чалавечага жыцця. 

  • 29. Уладзі́мір Сямёнавіч Караткевіч (26 лістапада 1930, Орша, цяперВіцебская вобласць — 25 ліпеня 1984, Мінск, БССР) — беларускі паэт,празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры.

  • Як паэт Караткевіч дэбютаваў у 1951 г. — апублікаваў у аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў» два вершы: «Тут будет канал» (на рускай мове) і «Якубу Коласу» (на беларускай мове).

  • У пачатку творчага шляху Караткевіч звярнуўся да беларускай гісторыі і фальклору, пра што сведчаць яго творы «Казкі і легенды маёй Радзімы», «Лебядзіны скіт», казка «Вужыная каралева». Фантазія пісьменніка раскрываецца ў казцы «Надзвычайная котка», якую ён пазней дапрацаваў і назваў «Чортаў скарб».

  • Уладзімір Караткевіч вывучаў, запісваў, і шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасці фальклор. Шэраг арыгінальных казак ім былі створаны ў 1970-я — пачатку 1980-х гг. «Кацёл з каменьчыкамі», «Нямоглы бацька».

  • У 1958 г. ён напісаў сатырычна-гумарыстычную аповесць «Цыганскі кароль», пры напісанні якой быў выкарыстаны факт існавання на Гарадзеншчыне ў канцы XVIII ст.цыганскага «каралеўства».

  • Уладзімір Караткевіч з'яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду» (1986). Ён плённа выкарыстоўваў усваёй творчасці здабытак сусветнай культуры, і адначасова быў глыбока нацыянальным творцам, выказваючы адмысловую прыхільнасць да фальклору і гістарычным сюжэтам (вершы «Машэка», «Матчына душа», «Паўлюк Багрым»).

  • Тэма абуджэння беларускага народа ў 1880-х гг. была раскрыта Караткевічам у апавяданні «Кніганошы» (1962). Вобразы прыроды раскрыты ім у рамане «Каласы пад сярпом тваім», аповесці «Чазенія», нарысах «Званы ў прадоннях азёр», «Абдуванчык на кромцы вады». Як пісьменнік-анімаліст паказаў сябе ў апавяданні «Былі ў мяне мядзведзі».

  • Уладзімір Караткевіч прафесійна вывучаў гісторыю паўстання 1863—1864 гадоў. Гэта паслужыла асновай для апавяданняў «Паляшук», «Сіняя-сіняя», рамана «Каласы пад сярпом тваім» (1965), драмы «Кастусь Каліноўскі» (1965), і іншых паэтычных твораў і публіцыстычных артыкулаў. Часткова гэтая цікавасць абумоўлена і тым, што ў сям'і захоўвалі памяць пра сваяка па матчынай лініі, аднаго з кіраўнікоў паўстання на Магілёўшчыне Тамаша Грыневіча, расстралянага ў Рагачове. Гэты факт лёг у аснову пралога да рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць» (1962).

  • У гісторыка-дэтэктыўнай аповесці «Дзікае палявання караля Стаха» пісьменнік адлюстраваў падзеі 1880-х гг. у адным з глухіх куткоў Беларусі. У гэтай аповесці аўтар імкнуўся паказаць грамадства таго часу, з яго нацыянальнымі, культурнымі і гістарычнымі асаблівасцямі, з яго патрыятычнымі ідэямі. Аўтарам асуджаецца здрада радзімы, нацыянальнае і сацыяльнае зло. Выкарыстаныя прыёмы дэтэктыўнага жанру і ў напісаным пазней сацыяльна-псіхалагічным і філасофскім рамане «Чорны замак Альшанскі» (1979).

  • У 1966 г. Караткевіч напісаў раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», сюжэт якога заснаваны на рэальных падзеях.

  • У 1973 г. пісьменнік напісаў аповесць «Лісце каштанаў», якая стала адной з самых аўтабіяграфічных з яго твораў.

  • Па-мастацку падрабязнай распавёў Караткевіч пра Беларусь, яе культуру, мову, літаратуру, фальклор і прыроду ў нарысе «Зямля пад белымі крыламі» (1977). Глыбокімі разважаннямі над сэнсам жыцця і лёсам роднай зямлі насычана аповесць «Ладдзя Роспачы» (1978). Караткевіч таксама напісаў шэраг п'ес, эсэ, артыкулаў, кінасцэнарыяў. Трагедыя і веліч нацыянальнай гісторыі ім асэнсаваныя ў п'есах «Кастусь Каліноўскі» (1963), «Званы Віцебска» (1974), «Калыска чатырох чараўніц» (1982), «Маці ветру» (1985).

  • Уладзімірам Караткевічам былі перакладзены на беларускую мову творы Г. В. Катула, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франко, Махтумкулі, М. Карыма, Э. Гашпаравай.

  • Уладзімір Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народа, пра яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. Ён аказаў вялікі ўплыў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё беларускага народа.

  • Творы Уладзіміра Караткевіча выхоўваюць нашы пачуцці, упрыгожваюць думкі, вучаць любіць і берагчы чалавечнае ў чалавеку, паглыбляюць веды пра зямлю, на якой жывём, выклікаюць радасць мастацкага адкрыцця, абуджаюць, хвалююць, трывожаць фантазію і розум. Творчасць Уладзіміра Караткевіча — гэта сапраўдны летапіс духоўнага жыцця беларускага народа, напісаны шчыра і таленавіта. І ягоным творам наканавана доўгае жыццё.

  • 30. У. Караткевіч як аўтар гістарычнай прозы ( “Ладдзя роспачы” , “Сівая легенда” , “Чорны замак Альшанскі“ , “Чазенія” – на выбар).

  • Пісьменнік дасканала ведаў і па-мастацку адлюстроўваў падзеі далёкай мінуўшчыны. Ён жыў гісторыяй, яна была арганічнай часткай ягонага духоўнага жыцця, ягонай істоты, з'яўлялася ягонай стыхіяй і ягоным натхненнем. Уладзіміра Караткевіча цікавіла гісторыя пераважна як прытча, легенда, паданне. Ён шырока абапіраўся на творчы вымысел, не капіраваў з навуковай дакладнасцю гістарычныя падзеі і факты, а ствараў мастацкі летапіс роднай зямлі. Гісторыя яго цікавіла ў тым плане, які ўплыў зрабіла яна на духоўнае жыццё народа, на яго грамадскую свядомасць.

  • Для пісьменніка важна было паказаць той час, пра які ён пісаў, раскрыць адносіны паміж людзьмі, перадаць іх псіхалогію, іх жыццё. Характэрная адзнака творчай манеры аўтара пры ўзнаўленні падзей далёкай мінуўшчыны - фальклорна-рамантычны падыход да гістарычных падзей, увага да гістарычнай легенды.

  • Дзеянне ў рамантычнай легендзе "Ладдзя роспачы" адбываецца ў беларускім горадзе Рагачове ў XVI ст. Галоўны герой — дваранін Гервасій Выліваха – за свае грахі аказаўся на тым свеце. Але і ў падземным царстве ён не губляе жыццёвага аптымізму, бадзёрасці, гумару. Смерць не можа перамагчы Гервасія, у вобразе якога пісьменнік увасобіў тыповыя рысы нацыянальнага характару беларусаў — непакорлівасць, стойкасць, аптымізм, жыццялюбства.

  • Падзеі ў псіхалагічным дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" разгортваюцца на працягу ХVІІ—ХХ стагоддзяў. Антону Космічу, спецыялісту па сярэдневяковай гісторыі, удалося раскрыць злачынствы як чатырохсотгадовай даўнасці, так і мінулай вайны і сучаснасці (хто з'яўляецца забойцам Ганны Альшанскай і яе каханага Валюжыніча, Мар'яна Пташынскага, Людвіка Лапатухі і іншых сумленных людзей, куды зніклі фамільныя скарбы, што адбылося ў замку ў апошнюю вайну?). У раскрыцці злачынстваў Космічу дапамагаюць супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі Хілінскі і Шчука, вясковыя настаўнікі Змагіцель і Шаблыка, айцец Жыховіч, вартаўнік замка і касцёла Мультан. У рамане сцвярджаецца, што чалавек павінен заставацца чалавекам у самых крытычных і экстрэмальных сітуацыях. Твор вучыць любіць сваю Бацькаўшчыну, развівае цікавасць да гісторыі свайго народа, бо, кажучы словамі Косміча, "хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны

  • 31. Традыцыі ў.Караткевіча ў сучаснай беларускай літаратуры.

  • История собственно белорусского детектива начинается, пожалуй, с Владимира Короткевича. Однако его произведения нельзя назвать детективом в чистом виде, это все же исторический детектив. В такого рода произведении на первое место выходит эпоха, лирические описания и искусно выдуманный сюжет, который развивается в рамках исторических событий, известных читателей.

  • Владимир Короткевич

  • Именно Короткевич дает зарождение традиции написания исторических детективов. Поэтому многие современные авторы в этом жанре стремятся достичь подобного эффекта и популярности у читателя с помощью подражательства. Иногда эта манера и вовсе является нехарактерной для определенных авторов, ведь для создания стоящего исторического детектива необходимо досконально ознакомиться с историческими сведениями, культурным срезом, языковой характеристикой эпохи. С другой стороны, и перегруженность фактами, и излишняя демонстрация осведомленности автора не сослужат произведению доброй службы. Перегруженность и заумный язык для такого жанра, как детектив, абсолютно не характерен.

  • Также со временем в литературу входит так называемый милицейский детектив. Это витиеватый сюжет, который преподносит криминальные дела в виде тайны или логической задачи. Обычно книги такого содержания пользуются наибольшей популярностью, и считаются массовой литературой. Хотя в отношении белорусской литературы термин «массовая» употребить нельзя, поскольку она не стала настолько популярной.

  • Главная цель детектива — создать краткий момент удивления для читателя. Причем это должен быть именно момент, а не сплошная череда удивлений. Загадка в произведении должна лишь казаться таинственной и сложной, на самом деле автор должен быть только проводником к раскрытию тайны, то есть просто тем, кто через действия и слова персонажей намекает нам на то, где скрыта истина. В идеале детектив должен быть минимально наполнен подробностями, и ни одно слово не должно быть сказанным просто так, ради красного словца. Тем не менее, это не значит, что детектив является примитивным жанром или до сих пор, как в античности, может считаться «низким».

  • Считается, что детектив является наиболее пригодным жанром для образовательного и просветительского воздействия на аудиторию. Именно легкость и притягательность детектива способствует тому, что информация воспринимается читателем и легко усваивается. Какое-то время в отношении детективов литературные критики высказывали сомнения по поводу морального подтекста. По их мнению, детективы воспитывают у аудитории безразличие к криминалу и человеческим жизням, а также убеждают особо впечатлительных читателей во вседозволенности и безнаказанности деяний.

  • Часто в детектив вводится любовная линия. Однако в белорусской литературе коммерческий подход к детективам — редкость, которая встречается только у современных авторов. Обычно любовная линия раскрывает дополнительные нюансы основного сюжета и героев дополнительно, отображая эмоциональное переживание. Или становится оправданием мотива преступлений.

  • Нужно отметить, что детектив не существует в литературе в чистом виде. Можно сказать, что любое детективное произведение находится на стыке жанров и включает в себя, помимо детективных, и другие элементы. Чаще всего встречаются детективные романы или новеллы. Причем и сам детектив может быть совершенно различным: криминальным, политическим, юмористическим, историческим и даже научным.

  • История детективного жанра в белорусской литературе насчитывает не более 200 лет. Однако белорусский детектив имеет уникальные особенности, хотя бы уже потому, что не относится к массовой литературе, никогда не считался «желтым» жанром, воспринимается как самостоятельное художественное произведение. Белорусский детектив вынужден наверстывать упущенное время и проходить весь путь трансформации тематики и исполнения в ускоренном темпе. Даже многие современные авторы пишут свои произведения под влиянием белорусской истории и мифологии. А в Беларуси есть богатое наследие, которое позволяет черпать великое множество интригующих сюжетов.

  • 32.Жыццевы I творчы лёс Васіля Быкава (1924 – 2003)

  • Беларускі празаік. Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 у в. Бычкі на Ушаччыне (Віцебская вобласць). З дзяцінства захапляўся маляваннем. У 1939 скончыў 8 класаў Кубліцкай СШ, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскай мастацкай вучэльні. Аднак восенню 1940 у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям'і і адменай дзяржаўных стыпендый вымушаны быў пакінуць навучанне. Паступіў у Віцебскую школу ФЗН №5, дзе вучыўся да траўня 1941. У чэрвені 1941 экстэрнам здаў экзамены за дзясяты клас.

  • У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны на абарончыя работы. У якасці байца інжынернага батальёна будаваў ваенныя аб'екты ад Гомеля да Варонежа. У зіму 1941—1942 жыў на ст. Салтыкоўка і ў Аткарску Саратаўскай вобласці, дзе вучыўся ў чыгуначнай школе. Улетку 1942 быў прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча (з 80 выпускнікоў у вайну ацалела толькі чацвёра). З 1943 ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. У 1944 бацькі В. Быкава атрымалі памылковае паведамленне, што іх сын мужна загінуў у баях каля Кіраваграда (гэта было засведчана на абеліску). З дзейнай арміяй прайшоў Румынію, Балгарыю, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю — старшым лейтэнантам, камандзірам узвода палкавой, потым армейскай артылерыі. Служыў на Украіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе.

  • Творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца ў пасляваенныя гады. Пасля дэмабілізацыі Быкаў жыў у Гродне (з 1947), працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты “Гродзенская праўда” (1947—1949). У 1949—1955 зноў служыў у Савецкай Арміі. Канчаткова дэмабілізаваўшыся (маёр запасу), быў літаратурным супрацоўнікам, літаратурным кансультантам газеты “Гродзенская праўда” (1956—1972). Сябра СП СССР з 1959. Выступаў як журналіст. У абласным і рэспубліканскім друку пачалі з'яўляцца яго замалёўкі, фельетоны, нарысы. Быў абраны сакратаром Гродзенскага аддзялення СП БССР (1972—1978). У 1978-м пераехаў на сталае жыццё ў Мінск. З гэтага часу займаўся выключна творчай працай.

  • Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1964, за аповесць “Трэцяя ракета”), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974, за аповесці “Абеліск”, “Дажыць да світання”), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1978, за аповесці “Воўчая зграя”, “Яго батальён”), Ленінскай прэміі (1986, за аповесць “Знак бяды”). У 1980 атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі.

  • Бескампраміснасць прозы Быкава часта рабілася прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменніка ў ачарненні савецкага ладу. Адзін з аўтараў “Рыжскага звароту” (1990). Быў старшынём Беларускага ПЭН-Цэнтра. У 1990 абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Нападкі на Васіля Быкава, якія зноў пачаліся на радзіме ў сярэдзіне 1990-х, і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу. У снежні 2002 Васіль Быкаў пераехаў на жыхарства ў Чэхію, перад гэтым некалькі гадоў жыў у Германіі, а да гэтага ў Фінляндыі. У 2002 апублікаваў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”. У Чэхіі перанёс аперацыю, пасля пагаршэння здароўя вярнуўся на Беларусь, дзе і памёр. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

  • Раннія апавяданні, як і многія пазнейшыя творы Васіля Быкава, прысвечаныя падзеям вайны. Першыя апавяданні былі надрукаваныя ў часопісе “Вожык” (1947, “Дапякло”), газеце “Гродзенская праўда” (1949, “У першым баі”). Але сам Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічвае з 1951, калі на Курылах, дзе ў той час служыў, напісаў апавяданні “Смерць чалавека” і “Абознік”. Іх ён даслаў на водгук М. Лынькову. Нягледзячы на ўдалы творчы дэбют, Быкаў не быў перакананы ў тым, што літаратура — яго жыццёвае пакліканне. З героя апавядання “У першым баі” Мікалая Беражнога пачаліся быкаўскія героі — маладыя афіцэры і салдаты з трагічным франтавым лёсам.

  • Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці “Трэцяя ракета” (1961). Тэма чалавека на вайне таксама праходзіць праз аповесці “Пастка” (1962), “Альпійская балада” (1963), “Праклятая вышыня” (1968). Аднак у застойныя гады афіцыйная крытыка непрымальна ставілася да бескампрамісных аповесцяў Быкава пра вайну. Адзін з найлепшым яго твораў “Мёртвым не баліць” (1965) убачыў свет у той час толькі ў часопісах “Маладосць” і “Новый мир” дзякуючы грамадзянскай мужнасці іх рэдактараў П. Панчанкі і А. Твардоўскага. Быкава абвінавачвалі, што ён не з тых пазіцый піша пра вайну, скажае праўду, ачарняе гераічных савецкіх воінаў. Па камандзе галоўных тады партыйных ідэолагаў былі арганізаваныя калектыўныя лісты “незадаволеных” быкаўскім адлюстраваннем падзеяў вайны. Нягледзячы на тое, што многія творчыя саюзы, выдавецтва “Мастацкая літаратура” і яго дырэктар М. Дубянецкі, шматлікія чытачы патрабавалі ўключыць “Мёртвым не баліць” у збор твораў Быкава, М. Суслаў, а пасля М. Зімянін загадалі ніколі яе не друкаваць і любыя размовы пра выданне спыніць, хоць у многіх краінах гэты твор ужо тады выйшаў асобнай кнігай. Грамадская думка перамагла: аповесць была ўключаная ў 4-ы том збору твораў пісьменніка.

  • У 1970-я гады Быкаў працягвае цыкл аповесцяў на ваенную тэму: “Сотнікаў” (1970), “Абеліск” (1971), “Дажыць да світання” (1972), “Воўчая зграя” (1974), “Яго батальён” (1975). У партызанскім цыкле аповесцяў (“Круглянскі мост” (1968), “Пайсці і не вярнуцца” (1978), “Знак бяды” (1982) з асаблівай сілай выявілася праблема трагічнага, адвечная тэма выбару ў складаных умовах акупаванай тэрыторыі і партызанскай барацьбы супраць фашыстаў. Не менш востра паказаў пісьменнік і падзеі калектывізацыі, да якіх упершыню звярнуўся ў аповесці “Знак бяды”, гэтую ж тэму пісьменнік працягвае даследаваць і ў аповесці “Аблава”.

  • Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася быкаўская думка ў 1980-я. Пісьменнік пераасэнсоўвае і прыкметна ўдакладняе многае з таго, што ўпэўнена сцвярджаў ў сваіх творах. У рамане “Кар'ер” (1985) паяднаныя сучаснасць і вайна. Складаны лёс чалавека ва ўмовах акупацыі пісьменнік паказвае ў аповесці “У тумане” (1988). “Аблава” (1989) мае рэальную жыццёвую аснову. Быкаў акцэнтуе ўвагу на злавесна-разбуральнай сутнасці часу і гаворыць пра катастрафізм духоўнага быцця ў цэлым.

  • У 1990-я В. Быкаў зноў звяртаецца да апавядання: “На чорных лядах”, “Бедныя людзі”, “Жоўты пясочак”, “Зенітчыца”, “Палкаводзец”, “Палітрук Каламіец”, “Падоранае жыццё”. Аповесць “Пакахай мяне, салдацік” (1996) тэматычна звязаная з цыклам “ваенных” апавяданняў. Аповесць “Ваўчыная яма” (1999) расказвае пра жыццё ў чарнобыльскай зоне. Надзвычай складаныя рэаліі ваеннай рэчаіснасці паўстаюць у аповесці "Балота" (2001).

  • Васіль Быкаў — аўтар “баек жыцця” з філасофска-алегарычным зместам: кнігі прозы “Сцяна” (1997), “Пахаджане” (1999). Быкаўскія прыпавесці ўвайшлі ў супольную з Р. Барадуліным кнігу “Калі рукаюцца душы” (2003). Працягвае тэму сяброўства кніга “Дажыць да зялёнай травы” (2008), якую В. Быкаў і Р. Барадулін пісалі 43 гады.

  • Паводле твораў Быкава зняты шэраг мастацкіх фільмаў: “Трэцяя ракета” (1963), “Альпійская балада” (1966), “Дажыць да світання” (1975), “Воўчая зграя” (1976), “Абеліск” (1977), “Узыходжанне” (1977, паводле “Сотнікава”), “Знак бяды” (1985) і інш.

  • 33. В.Быкаў і экзістэнцыялізм. Аналiз аповесцяў

  • Васіль Быкаў – сапраўдны мастак слова, яму, як нікому іншаму, уласцівая высокая ступень мастацкай праўдзівасці, менавіта ён быў надзелены талентам глыбіннага пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, у яго была асаблівая рэдкасная рэчыўнасць вобразнага бачання свету, ён валодаў фенаменальнай здольнасцю своечасова адгукацца на адбываючыяся падзеі, яму былі ўласцівыя прыпавесцевая шматзначнасць і дакладнасць прароцтваў.  Нарадзіўся гэты дзіўны майстар слова 19 чэрвеня 1924 года на Віцебшчыне.

  • 2.2. Асаблівасці “быкаўскага” экзістэнцыялізму.

  • Сам пісьменннік пачаткам сваёй літаратурнай творчасці лічыў 1951 год, калі ён напісаў апавяданні “Серць чалавека” і “Абознік”. Ужо ў гэтых апавяданнях можна было выразна прасачыць уласна быкаўскі погляд на вайну, на чалавека на вайне, яго экзестэнцыяльны досвед існавання ў “памежнай сітуацыі”. Паміж творчасцю Быкава і такіх прадстаўнікоў экзістэнцыялізму як Камю, Сартр, можна заўважыць шмат канцэптуальных і фармальных перазоваў, нават, вербальных супадзенняў. Такія паняцці як “памежная сітуацыя”, “выбар” з’яўляюцца аднымі з вядучых паняццяў у экзістэнцыялізме, аднак яны не менш важныя і ў структуры твораў Быкава. Таксама вядома, што Быкаву была знаёма творчасць Камю і Сартра, і ён выказваў вельмі добрыя водгукі наконт іх прац. Ён гаварыў, што “высока цэніць жыццёвую і творчую пазіцыі французскіх экзістэнцыялістаў Ж.-П. Сартра і А. Камю” [7, с.26] Аднак, негледзячы на гэта, паміж экзістэнцыялізмам і творчасцю Быкава бачныя даволі істотныя разыходжанні.  У адрозненне ад Жана Поля Сартра, Быкава экзістэнцыялістам зрабіла само жыццё, якое было нялёгкім, насычаным драматызмам змагання за выжыванне, а таксама напруджаны роздум над глыбіннымі прычынамі гістарычных падзеяў.  У яго ранніх апавяданнях ужо дзейнічалі «сляпая ўлада выпадку», «страх невядомасці», «адчай асуджанага чалавека», «крыўда на несправядлівасць лёсу», «гераічнае рашэнне». У больш позніх творах - «Дваццаты», «Фрузына», «Страта», «Паядынак», «Чацвёртая няўдача» праявіўся “маральны максімалізм” Васіля Быкава, вельмі выразна бачна высокая этычная патрабавальнасць аўтара да сабе і да сваіх герояў, якіх ён выпрабоўвае ў сітуацыях выбару. Тут бачны яго індывідуальны пісьменніцкі стыль, яго сухавата-стрыманая, лаканічная, можна нават сказаць, аскетычная манера пісьма. Праз усе творы прасочваецца тонкае пачуццё меры.  Але гэта быў толькі пачатак. Канчатковы выбар шляху ў літаратуры быў зроблены пісьменнікам у 1959 годзе, калі была напісана аповесць “Жураўліны крык”. З гэтага часу Быкаў пачне як бы “мысліць аповесцямі”. Ён пачынае ўсё больш выразна выступаць за праўдзівасць у літаратуры, на першы план выходзіць імкненне пакончыць з сачыніцельскай прыгажосцю, бесканфліктнасцю. “Мадэль” быкаўскай вайны можна апісаць як імкненне выявіць вобраз “радавога вялікай вайны”, а таксама як сканцэнтраванасць на паказе аднаго эпізода. Быкаў не імкнецца ў творы апісаць усю вайну ад пачатку да канца, ён можа яскрава зрабіць апісанне ўсяго гэтага часу на прыкладзе аднаго – двух дзён з жыцця простага салдата. І гэтага будзе дастаткова, каб адчуць увесь той боль і жах, які адбываўся падчас вайны.  Не ўсе персанажы Быкава выдуманыя, калі уважліва прааналізаваць, то можна пабачыць, што ў іх шмат аўтабіяграфічнага. Для аўтара вытокамі мужнасці і чалавеснасці герояў з’яўляецца іх мінулае (“Здрада” (1960), “Трэцяя ракета” (1963), “Пастка” (1962), “Альпійская балада” (1963), “Мёртвым не баліць” (1965)).  Аднак не толькі мінулае з’яўляецца асновай аповесцей Васіля Быкава. Гісторыя і сучаснасць, успаміны і актуальнасць усё пераплятаецца паміж сабой, усё побач. Акрамя дакладнага паказу «франтавога побыту», знаёмага чытачу па творах пісьменнікаў «згубленага пакалення», і «акопнай праўды», супрацьстаўленай непрыхаванай хлусні «генеральскіх мемуараў», тут, заўседы прысутнічае глыбокі філасофскі роздум над балючымі праблемамі, народжанымі небывала багатым на трагедыі XX ст. [1, с.419]  2.3. “Мёртвым не баліць” як прыклад уплыву экзістэнцыялізму на творчасць Васіля Быкава.  Катэгорыя будучыні займае ў гэтай аповесці зусім не апошняе месца, у творы закрануты такі комплекс грамадскіх адносін, якія аказваюць моцны ўплыў на жыццё наступных пакаленняў. Аўтар паказвае праўду такога ўзроўню, да якога тагачаснае грамадства было проста не падрыхтавана. Аднак, гаварыць аб вайне няпраўду не было ўласціва Васілю Быкаву, які лічыў, што няпраўда пра вайну – гэта амаральна і злачынна.  Трэба заўважыць, што твор быў успрыняты “у штыкі”. Аўтара крытыкавалі за знарочыстае згушчэнне фарбаў, за тое, што ён нагнятаў драматызм, у тым, што ён прыземіста паказваў падзеі, у дэгераізацыі і г.д.  Аўтар не звяртаў на гэта ўвагі, бо на яго думку самым праўдзівым з’яўляецца пункт погляду асобнага чалавека на трагедыю акружэння, яго ўласнае чалавечае вымярэнне падзеі. “Мёртвым не баліць” не мае аніякай выдумкі. Твор ствараўся як успамін, таму, амаль усё, што тычыцца сюжэта і абставін з’яўляецца дакументальнымі фактамі.  “Тады ўжо я ведаў, залішняй драматызацыі ваеннага сюжэту можа ня быць, што можа ня быць і ніякага сюжэту, аб чым калісь пісаў яшчэ Чэхаў. Драматызацыя на вайне – натуральная рэч. Крыху іншая справа – за кошт чаго? Якімі сродкамі? Мяне здаўна цікавілі канфлікты іншага кшталту – унутраныя, якіх хапала і на вайне таксама” – пісаў Васіль Быкаў. [4, с.235-236]  Быкаў, як ніхто іншы, ведаў, што фізічны боль, пакуты сумлення не маюць меры. Менавіта адсюль і выцякае назва аповесці, у якой нібыта ёсць працяг у кантэксце “Мёртвым не баліць - (баліць жывым)”. Падцверджанне гэтых слоў можна яскрава ўбачыць і ў самім тэксце твора: “Пакуты робяцца звыш маіх сіл. Я нават не ведаю, дзе і што мне баліць. Боль самаўпраўна гаспадарыць ва ўсім целе, невядома чаго дамагаючыся. Я вельмі зайздрошчу Юрку. Яму не баліць. Ён пераступіў свой апошні рубеж”. [3, с.481]  Вельмі кепска адчувае сабе Васілевіч, малодшы лейтэнант, выжыўшы, але не забыўшы усё тое жудаснае, што запомніў пра вайну. Вытокі душэўнага болю, які не дае Васілевічу спакою, вельмі глыбокія і складаныя. Унутры яго душы, акрамя фізічнага болю, сканцэнтраваліся ўсе вострыя супярэчнасці сучаснага свету, менавіта яны і перараслі ў востры канфлікт: «Праўда, тут вайна. Вялізная, лютая, небывалая на зямлі вайна. У ёй сам д'ябал з Богам самым старанным чынам усё пераблыталі. Ніводная заканамернасць тут не з'яўляецца правілам. А самая недарэчная выпадковасць часам робіцца табе лёсам. Разбярыся, што тут надзейна і пастаянна? I нязменна? » [3, с.481]  А пастаяннае і нязменнае на вайне, ды і нават пасля яе, гэта боль. Гэты боль не дае магчымасці ацэньваць падзеі аб’ектыўна, ён усе пачуцці перакрывае сабой: «Пэўна, я мог бы штось зразумець, каб не такія пакуты. Боль мне не дае ні аб чым думаць. Ён адбірае сілы. Слабасцю захлынаецца маё сэрца».[3, с.481] У выніку нечага недагляду загінулі сябры Васілевіча, і тут жа побач ездавы Хусаінаў, для якога жыццё параненых нічога не значыла і важней за яго была “куча вашывых ануч”, страляе ў старшыну, які ўстаў на абарону людзей: «Сапраўды, гэта жахліва: свой - свайго! За што, падумаць толькі!». [3, с.381] У гэты жа час, палонны немец Энгель страляе па нямецкіх самалётах. Васілевіч, які заўсёды быў схільны і здольны да самакантролю, спыняе сябе на думцы, што ўнутры ён згадзіўся з гібеллю свайго сябра Юркі Стралкова, і гэта навіна прымушае яго міжволі ўздрыгнуць. Ён разумее, што ўсё ў гэтым свеце пераблыталася, супрацьлегласці памяняліся месцамі, але менавіта тады, калі здаецца, што горш ўжо не можа быць, бо ўсё ўжо дайшло да краю, менавіта тады адбываецца нешта, што не ўкладваецца ў свядомасць чалавека. На мінным полі падрываецца Каця Шчарбенка, на тым самым полі, куды па віне Сахно трапілі байцы, бо ён ад страху не разумеў што робіць: «I тут я разумею: яна памрэ! Але гэта дзіка, гэта жахліва! Гэта злачынна і ненатуральна: чаму гіне дзяўчына, калі мы, трое мужчын і салдат, застаёмся жывыя?». [3, с.463] .   У “Сотнікаве” Быкава цікавіць магчымасці духу чалавека, яго ўнутраны свет. Ён пытаецца знайсці адказы на такія пытанні як: “Што такое чалавек перад знішчальнаю сілаю бесчалавечых абставін? На што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаныя ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма?” Гэтыя пытанні нечым нагадваюць усім ваядомае пытанне Гамлета: быць альбо не быць? Трэцяга не дадзена.  Спачатку назва твора планавалася як “Ліквідацыя”, бо гэтае слова больш дакладна і глыбока дэманстравала задуму аўтара. Назва “Сотнікаў”, пад якой мы ведаем твор сёння, узнікла каб не было цэнзуры, бо тады патрабавалася пісаць пра пазітыўнае ў жыцці і ствараць станоўчыя вобразы. Тэрміна “ліквідацыя” быў шырока распаўсюджаны ў нацысцкай ідэалогіі. Пад ім маскіраваліся сапраўдныя планы фашыстаў: генацыд і этнацыд. Аднак твор Васіля Быкава зусім пра іншае.  Фізічная ліквідацыя Сотнікава наадварот падкрэслівае яго маральную перамогу, духоўную перавагу над ворагам. Герой пераадольвае свой страх перад смерцю, інстынкт самазахавання, ён робіць рашучы крок наперад, насустрач будучыні, дзе ён спадзяваецца, што жыццё чалавека “стане катэгорыяй – абсалютам, мераю і цаною ўсяго”.  Што тычыцца Рыбака, тут гаворка на самой справе ідзе пра ліквідацыю, бо герой ратуе сваё жыццё за кошт здрады, якая яму здаецца невялікай саступкай перад ворагам дзеля таго, каб потым, калі падвярнецца зручны выпадак, атрымаць рэванш. Рыбак заўсёды быў добрым партызанам, ён быў кемлівым, вынаходлівым, смелым, заўсёды спадзяваўся на свой вопыт, спрыт, удачу, “ды вось казалася, што як чалавек і грамадзянін, безумоўна, недабраў чагосьці”. Сам Быкаў растлумачыў прычыну маральнага падзення свайго героя, яна ў яго душэўнай усяяднасці, яго маральнай несфармаванасці, а таксіма ў тым што ён быў прымітыўным прагматыкам, які зусім не суадносіў мэты са сродкамі.  Відавочна, што пісьменнік перавёў апавяданне з сацыяльна-псіхалагічнага плана ў план філасофска-маральны, агульнагуманістычны. Па меры неабходнасці ён дае магчымасць высказацца кожнаму герою, бо спадзяецца, што чытач здольны сам зрабіць належныя высновы. Няцяжка заўважыць, што некаторыя з “апошніх” экзістэнцыяльных адкрыццяў Сотнікава ў сверы чалавечага духу: адзіная рэальная каштоўнасць у чалавека на свеце – яго жыццё, блізкія самому аўтару. У поле зроку Сотнікава невыпадкова ўваходзяць Вялікі Час, сама Гісторыя, якая пакідае свае вогненыя пісьмёны-знакі ў Бібліі, у жыцці Іісуса Хрыста, з часоў якога людзі вымушаны ахвяраваць сваім жыццём, каб свет не спаўзаў у прорву бесчалавечнасці: “Суцяшалі хіба духоўныя магчымасці, часам непадуладныя ніякай самай пагрозлівай сіле”. [1, с.421-422]  Нездарма з гэтага часу літаратурная крытыка загаварыла пра “новага Быкава”, пра жанр прыпавесці і “прыпавесцевасць” рэалістычнай літаратуры.  аўтарам зусім няшмат радкоў. Але няма ніводнай яго аповесці з ліку "партызанскіх", дзе не былі б паказаны дзеці. Дзіцячыя лёсы ў кнігах Быкава крайне трагічныя... ...Вайна— гэта заўсёды чалавечыя пакуты. Але сама думка аб тым, што вайна — гэта пакуты і смерць дзяцей, невыносная для герояў Быкава. Можа, з усяго, што нясе ім ваенны лёс, гэтая думка, памяць, гэтае ўсведамленне віны за тое горкае, страшнае, што стала дзяцінствам іх дзяцей, самае цяжкае. Зрабіць усё, што ў іх сілах, уласнае жыццё аддаць, толькі б не было гэтых трагедый, — што гэта не проста "правільныя" словы, яны пацвярджаюць жыццём і смерцю... ...Пераступіць праз пакуты дзяцей для іх немагчыма». [7, с.29] ” 

  • 34. Творчасць І.Шамякіна 1990-х гадоў: аповесці "Сатанінскі тур", "Падзенне", "Без пакаяння", "Бумеранг", "У пошуках прытулку", "Адна на падмостках", "Палеская мадонна" і інш. (на выбар): тэматыка,, праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці.

  • Складаныя і супярэчлівыя змены ў грамадскім жыцці 80—90-х гг. аказалі значны ўплыў на творчасць многіх пісьменнікаў, у тым ліку і І. Шамякіна. Маэстра слова, застаючыся прыхільнікам "сацыяльна-справядлівага" сацыялізму, не ўсё прымае ў сённяшняй рэчаіснасці. У аповесцях "Сатанінскі тур", "Падзенне", "Без пакаяння", и г.д. ён выступае супраць усталявання ўлады долара і воўчых адносін паміж людзьмі, выкрывае новаспечаных "прадпрымальнікаў" і "дзелавых" людзей, якія спрабуюць стаць гаспадарамі жыцця, змагаецца з жорсткасцю, насіллем, бязладдзем, якія запанавалі ў грамадстве, нясе чытачам праўду пра трагізм сённяшняга жыцця, дзе на вачах пачынаюць абясцэньвацца самыя высокія маральныя і агульначалавечыя каштоўнасці. Адна з аповесцей кнігі I. Шамякіна «Сатанінскі тур» называецца «Падзенне». Сэнс назвы, асабліва ў кантэксце ўсёй кнігі, сімвалічны. Канкрэтная гісторыя маральнага падзення Рамана Юшкоўскага, былога трэцяга сакратара райкама партыі, а пасля развалу СССР - дзяржаўнага функцыянера (загадваў, як ён сам жартаваў, «камітэтам па развалу таго, што яшчэ не развалілі»), набывае шматзначны сімвалічны сэнс. Развал, падзенне, маральнае здзічэнне, «выраджэнне ў ваўкоў», што адбываецца ў нашым грамадстве тут і цяпер, засведчана I. Шамякіным з уласцівай яго стылю пераканальнасцю і доляй інтрыгі.Працэсы глабальнага значэння сфакусіраваны пісьменнікам на мікрасвеце адной сям'і Юшкоўскіх, у якой жыве ажно чатыры пакаленні. Словамі аднаго са сваіх герояў - пісьменніка Івана Андрэевіча, блізкага самому аўтару, гэтая сям'я названа «сям'ёй у поўным значэнні слова». Але асаблівую ўвагу Івана Андрэевіча, чалавечую і пісьменніцкую, прыцягвалі двое з гэтай сям'і: стары Юшкоўскі і жонка яго ўнука Галіна. Менавіта гэтыя двое і стануць ахвярамі, якіх першымі раструшчыць «сцяна абсурду». Відавочна, што рупарам пісьменніцкага светапогляду і канцэпцыі, рэалізаванай у творы, з'яўляецца стары Юшкоўскі, якому 87 гадоў. Васемнаццаць гадоў Вялікі Дзед, як яго называлі ўсе ў сям'і, «загараў на магаданскіх маразах». Юшкоўскі, былы намеснік наркома, «не скардзіўся на свой лёс... Нават Сталіна гэты чалавек, які перанёс столькі пакут, не кляйміў так, як пасля дваццатага з'езда пачалі кляйміць усе, жук і жаба, выдаючы сябе мудрымі палітолагамі». Стары гулагавец быў упэўнены, што «гісторыю нікому не закрэсліць! Яе можна ачарніць ці абяліць, і то ненадоўга, у вачах аднаго пакалення, не больш». На іранічную заўвагу сына, што Вялікі Дзед абараняе Сталіна, які яго «пасадзіў», адказаў: «Я не Сталіна абараняю. Сацыялізм». Усё, што спрычынілася ў выніку развалу СССР, усведамляецца Юшкоўскім як трагедыя. «Антыхрыстам, князем цемры» з'яўляецца для яго «ён» - той, па чыёй віне, як лічыць Юшкоўскі, развалілася краіна: «Ён вядзе ўсіх слабых у тупік, у канцы якога - прорва... магіла, не брацкая. Брацкая - гэта калі гінуць за свабоду, за жыццё, а не даляры. I ён ёсць антыхрыст, князь цемры, прыходу якога заўсёды баяліся». Вярнуўшыся пасля дваццатага з'езда ў родную сям'ю, упершыню ўбачыў унука Рамана і здолеў выхаваць яго «ў крышталёвай сумленнасці». Трагедыя, што прычынілася ў сям'і, звязана менавіта з Раманам, выхаваным «у крышталёвай сумленнасці». Спакусіўшыся на хабар, ён стаў нявольнікам і заложнікам, «хросным бацькам» нуварышаў, якіх так ненавідзеў Вялікі Дзед. Далей - болей. Пісьменнік засведчыў у траекторыі імклівага падзення загадчыка прамысловага рэспубліканскага камітэта і такі момант, як зусім не выпадковую выпадковую сувязь з Веранікай. Палюбоўніца аказалася хаўрусніцай нуварышаў і самай звычайнай прастытуткай. I як вынік - СНІД. Пасля аналізаў на СНІД жонка Рамана Галіна скончыла жыццё самагубствам. Перад трагедыяй яна наведала Вялікага Дзеда, так і не здолеўшы раскрыць яму сваю душу. «Боль разарваў сэрца» старога, калі зразумеў, што Галіна выкінулася з яго балкона. «Абедзве труны апусцілі ў адну магілу». Падзенне - такі канчатковы дыягназ стану людскіх душ, зроблены I. Шамякіным ва ўсіх аповесцях, сабраных у кнігу «Сатанінскі тур», а таксама ў аповесці «Без пакаяння».

  • У аповесці «Без пакаяння» трагедыя нашага грамадства па прычыне бездухоўнасці паказана праз трагедыю дзіцяці, вымушанага сярод раскошы і сытасці некаторых «новых» калаціцца ад холаду і страху, зведаць голад і адважыцца ўкрасці батон. Хлопчык перад гэтым прасіўся на працу, каб зарабіць на хлеб і пакарміць хворую маці. Бізнесмен, жадаючы напалохаць злодзея, страляе шротам і трапляе ў вуха хлопчыка... Уцёкі забойцы ад пакарання магчымы, сцвярджае пісьменнік, але нельга ўцячы ад сябе. Самаапраўданне героя (яго ўнутраныя маналогі, успаміны складаюць большую частку твора) - спосаб даследавання аўтарам прычын таго, як былы камсамольскі функцыянер дайшоў да забойства дзіцяці.

  • 36. Янка Брыль.

  • Нарадзіуся Янка (Іван Антонавіч) Брыль 4 жніўня 1917 г, у г. Адэсе ў сям'і чыгуначніка. У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Заходнюю Беларусь (в. Загора Карэліцкага рае'на). Скончыўшы польскую сямігодку, працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. Служыў у польскай арміі, пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон, адкуль уцёк восенню 1941 г. Быў партызанскім сувязным, разведчыкам, рэдактарам падпольнай газеты «Сцяг свабоды» і сатырычнага антыфашысцкага лістка «Партызанскае жыгала». 3 кастрычніка 1944 г. жыве ў Мінску. Працаваў у рэдакцыях часопісаў «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, праўленні Саюза пісьменнікаў. У 1981 г. прысуджана званне народнага пісьменніка Беларусі.

  • Янку Брыля часта называюць лірыкам, апавядальнікам, паэтам, субяседнікам, кніжнікам, вязнем цытат, мэтрам. Гэта мастак са своеасаблівым успрыманнем рэчаіснасці, свету, чалавека. Творчасць яго вызначаецца глыбінёй зместу, лірызмам, праўдзівасцю, завостранай публіцыстычнасцю, багаццем жанраў. Асноўнай стыхіяй пісьменніка з'яўляецца лірычная проза. Ён — аўтар вядомых чытачу апавяданняў, аповесцей, раманаў, лірычных запісаў, дарожных нататак, эсэ. Даволі шырокае прызнанне атрымалі лірыка-філасофскія мініяцюры ці абразкі Я. Брыля (зборнікі «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Сёння і памяць», «На сцежцы — дзеці», «Пішу як жыву»), у якіх перадаюцца пачуцці, уражанні, асацыяцыі, назіранні, роздумы аўтара, яго выказванні аб людзях і свеце, аб надзённым і вечным.

  • У творах першых пасляваенных дзесяцігоддзяў Я. Брыль асэнсоўвае праблемы развіцця заходнебеларускай вёскі, выкрывае ўласніцкі свет людзей, сцвярджае маральныя каштоўнасці чалавека.

  • 37. Творчасць у. Казько. Вобраз творчай интэлегенции и праблема лёсу нацыянальнай культуры у аповесци Да сустрэчы

  • Асноўныя напрамкі і матывы творчасці

  • Вопыт ваеннага дзяцінства стаў асноватворным у творчым пошуку Віктара Казько. Паслядоўнасць і настойлівасць, з якой ён звяртаўся да тэмы ваеннага дзяцінства, надзвычайная эмацыянальнасць яго твораў, выключная пранізлівасць і «выбуховасць» інтанацыі абумовілі адметнасць празаіка ў кантэксце творчасці іншых прадстаўнікоў генерацыі пісьменнікаў так званага «сярэдняга пакалення», або «шасцідзесятнікаў».

  • Адметна і тая вастрыня, з якой В. Казько ставіць заблытаныя этычныя пытанні, і той спосаб вырашэння іх, які ў шэрагу твораў набывае кампазіцыйную і канцэптуальную форму маральнага суда. Як правіла, аўтар пазбягае паспешлівых і катэгарычных адказаў, галасы ўдзельнікаў «суда» гучаць згодна з прынцыпам поліфаніі, што робіць творы В. Казько аб'ектам ажыўленых дыскусій і спрэчак у бягучай крытыцы.

  • Крытыкі адзначалі ўскладнёную жанравую, сюжэтную, вобразную структуру твораў В. Казько, іх відавочную арыентацыю на эксперымент, фарматворчасць, умоўнасць: проза В. Казько далучаецца да тэндэнцыі, агульнай для ўсходнееўрапейскіх літаратур 1970—80-х гадоў, якую літаратуразнавец А. Бачароў слушна характарызаваў як інтэлектуалізацыю літаратуры. Міфалагізацыя, рэтраспектыўны аналіз, элементы прыпавесці і парабалы, «расшчапленне» мастацкага часу, «плынь свядомасці» — гэтыя рысы інтэлектуалізаванай прозы спалучаліся ў творах В. Казько з уск-ладнёнасцю канцэптуальнага пошуку. Такое спалучэнне адбывалася ў руху ад рэалізацыі вопыту ваеннага дзяцінства да асэнсавання іншых тэматычных і праблемных прасцягаў (чалавек і прырода, сусвет, чалавек і гісторыя).

  • «Сібірскі» перыяд жыцця будучага пісьменніка, паводле яго ўласнага прызнання, стаў пачаткам складанага псіхалагічнага пра-цэсу, звязанага з актыўнай працай памяці, — узгадваннем мінулага, пошуку свайго «я» ў ім. «У Сібіры, у далечыні ад роднага дому, каваўся ланцужок памяці, які звязваў мяне з маім домам, звяно за звяном паўставала мінулае. Мінулае гэта клікала ў дарогу да сябе самога. А можа быць, хто ведае, каб вярнуцца, трэба спачатку ўцячы, каб набыць што-небудзь, трэба нешта згубіць, каб навучыцца цаніць тое, што меў». Гэтае пранікненне ў нетры ўласнай памяці, яе патаемныя сховы, спроба праз уласны ўспамін рэстаўраваць былое ў нечым тоесныя псіхалагічнаму экзерсісу, выкананаму Марселем Прустам у суб'ектыунай эпапеі «У пошуках згубленага часу». Як і французскі майстар, В. Казько перажыў той момант, калі вектар пісьменніцкай увагі накіраваўся ў былое, да вытокаў дзіцячай памяці.

  • Герой аповесці В.Казько, чалавек з высокім інтэлектуальным патэнцыялам, прызнаны ў свеце Майстар, Мастак ("...яму асабіста, аднаму з усёй краіны, прыйшло запрашэнне ад ЮНЭСКА прыехаць у Парыж" 4, с. 22, тонкі знаўца чалавечай душы. Дэфармаванае грамадства прымушае яго адмовіцца ад сябе "ставшего" дзеля новага мастацкага эксперыменту, галоўным персанажам якога стане ён сам. Сутнасць гэтага выпрабавання Майстар сфармуляваў так: "...аддацца і зазірнуць у вочы свайму вар’яцтву. Паверыць яму. І вас будзе ўжо двое. Апроч гэтай дваістасці ў вас жа яшчэ і пара рук, дзве пары, дзве галавы. Праўда, абедзве яны могуць закончыць свой век у вар’яцкім доме. Але Бог і любіць бажавільных. Тут трэба толькі ведаць, захоўваць мяжу, ісці, набліжацца, але не хапаць Бога за бараду" 4, с. 25.

  • Навакольны свет для героя В. Казько — гэта свет-паска, дзе важна намацаць хоць нейкую кропку апоры, каб зразумець, у якім вымярэнні, часавым і прасторавым, яны знаходзяцца.

  • Усе персанажы без выключэння пастаўлены ў сітуацыю выпрабавання. Арыгінальная здольнасць беларускага Віктара Казько працаваць на мяжы сітуацый сведчыць аб жаданні спасцігнуць таямніцы быцця, чалавечую індывідуальнасць у паліфаніі грамадскіх сувязей. Верхні падзейны слой аповесці "Да сустрэчы" просты, пад ім схаваны больш глыбокі пласт — філасофска-псіхалагічны. М. Кундэра і В. Казько востра адчуваюць духоўны бок быцця, звычайнага, штодзённага, але пранікненне ў псіхіку герояў адбываецца не толькі і не столькі праз сацыяльныя матывіроўкі, перш за ўсё — праз экзістэнцыяльныя, іэкзістэнцыяльная прастора рамана і аповесці пабудавана на межах і парогах. Мастакоў цікавіць не логіка смерці (хаця матыў смерці ў творах сюжэтаўтваральны), а логіка жыцця,чалавечай псіхікі, акрэсленайпраз матыў парога, мяжы, праз адначасовасць розных поглядаў на свет, праз няўлоўныя адценні думак, выказаных і нявыказаных слоў.

  • У аповесці "Да сустрэчы" В. Казько дакладна мадэлюе схему ўзаемаадносін мастака і грамадства, мастака і жыцця ў сістэме каардынат двух светаў: сучаснасць і памяць, жыццё і смерць, сон і рэчаіснасць, ісціна і хлусня. Ланцужок гэтых паняццяў можна працягваць да бясконцасці. Важна зразумець толькі адно — герой В. Казько заўсёды на мяжы, на парозе гэтых светаў. Майстар з твора "Да сустрэчы" часта сам шукае гэтыя межы, сам іх стварае, каб выпрабаваць сябе і тых, хто побач. Майстар свабодна перамяшчаецца з аднаго свету ў другі, ён спалучае часы і прасторы, сучаснасць і вечнасць. Гэта дапамагае пісьменніку выявіць глыбінную экзістэнцыю чалавека, спасцігнуць вынікі жахлівага самаразбурэння і самазнішчэння праз прызму трагічнай рэтраспектывы Мастака, душа якога "драбніцца", "захлынаецца ад плачу", бачачы "пачварную прывіднасць" сённяшніх дзён.

  • Твор Віктара Казько "Да сустрэчы" засведчыў схільнасць беларускага пісьменніка да экзістэнцыяльнага светаадчування. Мастацкая канцэпцыя аповесці трымаецца на пастаянным балансаванні на мяжы свядомага і падсвядомага, рэальнага і іррэальнага.Аповесць — прагны пошук мастаком-філосафам Майстрам з вялікай літары сваёй сутнасці на мяжы двух светаў. Межы пераходу з аднаго свету ў другі вельмі зыбкія, цякучыя, невыразныя. Назіранне Майстра за ўласным паміраннем адбываецца на працягу месяца, для яго час пайшоў "з адмоўным знакам", калі праявілася поўная страта жадання жыць, але працуе глыбінная свядомасць "зведаць усё да апошняй кропкі на гэтым свеце, у тым ліку і сваю ўласную смерць. Зведаць горкае і салодкае, усю брыдоту гэтага свету і яго прыгажосць. І не проста зведаць, адчуць самому, але і пераказаць, перадаць іншым, абудзіць іх ад той сярэдзіны, якая ніколі, нідзе і нікому не прайграе.

  • І тут з уласным паміраннем яму было вельмі цікава, як жа гэта яно будзе праходзіць. Гэта цікаўнасць абудзіла яго" 4, с. 61.

  • Традыцыйна экзістэнцыяльная сітуацыя — мяжа жыцця і смерці — прадстаўлена ў аповесці працэсам раздваення асобы Майстра на "Я", "не-Я" і "маё цела". Іх прысутнасць у розных прасторах і часе ажыццяўляецца сінхронна і адкрывае магчымасць для самапазнання. "У гэтым жыцці ў яго засталася яшчэ адна няспраўленая работа. Апошняя праца Майстра. І ён будзе не ён, калі не споўніць яе. (...) ...падсвядома ўжо недзе прагнуў адрэжысіраваць, паставіць на агляд усім сваю ўласную смерць, і яго натура, відавочна, была мацней за яго смерць. І на бальнічным ложку, канаючы, ён не адыходзіў, а працягваў тварыць апошняе дзеянне сваёй уласнай жыццёвай драмы. Смяротнай драмы, дзе ўсё ж рэжысёрам застаецца не смерць, а ён сам, Майстра, бо што разумее гэта смерць у мастацтве" 4, с. 63. Здольнасць беларускага пісьменніка працаваць у сістэме памежных сітуацый сведчыць аб яго схільнасці аналізаваць з’явы дасканала глыбока, усебакова.

  • Такім чынам, спалучэнне ў мастацкім Віктара Казько рэалістычнага і экзістэнцыяльнага кантэкстаў дазваляе глыбей раскрыць сутнасць канцэпцыі чалавека ў свеце.Экзістэнцыяльны аналіз на граніцах, на межах дае магчымасць высвяціць учынкі і падтэксты, якія мала матываваны знешнімі абставінамі і знаходзяцца за межамі лінейнага псіхічнага развіцця асобы. Паглыбленне канцэптуальнасці твораў пісьменнікаў адбываецца праз свядомую ўстаноўка на псіхалагічны экперымент, узмацненне ідэі адчужанасці чалавека ў свеце, праз пашыранае даследаванне сферы экзістэнцыяльнага быцця. Такім чынам, у мастакоў паступова сфарміраваліся прынцыпы экзістэнцыяльнага светабачання, якое выспявала ў нетрах традыцыйнага рэалізму і сфарміравала непаўторны тып экзістэнцыяльнага псіхалагізму як цэласнай і завершанай эстэтычнай сістэмы.

40. Чарнобальская катастрофа i яе наступствы у кнiзе С.Аляксевіч “Чарнобальская малітва”

Чарнобальская катастрофа стала трэгедыей для ўсяго свету, асобна для беларусаў . 26 красавіка ў 1986 , у выніку выбуху на 4 рэактары . За-за выбуху ў навакольнае асяроддзе было вікінута вялікая якасьць радэяктыўных часціць . Аварыя разлічваецца яка самая найбуйнешая ў свеце у родзе атамнай энергеціке . За-за я пацярпела шмат люду , жывел , раслін . Люд які жыў паблізу гораду Прыпяць і ў самім горадзе , быў эвакуіраваны звыш за 115 тыс чалавек з 30 км. зоны .

Воблака ,якой утварылась ад рэактару разнеслась па ўсёй Еўропе, але най-больш за ўсіх была пашкоджана тэрыторыя Беларусі . Разам з гэтым воблакам на землю падалі радзіанукліды –часткі іода ды цэзіа .

Выбух на Чарнобальскай станцыі паставіў пад пытаньне выкарыстовыванне Атамных Электра Станцый . Зараз можна назіраць як большая частка Заходняй Еўропы , Заходная Амерыка , Японія пераходзяць на іншыя сродкі выкарыстовыванія электра энергіі ,яны будуць Ветранныя Электрастанцыі … Але ў нашай краіне будуюць новую Атамную Электра станцыю.

Кніга С.Аляксевіч у сваёй кнізе “Чарнобальская малітва” адчыняе ўвесь жах трагедыі на Чарнобале.

З першых сказаў мы быццам самі бачым ,што адбывалася у тыя дні , што адбывалась з тымі людзімі пра якіх С.Аляксевіч пісала. Яна паказвае нам на колькі гэта вялікая трагедзія , з-за гэта пакатуюць людзі. У кнізе прыводзіцца цікавый прыклад, што ўялялі тады ў выглядзе мірнага атаму – энергію ,а злы атам –грыб, іншым словам бомба ,але атам добрым .

У кнізе такжа добра паказваецца боль тых людзе ,што страццілі сваіх блізкіх , тое што яны адчувалі. Людміла Ігнаценка ,яна была жонкай пажарніка які ў першую ноч тушыў пажар на станцыі , ён атрымаў самую вялікую дозу радыяцыі як усе ,што былі з ім. Яе мужа адвезлі у Маскоўскі шпіталь і яна паехала за ім , сядзела каля яго , перасцілала яму , гатавала яму, рабіла ўсё,бо кахала. Ён помер ,а яна не ,яе выратавала дзіцяці якім яна цяжарыла.

С.Аляксевіч адчыніла тую боль ,што адчувалі на сябе людзі з Чарнобалю , яны не маглі прыстасавацца да новага месца жыцця ,іх баяліся , іх заўсёды распытвалі пра тое ,што здарылася , кніга паказвае не толькі саму трагедыю ,а і саму чалавечнаць ,адказанасць чалавека да чалавека

.41. Сучасная бел паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоу. Вялiкi уплыу на яе развiцце аказау грамадска-сацыяльны уздым, дзякуючыя кому узрасла увага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоуных каштоунасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбокаасабiстымi перажываннямi, якi актыуна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтау да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяуляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сення бел.паэзiя у творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мiнулае i будучае -- вось тая праблематыка, што знаходзiцца у аснове творчасцi паэтау. Лiрычны герой сучаснай паэзii – гэта яркая iндiвiдуальнасць, гэта i канкрэтны чалавек i у той жа час абагульнены вобраз, створаны гiсторыяй, памяццю. Сучасная паэзiя выпрабоувае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопау. Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтау: 1. Паэтыстарэйшагапакалення: М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоускi i iнш. 2. Паэтысярэднягапакалення: С. Законнiкау, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанау, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкау, У. Някляеу, М. Дукса i iнш. 3. Паэтымалодшагапакалення: А. Пiсьмянкоу (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (прамаленства, прыроду, гiсторыя, гарадскоежыцце), А. Глобус (гарадскоежыцце, незваротнасцьжыцця i часу, прырода i экалогiя), А.Разанау (паэт-фiлосаф), У.Някляеу, А.Сыс, В.Шнiп, А.Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, ЗiнаiдаДудзюк, БарысЖанчак, Сергей Давiдовiч i iнш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]