Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 бел. лит. ответы.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
239 Кб
Скачать
☆
  • Талент Якуба Коласа выключны і фенаменальны і таму непадуладны ніякаму спасціжэнню розумам, а вось адданасць яго свайму народу і Бацькаўшчыне зусім рэальная, выяўленая ў канкрэтных зямных справах. І жыццё яго — узор і прыклад усім, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе, паслугаваць Айчыне незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў.

  • Вытокі добрага і злога ў кожным чалавеку — у яго маленстве, у сям'і, дзе ён атрымаў самыя першыя ўрокі людскасці ці, наадварот, жорсткасці і бязладдзя.

  • Вытокі таленту і адданасці песняра свайму народу, «вобразам мілым роднага краю» — таксама ў яго раніцы жыцця, поўнае ўяўленне пра якую мы атрымалі, прычасціўшыся да нерушу яго слова ў паэме «Новая зямля». Гэты таленавіты твор беларускай літаратуры справядліва названы «энцыклапедыяй народнага жыцця». Паэма — помнік паэта сваім родным і блізкім, а таксама гімн і слава ўсяму беларускаму народу. У гэтым творы нават імёны прататыпаў і герояў супадаюць. Працавіты і мудры Міхал з яго марай «прыдбаць свой кут, каб з панскіх выпутацца пут» — бацька паэта Міхаіл Казіміравіч Міцкевіч. Ганна, у вобразе якой увасоблены пісьменніцкі ідэал жанчыны-маці і жонкі, — Ганна Юр'еўна, маці песняра, якая нарадзіла яго 3 лістапада 1882 г. у засценку Акінчыцы, што непадалёку ад Стоўбцаў. А «дзядзька, мілы наш Антоні» — родны брат бацькі. Усё сваё жыццё Антон Казіміравіч прысвяціў сям'і і дзецям брата і за шчырае слугаванне і талент чалавечнасці стаў неўміручым, як і ўсё, створанае яго пляменнікам. Чытаеш паэму і пераконваешся, што каб з маленькага чулага Кастуся, надзеленага, вядома ж, прыродным незвычайным дарам, вырас выразнік дум народных, вялікі пясняр, патрэбна да ўсяго яшчэ і асяроддзе, умовы, у якіх панавала любоў, лад і згода, што былі вызначальнымі ў сям'і Міцкевічаў. Добрае вырастае толькі на добрай глебе. Толькі тое і будзе жыццястойкім, што пастаўлена на трывалым падмурку.

  • Праз усё жыццё на нялёгкай дарозе з камянямі, «што губяць сілы маладыя», «сонцам свяціла» Якубу Коласу Панямонне. Ва ўспамінах пра «родны кут» і родных, дарагіх яго сэрцу людзей, чэрпаў ён сілы, калі шчыраваў на духоўнай ніве, працуючы настаўнікам на Палессі, калі сядзеў у турме. Поўнае ўяўленне пра маладосць і сталасць песняра мы атрымалі, прачытаўшы яго раман-трылогію «На ростанях», бо і галоўны вобраз, і ўся трылогія, як і паэма «Новая зямля», маюць аўтабіяграфічную аснову.

  • Першы верш Канстанціна Міцкевіча «Наш родны край» быў надрукаваны ў газеце «Наша доля» ў 1906 г. пад псеўданімам Якуб Колас. І назва верша, і псеўданім аўтара былі сімвалічнымі і вызначальнымі для ўсёй творчасці песняра, якую ён, як і сваё жыццё, прысвяціў роднай зямлі і шчыраму яе сейбіту — народу.

  • Тры гады турэмнага зняволення за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе і рэвалюцыйную дзейнасць не зламалі волю паэта: за турэмнымі кратамі і пачалася праца над паэмамі «Сымон-музыка» і «Новая зямля».

  • Змест, матывы і вобразы першага зборніка паэта «Песні жальбы» (1910) найлепш вызначыць радкамі:

  • Не пытайце, не прасеце

  • Светлых песень у мяне,

  • Бо як песню заспяваю,

  • Жаль вам душу скалыхне.

  • Аднак многія вершы і першага, і другога зборніка «Родныя з'явы» (1914) сведчылі пра тое, што ў паэзію прыйшоў не толькі пясняр жальбы, але найперш — пясняр бунтар. Доказам таму — аднайменны Купалаваму верш «Мужык». І напісаны ён у форме маналога, але бунтарская сіла коласаўскага мужыка яшчэ большая:

  • Я — мужык, а гонар маю.

  • Гнуся, але да пары.

  • Я маўчу, маўчу, трываю,

  • Але скора загукаю:

  • «Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»

  • У першых паэтычных зборніках выявіўся і выкрывальны дар Коласа-сатырыка. Многія яго вершы («Мікалаю ІІ», «Канстытуцыя») — сапраўды палітычныя памфлеты, у якіх гучыць прысуд антынароднай сутнасці царызму і падманнай імперскай канстытуцыі.

  • Дасканалым у плане выкарыстання іроніі, сарказму не толькі дзеля выкрыцця зла, а для сцвярджэння сілы народнай з'яўляецца верш «Асадзі назад!».

  • Жанр сатырычнага куплета, рэфрэн-эпіфара «Асадзі назад!», востры дыялог — усё падначалена галоўнай задуме: паказаць не толькі жальбу беларуса, скаргі яго на гвалт і рабунак, але і яго здольнасць пасмяяцца са сваіх няшчасцяў, падняцца над імі і заявіць пра свае правы. Нідзе няма ходу простаму селяніну, куды б ні паткнуўся — «Асадзі назад!» і ўсё ж, як прызнаецца з горкай іроніяй герой, «два разы на жыцці выйшаў» ён «упярод»:

  • Ўзбунтаваў я вёску,

  • Ой, быў цяжкі год.

  • Прыязджае прыстаў:

  • Выхадзі ўпярод!

  • Уформе звароту, выкрывальнага і пафаснага, напісаны верш «Ворагам». Здзекліва і сатырычна гучыць зварот-аксюмаран дабрадзеі:

  • Багачы і панства,

  • Нашы дабрадзеі!

  • Мы на суд вас клічам,

  • Каты вы, зладзеі!

  • Ідэя верша ў сцвярджэнні непазбежнай расплаты за здзекі і злачынствы:

  • Ўжо даўно вяроўкі

  • Вас, паны, чакаюць

  • і па вас асіны

  • Слёзы праліваюць...

  • Наколькі гнеўна і бунтоўна гучыць голас паэта, калі ён піша пра крыўдзіцеляў народа, настолькі светла, лірычна і прачула, калі піша пра родны край. Пра шырыню паэтычнага дыяпазону паэта, пра яго бязмежную любоў да Бацькаўшчыны і метафарычнасць яе выяўлення сведчыць адзін з выдатных лірычных вершаў Коласа — "Родныя вобразы". Верш напісаны ў форме звароту сына-патрыёта да маці-радзімы. Змест верша — прызнанне ў бязмежнай любові да маці-зямелькі, да яе хараства і багацця. Філасофская думка верша, парадаксальнасць і супярэчлівасць пачуццяў лірычнага героя (тое, што М. Лермантаў назваў «странною любовью») выяўляецца найперш праз эпітэты і аксюмараны: «сумнай красы», «смутак і радасць», «смутку, жальбы і красы». Захапленне і светлае пачуццё лірычнага героя зліваецца са смуткам; прыгожаму ў душы дысануе трагічнае, бо то «краса без аўладання», як вызначыць пазней паэт прычыну гэтага супярэчлівага пачуцця ў паэме «Новая зямля».

  • У гэтым жа вершы віруюць пачуцці любові і захаплення разам з тугой і смуткам:

  • Вобразы мілыя роднага краю,

  • Смутак і радасць мая!

  • Што мае сэрца да вас парывае?

  • Чым так прыкованы я

  • К вам, мае ўзгорачкі раднага поля,

  • Рэчкі, курганы, лясы,

  • Поўныя смутку і жальбы нядолі,

  • Поўныя сумнай красы?

  • Хвалюючая, вобразная лірыка паэта. І ўсё ж па-сапраўднаму выявіўся дар песняра ў эпічным адлюстраванні «родных з'яў». Эпічнасць і рэалізм у спалучэнні з лірычным — вызначальныя адметнасці стылю Коласа-творцы. Менавіта схільнасць да эпічнага ірэалістычнага адлюстравання і вялікі да гэтага дар забяспечылі яму славу летапісца жыцця народа на працягу значнага перыяду гісторыі.

  • Ментальнасцю нашага народа, гісторыяй абумоўлены яго лес і імкненне да зямлі і волі. Усведамленне нашым народам зямлі як «асновы ўсёй айчыне», як промня «волі і свабоды» знайшлі свой мастацкі «адбітак» у паэме «Новая зямля» — энцыклапедыі жыцця народа. Найбольшая вартасць гэтага твора, што забяспечыла яму ўзровень шэдэўра сусветнай культуры, — мастацкае выяўленне нацыянальнага.

  • Усведамленне народам і інтэлігенцыяй, што адзіны шлях да «новай зямлі» — шлях рэвалюцыйны, засведчана ў самым першым буйным сацыяльна-псіхалагічным празаічным творы беларускай літаратуры — у трылогіі «На ростанях».

  • Пра тое, як «затраслося, закалацілася Палессе», як на барацьбу з інтэрвенцыяй падняліся «ад стара і да мала», як з печы злезлі нават сямідзесяцігадовыя Талашы, каб вызваляць свой забраны край, засведчана ў аповесці «Дрыгва» (1934). Як выйшлі «на прастор, на шырокі разлог», як крынічным струменем бруіліся маладыя здаровыя сілы, як змагалася наша моладзь, нашы Сцёпкі і Аленкі з балотнай гніллю, як настойліва авалодвалі навукай і неслі яе святло людзям — у аповесці «На прасторах жыцця» (1926). Пясняр ускладаў вялікія надзеі на моладзь. Маладым жыць на гэтых прасторах і засяваць іх дабром, каб зелянелі рунню палеткі, каб каласіліся потым збажыной, каб вечным быў няспынны рух жыцця.

  • Беларускай моладзі прысвячае Якуб Колас і адзін з самых сваіх таленавітых твораў — рамантычную паэму «Сымон-музыка», быццам дакляруючы, наказваючы маладым несці свой талент, «агонь душы і сэрца жар» свайму народу.

  • Пра яшчэ адну, перажытую нашым народам трагедыю, пра тое, «як раз'ядналі, як адарвалі брата ад брата» і як браты-беларусы набліжалі 17 верасня 1939 г., злучыўшыся нарэшце ў адну сям'ю, у адзіную дзяржаву, расказваецца ў паэме «Рыбакова хата». Толькі нядоўгім было тое мірнае жыццё і кароткім шчасце. І пра гэта — у паэмах «Адплата» і «Суд у лесе». Міралюбны па характары, але даведзены да адчаю, беларускі народ мужна бараніў свой край і чалавечую годнасць.

  • Вершы і паэмы, апавяданні і раманы, аповесці і драмы, рэалістычныя творы і алегарычныя «Казкі жыцця», тонкія, лірычныя вершы і здзекліва-сатырычныя апавяданні на бытавыя і сацыяльна-палітычныя тэмы — выключна ўсе літаратурныя жанры годна прадстаўлены ў творчасці песняра, па-філасофску мудрай і глыбока псіхалагічнай.

  • Якуб Колас не толькі класік нашай нацыянальнай літаратуры, але і выдатны вучоны, педагог. Доўгі час ён выкладаў методыку роднай мовы і літаратуры ў Белпедтэхнікуме і Белдзяржуніверсітэце. Будучы ўжо знакамітым, ездзіў па гарадах нашай Беларусі і выступаў з лекцыямі нанастаўніцкіх курсах. Да гэтага часу не страціла сваёй каштоўнасці першая, ім напісаная «Методыка роднае мовы». Якуб Колас увайшоў у нашу літаратуру як пісьменнік-рэаліст. Пра гэта сведчаць яго вершы, апавяданні, паэма «Новая зямля». А вось «Сымон-музыка» — твор рамантычны. I герой тут выключны, надзелены асаблівым дарам успрымаць душой усё багацце гукаў і зменлівых з'яў наваколькага свету. I пакутлівы лёс яго, выгнанага з бацькоўскага дому хлапчука, нельга лічыць звычайным, тыповым, рэалістычным.

  • Паэма «Сымон-музыка» — твор аб народных вытоках мастацтва і яго ролі ў жыцці народа, аб грамадзянскім абавязку мастака, а ў больш шырокім плане — аб духоўным адраджэнні народа ў змрочных умовах эксплуататарскага ладу. Увасоблены гэтыя праблемы ў пакутлівым лёсе таленавітага вясковага музыкі Сымона, у яго пошуках праўды і сэнсу жыцця. I што асабліва неспадзявана для аўтара паэмы — у формах рамантычнай вобразнасці.

  • У паэме з храналагічнай паслядоўнасцю апавядаецца пра блуканні і пакуты таленавітага вясковага музыкі. Прытым самі вандроўкі, сустрэчы з людзьмі паказаны рэалістычна пераканаўча, таксама, як і ранейшыя ўмовы жыцця хлопчыка.

  • У першапачатковым варыянце паэма мела падзагаловак «Казка жыцця». Гэтым самым падкрэсліваўся іншасказальны сэнс не толькі алегарычных уставак ці казак, але і ўсяго твора ў цэлым. Калі мы сочым за прыгодамі Сымона, мы бачым не проста лёс таленавітага, але абяздоленага вясковага хлопчыка, а лёс мастацтва наогул. А яно ва ўмовах эксплуататарскага ладу не можа існаваць самастойна, незалежна. Заўсёды знойдуцца дзеячы, якія будуць імкнуцца падпарадкоўваць яго сваім карыслівым мэтам. Такі вывад напрошваецца з усіх жыццёвых вандровак малога музыкі.

  • У паэтычнай гісторыі блуканняў і пакут, трывожных роздумаў і ідэйных пошукаў Сымона праглядваецца яшчэ не меней важная заканамернасць: валодаючы незвычайнай сілай уздзеяння на чалавека, мастацтва заклікана адыгрываць пераўтваральную ролю, яго найвышэйшае прызначэнне ў тым, каб змагацца супраць цемры, зла і несправядлівасці. Так, напрыклад, уздзейнічаюць песні чарадзейнага дубка на ўсё жывое:

  • I спяваў ён так прыўдала

  • У той час, як свет сціхаў,

  • Што аж неба замірала,

  • I зямля ўся замаўкала,

  • I дух згоды ахінаў

  • Тады ўсё яе стварэнне,

  • Тады ўсё слухала той спеў;

  • Чэзла зраднае насенне,

  • I знікалі злосць і гнеў.

  • Ажывала ноч глухая,

  • Зноў займаўся ясны дзень,

  • Затраслася сіла злая,

  • Чуе — кепска: згіне цень.

  • Усім разгортваннем падзей у паэме падкрэсліваецца думка аб дзейснай грамадскай ролі мастацтва. Прытым адна з найбольш надзённых задач мастацтва ў эксплуататарскім грамадстве — вызваліцца ад путаў, якія яго аблытваюць. Разняволенне мастака — вось найпершая, найбольш важная ўмова, якая можа адкрыць перад ім дарогу да здзяйснення яго сапраўднай місіі ў жыцці.

  • Адначасова паэт сцвярджае, што мастацтва — гэта пошукі адказу на спрадвечныя пытанні і загадкі быцця. Станаўленне Сымона як мастака пачалося з тых пытанняў, якія нараджала ў ім навакольная рэчаіснасць і якія ён ставіў перад сабой, перад дарослымі:

  • Што ёсць там, за тым унь гаем,

  • Дзе зляглі нябёс вянцы?

  • . . . . . . . . . . . . . . . . . .

  • I снуецца думка тая,

  • Каб пашырыць свой прастор;

  • Думка ўсюды залятае:

  • За сяло, за хвалі гор

  • I на хмаркі кіне вока,

  • Што, як гусанькі, плылі,

  • Запытае, як далёка

  • Тое сонца ад зямлі.

  • Як глыбок той прастор немы,

  • I ці мерыў яго хто?

  • Так пашыраліся далягляды Сымонкі, так адбывалася станаўленне яго мастацкай індывідуальнасці. I з гэтай глыбокай зацікаўленасцю таямніцамі навакольнага свету было звязана светлае пачуццё адзінства з прыродай, радасць натхнёнай імправізацыі. У той жа час неадольная супярэчнасць паміж марай і рэчаіснасцю, паміж светам фальшы, маны, гешэфтаў і першародна чыстымі крыніцамі духоўнасці не дазваляла юнаму герою мірыцца з яго становішчам жабрака, парабка ці нахлебніка магутнага князя.

  • Вымушаны самастойна прабівацца праз жыццё, Сымонка не падладжваўся пад настроі тых, ад каго залежыў яго лёс, прагнуў «жыць праўдзіва, а не так». Малога музыку не маглі перайначыць ні хітрыкі жабрака (з яго паўсядзённымі павучаннямі і казкай пра варону-хвальбону), ні мутная плынь карчомнага быту, ні багацце князя ці страх перад уладай магната, ні ўся затхлая атмасфера прыслужніцтва і ліслівасці перад мацнейшымі, што панавалі ў замку.

  • Лёс Сымона сумны і цяжкі, і таму можа здавацца, што ў ім мала рамантычнага. Але ўзнёслай, непахіснай і сапраўды рамантычкай стала духоўная вернасць героя родным вытокам, свайму прызванню. Гэтай вернасцю тлумачацца ўсе яго паводзіны і светаадчуванне.

  • Нечаканым выпрабаваннем на цярністым шляху да праўды, да нейкіх нязведаных вяршынь з'явілася сустрэча з Ганнай. Гэта выпрабаванне тым больш сур'ёзнае, што ён сустрэў ласку, якой у жыцці не ведаў, душэўную цеплыню, што сагрэла яго небывалай радасцю. I тым не менш ён пакідае не толькі дзеда, што зусім апраўдана і зразумела, але і сям'ю, дзе пазнаў спагаду і адчуў радасць першага кахання.

  • Больш натуральнымі з'яўляюцца ўцёкі ад Шлёмы. У карчмара ён не бачыў нават звычайнай чалавечнасці. Тут яго талент «друзіўся на пыл». I духоўна ў яго не магло быць нічога агульнага ні з карчмаром, ні з наведвальнікамі карчмы.

  • Служба ў Шлёмы — заканамернае звяно ў ланцугу блуканняў Сымона, яно ўзбагачае яго веды аб жыцці. Але тая служба, якую лепш было б назваць зняволеннем, магла не толькі «здрузіць на пыл» талент музыкі, але і ператварыць Сымона ў гандляра, заняволіць духоўна, прымусіць думаць толькі аб сённяшнім дні, навучыць махлярствамі выкручвацца ад махлярстваў гаспадара. Калісьці ж і жабрак вучыў яго: «Зверам будзь сярод звяроў, між авечачак — ягнёнкам». Калі б гэтыя словы трапілі на падатлівую глебу, Сымон у карчме мог бы страціць пачуццё адказнасці за свой талент і пачаць рабіць са скрыпкай самастойныя «гешэфты». Такая «вучоба» ў жабрака і карчмара магла прывесці да прыстасавальніцтва і, урэшце, — да духоўнай спустошанасці.

  • Гэтага не здарылася. Наколькі непахісна юны музыка вытрымаў усе выпрабаванні, сведчыць яго далейшы шлях. Пасля жабрацкіх блуканняў, у час якіх ён зведаў голад і холад, пасля карчомнай няволі, куды трапіў са сваёй скрыпкай, Сымон апынуўся раптам у такіх умовах, пра якія ніколі і не сніў. Светлы пакой, добрае адзенне, поўнае ўтрыманне і права іграць, колькі сабе хочаш.I здавалася — дастаткова руку працягнуць, каб напіцца з жыватворнай крыніцы кніжнай мудрасці і пазнаць казачны свет музыкі, якую стваралі людзі ў розныя эпохі. I не так ужо шмат як быццам для гэтага трэба было: усяго толькі прынізіцца перад панам, стаць падобным на тых, што абціраліся пры двары магната. Былі ў князя і сіла і багацце. Яго акружалі людзі, гатовыя выканаць любое панскае патрабаванне ці жаданне. Атмасфера ўгодніцтва, што панавала ў замку, магла скалечыць любога чалавека, асабліва таго, хто перанёс столькі пакут.

  • Тады Сымону давялося б пераступіць праз той нябачны парог, які ўвесь час адгароджваў яго ад свету жыццёвай фальшы, маны, карыслівасці. Гэта азначала б здрадзіць сабе, духоўнаму запавету дзеда Курылы. I музыка не прынізіўся, захаваў вернасць рамантычнай мары, якая няўхільна вяла да асэнсавання сацыяльнай несправядлівасці і неабходнасці непрымірымай барацьбы.

  • Якуб Колас падводзіць свайго героя да нейкай буры. Таямнічы стук сякеры, маланка, што збівае вежу замка, нечаканая смерць магната — поўныя глыбокага сацыяльнага сэнсу рамантычныя алегорыі тых патрасенняў і змен, якія ў свядомасці чытача могуць асацыіравацца толькі з рэвалюцыяй. Гэтыя падзеі, сугучныя жаданням Сымона і яго вернага сябра старога палешука, дапамагаюць ім знайсці дарогу да вызвалення, да здзяйсненкя запаветных мар. Акрылены свабодай і каханнем да Ганны, якую ён будзіць ад глыбокага сну, юны герой ідзе ў свет, каб несці людзям «песень дар, агонь душы і сэрца жар». Так пераадольваецца зачараванае кола сацыяльнага бяспраўя, якое закрывала перад селянінам дарогу ў шырокі свет. Такі канец стаў магчымы дзякуючы рамантычнай канцэпцыі твора.

  • Сымону ўвесь час даводзілася змагацца за кавалак хлеба, за незалежнасць, за права іграць так, як патрабавала сумленне. Адолець усе перашкоды дапамагло чыстае, незаплямленае пачуццё адказнасці за свой талент, вера ў свае сілы, сувязь з народам і з жыватворнымі крыніцамі жыцця.

  • У аснову ідэйнага зместу паэмы пакладзена аптымістычная думка аб неўміручасці сапраўднага мастацтва. Але талент можа развівацца, узбагачацца і ў поўную сілу выявіцца толькі тады, калі мастака натхняюць высокія грамадскія ідэалы.

  • 16(2).Эпічны талент Якуба Коласа. Праблема лёсу мастака і мастацтва ў паэме “Сымон-музыка”.  Паэма "Сымон-музыка" ў творчасці Якуба Коласа займае адметнае месца и прысвечана тэме мастака і мастацтва. Гэта глыбокі роздум пра лёс мастака і нацыянальнага мастацтва, праўдзівасць, бессмяротнасць і непадкупнасць народнага мастацтва, пра цярністыя шляхі абуджэння самасвядомасці беларусаў. Сапраўднае мастацтва павінна быць непарыўна звязана з роднай зямлёй і народам, з усім багаццем гукаў і фарбаў навакольнага свету.  Галоўным героем твора з'яўляецца музыка-самародак Сымон, на долю якога выпалі цяжкія жыццёвыя выпрабаванні. Ад прыроды гэта быў незвычайных здольнасцей, таленавіты хлапчук, які глыбока ўспрымаў прыроду, адчуваў яе разнастайныя з'явы і змены. Значны ўплыў на развіццё здольнасцей хлопчыка аказаў дзед Курыла, у якім Сымон адчуў сябра, дарадцу, даверлівага субяседніка. Пасля смерці Курылы Сымону засталіся дзедавы скрыпка і смык. Жыццё ж змянілася карэнным чынам: бацькі жорстка абышліся з ім за тое, што на статак напалі ваўкі і парэзалі авечак. Без віны вінаваты Сымон з болем пакідае бацькоўскі дом, і з гэтага часу пачынаюцца яго цяжкія вандроўкі па свеце. На гэтых складаных жыццёвых дарогах Сымон сустракаецца з рознымі людзьмі (дзедам-жабраком, карчмаром, князем, Якімам, лёкаем Данілам, Ганнай), пазнае горкі хлеб жабрака, цяжкую працу найміта і панскага служкі. Спасцігаючы людзей і навакольны свет з яго шматлікімі супярэчнасцямі, Сымон не страціў дапытлівасці і цікавасці да ўсяго, не расставаўся з музыкай, якая ўносіла ў яго жыццё радасць, дазваляла выказаць сваё захапленне прыродай з яе гармоніяй і вечным аднаўленнем, перадаць разнастайную гаму чалавечых пачуццяў. Задумваючыся над сваім прызначэннем і роляй мастацтва ў грамадстве, ён паступова прыходзіць да філасофскага асэнсавання жыцця. На думку героя твора, музыка павінна прыносіць людзям радасць, "палёгку", дапамагаць ім у пошуках шляхоў да лепшага жыцця, шчасця.  Паэма "Сымон-музыка" з асаблівай яскравасцю адлюстравала псіхалагічны стан Я. Коласа ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Паэт бачыў, што героем часу стаў не спагадлівы, міласэрны, разняволены рэвалюцыяй чалавек, а "асоба з ружжом", якой зброя замяніла амаль усе законы і маральныя нормы. І таму аўтар як бы выключае героя паэмы з жыцця: Сымон-музыка засынае сімвалічным сном на могілках, дзе пахавана Ганна. У 1923—1924 гг. Я. Колас істотна перапрацаваў паэму. Разгортванне працэсу беларусізацыі дазволіла паэту паверыць у адраджэнне роднага краю, яго мовы і культуры, у магчымасць пабудовы незалежнай Беларусі. Аўтар паэмы абудзіў Сымона ад сну і даў яму магчымасць сваім чароўным граннем вярнуць да жыцця Ганну — жывое ўвасабленне маці-Беларусі. Гэтым паэт хацеў паказаць бязмежпыя магчымасці мастацтва. Звязанае сваімі каранямі з народным жыццём, мастацтва можа выратаваць чалавека ад самай цяжкай хваробы, нават вярнуць яму жыццё.

  • 17. Вобраз новага чалавека у мастацкім выяўленні а.Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”

  • Раман А. Мрыя напісаны ў форме дзённіка, у якім герой шчыра і без прыхарошвання расказвае аб тых з'явах, якія былі характэрныя для савецкага грамадства ў 20-я гады. Дзённік дае большае, у параўнанні з аб'ектыўным апавяданнем, поле для выказвання героем уласных ацэнак і меркаванняў. Герой рамана дае і сваё ўласнае тлумачэнне выбару такой формы: "У маім цяперашнім пакоі я павесіў на сцяне плакат са словамі аднаго вучонага, які сказаў: "Каб мы ведалі ўсе дробязі жыцця якой-небудзь казюлькі, мы шмат якіх памылак маглі б і не зрабіць!". Такім чынам, аўтар адразу давярае свайму герою не толькі выкладанне, але і тлумачэнне фактаў. А. Мрый настолькі ўдала справіўся з задачай, што, як ён піша ў лісце "Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну", у рэдакцыю часопіса, які друкаваў "Запіскі", прыходзілі лісты з патрабаваннем выключэння з партыі "прымазанніка Савецкай улады" Самасуя. Аб ранейшым жыцці Самасуя мы даведваемся нямнога: аўтар нібы кажа чытачу, што ўсе галоўныя падзеі яшчэ наперадзе, а з мінулага Самсона паведамляе толькі тыя факты, якія сведчаць аб асноўных рысах характару героя. Самсон паходзіць з сялян, аднак да сялянскай працы ставіцца з пагардай, шукае лёгкага хлеба. "Як жа? Буду калупацца ў пясочку вашым? Няхай трошку пачакае! Якое тут жыццё?" - кажа ён бацькам. З-за гэтай рысы свайго характару і вымушаны ён рэгулярна змяняць род заняткаў. Ён любіць смачную ежу і шыкоўнае адзенне -"хварэе на пана", як трапна гаворыць пра яго бацька. На першы погляд тая рэчаіснасць, якую апісвае Самсон, выглядае абсурднай. Безумоўна, аўтар не мог абысціся без пэўных перабольшванняў, але яны выконваюць чыста мастацкую функцыю. Нельга ж адмаўляць той факт, што ў 20-я гады ў савецкай краіне сапраўды мелі месца паказушнасць і імкненне да татальнага кантролю над усімі сферамі грамадскага жыцця. На прыкладзе Самасуя А. Мрый з сарказмам апавядае аб савецкім чыноўніку, які ўзвальвае на сябе па дзесяць пасад з тым большай ахвотай, што ў выніку не адказвае ні за што. Афіцыйная прапаганда тых часоў вытлумачвала гэта недахопам кадраў для культурнай рэвалюцыі, якую хацелі правесці кавалерыйскім наскокам і якая ператваралася ў выніку ў звычайную паказушнасць і падмену канкрэтнай справы пустой балбатнёй на розных сходах, паседжаннях і маёўках. Той жа Самасуй адначасова з'яўляецца старшынёй дзіцячай камісіі, таварыства "Прэч несвядомасць", сябрам РВК і раённым інспектарам працы. "Кіпучая дзейнасць" героя не такая ўжо і бязглуздай для яго, ён мае пэўную мэту - круціцца так, каб заўважыла і ацаніла начальства, і дасягнуць гэтым больш высокага становішча ў бюракратычнай пірамідзе. Самсон разумее, што гэтая сістэма прабачыць яму ўсё, акрамя самастойнасці і непаслушэнства. "Такія людзі нам патрэбны. Часам дзірку якую заткнуць. Але яго трэба ў рукі ўзяць, тады Самасуй будзе добрай прыладай для знішчэння старога", - так кажа пра яго старшыня райвыканкама Сом. З аднаго боку, Самасуй смешны і вясёлы чалавек, поўны энергіі і жыццярадаснасці. Але ж ён малакультурны і неадукаваны, яго энергія скіравана не на стварэнне, а на разбурэнне. Мала таго, ён яшчэ і нецярпімы да іншадумства, самазадаволены і не церпіць ніякай крытыкі на свой адрас. А колькі іх было, такіх самасуяў і самасуйчыкаў, якія трымалі пад пільным наглядам грамадскае жыццё ў краіне Саветаў! Ці ж трэба здзіўляцца сёння таму культурнаму заняпаду, які мы штодня бачым на свае вочы? Такія "вінцікі" , як Самасуй, былі для сталінскай таталітарнай машыны як паветра для рыбы, быць "вінцікам" азначала ні за што не адказваць. Самасуй адразу правільна схоплівае асноўныя прынцыпы дзейнасці мясцовай улады: усё старое разбураць, усе няпісаныя (г. зн. і маральныя) законы адкідвай прэч, будуй новае, і не важна што; або, у крайнім выпадку, рабі выгляд, што нешта робіш у патрэбным рэчышчы. Нават сваю мову перапрацаваў ён на новы капыл: настолькі засвоіў пратакольна-канцылярскі стыль, што нават сам да сябе звяртаецца на навамове: "з неаслабнай энергіяй вёў сваю амурную лінію", "смех у яго быў як у акулы імперыялізму", "ва ўсесаюзным маштабе дурыла ты", "пасля змагання з сваім тэмпераментам вынес рэзалюцыю" і інш. Трэба адзначыпь, што ў творы А. Мрыя няма ніводнага станоўчага персанажа. Магчыма, што аўтар зрабіў гэта наўмысна, насуперак тагачаснай вульгарызатарскай крытыцы, якая патрабавала абавязковай прысутнасці ў творы станоўчага героя. Акрамя таго, лічылася, што савецкі лад - залатая мара чалавецтва, што пры ім не можа існаваць ніякіх адмоўных з'яў . "Запіскі Самсона Самасуя" - гэта вяршыня не толькі беларускай, алеіі ўсёй савецкай сатырычнай прозы наогул. Іх адметнасць заключаецца і ў сіле мастацкага абагульнення, і ў шырокай палітры сатырычных прыёмаў, і ў выбары сатырычнага матэрыялу, формы яго падачы і стылёвай самабытнасці. Твор А. Мрыя папярэджвае аб небяспецы, імя якой - культ асобы. І проста дзіву даешся, наколькі прадбачлівым ён аказаўся, друкуючы свой раман на самым пачатку злавесных сталінскіх рэпрэсій - у 1929 годзе. Таму не было б памылкай назваць яго, як справядліва адзначае крытык Т. Мушынская, раманам сацыяльнага і палітычнага прадбачання.

  • 18. Творчасць пiсьменнiка Максiма Гарэцкага ( у лазнi, Роднае карэнне, у чым яго крыўда, Фантазiя iiнш.)

  • Максім Іванавіч Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў беларускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную і яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага пісьменства.

  • М. Гарэцкі – асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону – таленавіты мастак слова, адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, буйны вучоны, гісторык і тэарэтык літаратуры, палымяны публіцыст, нястомны змагар за нацыянальнае адраджэнне, клапатлівы педагог, арганізатар літаратурнага руху, лексікограф, перакладчык, збіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасці.

  • М. Гарэцкі – гэта гонар і сумленне беларускай нацыі, яе духоўны настаўнік, які ўнёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў.

  • Нарадзіўся Максім Гарэцкі 6 (18) лютага 1893 г. у в. Меншая (цяпер Малая) Багацькаўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні ў сям'і малазямельных сялян Івана Кузьміча і Аўфрасінні Міхайлаўны Гарэцкіх.

  • У 1901 г. бацькі аддалі яго ў школу граматы ў Вялікую (цяпер Большая) Багацькаўку, затым ён вучыўся ў Вольшынскай царкоўна-прыходскай двухкласнай школе (1903–1905), у настаўніцкіх класах у Вольшы (1905–1908). У 1909 г. прыняты ў Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт.

  • Літаратурным дэбютам Гарэцкага стала апавяданне «У лазні» (1912), апублікаванае ў 1913 г. на старонках «Нашай Нівы» пад псеўданімам Максім Беларус. Неўзабаве адно задругім пачалі з'яўляцца новыя апавяданні («Стогны душы», «Роднае карэнне», «У панскім лесе», «Красаваў язмін», усе – 1913), большасць якіх увайшла ў зборнік «Рунь» (1914). Гэты зборнік стаў значнай падзеяй літаратурнага жыцця Беларусі. Ён маніфеставаў з'яўленне пісьменніка буйнога таленту, яскрава акрэсленай творчай індывідуальнасці. Працэс фарміравання творчай індывідуальнасці М. Гарэцкага на пачатковым этапе адбываўся вельмі інтэнсіўна.

  • Першымі апавяданнямі («У лазні», «Патаёмнае» (1913) і інш.) малады пісьменнік прыкметна рассунуў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы беларускай прозы, трывала замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна разгорнутага сацыяльна-псіхалагічнага апавядання. Бясспрэчнай заслугай М. Гарэцкага з'яўляецца і тое, што ён увёў у нацыянальную прозу новага героя – вясковага інтэлігента, які ўсведамляе сваю адказнасць за лёс народа і будучыню роднага краю. Духоўнае аблічча і жыццёвую пазіцыю такога героя найбольш выразна выяўляюць вобразы навучэнцаў каморніцкага вучылішча Кліма Шамоўскага («У лазні»), Кастуся Зарэмбы («У чым яго крыўда?», 1914), студэнта-медыка Архіпа Лінкевіча («Роднае карэнне»), юнака-адраджэнца Уладзіміра З., які вымушаны быў з'ехаць у чужы край, каб «долю каваць» («Рунь», 1914).

  • У пераважнай большасці апавяданні ранняй пары напісаны з пазіцый асветніцкага рэалізму. Канфлікт у гэтых творах найчасцей будуецца на сутыкненні юнака-рамантыка з вясковым асяроддзем, дзе пануе цемната, забабоннасць, абыякавае стаўленне працоўнага хлебароба да ўласнага лёсу. Нават родныя бацькі не разумеюць высакародных памкненняў Кліма Шамоўскага і Кастуся Зарэмбы. Бацькі схільныя глядзець на Кліма як на «пана». I Кастусь ва ўяўленні вяскоўцаў таксама «кандыдат у немалыя паны» (Гарэцкі М. Зб. тв.: У 4 т. Т. 1. Мн., 1984–1986. С. 119. Далей спасылкі на гэтае выданне прыводзяцца ў тэксце. У дужках абазначаны том і старонка.). М. Гарэцкі ўзняўся над спрошчанай трактоўкай вобраза інтэлігента, якога беспадстаўна крыўдзіць, не разумее цёмная, адсталая вёска: герой яго апавяданняў – і ў гэтым бясспрэчнае наватарства пісьменніка – пачынае ўсведамляць дваістасць уласнага становішча адначасова як «прымака ў панстве» і «пасынка вёскі». Фактычна тут М. Гарэцкім была зроблена канцэптуальная заяўка на тэму «дзвюх душ», якая пазней атрымае глыбокае мастацкае ўвасабленне.

  • М. Гарэцкі адным з першых у беларускай літаратуры пачатку XX ст. на поўны голас загаварыў пра неабходнасць беражлівага стаўлення з боку народа, працоўнага сялянства да нацыянальнай інтэлігенцыі, якой не стае імунітэту, яшчэ бракуе ўнутранай здольнасці супрацьстаяць небяспечным ідэйным уплывам. У ранніх апавяданнях герой М. Гарэцкага нярэдка выступаў як выразнік аўтарскіх поглядаў.

  • Трэці перыяд храналагічна прыпадае на час знаходжання ў Вільні (пачатак 1919 – кастрычнік 1923), куды пісьменнік пераехаў разам з рэдакцыяй газеты «Звязда» і дзе вымушаны быў застацца ў сувязі з раптоўным захопам горада войскамі Пілсудскага. Гэты перыяд аказаўся асабліва плённым у творчых адносінах. Толькі ў 1921 г. з-пад пяра М. Гарэцкага выйшаў шэраг выдатных апавяданняў. Сярод іх – «Дурны настаўнік», «Трасца», «Смачны заяц», «Еду дамоў», «Страшная музыкава песня», «Скарб», «Сасна», «Фантазія», «Апостал», «У панскай кухні», «Руіны», «Стары прафесар», «Багатая пчэльня» і многія іншыя.

  • Гэтак жа актыўна выступае М. Гарэцкі і ў жанры публіцыстыкі. У тым жа 1921 г. ён друкуе вострапраблемныя артыкулы «Загадка маскоўскіх камуністаў», «Тугэйшае жыццё», «Свабода слова», «Аб беларускіх пісьменніках», «Любіце польскі народ», «Эндэцкія выкрутасы», «Беларускі касцёл» і шмат іншых змястоўных матэрыялаў, якія наглядна дэманстравалі шырыню творчых інтарэсаў пісьменніка і сведчылі пра яго імкненне быць у цэнтры грамадска-палітычнага і культурнага жыцця.

  • Адначасна М. Гарэцкі разгортвае інтэнсіўную навукова-асветную і выдавецкую дзейнасць: пачынае ствараць «Гісторыю беларускае літаратуры» (1920, 1921), рэдагуе газету «Наша думка» (снежань 1920 – красавік 1921), выступае ў якасці заснавальніка і выдаўца-рэдактара газеты «Беларускія ведамасці» (верасень 1921 – студзень 1922). Асабліва вялікае значэнне мела «Гісторыя беларускае літаратуры». Як фундаментальная для свайго часу праца яна ставіла вывучэнне беларускай паэзіі, прозы, драматургіі, крытыкі і літаратурна-грамадскага руху на трывалую навуковую глебу, паглыбляла метадалагічныя прынцыпы гістарызму, аб'ектыўнасці, прывучала глядзець на літаратуру як на мастацкую, эстэтычную з'яву, як на праяву духоўнай дзейнасці.

  • На актыўны творчы стан пісьменніка дабратворна паўплывалі перамены ў асабістым жыцці: у ліпені 1919 г. Максім Іванавіч пабраўся з настаўніцай першай Віленскай Беларускай гімназіі Леанілай Усцінаўнай Чарняўскай.

  • Галоўным жа імпульсам творчага нагхнення Гарэцкага-пісьменніка было пераадоленне ім уласных палітычных ілюзій смаленскай пары, што найболын яскрава праявілася ў аповесці «Дзве душы», якую ён па прыездзе ў Вільню даволі аператыўна вынес на суд чытачоў «Беларускай думкі» (чэрвень – ліпень 1919). На час друкавання аповесці пісьменнік, па ўсім відаць, зразумеў, што яго надзеі на бальшавіцкую ўладу як на рэальную палітычную сілу, якая дапаможа нацыянальна ўсвядомленай частцы беларускага грамадства стварыць суверэнную дзяржаву, дабіцца фактычнай нацыянальнай незалежнасці, марныя і што для бальшавіцкага кіраўніцтва размовы аб праве беларусаў на самавызначэнне – толькі тактычны ход у палітычнай гульні. I ў аповесці «Дзве душы» М. Гарэцкі зрабіў спробу даць мастацкае вытлумачэнне падзей рэвалюцыі і народжаных ёю працэсаў у грамадскім жыцці, раскрыць ролю нацыянальнай інтэлігенцыі як абаронцы гуманістычных ідэалаў.

  • 19. Маштаб таленту к. Чорнага. Праблема “жывога чалавека” у яго прозе. Культура чорнаўскага слова.

  • Жыццёвы і творчы шлях Кузьмы Чорнага

  • Літаратурная постаць Кузьмы Чорнага ўзвышаецца поруч з талентамі Якуба Коласа і Максіма Гарэцкага. Разам гэтыя тры пісьменнікі — нібы тры кіты, на якіх трымаецца вялікі мацярык беларускай прозы. Сваімі творамі Кузьма Чорны закладваў традыцыі чалавеказнаўства, паэтызацыі роднай зямлі, глыбокага філасафізму. Сёння ён бачыцца творцам сапраўды еўрапейскага ўзроўню. XX стагоддзе ў нашай нацыянальнай прозе з'яўляецца перадусім літаратурнай эпохай Чорнага-празаіка — асобы магутнай, велічнай і разам з тым вельмі трагічнай.

  • Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) нарадзіўся на золку XX стагоддзя — 24 чэрвеня 1900 г. І гэты час народзінаў у пэўным сэнсе з'яўляецца сімвалічным. 15 красавіка 1900 г. закончыўся жыццёвы шлях Францішка Багушэвіча, прарока беларускага Адраджэння, які з пачуццём глыбокага нацыянальнага самаўсведамлення гаварыў: «...Мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо іншая якая». Кузьма Чорны, а таксама Кандрат Крапіва, Уладзімір Дубоўка, Міхась Зарэцкі, Язэп Пушча і іншыя равеснікі XX веку былі пасланы беларускай мове і літаратуры на вялікі росквіт, шанаванне і славу. У 20-30-я гг. гэтыя маладыя і таленавітыя літаратары ўслед за Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Максімам Гарэцкім і іншымі нашаніўцамі актыўна і грунтоўна ўзвышалі статус беларускага прыгожага пісьменства.

  • Месцам народзінаў Кузьмы Чорнага з'яўляецца тагачасны маёнтак Боркі на Случчыне, але самым родным і дарагім кутком для будучага пісьменніка сталі Цімкавічы — мястэчка, адкуль паходзілі яго бацькі і куды іхняя сям'я вярнулася ўвосень 1908 г. Цімкавічы — карэнны, генетычны архетып мастацкага мыслення Кузьмы Чорнага. Без родных мясцінаў ён не ўяўляў свайго жыцця і сваёй творчасці. «Там,— прызнаваўся пісьменнік,— жывуць усе мае персанажы. Усе дарогі, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якія я калі-небудзь пісаў. Гэта ўсё адтуль, сапраўднае». Уражвае, колькі вобразаў і характараў з рэальнага жыцця ён вывеў на старонкі сваіх твораў. Цімкавічы і цімкаўцы былі для празаіка невычэрпнай тэмай, цэлым сусветам, духоўным апірышчам у самыя цяжкія дні жыцця. Знясілены пакутамі, незадоўга да смерці, 8 жніўня 1944 г. Кузьма Чорны ў сваім «Дзённіку» пісаў: «...Можа, мне суджана яшчэ пабачыць мілыя Цімкавічы. А што, калі і хата мая асталася і стаіць? Гэта будзе вялікае шчасце. Там жа, у ціхім жыцці можна будзе ачуняць як мае быць і напісаць усе задуманыя раманы».

  • У дзіцячыя гады Кузьма Чорны, а тады ён быў проста Коля Раманоўскі, рос хлапчуком з уражлівай і чуйнай душой. Ягоным равеснікам здавалася дзівацтвам тое, як ён паводзіў сябе ў лесе. Дзятва не праяўляла асаблівай увагі да птушак, іхняга жыцця. Колю ж, наадварот, цікавіла, з чаго і як звіта гняздо, якога колеру яечкі ляжаць у ім, якая птушачка прыляціць да гнязда, што яна прынясе ў дзюбцы, як заспявае. З дзедам Міхалам ён часта хадзіў у Бушылава — маляўнічы куток прыроды за Цімкавічамі, пра які сёння засталіся хіба адны згадкі. Бегаў туды і з аднагодкамі, каб у рацэ лавіць ракаў (зараз рака выпрастана ў меліярацыйную канаву). Замілаванне да роднай зямлі, вострыя ўражанні дзіцячай пары яскрава адбіліся ў многіх творах пісьменніка. Так, у рамане «Пошукі будучыні» створаны яркія рэалістычна-канкрэтныя прыродаапісанні, у якіх намаляваны знаёмыя з дзяцінства родныя краявіды: «Зусім блізка, па той бок рэчкі і поля, быў кіламетраў на дзесяць хвойны лес, і паўднёвы вецер гнаў сюды пах смалы. Паветра было, як лагодныя лекі, а краявід — увасабленне ціхага хараства». Без цяжкасці адгадваеш, што тут гаворка ідзе пра Скіп'ёўскі лес. Любоў да хвояў, паэтызацыя гэтых дрэў таксама бяруць пачатак ад сустрэч са Скіп'ёўшчынай, захаплення музыкай прыроды: «Хутка будзе вечар. Вецер не сціхне, і чуваць будзе, як за рэчкаю гавораць хвоі...» (апавяданне «Хвоі гавораць»).

  • Творчую адоранасць Мікола Раманоўскі выявіў у Цімкавіцкім двухкласным вучылішчы, а пазней і ў гады вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1916-1919). Яго хвалілі за добрае валоданне словам. У 1923 г. хлопец пешкі падаўся ў Мінск і быў прыняты на вучобу ў Белдзяржуніверсітэт. За плячыма засталіся праца ў Цімкавіцкім валасным рэўкоме, служба ў Слуцкім павятовым ваенкамаце, настаўніцкія клопаты ў Цімкавічах. Здавалася, спраўдзілася запаветная мара і можна будзе паглыбляць веды, у больш спрыяльных умовах заняцца літаратурнай творчасцю. Аднак Міколу не прызначылі стыпендыі, прыходзілася больш думаць пра тое, як пражыць. Праз нястачы і хваробу вучобу ва універсітэце давялося пакінуць. З 1924 г. ён працаваў у газеце «Беларуская вёска», а пасля перанесенай аперацыі перайшоў працаваць туды стала. У згаданым годзе ўступіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк».

  • Першыя апавяданні «Гузік» і «На граніцы» Кузьма Чорны надрукаваў у 1921 г. Праз чатыры гады, у 1925 г., выйшлі два ягоныя зборнікі апавяданняў — «Апавяданні» і «Срэбра жыцця», а ў наступным, 1926 г, пабачылі свет аж тры кніжкі «малога» жанру — «Па дарозе», «Пачуцці», «Хвоі гавораць». Значна пазней выдаў яшчэ адзін зборнік апавяданняў — «Вераснёвыя ночы» (1929). Творчае станаўленне Кузьмы Чорнага праходзіла вельмі актыўна. Праўда, напачатку ён імкнуўся да таго, каб радасна сказаць. што прыйшоў «цікавы час. Час росквіту новай думкі, новага жыцця. Час новых людзей» («На граніцы»). Аднак празаік пазбаўляўся падзейна-вонкавага адлюстравання, павярхоўнага сузірання жыцця. Настойліва, з псіхалагічнай скіраванасцю Кузьма Чорны ішоў да спазнання чалавека, чалавечых нораваў і ўчынкаў і ўрэшце стаў праніклівым пісьменнікам-псіхолагам. За арыенціры ён узяў шэдэўры сусветнай класікі і найперш— мастацкі вопыт Фёдара Дастаеўскага і Льва Талстога. Не далі збіцца, заблукаць свае родныя «маякі» — Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Ядвігін Ш. і іншыя нашаніўцы, хто сваёй творчасцю вывеў беларускае мастацкае слова на высокі эстэтычны ўзровень.

  • Паваротным, лёсавызначальным момантам для Кузьмы Чорнага стаў 1926 г., на які прыпадае ўтварэнне літаратурна-мастацкага аб'яднання «Узвышша». Сэнсам і мэтаю яго творчасці, як і іншых узвышаўцаў, сталі ўстаноўка на пераемнасць традыцый, эстэтыку жыццёвай праўды, свядомы адыход ад афіцыёзу, ілюстрацыйнасці, рэвалюцыйна-заклікальнага пафасу. Кузьма Чорны, стаўшы на чале «Узвышша», выдатна разумеў, што шлях літаратуры — гэта шлях узвышэння яе прэстыжу, паглыблення даследчыцкага апалітызму ў асэнсаванні рэчаіснасці і гісторыі, маральна-філасофскага зместу, стылёвавыяўленчай культуры пісьма. У «Аўтабіяграфіі», напісанай у 1928 г. і дасланай даследчыку літаратуры Л. Клейнбарту, К. Чорны гаворыць: «Літаратурнае аб'яднанне «Узвышша», да якога я належу, якраз і змагаецца за літаратурны сталічны Мінск, супраць Мінску — як губернскай правінцыі, з кансерватарскімі поглядамі на літаратуру і традыцыямі губернскага маштабу». Для К. Чорнага «ўзвышаўскі» перыяд (1926-1931) аказаўся, бадай, самым плённым. У гэты час былі напісаны такія буйныя творы, як раманы «Сястра», «Зямля», «Бацькаўшчына», «Ідзі, ідзі», аповесці «Лявон Бушмар», «Вясна», а таксама апавяданні «Начлег у вёсцы Сінегах», «Веснавыя дарогі», «Вераснёвыя ночы» і некаторыя іншыя. Сярод выдатных твораў беларускай прозы 20-х гг. асабліва вылучаецца раман «Зямля» (1928).

  • Культаўскія 30-я гг. абрынуліся на беларускую літаратуру гвалтам рэпрэсій, цяжарам вялікіх страт. Таталітарная сістэма зрабіла «ворагамі народа» ўчарашніх дзяцей рэвалюцыі — маладнякоўцаў, бязлітасна расправілася з «Узвышшам», не пашкадавала нават тых «пралетарскіх пісьменнікаў», хто паклёпнічаў, ганьбіў сваіх калег па літаратуры. Кузьму Чорнага сталіністы знявечылі фізічна, патапталі яго душу, чалавечую годнасць.

  • «Дзённік», які пісаўся з ліпеня па лістапад 1944 г., — гэта споведзь спакутаванай, зраненай душы, споведзь, якая толькі ў наш час дайшла да чытача. Тут раскрываецца і асабістая трагедыя пісьменніка, і праўда пра ўвесь даваенны час.

  • У суровыя дні вайны Кузьма Чорны самаахвярна працаваў: і ў жанры публіцыстыкі, і на ніве мастацкай прозы. Сваімі філасофска-гуманістычнымі раманамі «Пошукі будучыні» (1943) і «Млечны Шлях» (1944) ён высока ўзняў мастацкую планку ў беларускай ваеннай літаратуры на цэлыя дзесяцігоддзі. Мастацка-даследчыцкую глыбіню думкі пісьменнік выявіў і ў іншых творах, многія з якіх засталіся незакончанымі (раманы «Вялікі дзень», «Смага», «Захар Пагуда», «Сумліцкая хроніка», аповесці «Скіп'ёўскі лес», «Лявончыкава Ліда і якубаўскі карчмар Сымон Біруля», шматлікія апавяданні). Проза Чорнага ваеннага часу стала сапраўды унікальнай, фенаменальнай з'явай у гісторыі айчыннай літаратуры.

  • Пісьменнік паказвае вайну як найвялікшае антычалавечае зло, трагедыю ўсясветнага маштабу.

  • Кузьма Чорны пражыў усяго 44 гады. З сумам і скрухай думаецца пра яго заўчасную смерць, у якой павінна сталінская сістэма. Нягледзячы ні на якія суровыя выпрабаванні, К. Чорны ўсім сэрцам хваляваўся пра лёс свайго народа, роднай зямлі, застаўся вялікім патрыётам і чалавекалюбам. Для сябе пісьменнік жадаў няшмат — «быць у Мінску ў сваім ціхім кутку і пісаць». Але ў вызваленай сталіцы, куды ён прыехаў увосень 1944 г., праменьчыка святла так і не дачакаўся. Балюча было глядзець на звярыныя норавы чыноўніцтва, сустракаць абыякавасць і раўнадушша. Ён пакутаваў і жыў літаратурай, вобразамі сваіх новых раманаў...

  • Праблема «жывога чалавека» у яго прозе

  • Раннiя апавяданнi Чорнага— тыповыя для маладнякоўца замалёўкi, iмпрэсii, «вершы ў прозе». Ягоны герой — мужык-беларус, бядняк, якi марыў аб вольнай працы на ўласнай зямлi.

  • Акрамя гэтага, заўважаецца i асаблiвая ўвага аўтара да тэмы дзяржаўнай мяжы, якая не магла iм успрымацца як справядлiвая, бо раздзялiла Беларусь на дзве часткi, разарвала яе жывое цела на За- хад i Усход.

  • Герой Чорнага адчувае сябе на самай мяжы двух светаў: мiнулага i будучынi, Заходняй Еўропы i Расii, каталiцтва i праваслаўя. З цягам часу гэты тыповы для беларускай рэчаiснасцi канфлiкт зойме ў творчасцi празаiка адно з цэнтральных месцаў i набудзе глыбокае фiласофскае i гiсторыка-псiхалагiчнае гучанне. Перад героем Чорнага адкрылiся далягляды «людской маладой жыццёвай радасцi», i аўтар спяшае выказаць гэты небывалы энтузiязм чалавека з дапамогай рытмiзаванай, фрагментарнай прозы, з уласцiвай ёй дынамiкай апавя- дання, музычнасцю фразы, эмацыянальна-экспрэсiўнай насычанасцю слова, iмпрэсiянiзмам малюнкаў. Выяўна прыўзняты, амаль паэтычна- натхнёны настрой у маладых герояў апавяданняў «Будзем жыць» (1924), «На беразе» (1924), «Жалезны крык» (1924), «Максiмка» (1924), «Новыя людзi» (1925), што выяўляецца ўжо ў назвах гэтых твораў.

  • У кожным творы за пачуццём маладога захаплення жыццём, выказанага ў словах «Жыццё як радасць iснавання» — своеасаблiвай фiласофскай формуле, крэда юнакоў i дзяўчат 20-х гадоў, заўсёды прысутнiчае глыбокая думка пра чалавека, яго зямны лёс, трагедыю iснавання.

  • Пiсьменнiк-гуманiст, якi ўсё на свеце вымяраў мерай чалавечнасцi, хутка заўважыў, як адбываецца нешта адваротнае ягоным чаканням: расчалавечванне.

  • У сваёй творчасцi Чорны працягваў купалаўска-коласаўскую тра дыцыю ўвагi да жыцця i турбот «маленькага чалавека», якi пасля рэвалюцыi адчуў гонар называцца беларусам, але, на жаль, ягоная радасць была кароткаю.

  • 20. Мастацкае адлюстраванне савецкай мадэлікультурна-грамадскага жыцця ў творчасці к.Крапівы.

  • Байкі К. Крапівы — самабытная з'ява ў беларускай літаратуры. Яго задача заключалася ў тым, каб пры дапамозе канкрэтных, простых і даступных народу вобразаў, раскрыць сутнасць той ці іншай жыццевай з'явы. Народны погляд пісьменніка на рэчаіснасць, шырокае выкарыстанне фальклору, прыказак і прымавак надавалі мове яго баек народны характар. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна: Учужое проса не сунь носа ("Сука ў збане"), Баба з калёс — каню лягчэй ("Дзед і Баба"), Кожны цыган сваю кабылу хваліць ("Пра Цыгана і кабылу"), Вялікаму каню — вялікі хамут ("Саманадзейны Конь"). Нямала ўласных афарызмаў пісьменніка ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі, атрымалі агульнанародную вядомасць: Другі баран — ні "бэ", ні "мя", а любіць гучнае імя ("Дыпламаваны Баран"), Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала ("Сава, Асёл ды Сонца. Байкі К. Крапівы, "населеныя" мясцовымі жывёламі і птушкамі (свіннямі, парсюкамі, валамі, цялятамі, сабакамі, варонамі, совамі, зайцамі), бічуюць адсталыя людскія звычаі, п'янства, забабоны, пляткарства, асуджаюць бюракратаў, раскрадальнікаў народных здабыткаў, падхалімаў. Падзеі ў байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны — з сялянскага жыцця, з вясковага побыту. Тэматыка сатыры К.К. шырокая і разнастайная. Па тэматыцы байкі К.К. можна аднесці да маральна-бытавых, агульна-грамацкіх, закранаючых міжнародныя і літаратурныя праблемы. Праўда, такі падзел даволі ўмоўны. Пісьменнік чэрпае матэрыялы з жыцця ці з фальклору. Даволі шмат баек прысвечана праблемам мастацтва і навукі ("Дзед і баба"). У свой час пісьменніка цікавілі міжнародныя падзеі, пытанні народнага, культурнага і гаспадарчага будаўніцтва. Асаблівае месца ў першы перыяд яго літаратурнай дзейнасці займала тэма грамадзкай вайны. Асноўнымі сродкамі, якімі карыстаўся К.К., з'яўляецца іронія, гратэск, карыкатура. Каго б ні браў байкапісец у якасці персанажаў, ён заўседы мае на ўвазе чалавечае грамадства. Байкапісец ставіць персанажаў, супраць якіх накіравана байка, у смешнае становішча і паказвае несумяшчальнасць іх імкненняў, звычак, паводзін, учынкаў з агульна-прынятымі нормамі маралі, прыстойнасці, чалавечансці. Байка канчаецца мараллю. У байцы спалучаюцца бытавыя сцэны, залеўкі прыроды, лірычныя адступленні, дыялог. Мова байкі блізка да гутарковай. Байка пішацца вольным вершам.

  • 21. Літаратурна-культурная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Тэмы, матывы, стыль заходнебеларускай літаратуры.

  • Літаратура Заходняй Беларусі захоўвала адраджэнскую традыцыю і багдановічаўскае апяванне чыстай красы. Нацынальна-патрыятычная ідэя, паяднаная з духоўным, рэлігійным служэннем выявілася ў творчасці святароў — паэта К.Сваяка і публіцыста-асветніка А. Станкевіча. Пафасам рэвалюцыйнага змагання была прасякнута творчасць М. Танка, М. Машары, М. Васілька, П. Пестрака, В. Таўлая, А. Салагуба.

  • На першую палову 20-х гадоў у Заходняй Беларусі прыпадае найбольшая літаратурная актыўнасць паэта-клерыка Кастуся Стэповіча (Казіміра Сваяка), які пачаў друкавацца яшчэ ў газеце «Віelarus» у 1913 г. У 1924 г. у Вільні ўбачыў свет зборнік К. Сваяка "Мая ліра".

  • Актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў перыяд яго ўздыму ў 1917—1920 гг. Макар Краўцоў (Косцевіч) (1890—1941), акрамя вядомага верша-гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», створанага пад уражаннем слуцкага паўстання, складае верш «Братом», у якім спалучаны роздум над трагічным лёсам беларускай зямлі з магутнай верай у нацыянальную свабоду яе народа.

  • Ўздым нацыянальна-вызвольнага руху ў заходняй беларусі выклікаў актывізацыю літаратурнага жыцця. Лёс і духоўны свет заходнебеларускай працоўных, багацце роднай прыроды раскрыў Максім Танк. Ён узнімае голас пратэсту супраць жорсткай раз'яднанасці людзей ва ўласніцкім свеце. У гэты перыяд ён піша паэмы «Нарач», «Журавінавы цвет», «Каліноўскі». 

  • Галоўная тэма, друкаваў з 1926 года, Піліпа Пестрака - заходнебеларускіх працоўных за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.Вершы М. Васілька "У бой на акупанта", "Як я пана перанёс", а таксама паэма В. Таўлая "Непераможныя" заклікалі да мужнасці ў барацьбе з польскімі панамі.

  • Пратэст супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, вера ў творчыя сілы народа адлюстроўваў М.Машара ў паэмах "Вяселле", "Смерць Кастяуся Каліноўскага", "Мамкіны горка", п'есах "Вось тут і зразумей ...", "Чорт з падпечча", "Лёгкі хлеб" і інш.

  • Тэмы і матывы заходне беларускай літаратуры былі пакладзены на падзеі ў Заходняй Беларусі. Сваімі творамі аўтары імкнуліся падняць дух народа. Змагацца з паланізацыяй, і гнётам польскіх паноў і ўлады.

  • 25.Традыцыі народнай смехавой культуры ў сатырычнай беларускай літаратуры пачатак 20ст. (я. Купала, а Мрый, к. Крапіва, з. Бядуля і інш.)

  • На пачатку ХХ ст. беларуская літаратура развівала і ўмацоўвала нацыянальна-адраджэнскую традыцыю, выспеленую ў ХІХ ст.Рэвалюцыя 1905—1907 гг. актывізавала і пашырыла гэты працэс. У Вільні з'явіліся першыя газеты на беларускай мове: «Наша доля» (1906). У Вільні з'явіліся першыя газеты на беларускай мове: «Наша доля» (1906). Найбольш значным культурна-грамадскім асяродкам стала створаная ў 1906 газета «Наша ніва», вакол якой згуртаваліся А. Луцкевіч, І. Луцкевіч (заснавальнікі і выдаўцы), Я. Купала, Я. Колас, А. Пашкевіч (Цётка), М. Багдановіч, Ядвігін Ш., В. Ластоўскі, Ц. Гартны, З. Бядуля, М. Гарэцкі, А. Паўловіч, К. Каганец, С. Палуян, Л. Гмырак, А. Гурло, Я. Журба, Г. Леўчык, К. Буйло, А. Гарун, У. Галубок, Стары Улас, М. Арол, А. Бульба, У. Самойла і інш. Літаратура «нашаніўскай» пары была з'явай не толькі эстэтычнай, але як найбольш актыўная форма нацыянальнай самасвядомасці і дзейсным сродкам уплыву на грамадскае жыццё, ставячы сабе за мэту ўзняць беларускі народ з гістарычнага нябыту і выканаць сваю асветніцка-адраджэнскую місію.

  • І сусветная вайна, Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі, грамадзянская вайна і замежныя інтэрвенцыі выклікалі значныя грамадска-палітычныя зрухі на Беларусі, падзеленай у 1921 на дзве часткі. Падчас Першай сусветнай вайны і абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў беларускай літаратуры дамінавала праблематыка патрыятызму і жыцця грамадства.

  • 26. Філасофскія аспекты паэзіі а.Куляшова. Праблема творчай асобы ў паэме “Вяршаўскі шлях”

  • Спадарожнічаючы нам з дзяцінства, са школьных год, паэзія А. Куляшова нязменна хвалюе актыўнасцю ідэйнага пошуку, багаццем і дасканаласцю мастацкіх вобразаў, сагравае сваёй непадробнай чалавечнасцю, наталяе прагу хараства», — пісаў пра творчасць А. Куляшова У. Гніламёдаў.

  • • А. Куляшоў пачаў друкавацца з 1926 г. Першы зборнік «Росквіт зямлі» быў прыхільна сустрэты ў той час. У ім выяўляецца эмацыянальнае светаадчуванне рамантычнага юнака.

  • • Новы крок у творчым развіцці А. Куляшова пазначаны 30-мі гг. У вершах «Воблака», «Ранак», «Плыла, цалавалася хмара з зямлёй», «Мая Бесядзь» А. Куляшоў па-сапраўднаму звярнуўся да чалавечай душы, прыйшоў да арыгінальнай, самабытнай творчасці, да прастаты і глыбокага філасофскага роздуму, да шырокага абагульнення, у якім моцна аб'яднаны думка і пачуццё паэта.

  • • Некаторыя вершы, напісаныя ў 30-я гг., не пазбаўлены дэкларатыўнасці, фармальнага падыходу да адлюстравання рэчаіснасці. Аўтар паэтызуе радасць жыцця, духоўную веліч і маральную сілу чалавека, яго адданасць Радзіме і гатоўнасць служыць ёй да апошняга дыхання («Стаіць на ўзлессі дом», «Ранак», «Карусель», «Бюро даведак»).

  • • У пасляваенны час творчасць А. Куляшова вызначаецца сталасцю, глыбокім філасофскім зместам, пільнай увагай да духоўнага свету чалавека (зборнікі «Новая кніга», «Хуткасць»). У гэтым сэнсе вельмі паказальным з'яўляецца верш «Спакойнага шчасця не зычу нікому...». Усё, што акружае чалавека, вартае яго ўвагі, бо ўсё гэта і ёсць жыццё, неспакойнае, нялёгкае, складанае. Паэт не прымае лёгкага шчасця, таго ўяўнага дабрабыту, якім жыве абывацель. Ён жадае ўсе свае пачуцці перадаць людзям, захапіць імі чалавечыя сэрцы.

  • • У лірыцы А. Куляшова 60—70-х гг. выявіліся вялікія духоўныя і фізічныя мажлівасці чалавека — прага дзейнасці, адчуванне сваёй асабістай велічы і вартасці, адказнасць за «цяжкую пасаду паэта», за лёс Айчыны, разуменне сутнасці гістарычных падзей і ўсеагульнай сувязі з'яў.

  •  Аркадзь Куляшоў - Варшаўскі шлях

  • Аркадзю Куляшову шчасціла на добрыя сяброўскія стасункі з паэтамі. У маладыя гады гэта была сардэчная дружба з землякамі-маладнякоўцамі, а ў сталым узросце вялікі ўплыў аказала на яго постаць рускага паэта Аляксандра Твардоўскага, які высока ацаніў паэму "Сцяг брыгады" і "Новую кнігу" Аркадзя Куляшова. У 1972 годзе смерць А. Твардоўскага стала цяжкім ударам для Аркадзя Куляшова. Ён выказаў сваё гора ў паэме "Варшаўскі шлях", прысвечанай памяці сябра.

  • Шлях, які злучае Маскву і Варшаву, славутая Варшаўская шаша, праходзіць праз Смаленшчыну — родныя мясціны А. Твардоўскага і праз малую радзіму Аркадзя Куляшова на Магілёўшчыне. Вобраз шляху робіцца ўвасабленнем складаных перыпетый гісторыі рускага і беларускага народаў. Гэтай дарогай падчас вайны савецкая армія гнала нямецкія войскі на захад, пра гэты шлях марылі салдаты ў цяжкія франтавыя хвіліны.

  • Аркадзь Куляшоў у паэме "Варшаўскі шлях" узнаўляе біяграфію А. Твардоўскага, расказвае пра гады вайны, калі ён "на подзвіг зваў сваёй прарочай, чарнарабочай кнігай пра байца, не ўсімі дачытанай да канца", пра першыя дні перамогі, калі паэт успамінаў і развітваўся з тымі, хто загінуў на вайне. Асаблівасцю паэмы "Варшаўскі шлях" стала тое, што яна разлічана на дасведчанага чытача, які ведае творы рускага паэта, паколькі увесь час у тэксце ёсць згадкі радкоў з паэзіі А. Твардоўскага, тэматычнае перагукванне, своеасаблівы пераказ яго тэкстаў:

  • Ён за яе салютам пераможным,

  • Як за апошнім валам агнявым,

  • Ішоў з байцом жывым і нежывым,

  • I плакаў на вялікім свеце тым

  • За кожнага

  • І з кожным, з кожным, з кожным...

  • Для Аркадзя Куляшова і сам А. Твардоўскі, які памёр ад цяжкай хваробы, тым не менш застаецца ў адным радзе з тымі, хто загінуў на вайне. І таму "Варшаўскі шлях" — гэта сімвал памяці і вечнасці. Паводле жанру твор з'яўляецца лірыка-спавядальным маналогам, у якім лірычны герой разважае над сэнсам жыцця і часу, над сутнасцю і прызначэннем мастацтва. "На ўсіх скрыжаваннях" паэзіі, часу, лёсу паказваецца прыналежнасць сапраўднага паэта да спраў людскіх. Такім паэтам быў А. Твардоўскі, жыццё якога Аркадзь Куляшоў лічыў творчым і грамадзянскім подзвігам.

Паэма-споведзь — гэта адзін з жанраў ліра-эпічнай паэмы, вялікі па сваім памеры вершаваны твор, дзе анталагічныя, філасофскія праблемы рэчаіснасці раскрываюцца праз спавядальны маналог лірычнага героя. Апавяданне ў творы вядзецца ад імя першай асобы. Паэма-споведзь звычайна аздоблена шматлікімі аўтарскімі лірычнымі адступленнямі. Да твораў гэтага жанру адносяцца паэмы "Голас сэрца" Петруся Броўкі, "Варшаўскі шлях" Аркадзя Куляшова, "Мая віна" (з паэмы "Даруйце") Анатоля Вярцінскага і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]