Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172 Кб
Скачать
☆

59. Роль і месца царквы ў грамадскім жыцці на беларускіх землях у перыяд ранняга сярэднявечча

З прыходам новай рэлігіі паўсюдна ў гарадах, пры княжацкіх замках у ХІІ стагоддзі узнікаюць культавыя збудаванні хрысціянства. Ужо ў канцы ІХ ст. у Полацку была пабудавана першая царква імя Багародзіцы. У гэтую царкву ў ХІ ст. былі перанесены мошчы невядомых святых. У сярэдзіне ХІ стагоддзя быў пабудаваны вялікі саборны храм – Сафія. Такія ж існавалі ў Кіеве і Ноўгарадзе. Полацкая Сафія з‘яўлялася яскравым увасабленнем ідэі магутнасці, адзінства і непадуладнасці. У ХІІ стагоддзі ў Полацку было не менш 10 культавых манументальных збудаванняў, тры манастыры. Да сѐнняшняга часу захавалася Спаская царква Ефрасіннеўскага манастыра. Выдатныя храмы хрысціянства таго часу былі пабудаваны ў Гародне ( 3 царквы, сярод іх – Барысаглебская (каложская) царква), ў Тураве, Віцебску, Менску, Наваградку, Ваўкавыску, Пінску і інш.гарадах. Разам з тым, у ХІ – ХІІІ стст. працягвалі існаваць язычніцкія свяцілішчы, дзе людзі працягвалі пакланяцца язычніцкім багам. Гэтую з‘яву гісторыкі і называюць ―дваяверства‖. Яна адлюстроўвала складаны шлях хрысціянства сярод славянскага насельніцтва. Утварыўшаяся хрысціянская царква мела сваю унутранную структуру -цэнтралізаванае кіраванне, пэўную іерархію. Наогул, у грамадстве з‘явілася новая сацыяльная група - прафесійныя служыцелі культу (клір) –духавентва.

На чале царквы на Русі стаяў мітрапаліт, які прызначаўся візантыйскім партыярхам. Паводле правіл візантыйскай царквы, царкоўная структура павінна была адпавядаць структуры свецкай улады. Таму у канцы Х – пачатку ХІ стагоддзяў пачалі стварацца царкоўныя акругі – епархіі (епіскапіі). Яны тэрытарыяльна ад‘ядноўвалі веруючых, межы епархій саўпадалі з межамі княстваў ці земляў, у некаторых выпадках аб‘ядноўвалі некалькі іх. Начале епархій стаялі епіскапы, якія прызначаліся кіеўскім метрапалітам, але пры гэтым кандыдатура ўзгаднялася з мясцовым князем, а затым, вераготна, як гэта было у Полацкай зямлі, павінна была зацверджана Вечам. Гісторыкі прыйшлі да высновы, што прыблізна ў 992 годзе была створана Полацкая епархія. У 1005 годзе была заснавана епархія у Тураве, вядома і прозвішча першага епіскапа – Фама. У далейшым тураўскімі епіскапамі былі – Ігнацій (1137 г.), Іакім (1144 г.), Кірыл (каля 1169 г. найбольш вядомы – Кірыл Тураўскі), Лаўрэнцый (1182 г.).

Епіскап быў у сваѐй епархіі вышэйшым прадстаўніком царквы. Яму належала права пропаведзі і нагляду за казаннямі святароў. Ён меў права рыхтаваць усе богаслужэбныя акты, назначаць святароў. Епіскап быў галоўным начальнікам усіх царкоўных устаноў і ўсяго духавенства яго епархіі. Таксама ѐн меў права суда над царкоўнікаі па усіх грамадзянскіх і крымінальных справах і часткова права суда над вернікамі (міранамі). Ніжняў царкоўнай ячэйкай быў прыход, цэнтрам якога з‘яўлялася царкоўная пабудова ў горадзе ці на вѐсцы. Цэрквы будаваліся на сродкі епіскапаў, князѐў ці іншых багатых людзей (баяр, купцоў). Саборы, цэрквы і манастыры сталі самымі велічнымі і прыгожымі будынкамі.

Царква мела значныя матэрыяльныя сродкі. Па-першае, яны складаліся з з часткі феадальнай ренты – князі перадавалі царкве дзесяціну (дзесятую частку) ад даніны, якую ѐн збіраў у розных формах. Па-другое, на карысць царквы ішлі сродкі ад судовых спраў, якія разглядаліся епіскапскім судом (сямейныя і шлюбныя справы). Па-трэцяе, паступова епархіі атрымлівалі ва ўвалоданне землі, а таксама і сялян, даходы ад якіх ішлі епархіі. Такім чынам, з увядзеннем хрысціянства на беларускіх землях узнікла узнікла асобная ветвь улады – царква, якая стала неад‘емнай часткай сяреднявечнага грамадства. Вера ў адзінага бога Ісуса Хрыста, якую прынесла і ўпарта распаўсюджвала хрысціянства, адпавядала адзінаўладдзю князя ў дзяржаве. Хрысцыянскае веравучэнне сцвярджала, што ўсякая ўлада ад Бога, а ўсѐ, што ад бога, з‘яўляецца свяшчэнным і нязменным. Нездарма таму прыняцце хрысціянства супала па часе з усталяваннем дзяржаўнасці у беларускіх землях, было важным інструментам гэтага працэса. Таму духавенства падтрымлівала свецкую уладу, адстойвала і садзейнічала распаўсюджанню ідэі моцнай княжецкай ўлады ў дзяржаве, была ѐй апорай. З свайго боку, свецкая ўлада была зацікаўлена ў існаванні царквы, падтрымлівала яе матэрыяльна. У сярэднявеччы на Беларусі царква валодала вялікімі палітычнымі правамі, мела велізарныя матэрыяльныя сродкі.

Разам з тым, прыняцце хрысціянства аказала моцны ўплыў на духоўнае жыццѐ грамадства. Паступова сфарміравалася саслоўе духавенства, якое склалі ў той час самыя адукаваныя і ўплывовыя людзі. Аб уплыве хрысціянства на развіццѐ адукацыі, літаратуры, мастацтва, архітэктуры мы будзем гаварыць далей. Хрысцыянства з яго запаведзямі станоўча ўплывала і на маральны стан грамадства (зніклі такія звычаі паганства, як ахвярапрынашэнне, многажонства, кроўная помста і інш.). Ацэньваючы значэнне прыняцця хрысціянства, ѐсць падставы сцвярджаць, што прыход на змену язычніцтву новай хрысціянскай рэлігіі быў гістарычны абумоўлены палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, ў цэлым садзейнічаў прагрэсіўнаму развіццю грамадства, мѐў самыя розныя вынікі.

Распаўсюджанне хрысцяінства на старажытнабеларускх землях стала аднім з вызначальных фактараў ў развіцці культуры ва ўсіх яе праявах, і нават прывяло да з‘яўленне новых яе формаў. Нараджаецца прафесійнае мастацтва – архітэктура, літаратура, жывапіс, пласціка. (тэрмін ―прафесійнае‖ азначае, што з‘яўляюцца катэгорыі людзей, для якіх асноўным заняткам становятся названыя віды дзейнасці).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]