- •Лекцыя 5. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец xіх ст. - кастрычнік 1917г.)
- •2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі.
- •3. Беларусь у час першай сусветнай вайны.
- •4. Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне органаў новай улады.
- •Пнс з’яўлялася прыхiльнiцай вайны да пераможнага канца. Яе пазіцыі падзялялі меншавікі-абаронцы (г. Пляханаў) і эсэры. Яны таксама ўзялі ўдзел у рэалізацыі ваеннай пазыкі.
- •5. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расійскай рэспубліцы і расстаноўка палітычных сіл у Беларусі восенню 1917 г.
- •6. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Петраградзе 25 кастрычніка 1917 г.
4. Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне органаў новай улады.
Велiзарныя людскiя, матэрыяльныя i маральныя страты, якiя цярпела расiйскае грамадства на працягу трох гадоў вайны, моцна пахiснулі аўтарытэт цара і веру ў пераможнае заканчэнне вайны. Пачатак рэвалюцыi быў звязаны з выступленнямi рабочых Петраграда за паляпшэнне свайго становiшча. 23 лютага 1917 г. тысячы людзей, галоўным чы-нам жанчыны, выйшлi на вулiцы сталiцы з патрабаваннем хлеба. Іх падтрымалі рабочыя прадпрыемстваў, якія спынілі працу і аб’явілі заба-стоўкі пратэсту. Неўзабаве стыхійныя мітынгі ператварылiся ў масавыя дэ-манстрацыi пад палiтычнымi лозунгамi аб спыненні вайны і звяржэнні ўрада. 25–26 лютага салдаты адмаўлялiся страляць у дэманстрантаў, затым самі сталi далучацца да іх і агульнымі намаг раззбройваць палiцыю i жандараў. Развiццё падзей выйшла з-пад кантролю ўрада i назаўтра ён быў арыштаваны…
У выніку пратэстны рух сталічных працоўных, узмоцнены ўдзелам салдат, перарос ва ўзброенае паўстанне супраць царскага ўрада i абумовiў перамогу рэвалюцыi па ўсёй краіне. 27 лютага з удзелам дэпутатаў Дзяржаўнай думы i кiраўнiкоў Петра-градскага Савета быў створаны новы орган улады – Часовы камiтэт (стар-шыня М. Радзянка), які звярнуўся да кіраўніцтва гарадскіх і земскіх самакіраванняў з адозвай аб падтрыманні грамадскага парадку.
Ранiцай 28 лютага Мікалай ІІ выехаў з Магiлёва ў напрамку Царскага Сяла, але яго эшалон быў спынены i завернуты на Пскоў. Там, у штабе Паў-ночнага фронта 2 сакавiка адбылося адрачэнне цара ад трона на карысць брата Мiхаiла. Але апошнi адмовiўся заняць яго да часу, пакуль Устаноўчы сход не дасць на тое сваю згоду. У вынiку вышэйшая ўлада ў краiне перайшла да Часовага ўрада. 2 сакавiка быў сфармаваны яго склад на чале з Г. Я. Льво-вым, куды ўвайшлi думскія дзеячы з ліку кадэтаў і акцябрыстаў, а таксама 1 сацыялiст – А. Ф. Керанскi, якi заняў пасаду мiнiстра юстыцыi. 3 сакавiка была распаўсюджана Дэкларацыя Часовага ўрада, у якой абвяшчалася праграма яго дзейнасці, а таксама амнiстыя палiтычным зняволеным, скасаванне палiцыi i жандармерыi, наданне ўсiм грамадзянам дэмакратычных правоў і свабод.
Скасаванне самаўладдзя – асноўнае дасягненне Лютаўскай рэвалюцыі. Аўтарытарная сістэма кіравання была разбурана, але інстытут прыватнай уласнасці застаўся непахісным: па-ранейшаму было непарушным памешчыцкае землеўладанне, большасць фабрык, заводаў, банкаў належала прыватным асобам. Але з наданнем усім грамадзянам роўных правоў і свабод узнікла магчымасць вырашэння наспелых грамадскіх і эканамічных праблем мірным, рэфармісцкім шляхам. Пасля адрачэння Раманавых ад трона вышэйшае ваеннае камандаванне, а таксама афіцэры і салдаты вызваляліся ад дадзенай цару прысягі і пакляліся ў вернасці Часоваму ўраду.
Такім чынам, усе ўзброеныя сілы, у тым ліку паўтарамільённы Заходні фронт, размешчаны на Беларусі, зрабіліся рэальнай апорай но-вых органаў улады, якія толькі пачалі фармавацца. На пераходным этапе функцыі ўлады ўскладаліся на гарадскія і местачковыя грамадскія камітэты парадку, створаныя на базе мясцовых самакіраванняў і прад-стаўнікоў ад усіх пластоў насельніцтва і арганізацый. Замест скасаванай паліцыі і жандармерыі ахова правапарадку была ўскладзена на народную мiлiцыю. 4 сакавіка першы яе атрад, складзены ў Мінску з рабочых і служачых УЗС, узначаліў славуты змагар супраць самаўладдзя М. В. Фрунзе. Надалей замест царскіх губернатараў і павятовых земскіх начальнікаў былі ўведзены пасады губернскіх і павятовых камісараў Часовага ўрада, якія занялі адпаведныя старшыні земстваў. Замест сялянскіх валасных упраў пачалося абранне ўсесаслоўных валасных камітэтаў. У выніку камісарыят Віцебскай губерні ўзначаліў М. Л. Карташоў, Магілёўскай – В. А. Судзілоўскі, Мінскай – Б. М. Самойленка. Характэрнай прыкметай новага дэмакратычнага ладу стала тое, што адміністрацыя перастала прызначацца «звыш», а стала абірацца ўсімі пластамі насельніцтва, аб’яднанага ў палітычныя і грамадскія арганізацыі. Судовая сістэма істотна памянялася. Зараз суддзі мусілі абірацца грамадскасцю. Законы аб пакаранні смерцю, палітычных праследаваннях і цэнзу-ра скасоўваліся. Усе палітычныя зняволеныя атрымалі свабоду і амністыю
Таксама скасоўваліся ўсе рэлігійныя і нацыянальныя абмежаванні. Асабліва шчыра віталі гэты закон яўрэі, якія да таго адчувалі жорсткі дыскрымінацыйны прэс царскага ўрада. Часовы ўрад пацвердзіў права палякаў на адраджэнне іх дзяржаўнасці пасля заканчэння вайны і склікання Уст сходу.
У мэтах згуртавання вайскоўцаў і працоўных для падтрымання парадку і прадухілення контррэвалюцыі ў гарадах і мястэчках сталі ўтварацца класавыя прадстаўнічыя арганізацыі – Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У сакавіку ў ліку першых яны ўзніклі ў Мінску, Гомелі, Бабруйску, Оршы, Віцебску. Крыху пазней, у красавіку – маі, сталі фармавацца Саветы сялянскіх дэпутатаў. Большасць Саветаў наладзіла выданне сваіх газет. Паступова Саветы сталі самымі маса-вымі грамадска-палітычнымі арганізацыямі, якія не толькі змагаліся за інтарэсы працоўных і салдат, але і дапамагалі органам Часовага ўрада. У ліку найбольш уплывовых рабоча-салдацкіх Саветаў былі Мінскі, Гомельскі, два Віцебскія, Магілёўскі, Бабруйскі, Аршанскі, Рагачоўскі, Полацкі і інш.
Найбольш аўтарытэтным для ўсіх расійскіх Саветаў, у тым ліку і створаных на Беларусі, быў Петраградскі Савет (старшыня меншавік М. С. Чхеідзе), які вызначаў сваё стаўленне да Часовага ўрада адпаведнасцю яго палітыкі інтарэсам так званай «рэвалюцыйнай дэмакратыі» – рабочых, салдат, сялян, іх партый і арганізацый. Адначасова Петраградскі Савет выяўляў прыкметы паралельнага органа ўлады. Так, ужо 14 сакавіка яго Выканаўчы камітэт звярнуўся да працоўных ваюючых краін з заклікам да ўціску на свае ўрады з мэтай хутчэйшага заключэння міру. У далейшым тэндэнцыя да ўзнікнення двоеўладдзя стала ўзрастаць, асабліва пасля сфармавання ў чэрвені 1917 г. новага цэнтра «рэвалюцыйнай дэмакратыі» – Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага камітэта Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў Беларусі з моманту свайго ўтварэння таксама падтрымалі Часовы ўрад і ў сваёй далейшай дзейнасці арыентаваліся на Петраградскі Савет. Вясной Саветы (усяго ка-ля 40) на Беларусі дзейнічалі ва ўсіх губернскіх, павятовых гарадах і нават некаторых мястэчках. Сваю задачу яны бачылі ў арганізацыі і палітычнай асвеце рабочых і салдат, абароне іх інтарэсаў, а таксама ў падтрымцы органаў Часовага ўрада. Для ўтварэння Саветаў сялянскіх дэпутатаў адбывалася іх зліццё і сумесная дзейнасць у адпаведнасці з курсам Петраградскага Савета і новых цэнтраў рэвалюцыйнай дэмакратыі – Усерасійскімі выканкамамі рабочых і салдацкіх, а таксама сялянскіх дэпутатаў. У адрозненне ад сталіцы, ніякіх прыкмет наяўнасці «двоеўладдзя» на Беларусі не назіралася.
Намаганнямі Саветаў, земстваў, вясковай інтэлігенцыі ўдалося спыніць разрастанне аграрнага руху. Сялянам тлумачылася сутнасць перамены ўлады, неабходнасць далейшай дапамогі фронту і чакання Устаноўчага схода. У выніку сяляне абавязаліся прадаваць прадукты толькі дзяржаўным нарыхтоўшчыкам і тым падтрымліваць хлебную манаполію дзяржавы.
Ажыццяўленню сялянскіх інтарэсаў спрыялі створаныя Саветы сялянскіх дэпутатаў. Першы на Беларусі сялянскі з’езд Мінскай і Віленскай губерняў адбыўся 20–23 красавіка. Яго старшынёй быў абраны М. Фрунзе.
З мая па распараджэнні Часовага ўрада ў мэтах барацьбы з аграрным рухам і для падрыхтоўкі да Устаноўчага сходу пачалі стварацца зямельныя камітэты.
Рабочы рух таксама вызначаўся высокай актыўнасцю. Ужо ў красавіку – маі, дзякуючы Саветам і прафсаюзам, асноўная маса буйных прадпрыемстваў перайшла на 8-гадзінны працоўны дзень.
Перамога рэвалюцыі абумовіла магчымасць ліквідаваць рэшткі царскіх парадкаў ва ўзброеных сілах. Пасля з’езда салдацкіх і рабочых Заходняга фронту, які адбыўся ў Мінску 7–17 красавіка, салдаты ўтварылі ўласныя камітэты, дамагліся дэмакратызацыі армейскага жыцця і ўраўнання ў правах з астатнімі грамадзянамі. У цэлым у сакавіку – красавіку армія была дастаткова моцнай, каб пачаць наступленне і наблізіць мір. Разам з тым па прычыне захаплення салдат антываеннымі лозунгамі і братаннямі, недаверу да камандзіраў і г. д. вызначылася небяспечная тэндэнцыя да зніжэння баяздольнасці рускай арміі.
Актывізавалася дзейнасць адроджаных і зноў створаных агульнарасійскіх (РСДРП, ПС-Р, канстытуцыйных дэмакратаў, якія сталі звацца Партыя народнай свабоды) і нацыянальных (яўрэйскіх, польскіх, беларускіх і інш.) партыйных арганізацый. Разам з імі пашырыліся ліберальныя, сацыялістыч-ныя, сацыял-дэмакратычныя, нацыянальныя і іншыя погляды на далейшыя шляхі грамадскага і дзяржаўнага развіцця, якія прапагандаваліся на шматлікіх мітынгах, сходах, з’ездах, на старонках газет. У выніку зноў створаныя дзяржаўныя і грамадскія структуры сталі актыўна папаўняцца членамі партый, што непазбежна вяло да палітызацыі іх дзейнасці, галоўным чынам у напрамку першаступеннай рэалізацыі неагульных, вузкапартыйных інтарэсаў.
Палітычнае становішча на Беларусі вясной 1917 г. характарызавалася поўным знікненнем ваенна-паліцэйскага рэжыму, ажыццяўленнем абве-шчаных Часовым урадам свабод: слова, друку, сходаў, саюзаў і інш. Акрамя таго, армія і народ падтрымалі яго заклікі аб працягу вайны ў мэтах абароны рэвалюцыі і канчатковым вырашэнні наспелых сацыяльна-эканамічных, нацыянальных і іншых праблем толькі пасля склікання Устаноўчага сходу.
Дзейнасць органаў улады, партыйных і грамадскіх арганізацый па ўмацаванні новага ладу, вырашэнні надзенных палітычных і эканамічных праблем.
З усталяваннем у краіне дэмакратычнага рэжыму і ў адпаведнасцi з абвешчанымі ў Дэкларацыі ад 3 сакавiка 1917 г. свабодамі, у тым ліку свабодай саюзаў і арганізацый, паўсюдна пачалося аднаўленне ранейшых і стварэнне новых партыйных арганізацый. На Беларусі асобую актыўнасць выяўляў рабочы клас, салдаты, служа-чыя, інтэлігенцыя, чыноўнікі, прадпрымальнікі, памешчыкі, нацыянальныя групоўкі, у меншай ступені – сяляне. Перспектыва склікання.. Устаноўчага схода арыентавала партыйныя арганізацыі на выкарыстанне парламенцкіх метадаў дасягнення сваіх мэт.
Па палітычным спектры ўсе (агульнарасійскія і нацыянальныя) партыі, якія дзейнічалі ў 1917 г. і пазней, падзяліліся на левыя, цэнтрысцкія і правыя (ліберальныя). У працэсе рэвалюцыйнага абнаўлення грамадства і дзяржавы палітычная пазіцыя цэнтрыстаў была няўстой-лівай і па шэрагу пытанняў яны мелі ўласныя плыні.
Да ўсерасійскіх левых партый адносіліся анархісты і бальшавікі (РСДРП(б); да цэнтрысцкіх – меншавікі (РСДРП) з Бундам, эсэры (ПС-Р), трудавікі і народныя сацыялісты; да правых – Партыя народнай свабоды (ПНС) або кадэты і «Союз 17 октября» .
У адрозненне ад агульнарасійскіх, нацыянальныя партыі больш увагі надавалі менавіта нацыянальным, а не агульным праблемам. Але і яны групаваліся па палітычным спектры. Так, да польскіх левых належала ППС «лявіца»; да цэнтра – СДКПіЛ, ППС «правіца»; да правых – народныя дэмакраты (эндэкі).
Яўрэйскія левыя складаліся з Аб’яднанай яўрэйскай сацыялістычнай рабочай партыі сацыялістаў-сіяністаў і сацыялістаў-тэрытарыялістаў (АЯСРП с. с. і с. е.), Яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (ЯСДРП) Паалей Цыён; да цэнтра належалі Цэірэй Цыён, Фолкспартэй, Ахдус Ізраель; да правых – Альгемайне Цыён і інш.
БСГ з’яўлялася левай партыяй; Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС) – цэнтрысцкай; Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) – правай партыяй.
Цэнтрамі палітычнага жыцця дэмакратычнай Расіі з’яўляліся сталічныя, а таксама губернскія і павятовыя гарады. Асноўную ролю ў ім адыгрывалі, як правіла, рабочыя, па партыйнай прыналежнасці – члены РСДРП (меншавікі) або бундаўцы. Іх погляды на бягучыя падзеі з’яўляліся вызначальнымі для астатняй масы «рэвалюцыйнай дэмакратыі». Большасць сацыялістаў, зыходзячы з ацэнкi рэвалюцыi як буржуазна-дэмакратычнай, падтрымалі iдэю супрацоўнiцтва пралетарыята з буржуазiяй, а значыць i iдэю падтрымкi Часовага ўрада, у якім пераважалі кадэты.
Такiя ж пазiцыi займалi ўсе палiтычныя партыi, акрамя бальшавiкоў, якiя з прыездам Леніна ў красавіку 1917 г. заклікалі не аказваць падтрымкі Часоваму ўраду «як буржуазна-памешчыцкаму». На iх думку, улада павiнна была належаць Саветам рабочых i салдацкiх дэпутатаў.
18 красавіка міністр замежных спраў П. Мілюкоў у сваёй тэлеграме (ноце) на адрас саюзнікаў па Антанце запэўніў іх у няўхільным курсе Расіі на «перамоганоснае заканчэнне вайны». Тым самым міністр праігнараваў ім-кненне «рэвалюцыйнай дэмакратыі» на дасягненне міру шляхам перагавораў. У адказ Петраградскі Савет, а пасля яго – іншыя Саветы і левыя партыі рэзка асудзілі П. Мілюкова, а сам ён быў вымушаны падаць у адстаўку. У тых умовах у асяроддзі «рэвалюцыйнай дэмакратыі» ўзнікла і пашырылася ідэя аб сумесным (кааліцыйным) урадзе кадэтаў і сацыялістаў. Неўзабаве ў Часовы ўрад (прэм’ер-міністр Г. Львоў) увайшлі прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў і народных сацыялістаў (энэсаў).
Партыя бальшавікоў рэзка адмоўна адносілася да ідэі кааліцыйнага Часовага ўрада і называла прыхільнікаў супрацоўніцтва з буржуазнымі партыямі «згоднікамі» і нават здраднікамі.
Такія ж суадносіны сіл склаваліся і ў пытанні вайны і міру.
18 чэрвеня ў многіх гарадах краіны адбыліся маніфестацыі і мітынгі. На Беларусі яны прайшлі ў губернскіх і асобных (Бабруйск, Гомель) цэнтрах пад лозунгамі падтрымкі Часовага ўрада і распачатага наступлення рускіх войск Паўднёва-Заходняга фронту.
Але наступленне рускіх войск Паўднёва-Заходняга фронту скончылася для іх катастрофай і абвастрыла маральна-палітычную напружанасць у гра-мадстве. Так, 3–4 ліпеня ў Петраградзе часці гарнізона, якія знаходзіліся пад уплывам бальшавікоў і анархістаў, здзейснілі спробу звяржэння Часо-вага ўрада
У адказ з мэтай умацавання дысцыпліны на фронце ўрад А. Керанскага ўвёў пакаранне смерцю і забараніў антыўрадавую агітацыю. У Мінску быў перапынены выхад бальшавіцкай газеты «Звезда».
Палітычная напружанасць у краіне ўзрасла яшчэ больш, калі стала вядо-ма аб пасылцы вярхоўным галоўнакамандуючым генералам Л. Г. Карнілавым казацкіх і іншых часцей на Петраград для замены імі войск бальшавізаванага гарнізона. Гэтая акцыя была ўзгоднена з прэм’ер-міністрам А. Керанскім, тым не менш, была ўспрынята як спроба дзяржаўнага перавароту і ўсталяван- ня ваеннай дыктатуры.
Намаганнямі палітычных партый, Саветаў, салдацкіх камітэтаў, Саюзу чыгуначнікаў, большасці вышэйшага камандавання і г. д. «карнілаўскі мя-цеж», які ўзнік 25–26 жніўня, скончыўся без кровапраліцця, а сам былы галоўнака-мандуючы са сваім штабам здаўся. У ліку важнейшых наступстваў гэтага канфлікту было і тое, што колькасць прыхільнікаў кааліцыі з буржуазіяй рэзка зменшылася, ідэя ваеннага шляху ў дасягненні міру была канчаткова адкінута. Адначасова аўтарытэт бальшавікоў як змагароў за неадкладнае спыненне вайны і перадачу ўсёй улады Саветам істотна ўзрос.
Па меры развіцця рэвалюцыі прадстаўнікі ўсіх палітычных партый былі ўключаны ў органы дзяржаўнай улады – губернскія і павятовыя камі-сарыяты. Летам – восенню адбыліся выбары ў гарадскія думы і земствы, галоўным чынам па партыйных спісах, якія прынеслі перамогу левым партыям – эсэрам і меншавікам. Шматпартыйная сістэма, што ўсталявалася ў краіне, рабілася асноўнай крыніцай фармавання органаў улады. Пры тым раскладзе палітычных сіл левыя партыі мелі найлепшыя шанцы атрымаць большасць ва Устаноўчым сходзе.
Бальшавікі таксама склалі свой выбарчы спіс у парламент, але адначасова яны ўзмацнілі ўсебаковую, у тым ліку канспіратыўную, дзейнасць па падрыхтоўцы ўзброенага паўстання пад лозунгам «Уся ўлада Саве-там». У цэлым з вясны па восень усе палітычныя сілы ў сваім стаўленні да Часовага ўрада падзяліліся на яго безумоўных прыхільнікаў і не менш ваяўнічых праціўнікаў. Такія ж прынцыповыя разыходжанні назіраліся і ў адносінах да ваеннага, аграрнага, рабочага, нацыянальнага пытанняў. Кожная партыя ўсведамляла, што рэалізацыя іх стратэгічных мэт у многім залежыць ад таго, наколькі прывабнай для мас (як патэнцыяльных выбаршчыкаў) будзе палітычная праграма і тактыка кожнай з іх па азначаных пытаннях.
Што датычыць праблемы вайны, то вясной РСДРП, Бунд, ПС-Р, БСГ лiчылі яе абарончай і таму заклiкалі працягваць да заключэння ганаровага мiру без анексiй i кантрыбуцый. Партыйныя арганізацыі і падначаленыя ім Саветы ўзялі актыўны ўдзел у падпісцы на аблігацыі «Пазыкі Свабоды» для папаўнення дзяржаўнага бюджэту.
