- •Лекцыя 5. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец xіх ст. - кастрычнік 1917г.)
- •2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі.
- •3. Беларусь у час першай сусветнай вайны.
- •4. Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне органаў новай улады.
- •Пнс з’яўлялася прыхiльнiцай вайны да пераможнага канца. Яе пазіцыі падзялялі меншавікі-абаронцы (г. Пляханаў) і эсэры. Яны таксама ўзялі ўдзел у рэалізацыі ваеннай пазыкі.
- •5. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расійскай рэспубліцы і расстаноўка палітычных сіл у Беларусі восенню 1917 г.
- •6. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Петраградзе 25 кастрычніка 1917 г.
Пнс з’яўлялася прыхiльнiцай вайны да пераможнага канца. Яе пазіцыі падзялялі меншавікі-абаронцы (г. Пляханаў) і эсэры. Яны таксама ўзялі ўдзел у рэалізацыі ваеннай пазыкі.
Бальшавiкі працягвалі лiчыць вайну iмперыялiстычнай, патрэбнай быццам толькi буржуазii i памешчыкам, і таму выступалі за яе неадкладнае спы-ненне. Бальшавіцкі лозунг «Далоў вайну!» сталi падзяляць меншавiкi-iнтэр-нацыяналiсты i левыя эсэры. Тым часам армія імкліва губляла сваю баяздольнасць.
Падрыхтоўка аграрнай рэформы. Задоўга да выбарчай кампаніі ва Устаноўчы сход кожная з партый абвясціла ўласны зямельны праект або аграрную частку праграмы. Кадэты выступалі за надзяленне сялян зямлёй з дзяржаўнага фонду ў прыватную ўласнасць пры захаванні прыватнага землеўладання. Прадугледжвалася перадача част пам зямель у дзярж фонд, але толькі за пэўную кампенсацыю.
Народныя сацыялісты (энэсы і трудавікі) прапаноўвалі ліквідаваць па-мешчыцкае землеўладанне (за кампенсацыю) і надзяляць сялян зямлёй па спажывецкай норме.
Сацыял-дэмакраты лічылі мэтазгоднымі нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе ў распараджэнне мясцовых органаў кіравання. Яны лічылі сялян дробнай буржуазіяй і імкнуліся рэалізацыяй сваёй праграмы па-спрыяць інтарэсам сельскіх пралетарыяў.
Бальшавікі як сацыял-дэмакраты выступалі за нацыяналізацыю зямлі, але заклікалі да неадкладнай ліквідацыі памешчыцкага землеўладання да склі-кання Устаноўчага схода, перадачы зямлі сялянам.
Правыя меншавікі (Г. Пляханаў і інш.) лічылі, што не трэба адбіраць зямлю ў памешчыкаў, каб не «пладзіць новых жабракоў».
Сацыялісты-рэвалюцыянеры прапанавалі праект «сацыялізацыі»: канфіскацыя памешчыцкай зямлі, лясоў і нетраў; надзяленне зямлёй тых, хто яе апрацоўвае па працоўна-спажывецкай норме з забаронай яе продажу і эксплуатацыі наёмнай сілы. Але ў маі, адразу пасля І Усерасійскага з’езда сялянскіх дэпутатаў, зямельныя камітэты на чале з эсэрамі сталі перадаваць памешчыцкія землі сялянам. У выніку ўжо з канца лета аграрны рух з лакальнага і стыхійнага стаў ператварацца ў арганізаваны. Акрамя таго, пад уздзеяннем бальшавіцкай пра-паганды сяляне секлі лес, захоплівалі пашу, сенакосы, землі, не чака-ючы Устаноўчага схода.
Па меры пагаршэння эканамічнай сітуацыі ўсе левыя партыі патрабавалі ад Часовага ўрада ўсталявання кантролю над вытворчасцю прадуктаў і іх размеркаваннем. Бальшавікі лічылі, што вырашэнне рабочага пытання, таксама як і іншых, немагчыма без адабрання ўлады ў «буржуазнага ўрада» і перадачы яе Саветам.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі шматнацыянальнае насельніцтва Расіі як былой «турмы народаў» атрымала магчымасць свабодна рэалізаваць свае нацыянальныя патрэбы. Ужо ў сакавіку менавіта яўрэі дамагліся ліквідацыі дыскрымінацыйнай палітыкі, набылі роўныя з астатнімі грамадзянамі правы. Найбольшую папулярнасць сярод яўрэйскіх працоўных набыў бундаўскі праект «культурна-нацыянальнай аўтаноміі». Часовы ўрад і Петраградскі Савет далі гарантыю палякам у тым, што пасля перамогі над Германіяй будзе адроджана незалежная Польшча. Усе партыі мелі свае нацыянальныя праграмы, якія, акрамя кадэцкай, прадугледжвалі ў перспектыве наданне народам нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Бальшавікі выказваліся за наданне кожнаму народу права на нацыянальнае самавызначэнне аж да аддзялення ад Расіі і ўтварэння ўласнай дзяржаўнасці.
Такім чынам, з вясны па восень найбольшыя зрухі ў лозунгах і тактыцы партый вызначыліся ў пытанні аб вайне. Асноўная маса «рэвалюцыйнай дэмакратыі», за выключэннем бальшавікоў, адкінула «абаронніцкі» погляд на яе, але па-ранейшаму выступала за мір без анексій і кантрыбуцый.
Ацэнка зместу аграрных праграм дазваляе меркаваць, што памешчыцкае землеўладанне не мела перспектыў на далейшае існаванне.
Вырашэнне рабочага пытання дасягнула значнага прагрэсу, але ва ўмовах узрастаўшага эканамічнага крызісу яшчэ заставалася вельмі вострым.
Нацыянальнае пытанне таксама набывала рэальныя перспектывы да станоўчага вырашэння.
Наогул большасць грамадскасці аддавала перавагу дэмакратычнаму, рэфармісцкаму шляху развіцця Расіі, які павінен быў вызначыць Устаноўчы сход.
