- •Лекцыя 5. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец xіх ст. - кастрычнік 1917г.)
- •2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі.
- •3. Беларусь у час першай сусветнай вайны.
- •4. Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне органаў новай улады.
- •Пнс з’яўлялася прыхiльнiцай вайны да пераможнага канца. Яе пазіцыі падзялялі меншавікі-абаронцы (г. Пляханаў) і эсэры. Яны таксама ўзялі ўдзел у рэалізацыі ваеннай пазыкі.
- •5. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расійскай рэспубліцы і расстаноўка палітычных сіл у Беларусі восенню 1917 г.
- •6. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Петраградзе 25 кастрычніка 1917 г.
5. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расійскай рэспубліцы і расстаноўка палітычных сіл у Беларусі восенню 1917 г.
У верасні – кастрычніку 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяс-печыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы, выказвала вострае незадавальненне існуючай уладай і патрабавала павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы памешчыцкай і дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.
23 верасня створаны Часовы Савет Рэспублікі (Перадпарламент) зацвер-дзіў склад новага, чацвёртага кабінета Часовага ўрада з удзелам як сацыя-лістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся А. Керанскі. Ленінцы ўзначалілі Петраградскі Савет і сталі адкрыта патрабаваць перадачы ўлады Саветам. У кастрычніку мінскія бальшавікі стварылі больш чым 50-тысяч-ную арганізацыю на чале з Паўночна-Заходнім абласным камітэтам (стар-шыня А. Мяснікоў). Цэнтрам бальшавізму стаў Мінскі Савет. Вялікі ўклад у яго ўмацаванне ўнеслі А. Мяснікоў, В. Кнорын, І. Любімаў, К. Ландэр і інш.
Большасць «рэвалюцыйнай дэмакратыі» па-ранейшаму спадзявалася на спыненне вайны шляхам мірных перагавораў. Паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама народныя сацыялісты ў сваёй тактыцы па да-сягненні міру ваенным шляхам, па сутнасці, змыкаліся з кадэтамі.
Большасць грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Устаноўчы сход. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі беларускія арганізацыі, але пытанне аб фармаванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзілася ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кас-трычніка франтавікі, у сваёй пераважнай большасці мабілізаваныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непа-срэдных абавязках.
Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сутнасці, яго нявызначанасць з’яўлялася адной з прычын хранічнай палітычнай ня-ўстойлівасці ва ўсёй краіне. Сялянскія Саветы і зямельныя камітэты на чале з эсэрамі стараліся надаць аграрнаму руху арганізаваныя формы. Сяляне ад-маўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых «цвёрдых», нявыгадных для іх цэнах. Тым самым дзяржаўная хлебная манаполія падрывалася і хар-човае забеспячэнне насельніцтва і салдат фронту стала пагаршацца.
Рабочае пытанне не набыло такой вастрыні. Па-ранейшаму найбольшым уплывам у асяроддзі рабочых карысталіся меншавікі і бундаўцы. Вый-сце з цяжкага становішча яны бачылі ў выданні законаў аб абмежаванні сва-вольства фабрыкантаў і ўсталяванні дзяржаўнага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем.
Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць інфляцыю, дарагоўлю і г. д. выклікала натуральнае незадавальненне працоў-ных, але масавага антыўрадавага руху ў краіне не назіралася. Усё грамадства, у тым ліку салдаты, сяляне, рабочыя, звязвалі вырашэнне ўсіх злабадзённых праблем са скліканнем парламента.
У кастрычніку па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiлі 50 груп кандыдатаў. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм шляхам прыходу да ўлады. Па закліку бальшавікоў Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Усерасійскі з’езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе буржуазнай дыктатуры. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя рабочыя і салдацкія Саветы Беларусі і часці Заход-няга фронту.
