Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212 Кб
Скачать
☆
  1. Тэхналогія лесасечных работ на высеч.Догляду.

Тэхналагічны працэс на ВД «залежыць ад структуры дрэвастоя, велічыні высякаемых дрэў, спосабу валкі, ступені выкарыстання розных частак дрэў, спосабу тралёўкі, уласцівасцей глебы і наяўнасцю тэхнікі. На ВД магчыма прымяненне як аднааперацыйных, так і шматаперацыйных машын

А) Тэхналогія ВД у маладняках: – У складаных маладняках пры адсутнасці ліквіднай драўніны тэхналагічныя калідоры (ТК) не прасякаюць, пры наяўнасці ліквіду – прасякаюць ТК праз 20 м. У наступным кожны цотны ці няцотны калідор закрываюць і застаюцца волакі з шырынёй пасек у 40 м, якія выкарыстоўваюцца пры прарэджваннях і галоўных высечках. – Адзінкавыя дрэвы спілоўваюць «Кустарэзам» ці лёгкімі бензапіламі. – Падноска ліквіду на калідор ўручную. – Тралёўка пачак – малагабарытнымі лябёдкамі. – У складаных маладняках для ВД прымяняюць кустарэзы-асвятляльнікі і каткі-асвятляльнікі. Пры гэтым пні не павінны быць вышэй за 10 см. – У натуральных маладняках пры дастатковай колькасці экземпляраў галоўнай пароды робяць суцэльнае ўдаленне ўсіх парод калідорам шырынёй 3–4 з кулісамі 3–4 м шырынёй. У кулісах догляд вядуць ручнымі мотакустарэзамі.

Б) Тэхналогія пры прарэджваннях: Магчыма выкарыстанне аднааперацыйных і шматаперацыйных машын. На арганізаванай лесасецы праводзіцца накіраваная высечка дрэў, абрэзка сучча і раскрыжаванне бензапіламі. Падтралёўка сартыментаў трактарамі – чокерная ці безчокерная, або падгралёўка акучанай драўніны маніпулятарнымі машынамі. Магчыма і конная падтралёўка. Пагрузка і вывазка сартыментаў – лесавозамі, сартыментавозамі. Выкарыстанне харвестараў і фарвардараў на прарэджваннях па тэхналогіі аналагічна, як і на паступовых высечках галоўнага карыстання. Дрэвы падцягваюцца да волака з дапамогай радыёкіруемай лябёдкі, якая ўстаноўлена на трактары.

  1. Праграммы высечак догляду і фармавання насаджэнняў выс.Догл.

Пад ПРАГРАМАЙ ВД разумеюць сукупнасць наступных установак:– час пачатку ВД, тэрміны наступных прыёмаў. – колькасць прыёмаў ВД і інтэнсіўнасць

Пры адной і той жа праграме могуць прымяняцца розныя метады ВД, розныя тэхналагічныя схемы ВД. Праграма ВД можа быць мэтавай (прадугледжвае максімальны выхад аднаго сартымента) ці шматмэтавай (разлічанай на атрыманне мноства сартыментаў) на момант галоўнай высечкі. Праграмы ВД заснаваны на мадэлях росту насаджэнняў. Пры гэтым па ўзросту насаджэння ці па пераважаючых вышынях дрэвастояў устанавліваюцца мэтавыя (аптымальныя) і мінімальна дапушчальныя ці плошчы папярэчных сячэнняў (м2/га), ці колькасць ствалоў (шт/га), ці запас (м3/га).

  1. Ацэнкі якасці высечак догляду

Ацэнка якасці ўчасткаў лесу, дзе праведзены высечкі догляду і выбарачныя санітарныя высечкі, ажыццяўляецца шляхам іх візуальнага абследавання ў спалучэнні з замерамі памераў асобных паказчыкаў на закладзеных пробных плошчах ці на плошчы ўсяго ўчастка. Візуальна ўстанаўліваецца наяўнасць дзяляначных слупоў, ступень ахопу плошчы ўчастка высечкамі догляду; супастаўляецца якасць высечак догляду маладнякоў на пробных плошчах і на плошчы ўсяго ўчастка (параўноўваюцца: пародны састаў дрэвастояў, самкнутасць полага, наяўнасць прыгнечаных галоўных парод другаснымі), ступень прытрымлівання прынятай тэхналогіі высечак догляду, якасць ачысткі месцаў высечак. Вызначэнне колькасці пашкоджаных, памылкова высечаных і памылкова пакінутых дрэў устанаўліваецца на пробных плошчах. Колькасць захаванага падросту гаспадарча каштоўных парод пры высечках догляду вызначаецца на кругавых пляцоўках. Паўната дрэвастою, які пройдзены высечкамі догляду, вызначаецца на кругавых пляцоўках пры дапамозе паўнатамера. Параметры элементаў тэхналагічнай сеткі ўстанаўліваюцца шляхам вызначэння плошчы пагрузачных пунктаў і замеру шырыні тэхналагічных калідораў. На падставе параўнання вынікаў абследавання з дадзенымі ацэначнай шкалы (табл. 3) устанаўліваецца клас якасці кожнага паказчыка. Ацэнка ўчастка ў цэлым адпавядае найніжэйшаму значэнню любога з паказчыкаў якасці.

Соседние файлы в предмете Лесоводство