Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212 Кб
Скачать
☆
  1. Віды ввгк і іх адметныя асаблівасці

ВВГК – сістэма высечак галоўнага карыстання, пры якіх перыядычна высякаюць частку дрэў пэўнага ўзросту, памераў ці якасці. Віды ВВГК: – добраахвотна-выбарачныя (ДВГК) – прамыслова-выбарачныя (ПВГК) – паднявольна-выбарачныя (ПдВГК) – прыіскавыя (ПрВГК)

ДВГК характэрызуецца высечкай у першую чаргу фаўтных, перастойных дрэў, таксама як і з запаволеным ростам. – Самы ўдасканалены ў лесаводчых адносінах спосаб ВГК. – Забяспечвае захаванне і павышэнне ахоўнай функцыі лесу. – Захоўвае разнаўзроставасць і шмат’яруснасць насаджэння.

ПВГК прапанавана З.Я.Сонцавым (1935) для эксплуатацыйных лясоў. Гэта інтэнсіўная выбарачная высечка папярэдне адклеймаваных спелых і перастойных дрэў з забеспячэннем натуральнага ўзнаўлення галоўных парод. ПдВГК характарызуецца высечкай толькі дрэў якой-небудзь пароды з пэўным дыяметрам ствала. Інтэнсіўнасць ПдВГК можа складаць ад 10 да 60% запасу насаджэння. Пры інтэнсіўнасці каля 60% ПдВГК становіцца ўмоўна-суцэльнай ВГК. ПрВГК характэрызуецца высечкай адзінкавых дрэў для нарыхтоўкі спецсартыментаў (рэзанансная драўніна, лыжны краж, зброевая балванка, авіядраўніна, і інш.) Інтэнсіўнасць ПрВГК не болей 10% Пагаршаецца генафонд, санітарны стан насаджэнняў

Правілы ВГК дапускаюць правядзенне ў лясах РБ толькі ДВГК.

Адметныя асаблівасці ВВГК

А. Станоўчыя бакі: – Магчымасць захавання ляснога асяроддзя і ахоўных функцый лесу – Атрыманне буйных сартыментаў – Складваюцца спрыяльныя ўмовы для натуральнага аднаўлення ценевынослівых і адчувальных да крайніх тэмператур дрэвавых парод – Магчымасць селекцыі пры высечцы – Меньшая небяспека снегавалу і снегалому

Б. Недахопы і цяжкасці ВВГК – Цяжкаватасць з механізацыяй высечкі – Няпоўнае выкарыстанне высякаемай драўніны – Пашкоджанасць часткі пакідаемага дрэвастою – Пагаршэнне генафонду насаджэння – Узмацненне небяспекі ветравалу, сухастою – Цяжкасць узнаўлення светалюбівых парод

  1. Вопыт правядзення ввгк

ВВГК шырока прымяняліся ў Італіі (перыяд Старажытнага Рыма) і ў Венецыі як добраахвотна-выбарачныя і браліся за ўзор лесаводства. У Францыі ВВГК пачалі прымяняць у форме прыіскавых ці паднявольна-выбарачных высечак. У сувязі з вядомымі недахопамі такіх відаў ВВГК яны былі ў Францыі забаронены з 1376 года на многія вякі. Дваякія адносіны да ВВГК мелі месцы ў Германіі, Швейцарыі. Гісторыя ВВГК у Расіі: – прыіскавыя высечкі для нарыхтоўкі карабельнага лесу (XVIII – першая палова XIX ст.) – прыіскавыя і паднявольна-выбарачныя высечкі для лесапільнай прамысловасці (XIX ст.) Як шлях рэгулявання выбарачных высечак можна лічыць выбарачна-паступовыя высечкі М.М. Арлова (20-я гады XX ст.): – квартал 1 км × 1 км быў разбіты на 4 клеткі (лесасекі); – за 1 год правадзілі выбарачную высечку на 2-х лесасеках (па дыяганалі); – тэрмін прымыкання 6 гадоў; – чыстыя лісцевыя дфэвастоі высякаліся суцэльна; – выбарачную высечку вялі і ў прыспелых насаджэннях; – інтэнсіўнасць высечкі за адзін прыём »25%;

З такой высечкі заслугоўвае ўвагі спалучэнне выбарачнай высечкі з іншымі сістэмамі ВЛ і распаўсюджванне ДВВГК на прыспелыя насаджэнні. Выбарачныя высечкі займаюць невялікую долю ў параўнанні с суцэльнымі. Прычына гэтага – больш высокія эксплуатацыйныя затраты. У той жа час пры комплекснай эканамічнай ацэнцы ДВГК карціна аказваецца процілеглай.

Соседние файлы в предмете Лесоводство