Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212 Кб
Скачать
☆
  1. Лесаводча-тэхнічныя патрабаванні да ачысткі месцаў высечак

Ачыстка месцаў высечак ад парубачных рэшткаў павінна праводзіцца адначасова з нарыхтоўкай лесу незалежна ад спосабу і часу высечкі. Спосаб ачысткі прымаецца ў залежнасці ад лесараслінных умоў, тэхналогіі лесасечных і лесааднаўленчых работ. Пры магчымасці ўтылізацыі лесасечных адыходаў, яны ўкладваюцца ў кучы і вывозяцца ў месцы перапрацоўкі. Пры несуцэльных высечках па вузкапасечнай тэхналогіі, таксама на пераўвільготненых участках, парубачныя рэшткі ўкладваюць на волак. На пераўвільготненых участках парубачныя рэшткі ўкладваюць у кучы вышынёй 0,5 м і пакідаюць на перагніванне. На бедных сухіх глебах (вераскова-лішайнікавая серыя) і сугліністых (кіслічная, сніткавая серыі) рэкамендуецца драбленне і раскідванне парубачных рэшткаў (пры d≥3 см на кавалкі ≤0,8 м дліной). Для зніжэння пажарнай небяспекі рэшткі павінны пакрываць ≤60% плошчы лесасекі. На свежых глебах у зеленамошна-арляковай, часткова кіслічнай і чарнічнай, серыях тыпаў лесу пры суцэльных высечках дапускаецца агнявы спосаб ачысткі (складванне адыходаў у кучы d=2 м і h=1,5 м у колькасці 200–600 шт/га і спальванне ў пажарабяспечны перыяд); суцэльны пажар не дапускаецца. Пры несуцэльных высечках у гэтых умовах дапускаецца безагнявы спосаб: драбленне і раскідванне рэшткаў; у ачагах шкоднікаў – абавязковае спальванне. На высечках, запланаваных пад лясныя культуры, дапускаецца механізаваная ачыстка шляхам зграбання рэшткаў у валы (шырынёй ≤2 м і h≤1 м) з іх размяшчэннем на волаках на адлегласці ≥20 м адзін ад аднаго. Наяўнасць ліквіднай драўніны на ачышчанай лесасецы не дапушчальная .

  1. Тэхніка I тэхналогія ачысткі лесасек галоўнага карыстання

Збіранне парубачных рэшткаў у кучы ці валы для наступнага выкарыстоўвання на паліва ці для перапрацоўкі: – Кучы маюць h=1–1,5 м, шырыню 1–2 м. Прыпуск на асадку галля 10% па вышыні, хмызу – 20%. Кучы акружаюць супрацьпажарнай мінералізаванай паласой шырынёй 1 м

Збіранне ў кучы ці валы для перагнівання  Кучы h=0,5 м і шырынёй 1 м укладваюць на паніжаных мясцінах між пнямі

Збіранне ў кучы ці валы для спальвання  Праводзяць у час зімовых ці асенніх лесанарыхтовак. Пасля адтайвання снегу лесасеку дадаткова ачышчаюць: збіраюць незгарэўшыя часткі, укладваюць у міжрадоўі будучых культур, прымінаюць калёсамі трактараў. Пры вясенняй і летняй распрацоўках парубачныя рэшткі збіраюць адначасова з валкай дрэў, а восенню пры дажджлівым надвор’і спальваюць. Колькасць куч: на яловых высечках –150–200 шт/га памерам 3×3×1,5 м, на сасновых – 100–150 шт/га памерам 3×3×1,5 м і на лісцевых – 50–80 шт/га памерам 2×2×1,5 м. Зімой – 40–80 шт/га памерам 4×4×2 м

Раскідванне здробненых парубачных рэшткаў па лесасецы Пры гэтым буйныя часткі шчыльна прыціскаюць да зямлі. Адначасова вызваляюць прыціснуты рэшткамі жыццядзейны падрост. Прымяняецца, ў асноўным, пры летніх лесанарыхтоўках

Супрацьпажарныя прафілактычныя мерапрыемствы на лесасеках заключаюцца ў акаймаванні высечак надзейнымі ахоўнымі палосамі: Супрацьпажарныя палосы пракладваюць па межах высечкі, унутры высечкі для акаймавання ўчасткаў з падростам, або ўздоўж дарог. На акаймаваных высечках тады можна прымяняць любыя спосабы ачысткі, у тым ліку суцэльныя пажары.

Соседние файлы в предмете Лесоводство