Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Книга-1.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
28 Мб
Скачать
☆

Апісанне турыстычнага маршрута па вёсках і памятных мясцінах Каўпенскага сельскага Савета Лоеўскага раёна

Каўпенскі сельскі Савет Лоеўскага раёна быў створаны 8 снежня 1926 года. Да гэтага тэрыторыя ўваходзіла ў склад Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. 30 снежня 1927 года Каўпенскі сельсавет быў ліквідаваны, а яго вёскі далучаны да Крупейскага сельсавета. 16 ліпеня 1945 года Крупейскі сельсавет быў аб’яднаны з Казярожскім сельсаветам з цэнтрам у вёсцы Казярогі. У сувязі з часовай ліквідацыяй Лоеўскага раёна, Казярожскі сельсавет з 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года знаходзіўся ў складзе Рэчыцкага раёна. У 1988 годзе Казярожскі сельскі савет быў пераіменаваны ў Каўпенскі сельскі савет, цэнтрам сельсавета стала вёска Каўпень. Адмiнiстрацыйна ў склад сельсавета ўваходзяць вёскi Каўпень, Казярогi, Крупейкi, Мохаў, Пустая Града i Шчытцы

Каўпень, вёска, цэнтр сельсавета.

Вядома з канца ХYІІІ стагоддзя, вёска Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета, уласнасць лоеўскіх памешчыкаў графаў Юдзіцкіх. У 1795 годзе 35 двароў, каля 400 жыхароў. Паводле перапісу 1926 года 193 двары, 980 жыхароў, працавалі ветраны млын, швейныя і аўчынная майстэрня, кузня, крупарушка, воўначасалка, існавалі сталярны і дрэваапрацоўчы промыслы, пераважалі прозвішчы Анісавец і Краўчанка. У 1926-1927, 1988-2007 гадах -цэнтр сельсавета.

У кастрычніку 1943 года падчас баёў за вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вёска была спалена.

Па перапісу 1999 года у вёсцы Каўпень налічвалася 189 гаспадарак, 509 жыхароў, з іх 237 мужчын і 272 жанчыны, будынак адміністрацыі калгаса “Дружба” і выканкама сельсавета, базавая школа і дзіцячы сад, фельшарска—акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін, сталовая.

Памятныя месцы.

Гарадзiшча. Жалезны век. Мiлаградская i зарубiнецкая культура 3 ст. да н.э.- 3 ст. н. э.

Археалагiчны помнiк. Размешчаны ў 3 км на захад ад вескi Каўпень, ва ўрочышчы Рудавец на балоце на невялiкiм узгорку сярод балот. Пляцоўка квадратнай формы 90х90 м. Плошча 2887,5 кв.м. умацавана валам вышыней 3м i шырынёй да 18 м. Культурны пласт -0,4 м. Знайдзена ляпная керамiка, прасліца, косці жывёл, шлак.

Курганны могiльнiк.

Археалагiчны помнiк. Размешчауся за 2 км на паўдневы захад ад вёскi Каўпень. У 1890 годзе было даследавана 18 апошнiх напаўразбураных курганоў. Пахавальны абрад - трупапалажэнне галавой на захад. Знойдзены дробныя пацеркi, бранзалеты, спражкi, паясныя кольцы, крэсiва, нажы, сякеры, наканечнiк кап'я, гаршкi.

Помнiк воiнам-землякам у весцы Каўпень.

Фотаздымак Юсубава Арцёма.

Помнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Знаходзiцца ў цэнтры вескi. Устаноўлены ў гонар 168 загiнуўшых на франтах Вялiкай Айчыннай вайны жыхароў весак Казярогi, Каўпень i Пустая Града. У 1973 годзе на магiле ўстаноўлена скульптура воiна.

200-гадовая сасна

Батанiчны помнiк прыроды. Знаходзiцца ў цэнтральнай частцы могiлак вёскi Каўпень.

Шчытцы, вёска пры Дняпры.

Вядома з канца ХYІІІ ст., вёска Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета, уласнасць лоеўскіх памешчыкаў Юдзіцкіх. У 1795 г. 7 двароў, каля 50 жыхароў.

У 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 45 двароў і загубілі 8 вяскоўцаў.

Па перапісу насельніцтва 1999 года ў вёсцы Шчытцы пражыввала 27 чалавек, з іх 11 мужчын і 16 жанчын.

Памятныя месцы.

Крынiца

Гiдралагiчны помнiк прыроды. Знаходзiцца на ўсход ад вёскi Шчытцы, пры спуску ў далiну Дняпра. Дзейнiчае з даўнiх часоў. У канцы 1990-х годоў дабраўпарадкавана па iнiцыятыве Сiрыка М.А.

Гарадзiшча каля вёскі Шчытцы. Жалезны век. Мiлаградская i зарубiнецкая культуры. 7 ст. да н.э. - 5 ст. н.э.

Археалагiчны помнiк. Размешчаны ў 2 км на поўнач ад вескi ва ўрочышчы Гарадок, недалека ад в. Крупейкi, у бярозавым гаi. Пляцоўка 120х100 м з боку поля ўмацавана дугападобным валам вышынёй каля 2 м. Культурны пласт да 0,3 м. Знойдзена ляпная керамiка.

Крупейкі, вёска пры Дняпры.

Вядома з канца ХYІІІ стагоддзя. У 1795 годзе вёска, 55 двароў, больш за 300 жыхароў, уласнасць Юдзіцкіх. У 1886 годзе вёска Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета., 120 двароў, 750 жыхароў існавала капліца, 3 ветраныя млыны. Паводле перапісу 1926 года дзейнічалі воўначасальня, кузня, ветраны млын, пераважалі прозвішча Карась, Крамар, Кравец, Крупейчанка, Лысянок.

У 1926-1954 гады – цэнтр сельсавета. Перад Вялікай Айчыннай вайной тут было 415 гаспадарак і 1132 жыхары.

У 1943 годзе гітлераўскія акупанты спалілі 335 двароў, загубілі 27 жыхароў вёскі..

Падчас перапісу наельніцтва 1999 года ў Крупейках налічвалася 593 жыхары, з іх 258 мужчын і 335 жанчын. Працавала базавая школа, дзіцячы сад, фельшарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, Прыдняпроўскае лясніцтва.

Памятныя мясціны.

Часоўня, капліца і крынiца са " святой вадой " .

Фотаздымак Юсубава Арцёма.

Рэлигийны помник. Размяшчаецца на паўднёы захад ад вёскi Крупейкi. Каплiца пабудавана ў гонар святой вялiкамучанiцы Параскевы. На гэтым месцы кожную дзесятую пятнiцу пасля Вялікадня адбываліся набажэнствы, двухдзённыя кiрмашы i гуляннi. У савецкiя часы царква i каплiца былi разбураны, крынiчка высахла.

У 1997 годзе протаiерэем Мiхаiлам Мандрыкам адноўлена каплiца, а ў 2006 годзе – пабудавана часоўня, а у 2007 годзе зроблена спроба аднавиць крыніцу.