Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Книга-1.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
28 Мб
Скачать
☆

Рэшткi вадзянога млына

Помнiк гаспадарчага будаўнiцтва. Знаходдзiцца ў цэнтральнай частцы вёскi Крупейкi, каля аутадарогi Брагiн-Лоеў. Млын быў пабудаваны ў XYII стагоддзi на рачулцы-ручаi, щто браў пачатак з Каўпенскага возера. Верагодна, ужо у ХIХ стагоддзi ён перастаў дзейнiчаць. Зараз на месцы млына захавалася мураваная плацiна.

Брацкая магiла савецкiх воiнаў у вёсцы Крупейкi.

Помнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Размешчаны ў цэнтры вёскi ў парку. Тут пахавана 129 воiнаў 65 армii, якiя загiнулi ў кастрычнiку 1943 года пры вызваленнi раёна, з iх 5 Герояў Савецкага Саюза: Баннiкаў Б.Ф., Бруханаў А.I., Латышаў В.Ф., Мясаедаў Р.П.,Смiрноў М.Ф. У 1973 годзе на магiле ўстаноўлена скульптура воiна з аўтаматам, надмагiльныя плiты з iмёнамi загiнуўшых.

Помнiк на месцы фарсiравання Дняпра.

Помнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Мемарыяльны знак - вялiкi камень- валун на бетонным пастаменце. Размешчаны на адлегласцi 1,5 км на поўдзень ад вёскi Крупейкi ва ўрочышчы Красная гара. Устаноўлены ў 1947 годзе ў гонар воiнаў 65 армii, фарсiраваўшых у гэтым месцы раку Днепр 16 кастрычнiка 1943 года.

Геалагiчнае агаленне ва ўрочышчы Красная гара.

Фотаздымак Юсубава Арцёма.

Геалагiчны помнiк. Знаходзiцца на адлегласцi 500 м на паўднёвы ўсход ад в. Крупейкi ў яру, ва ўрочышчы Красная гара. У будове разрэза ўтрымлiваюцца тры рознаўзроставыя тоўшчы парод, якiя ў геалогii называюцца свiты. Унiзе залягае харкаўская свiта, у якой глаўканiтава-кварцавы пясок зеленавата-шэрага колеру, таўшчыня пласта 4-5 м. Вышэй знаходзiцца страдубская свiта алеўрытаў, глiны i пяску, пераслоеных мiж сабой. Магутнасць пласта каля 2 метраў, колер парод шэры, зеленавата-шэры, месцамi рыжы i цёмна-шэры. Яшчэ вышэй залягае пласт магутнасцю каля 20 метраў, якi атрымаў назву крупейскай свiты. Гэты пласт складаецца ў асноўным з пяску з праслойкамi глiны i алеўрытаў. Пяскi крупейскай свiты на 97-99% утрымлiваюць кварц. Зверху разрэзу крупейскай свiты знаходзiцца пласт стракатаколерных глiн таўшчынёй каля 1,5 метра.

Мохаў, вёска каля Дняпра.

Вядома з ХYІ стагоддзя. З канца ХYІІІ стагоддзя вёска Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета, уласнасць лоеўскіх памешчыкаў Юдзіцкіх. У 1795 годзе мела 52 двары, больш за 300 жыхароў . Паводле перапісу 1926 года 159 двароў, 764 жыхары, працавалі 2 кузні, 2 ветраныя млыны, воўначасальня, 2 кравецкія майстэрні на даму. Найбольш распаўсюджанымі былі прозвішчы Дзегцярэнка і Грыб. У 1926-1927 годзе-цэнтр сельсавета.

У 1943 годзе гітлераўскія акупанты спалілі 10 двароў і загубілі 23 жыхары. Каля вёскі ёсць археалагічныя помнікі – 3 гарадзішчы, бескурганны могільнік і курганны могільнік (больш 600 курганоў).

Па перапісу 1999 года ў вёсцы Мохаў пражывала 359 чалавек, з іх 168 мужчын і 191 жанчына; працавала пачатковая школа, фельшарска-акушэрскі пункт, магазін паўсядзённага попыту, клуб і бібліятэка.

Памятныя мясціны.

Гарадзiшча-1. Жалезны век. Мiлаградская культура 7-3 стст. да н.э.

Археалагiчны помнiк. Размешчаны ў 2 км на паўночны ўсход ад вёскi Мохаў, ва ўрочышчы Шолахаў Кут на правым беразе Дняпра. Пагорак плошчай 100 х 50 м. Культурны пласт 03-04 м.

Гарадзiшча -2. Жалезны век. Мiлаградская i зарубiнецкая культуры. 6 ст. да н.э. - 1 ст. н.э.

Археалагiчны помнiк. Размешчаны ў 2,5-3 км на паўднёвы ўсход ад вёскi Мохаў у бярэзнiку ва ўрочышчы Гарадок, памiж двума ярамi. Пляцоўка 70х60 м, з боку поля ўмацавана валам вышынёй каля 5 м i ровам глыбiнёй 0,5-2 м.

Культурны пласт да 0,6 м. Знойдзены рэшткi жылля 3,4х3,1 м, вялiкая колькасць гаспадарчых ям, жалезны серп, глiняныя праслiцы, ляпныя гаршкi i паўсферычны посуд.

Гарадзiшча – 3. Жалезны век. Мiлаградская культура. 5-4 ст. да н.э.

Археалагiчны помнiк. Размешчаны ў 2 км на поўнач ад вескi Мохаў. Пляцоўка 200х140 м, на правым беразе Дняпра. Плошча да 2,5 га. З боку поля ўмацавана валам вышынёй 3-4 м, даўжынёй каля 140 м. Культурны пласт 0,3-0,4 м. Знойдзены паглыбленае ў землю да 1 м жытло авальнай формы, у сярэдзiне-сляды адкрытага вогнішча. Знайдзены жалезныя матыкi, ляпныя гаршкi i паўсферычны посуд.

Бескурганны магiльнiк. Жалезны век. Мiлаградская i познi этап зарубiнецкай культуры.

Археалагiчны помнiк. Знойдзены на гарадзiшчы-3 каля паўзямлянкi i вала. Пахавальны абрад-трупаспальванне за межамi магiльнiка. Выяўлены абломкi керамiкi з расчосамi i косцi чалавека

Курганны могiльнiк-1.

Археалагiчны помнiк. Размешчаны на паўночны ўсход ад вёскi Мохаў, на беразе Мохаўскага возера, побач з гарадзiшчам-1. Выяўлена 6 курганоў дыяметрам 6,5-8,5 м, вышынёй 0,4 - 0,8 м.

Курганны могiльнiк-2. Культура Старажытнай Русi 10-12 стст. н.э.

Фотаздымак Юсубава Арцёма.

Археалагiчны помнiк. Размешчан на паўднёвы ўсход ад вескi Мохаў. Адзiн з буйнейшых курганных могiльнiкаў на Беларусi. Зараз налічваецца 220 паўсферычных насыпаў, раней было больш 600. Пахавальны абрад трупаспальванне ( косцi ў урнах ) i трупапалажэнне галавой на захад. У некатарых магiлах – рэшткi драўляных пабудоў. Адзiн курган-кенатоф. Знайдзены ўпрыгожваннi (бусы з металу i шкла, шыйныя грыўны, пражка), нажы, сякеры, гаршкi.

Крынiца

Гiдралагiчны помнiк прыроды. Знаходзiцца на ўсход ад вёскi Мохаў, у далiне Дняпра каля Мохаўскага возера. Крынiца дабраўпарадкавана у пачатку ХХІ стагоддзя.

Казярогі.

Вядома з канца ХYІІІ стагоддзя, вёска Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета, уласнасць лоеўскіх памешчыкаў Юдзіцкіх.

У 1795 годзе было 23 двары, больш за 100 жыхароў. У пачатку ХХ стагоддзя 131 двор, каля 780 жыхароў. Паводле перапісу 1926 года працавалі 2 ветраныя млыны, кузня, цагельны завод, сячкарня. У гэты час тут былі найбольш распаўсюджаны прозвішчы Барысенка, Бондар, Канцавы, Кулага.

У 1943 годзе гітлераўскія акупанты спалілі 166 двароў і загубілі 27 жыхароў.

Па перапісу 1999 года ў вёсцы Казярогі пражывала 187 чалавек, з іх 86 мужчын і 101 жанчына, працаваў магазін паўсядзённага попыту, сельскі клуб і бібліятэка.

Памятныя мясціны.

Селішча перыяду ранняга сярэднявякоўя.

Археалагiчны помнiк. Выяўлены вясной 2007 года ў паўднёвай частцы вёскі на Фядотавым пагорку, што месціцца ў адгалінаванні двух рукавоў рачулкі-ручая Вітач.

Стан войска Вялікага княства Літоўскага.

Помнік казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. Знаходзiцца на адлегласці 3 км на паўдзень ад Казярог ва ўрочышчы Млінок злева ад рэчкі Вітач. Захавалася пляцоўка авальнай формы 160-25 метраў выцягнутая ў мерыдыяльным накірунку і абвалованая трымя валамі вышынёй да двух метраў. У гістарычных крыніцах згадваецца як “вялікі акоп” або “гарадок”.

Мемарыяльны знак у памяць загінуўшых у Лоеўскай бітве 31 ліпеня 1649 года паміж войскам Вялікага княства Літоўскага польнага гетмана Януша Радзівіла і казацка-сялянскім войскам наказнога гетмана Міхаіла Крычаўскага.

Фотаздымак Юсубава Арцёма.

Помнік казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. Устаноулены на адлегласцi 3 км на паўдзень ад Казярог на ўскрайку Гладкага поля з правага боку ад Вiтача. Знак - трохмятровы шасцiканцовы крыж з надпiсам на гiпсавай пласцiне " На гэтым полi 31 лiпеня 1649 года пачалася Лоеўская бiтва. Упакой, Госпадзi, душы палеглых у гэтай бiтве ". Устаноўлены ў жнiўнi 1997 года.

Рэшткi вадзянога млына

Помнiк гаспадарчага будаўнiцтва. Знаходдзiцца ва ўрочышчы "Млiнок" на адлегласцi 3 км на паўдзень ад Казярог, на рэчцы Вiтач. Час яго пабудовы невядомы, але ёсць пiсьмовыя звесткi, што млын iснаваў ужо ў сярэдзiне ХYІІ стагоддзя i належаў мясцоваму пану. Вядома таксама , што млын згорэў у час пажару ў 1910 годзе i пасля ўжо не аднаўляўся. Зараз на месцы млына захавалася земляная частка плацiны i тры драўляныя палi на сярэдзiне Вiтача.

Брацкая магiла савецкiх воiнаў у весцы Казярогi.

Помнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Размешчаны на паўночна-усходняй ускраiне вёскi. Пахавана 538 воiнаў, з iх 4 Героi Савецкага Саюза: Гусеў У.В., Мардасаў I.А., Папоў С.А.,Раманаў М.К. У 1964 годзе на магiле ўстаноўлены абелiск i надмагiльныя плiты.

Пустая Града.

У назве вёскі адлюстравана адмоўная характарыстыка мясцовасці. Заснавана яна пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі як хутар, утвораны перасяленцамі ў асноўным з вёскі Крупейкі. У 1926 годзе ў вёсцы налічваўся 21 двор і 116 жыхароў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанах загінула 16 жыхароў.

Па перапісу 1999 года ў вёсцы Пустая Града пражывала 39 чалавек, з іх 15 мужчын і 24 жанчыны.

Памятныя месцы.

Гарадзiшча каля вёскі Пустая Града. Жалезны век.

Археалагiчны помнiк. Размешчана ў 2 км на паўдневы захад ад вескi, ва ўрочышчы Лiпаў стан. Пляцоўка прамавугольнай формы 60х45м, з усiх бакоў умацавана валам вышыней да 1 м. У культурным пласце знойдзены 2 кускi грубаляпной керамiкi.. Гарадзiшча зруйнавана мелiяратарамi.

Брацкае пахаванне савецкiх воiнаў у вёсцы Пустая Града.

Помнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Знаходзiцца на грамадзянскiх могiлках вескi. У 1996 годзе на магiлах устаноўлены краяведам Кавальчуком А.I. 51 драўляны крыж. Мяркуецца ажыццявiць рэканструкцыю пахавання i ўстанавiць агульны помнiк загiнуўшым.

Помнік воіну-афганцу Каваленку М.І.

Фотаздымак Юсубава Арцёма.

Устаноўлен на грамадзянскіх могілках вёскі Пустая Града на магіле Каваленкі Мікалая Іванавіча, загінуўшага ў 1981 годзе пры выкананні свайго воінскага абавязку ў Афганістане.

Сiбiрскi кедр

Батанiчны помнiк прыроды. Знаходзiцца на падворку Бондара I. I. у вёсцы Пустая Града. Прывезены з Сiбiры i пасаджаны гаспадаром 15 гадоў назад.

Змест

Каўпень – вёска каля лебядзінага возера.

Каўпенскай школе 140 гадоў.

Жыхары, рэпрэсіраваныя ў гады калектывізацыі.

Жыхары ўспамінаюць Вялікую Айчынную вайну.

Жыхары, загінуўшыя або прапаўшыя без вестак на франтах у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Тапанімічны слоўнік.

Даўнія вясковыя мянушкі.

Дыялектычны слоўнічак.

Вясковы фальклор.

Апісанне турыстычнага маршрута па вёсках і памятных мясцінах Каўпенскага сельскага Савета Лоеўскага раёна.

Набор тэкстаў: Каранчук Крысціна

Кашпур Віктар

Краснаярава Святлана

Нікіценка Святлана

Сканіраванне : Лешкевіч В. Л.

Суржык М.В.