Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора беляз.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
101 Кб
Скачать
☆

5. Формы беларускайй нацыянальнай мовы.

Беларуская нацыянальная мова склалася на аснове мовы беларускай народнасці ў перыяд фарміравання нацыі (канец 18-20 ст.). Гэта — літаратурная з яе разнастайнымі стылямі і дыялектная мова. Абедзвюх аб'ядноўвае агульны слоўнік, агульны граматычны лад, агульныя фанетычныя асаблівасці.Літаратурная мова — ўзорная, унармаваная і найбольш прадстаўнічая форма нацыянальнай мовы. Яна займае вядучае месца. Дыялектная мова выкарыстоўваецца людзьмі пэўнай тэрыторыі. Дыялектная мова — бытавая, на ёй размаўляюць у сям'і, на вуліцы. Дыялектная мова — беспісьмовая мова, не мае строгіх нормаў.

Літаратурная мова абслугоўвае ўсе сферы жыцця і дзейнасці людзей. Літаратурная мова мае дзве формы — вусную і пісьмовую.Вусная - абслугоўвае надзённыя патрэбы людзей. Літаратурная мова знаходзіцца ў цеснай сувязі з дыялектнай: першая імкнецца спыніць развіццё дыялектных адрозненняў.

6. Нормы беларускай літаратурнай мовы.

Сучасная беларуская літаратурная мова мае лексічныя, граматычныя, арфаграфічныя і арфаэпічныя нормы.Лексічныя нормы вызначаюць ужыванне слоў. Нормы кожнай літаратурнай мовы замацоўваюцца слоўнікамі, граматычнымі дапаможнікамі.Граматычныя нормы вызначаюць ужыванне фор­мы слова, а таксама спалучэнняў слоў у словазл і сказах. Лексічныя і граматычныя нормы ўласцівыя і вуснай і пісьмовай літаратурнай мове. Арфаграфічныя — толькі пісьмовай, арфаэпічныя — толькі вуснай. Арфаэпічныя нормы патрабуюць адзінага вымаўлення, акрэсліваюць, як патрэбна вымаўляць гукі і спалучэнні гукаў у словах.

7. Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

Арфаэпія — сукупнасць правіл узорнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове. Абслугоўвае ўсе сферы практычнай дзейнасці людзей. Вымаўленне галосных гукаў залежыць ад месца націску. Пад націскам усе галосныя вымаўляюцца выразна.Не пад націскам галосныя гучаць карацей за націскныя. Беларускаму вымаўленню характэрны працяжныя, а не выбухныя гукі [г], [г'], цвёрды [ч], мяккі [ц'], складаныя гукі [дз], [дз'], [дж], губны [ў], падоўжаныя зычныя [дз'], [з'], [л'], [н'], [с'], [ц'], [ж], [ч], [ш]. Не ўласцівы беларускай арфаэпіі такія тыповыя для рускай мовы гукі, як мяккія [р'], [к’], [т'], [д'], [й'], [ж']. Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г'], [к'], [х’]) абавязкова памякчаюцца: [з’]вязаць.Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: сы[п].Свісцячыя перад шыпячымі гучаць як шыпячыя, а шыпячыя перад свісцячымі — як свісцячыя: [ш]шытак.Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца, як [ч], а перад [ц] — як [ц]: лё[ч]чык. Спалучэнні літар зск і дск вымаўляюцца адпаведна, як [ск] і [цк]: гара[цк']і. Вылучаюцца тры асноўныя прычыны адхіленняў ад арфаэпічных норм:уплыў мясцовых гаворак, уплыў рускай мовы, уплыў арфаграфіі, напісання слоў.

11. Правапіс складаных слоў

Складанае слова – слова, якое складаецца з дзвюх ці больш асноў. Складаныя словы ўтвараюцца шляхам спалучэння пры дапамозе злучальных галосных ці без іх некалькіх слоў ці асноў: трохвугольнік, цёмна-зялёны. Літара я пішацца ў першым перад націскным складзе: сінявокі; е – у словах, дзе націск падае на любы склад другой часткі, акрамя першага усенародны.Складаныя словы, у якіх першая частка лічэбнік адзін (адна), пішуцца як простыя словы незалежна ад націску ў другой частцы: аднагадовы.Пішуцца разам складанаскарочаныя словы ( райком, універмаг); іншамоўныя словы з пачатковымі агра-, аэра-, авія-, вела-, кіна-, фота- і іншыя: аграфірма, аэрастат, авіябаза, велапрабег, кінастужка, фотакамера; складаныя назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік: двухпавярховы; парадкавыя лічэбнікі на –дзесяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны: пяцідзесяты; пачатковае паў- з агульнымі назоўнікамі: паўфінал; прыслоўі са словамі што: штогод.Пішуцца праз дэфіс словы, якія складаюцца з двух і болей самастойных назоўнікаў ці прыметнікаў: вагон-рэстаран; складаныя адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна; складаныя ўласныя імёны: Дунін-Марцінкевіч; складаныя прыметнікі, утвораныя ад напрамкаў свету: паўночна-заходні. Частка слова паў- пішацца праз дэфіс, калі стаіць перад уласным імем: паў-Гродна. З агульнымі назоўнікамі пішацца злітна: паўцукеркі.