- •1.Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •3. Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •4.Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •5. Формы беларускайй нацыянальнай мовы.
- •6. Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •7. Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
- •11. Правапіс складаных слоў
- •14. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва
- •12. Ужыванне вялікай літары
- •13. Правапіс не,ня,ні з рознымі часцінамі мовы
- •15. З гісторыі беларускай графікі. Беларускі алфавіт
- •16. Лексіка.Лексікалогія.Слова як адзінка мовы.Лексічнае і граматычнае значэнні слова
- •17. Адназначныя и мнагазначныя словы. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы.
- •18. Устарэлыя словы і неагілізмы
- •19. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •20. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ужывання
- •21. Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”,“терміналогія”.Асноўныя крыніцы папаўнення тэрміналагічнай лексікі.
- •22. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай спецыяльнай лексікі
- •23. Граматычныя асаблівасці беларускай спецыяльнай лексікі
- •24. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.Стылістычныя разрады лексікі.
- •25. Асаблівасці навуковага стылю
- •26. Афіцыйна-справавы стыль.Асаблівасці мовы дакументаў.
- •27. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.
- •28. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.Крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі.
- •29. Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў
28. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.Крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі.
Фразеалагізмы — устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў (фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалагізм — своеасаблівая моўная адзінка. Знешне, паводле сваей структуры, фразеалагізм падобны да словазлучэння, але адрозніваецца тым, што ў ім словы страчваюць самастойнае лексічнае значэнне. Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках — фразеалагічных слоўніках. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і афарызмы. Агульнае ў гэтых моўных адзінак з фразеалагізмамі тое, што яны выкарыстоўваюцца як вядомыя, гатовыя, з вядомым сэнсам, маюць вобразнасць і выразнасць.Прыказка (прымаўка) — народнае выслоўе з павучальным зместам.У прыказках адлюстроўваецца філасофія народа, яго мудрасць, думкі. Прыказкі не старэюць на працягу стагоддзяў. Крылатыя словы і афарызмы — вобразныя выслоўі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. Такія выслоўі становяцца шырока вядомымі, паччынаюць распаўсюджвацца, ужывацца як гатовыя моўныя адзінкі.
29. Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў
Лексікаграфія— раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. Дзякуючы ўсебаковаму даследаванню слова як моўнай адзінкі магчыма складанне слоўнікаў. У слоўніка фіксуецца, сістэматызуецца і апісваецца лексіка беларускай мовы. Словы-амонімы пазначаюцца надрадковай лічбай, якая ставіцца пасля слова, і падаюцца ў асобных слоўнікавых артыкулах.
Слоўнікі беларускай мовы.У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская лексіка. Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў — энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова (фразеалагізма), вызначаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, утварэнне, даюць яго граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і'інш.
