Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора беляз.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
101 Кб
Скачать
☆

22. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай спецыяльнай лексікі

Сучасная беларуская тэрміналогія вельмі разнастайная па паходжанні і спосабах утварэння. Працяглы гістарычны перыяд фарміравання беларускай тэрміналогіі абумоўлівае наяўнасць у яе складзе як старых слоў, зафіксаваных у першых помніках пісьменства, так і новых. Паколькі на працягу ўсёй гісторыі фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі, то ў яе склад увайшлі як спрадвечна беларускія словы, так і запазычанні.Пры ўсёй разнастайнасці крыніц фарміравання беларускай тэрміналогіі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай мовы галоўнай крыніцай стварэння новых тэрмінаў з'яўляецца лексічная і словаўтваральная сістэма агульналітаратурнай беларускай мовы. Выкарыстанне лексічных сродкаў нацыянальнай мовы пры стварэнні тэрмінаў адбываецца перш за ўсё шляхам ужывання агульналітаратурных слоў у тэрміналагічным значэнні. Адзначаючы, што да ліку агульналітаратурных слоў, якія адначасова з'яўляюцца тэрмінамі ў пэўных тэрміналагічных сістэмах, адносіцца шырокі пласт лексікі, звязаны тэматычна з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і раслінным светам і г. д.. тэрміны розных галін навукі і тэхнікі з агульным значэннем працэсаў, спосабаў дзеяння, тэхнічныя тэрміны. Запазычанні змяшчаюць значную частку інтэрнацыянальнай лексікі. Яны абазначаюць новыя паняцці, з'явы і працэсы ў сацыяльнай, палітычнай, культурнай, дзяржаўна-эканамічнай і іншых сферах развіцця.

23. Граматычныя асаблівасці беларускай спецыяльнай лексікі

Агульная граматычная характарыстыка тэрміналогіі абумоўлена спецыфікай тэрміна і таму не супадае поўнасцю з граматычнай характарыстыкай звычайнай лексікі агульналітаратурнай мовы. Да ліку традыцыйна вылучаемых структурных тыпаў тэрміналагічных назваў звычайна адносяць тэрміны словы і тэрміны словазлучэнні. Трэцім структурным тыпам з'яўляюцца тэрміны сімвалы-словы — асобны «камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой, побач са слоўнымі знакамі, уваходзяць сімвалы». Пытанне аб тым, якімі часцінамі мовы прадстаўлена тэрміналогія, дыскусійнае. Перш за ўсё назоўнікі. Замена двухслоўных словазлучэнняў аднаслоўнымі ў маўленні спецыялістаў вызначаецца шмат у чым як імкненнем да кароткасці, так і імкненнем дасягнуць адзінства зместу тэрміна. У сферы масавай камунікацыі даволі часта побач з поўнымі тэрміналагічнымі словазлучэннямі сустракаюцца ў якасці сінонімаў кароткія варыянты тэрмінаў з маўлення спецыялістаў. Гэтыя варыянты выкарыстоўваюцца пераважна з мэтай ажывіць выказванне, перадаць каларыт маўлення спецыялістаў. Гэта ў першую чаргу тэрміналагічныя словазлучэнні прыметнік + назоўнік. Азначаемы кампанент гэтага словазлучэння функцыянальна супадае са словаўтваральным суфіксам -льнік, які ў сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні служыць для выражэння значэння прылады або вытворцы дзеяння. Так, словаўтваральная структура тэрмінаў з агульным значэннем 'прыстасаванне, механізм' у залежнасці ад характару ўтваральных асноў змяшчае суфіксы -нік, -льнік, -ар(-яр), -атар(-ятар), -цель;