- •1.Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •3. Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •4.Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •5. Формы беларускайй нацыянальнай мовы.
- •6. Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •7. Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
- •11. Правапіс складаных слоў
- •14. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва
- •12. Ужыванне вялікай літары
- •13. Правапіс не,ня,ні з рознымі часцінамі мовы
- •15. З гісторыі беларускай графікі. Беларускі алфавіт
- •16. Лексіка.Лексікалогія.Слова як адзінка мовы.Лексічнае і граматычнае значэнні слова
- •17. Адназначныя и мнагазначныя словы. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы.
- •18. Устарэлыя словы і неагілізмы
- •19. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •20. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ужывання
- •21. Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”,“терміналогія”.Асноўныя крыніцы папаўнення тэрміналагічнай лексікі.
- •22. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай спецыяльнай лексікі
- •23. Граматычныя асаблівасці беларускай спецыяльнай лексікі
- •24. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.Стылістычныя разрады лексікі.
- •25. Асаблівасці навуковага стылю
- •26. Афіцыйна-справавы стыль.Асаблівасці мовы дакументаў.
- •27. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.
- •28. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.Крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі.
- •29. Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў
18. Устарэлыя словы і неагілізмы
Устарэлыя словы. Устарэлымі лічацца словы, што ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага ўжывання.Сярод іх вылучаюцца гістарызмы — назвы пэўных прадметаў, з'яў мінулых эпох.граф,князь Архaізмы — старыя назвы сучасных прадметаў і з'яў.чало - лоб
Неалагізмы. Кожная мова на працягу свайго існавання няспынна папаўняецца словамі, якія называюць новыя паняцці з розных сфер дзейнасці чалавека. Такія словы называюцца неалагізмамі.
19. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечна беларускія і запазычаныя. Адны беларускія словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян. Другія адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах. Напрыклад, лексікон сучаснай беларускай літаратурнай мовы толькі за савецкі перыяд жыцця краіны папоўніўся за кошт народна-гутарковай лексікі не менш як на трэць.
Сярод запазычаных слоў беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы, што ўжываюцца не меней чым у чатырох мовах; словы, запазычаныя з канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй, адчуваюцца як замежныя, не ўключаны ў слоўнікі беларускай літаратурнай мовы.
20. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ужывання
Увесь слоўнікавы склад беларускай мовы можа быць падзелены на дзве часткі: агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Першая частка ўключае ў сябе тыя словы, што прымяняюцца носьбітамі мовы незалежна ад іх прафесіі, месца працы і жыхарства, ад сацыяльнага палажэння, ад полу, ад стылю маўлення і некаторых іншых фактараў. Другая частка ўключае словы, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей , з месцам жыхарства, з прыналежнасцю да абмежаваных сацыяльных груп.Агульнаўжывальная лексіка лексіка з”яўляецца добра вядомай усім носьбітам беларускай мовы, што і забяспечвае яе выкарыстанне ў якасці агульнага сродку зносін, камунікацыі. У сваю чаргу, тэрміны і спецыяльныя словы па меры пранікнення ў быт людзей адпаведных тэхнічных, навуковых, культурных рэалій робяцца агульнаўжывальнымі, страчваюць сваю спецыфічнасць.Такім чынам, жорсткай мяжы паміж дзвюма выдзеленымі часткамі лексікі няма.
21. Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”,“терміналогія”.Асноўныя крыніцы папаўнення тэрміналагічнай лексікі.
Спецыяльная лексіка. Акрамя агульнанароднай лексікі у літаратурнай мове ёсць многа слоў, якімі карыстаюцца і якія разумеюць галоўным чынам прадстаўнікі пэўнай прафесіі, спецыяльнасці. Гэта спецыяльная, або прафесіянальна-тэрміналагічная, лексіка.Да спецыяльнай, або прафесіянальна-тэрміналагічнай, лексікі адносяцца прафесіяналізмы і тэрміны, прафесіяналізмы— словы, якія ўжываюцца ў мове прадстаўнікоў вузкіх спецыяльнасцей і прафесій. Гэтыя словы бытуюць галоўным чынам у вуснай мове людзей пэўнай прафесіі і ў большасці выпадкаў не з'яўляюцца навуковымі абазначэннямі данага прадмета або паняцця. шамот (прымесь гліны); Тэрмін — гэта слова або спалучэнне слоў, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. У адрозненне ад іншых слоў-нятэрмінаў тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы правамерна лічыць намінацыі розных прадметаў і з'яў прыроды ў народным маўленні і пазней фіксацыю гэтых намінацый у пісьмовых помніках старабеларускай мовы.
