- •1.Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы
- •2.Развіццё беларускай мовы ў хх ст. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”. Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.
- •3.Літаратурная мова. Нормы літаратурнай мовы. Вусная і пісьмовая формы літаратурнай мовы.
- •5.Навуковы стыль. Яго жанравая спецыфіка і характэрныя асаблівасці:
- •8.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі:
- •6.Афіцыйна-справавы стыль, яго асаблівасці:
- •8.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі:
- •12.Лексікаграфія. З гісторыі беларускай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў:
- •13. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ва ўмовах білінгвізму:
- •15.Скланенне назоўнікаў:
- •16.Асаблівасці функцыянавання прыметніка ва ўмовах білінгвізму:
- •20.Асаблівасці скланення займеннікаў і лічэбнікаў.
- •19.Утварэнне прыналежных прыметнікаў:
- •24.Правапіс суфіксаў дзеясловаў:
- •21.Правапіс лічэбнікаў:
- •18.Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў.
- •22.Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з іншымі часцінамі мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •23.Асаблівасці функцыянавання дзеяслова ва ўмовах білінгвізму.
- •26.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў:
- •27.Прыслоўе. Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыслоўяў:
- •28.Службовыя часціны мовы:
- •29.Асаблівасці будовы некаторых словазлучэнняў ва ўмовах білінгвізму:
- •30.Паняцце культуры маўлення:
15.Скланенне назоўнікаў:
Змяненне слова па склонах называецца скланеннем. Таксама скланеннем называюцца словы, аб’яднаныя агульнасцю змянення назоўнікаў па склонах. Назоўны склон: хто? што? Родны склон: каго? чаго?Давальны склон: каму? чаму?Вінавальны склон: каго? што?Творны склон: кім? чым?Месны склон: аб кім? аб чым? У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1, 2 ці 3-га скланення. Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я). Да другога скланення адносяцца: назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам; назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о(-ё), -а, -е; пяць назоўнікаў на -мя: семя, цемя, бярэмя, вымя, полымя. Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. Не адносяцца ні да аднаго з тыпаў скланення: рознаскланяльныя назоўнікі: бацька, жарабя, імя;нескланяльныя назоўнікі: кафэ, адажыо, метро; назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: нагавіцы; назоўнікі, утвораныя з прыметнікаў: хворы
Нескланяльныя назоўнікі. Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах, называюцца нескланяльнымі. Да іх адносяцца: а) прозвішчы на -о: з Сцянько Верай; б) прозвішчы на зычны гук, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: з Сідарчук Ганнай, у Дарашэвіч Вольгі;в) некаторыя запазычаныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук: метро, радыё;г) складанаскарочаныя словы: ВНУ, БДУ.
Рознаскланяльныя назоўнікі (назвы маладых істот, назоўнікі на -мя, назвы асоб са значэннем сацыяльнага становішча, назоўнікі агульнага роду, назоўнікі муж роду на -а, (-я), некаторыя наз ніякага роду і інш.).
16.Асаблівасці функцыянавання прыметніка ва ўмовах білінгвізму:
Прыметнік характаразуецца тымі ж граматычнымі асаблівасцямі, што і назоўнік, з якім прыметнік спалучаецца, таму пры перакладзе прыметніка з рускай мовы на беларускую патрэбна выявіць род, лік, склон назоўніка, напрыклад: шырокі стэп, нясцерпны боль. Прыметнікі ў форме адзіночнага ліку мужчынскага роду ў назоўным склоне маюць ў беларускай мове канчаткі -і, -ы: малады, звонкі, (параўн. рус. молодой, звонкий). Прыналежныя (рус. притяжательные) прыметнікі ў беларускай мове ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў, -еў, -оў, -ёў ад назоўнікаў мужчынскага роду (брат – братаў дом, дзед – дзедаў кажух) і суфіксаў -ін, -ын – ад назоўнікаў жаночага роду (Ніна – Нініна спадніца, вавёрка – вавёрчына гняздо). Якасныя прыметнікі ўтвараюць вышэйшую і найвышэйшую ступені параўнання, напрыклад: хуткі – хутчэйшы, больш хуткі; найхутчэйшы, самы хуткі. Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксаў -эйш(-ейш), -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше). Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).
20.Асаблівасці скланення займеннікаў і лічэбнікаў.
Усе займеннікі скланяюцца. Пры іх скланенні назіраюцца шматлікія асаблівасці.
Прыклад: Н. ты-сябе; Р. цябе-сябе; Д. табе-сабе; В. цябе-сябе; Т. табою-сабой; М. пры табе – пры сабе.
17.Разрады прыметнікаў: Падзяляюцца на: 1. Якасныя – якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меньшай ступені(белы-бялейшы); якасці і ўласцівасці прадметаў успрымаюцца непасрэдна органамі пачуццяў(зялены, гучны, салодкі); называюць прасторавыя і часавыя прыметы(цесны, працяглы); выражаюць ацэнку людзей, жывёл, прадметаў(добры. Драпежны, карысны). 2. Адносныя - абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў(бетонны мост, вясковая вуліца). Некаторыя адносныя прым. у пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных(жалезны характар). 3. Прыналежныя – прыналежнасць прадмеьа асобе ці іншай жывой істоте (буслава гняздо, даччын)
