- •1.Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы
- •2.Развіццё беларускай мовы ў хх ст. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”. Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.
- •3.Літаратурная мова. Нормы літаратурнай мовы. Вусная і пісьмовая формы літаратурнай мовы.
- •5.Навуковы стыль. Яго жанравая спецыфіка і характэрныя асаблівасці:
- •8.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі:
- •6.Афіцыйна-справавы стыль, яго асаблівасці:
- •8.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі:
- •12.Лексікаграфія. З гісторыі беларускай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў:
- •13. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ва ўмовах білінгвізму:
- •15.Скланенне назоўнікаў:
- •16.Асаблівасці функцыянавання прыметніка ва ўмовах білінгвізму:
- •20.Асаблівасці скланення займеннікаў і лічэбнікаў.
- •19.Утварэнне прыналежных прыметнікаў:
- •24.Правапіс суфіксаў дзеясловаў:
- •21.Правапіс лічэбнікаў:
- •18.Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў.
- •22.Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з іншымі часцінамі мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •23.Асаблівасці функцыянавання дзеяслова ва ўмовах білінгвізму.
- •26.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў:
- •27.Прыслоўе. Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыслоўяў:
- •28.Службовыя часціны мовы:
- •29.Асаблівасці будовы некаторых словазлучэнняў ва ўмовах білінгвізму:
- •30.Паняцце культуры маўлення:
19.Утварэнне прыналежных прыметнікаў:
У назоўным склоне адзіночнага ліку маюць формы кароткіх прыметнікаў, а ў астатніх склонах – формы поўных прыметнікаў. Утвараюцца пры дапамозе суфіксаў –аў, -оў, -ёў, -еў ад асноў адушаўлённых назоўнікаў мужчынскаго роду, а жаночага –ін, -ын.(Васеў, бацькаў, сястрын, бабін).
24.Правапіс суфіксаў дзеясловаў:
Суфіксы - -н, -л, -ен, -ан, -т.
Правапіс суфіксаў дзеясловаў.
1. Суфікс -ава- (-ява-). Калі ў 1-ай асобе адзіночнага ліку дзеяслоў канчаецца на -ую (-юю), то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс -ава- (-ява-): святкую - святкаваць, святкаваў, даследую - даследаваць, даследаваў
2. Суфікс -ва-. Пасля адзіночных зычных у неазначальнай форме, у прошлым і цяперашнім часе пішацца суфікс -ва-: раздумваць, раздумваў, раздумваю, расказваць, расказваў, расказваю.
3. Суфікс -іва- (-ыва-). Калі ўтваральная аснова заканчваецца спалучэннем зычных з апошнім л, н, р, то пішацца суфікс -іва- (-ыва-): падтрымліваць, падтрымліваў, падтрымліваюць, запэўніваць, запэўніваў, запэўніваюць, праветрываць, праветрываў, праветрываюць.
21.Правапіс лічэбнікаў:
У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц.Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма.У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с пішацца ь: васьмі, васьмю.У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю, трыццаццю.Лічэбнікі восемсот, стотысячны маюць о у першай аснове.Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты, трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны.У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве пятыя, тры чацвёртыя, чатыры восьмыя; а пры словах пяць і вышэй – у родным склоне множнага ліку: пяць сёмых, сем дзесятых.Пры колькасных лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ўсе словы, што спалучаюцца з імі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два чалавекі, тры новыя кашулі, чатыры спечаныя аладкі.Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое студэнтаў, чацвёра сяброў, сямёра салдат.Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку: паўтара цэнтнера, паўтары тоны.
18.Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў.
1. Простая форма вышэйшай ступені параунання (лягчэйшы);
2. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання (больш лёгкі);
3. Простая форма найвышэйшай ступені параўнання (найлягчэйшы);
4. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання (самы лёгкі).
Дарагі: даражэйшы – больш дарагі – найдаражэйшы – самы дарагі.
22.Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з іншымі часцінамі мовы ва ўмовах білінгвізму.
1. Лічэбнікі паўтара, паўтары нескланяльныя.
2. Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух - дзвюх, двум - дзвюм, двума - дзвюма.
3. Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму; у рускай мове ён мае дзве формы - девяносто і девяноста.
