- •1.Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы
- •2.Развіццё беларускай мовы ў хх ст. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”. Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.
- •3.Літаратурная мова. Нормы літаратурнай мовы. Вусная і пісьмовая формы літаратурнай мовы.
- •5.Навуковы стыль. Яго жанравая спецыфіка і характэрныя асаблівасці:
- •8.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі:
- •6.Афіцыйна-справавы стыль, яго асаблівасці:
- •8.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі:
- •12.Лексікаграфія. З гісторыі беларускай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў:
- •13. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ва ўмовах білінгвізму:
- •15.Скланенне назоўнікаў:
- •16.Асаблівасці функцыянавання прыметніка ва ўмовах білінгвізму:
- •20.Асаблівасці скланення займеннікаў і лічэбнікаў.
- •19.Утварэнне прыналежных прыметнікаў:
- •24.Правапіс суфіксаў дзеясловаў:
- •21.Правапіс лічэбнікаў:
- •18.Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў.
- •22.Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з іншымі часцінамі мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •23.Асаблівасці функцыянавання дзеяслова ва ўмовах білінгвізму.
- •26.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў:
- •27.Прыслоўе. Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыслоўяў:
- •28.Службовыя часціны мовы:
- •29.Асаблівасці будовы некаторых словазлучэнняў ва ўмовах білінгвізму:
- •30.Паняцце культуры маўлення:
30.Паняцце культуры маўлення:
Культура маўлення з‘яўляецца вельмі шырокім, ёмістым паняццем, якое звязана не толькі з уменнем правільна, прыгожа, пераканаўча гаварыць, але і з агульнай культурай чалавека, яго знешнім выглядам, адзеннем, манерамі, з уменнем лагічна і дакладна мысліць і аптымальна выражаць разважанні і гатовыя думкі, адэкватна апісваць моўнымі сродкамі любыя жыццёвыя і вытворчыя сітуацыі, правільна, без памылак складаць і афармляць разнастайныя пісьмовыя дакументы, дарэчна і ўмела выкарыстоўваць усе стылістычныя рэсурсы мовы, пра якія гаварылася ў папярэдніх параграфах.Галоўнымі складнікамі культуры маўлення служаць правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чыстата, багацце , або разнастайнасць, выразнасць, дарэчнасць і сцісласць. Правільнасць маўлення заснавана на прытрымліванні літаратурных норм пры ўжыванні мовы, якія выпрацаваны цягам стагоддзяў і закадыфікаваны (замацаваны афіцыйна як абавязковыя для выканання) у аўтарытэтных граматыках і слоўніках (звычайна акадэмічных выданяў) . Унутры агульнай літаратурнай нормы выдзяляюцца арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў, слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для адпаведнага паняцця і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ) , сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы).
