Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры па бел мове.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
104 Кб
Скачать
☆

23.Асаблівасці функцыянавання дзеяслова ва ўмовах білінгвізму.

Дзеяслоў (рус. глагол) у неазначальнай форме заканчваецца на -ць (гуляць, зелянець), -ці (ісці, дзяўбці), -чы (стрыгчы, берагчы).

Далучэнне да дзеяслова постфікса -ся (-ца, -цца) ператварае гэты дзеяслоў у зваротны: збірацца, падняцца, параўнайце з рус.: собираться, подняться.

1. Дзеяс. ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, прабачыць – спалучаюцца ў б. м. з назоўнікамі Д. склону: дзякаваць сястры, прабачце мне. У рускай кіруюць вінавальным склонам: благодарить сестру, извините меня.

2. Дзеясл. жартаваць, смяяцца, кпіць, цешыцца кіруюць Р. склонам з прыназоўнікам “з”: жартаваць з дзіцяці, а рускія дзеясловы – творным з прыназоўнікам “над”: шутить над ребёном.

3. Дзеясл. руху ісці, бегчы і інш. і волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць назоўнікамі В. склону з прыназоўнікам “па”: ісці па ваду. Калі спалучаюцца назвамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то з прыназоўнікам “у”: ісці ў суніцы. У рускай ў абодвух выпадках – идти за водой, отправить за грибами.

4. Дзеясл. маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, думаць, хвалявацца і інш.) кіруюць назоўнікамі В. склону з прыназоўнікам “пра”: гаварыць пра надвор’е, думаць пра вясну. У р. мове з прыназоўнікам “о(об)”: говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях.

5. Дзеясл. ажаніць, ажаніцца патрабуюць творнага склону з прыназоўнікам “з”: ажаніўся з Таняю, ажанілі з нялюбай. У р. мове - з прыназоўнікам “на”: женился на Тане, женили на нелюбимой.

25.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці перакладу дзеепрыметнікаў з рускай на беларускую мову. Дзеепрыметнік – гэта неспрагальная форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета ці асобы паводле дзеяння: прыбыýшыя пасажыры. Дзеепрыметнікі ýтвараюцца ад дзеясловаý, таму маюць з імі агульную аснову і лексічнае значэнне: выразаць узор-выразаны ýзор, пашыць сукенку-пашытая сукенка. Дзеепрыметнікі маюць закончанае і незакончанае трыванне: ехаýшыя дзяýчаты, прыехаýшыя студэнты. Дзеепрыметнікі маюць цяперашні і прошлы час: працуючыя рабочыя, працаваýшыя рабочыя. Дзеепрыметнікі захоýваюць кіраванне назоýнікам: прыгожа выглядала ýсыпаныя (чым?) снегам елачкі. Дзеепрыметнікі дапасуюцца да назоýнікаý у родзе, ліку і склоне: куплены аловак, купленая кніга, купленыя сшыткі. Зусім не ýжываюцца ý мове мастацкай літаратуры зваротныя дзеепрыметнікі тыпу выдаваýшыйся часопіс, прагаладаýшыеся дзеці. Такія дзеепрыметнікі як і некаторыя іншыя дзеепрыметнікі, што шырока бытуюць у рускай мове, перакладаюцца на беларусмкую мову або іншымі часцінамі мовы, або даданымі сказамі: прогголодавшиеся дети - дзеці, якія (што?) прагаладаліся; издавшийся журнал - часопіс, які (што?) выдаваýся.

26.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў:

Дзеепрыслоўе - нязменная дзеяслоўная форма, якая мае марфалагічныя рысы дзеяслова і прыслоўя і абазначае дадатковае ý адносінах да дзеяслова-выказніка дзеянне. Дзеепрыслоўі з'яýляюцца нязменнымі і прымыкаюць у сказе да дзеяслова. Калі дзеепрыслоўе ý сказе адказвае на пытанні што робячы? што рабіýшы? што зрабіýшы? яно выступае дадатковым выказнікам.Калі дзеепрыслоўе ý сказе адказвае на пытанні як? калі? пры якой умове? з якой мэтай? яно выступае акалічнасцю: Саша гартаý том, (як?) павярнуýшыся спіной. Спалучаючыся з іншымі словамі ý сказе, дзеепрыслоўе ýтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое заýсёды выдзяляецца коскамі.

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý -учы (-ючы-), -ачы (-ячы): бягуць-бегучы, нясуць-несучы, ляжаць-лежачы, стаяць-стоячы. Дзеепрыслоўі закончанага трывання ýтвараюцца ад асновы дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфікса - ýшы-, калі аснова дзеяслова заканчваецца на галосны гук, і суфікса -шы-, калі аснова дзеяслова заканчваецца на зычны гук: сагнаýшы, занёсшы, апёкшы.