- •Палацы і вялікія сядзібы
- •113. Сядзібы
- •1.1.4. Садова-паркавае мастацтва
- •Сялянскае жыллё
- •Генезіс характэрных рыс традыцыйнааа жылля
- •Пасяленні і сядзібы
- •Жыллё гараджан
- •Шляхецкая шабля
- •Сялянскае адзенне
- •Жаночае адзенне
- •Жаночае адзенне
- •Мужчынскае адзенне
- •Адзенне гараджан
- •Ст., ён павінен быць прыбраны, галава можа быць падголена, рукі
- •Ежа сялян
- •Сельскагаспадарчая тэхніка
- •Ежа сялян
- •3 Аўсяных, ячных і жытніх круп рабілі кашы.
- •3 Ягад, фруктаў, бярозавага соку рабілі квас, узвар, з мёду — жаўта- ваты ліпец і чырвонага адцення малінец.
- •Ежа гараджан
- •Уводзіны
- •3. Ежа 3.1. Шляхецкая ежа
- •Іс.Цямі ладзіліся кожны дзень — гэта было своеасаблівай абавязковай м|іі.Імапежнасцю стылю жыцця заможнага шляхціца.
- •Аздабленне стала
- •Ст.; хто іх не меў, карыстаўся насавой хустачкай.
- •Ст. Існавалі асобныя келіхі для дам. У пазнейшы час склаўся тыповы індывідуальны сталовы набор прадметаў: перад кожным госцем ставіпі
- •Матэрыяльная культура
- •1.Жыллё 1.1. Шляхецкае жыллё
- •2. Адзенне 2.1. Адзенне шляхты
- •Мужчынскае адзенне
- •/. Р. Вуглік матэрыяльная культура I быт беларусаў XVII—XVIII стст.
113. Сядзібы
Эпахальныя стылістычныя змены, якія яскрава адбіліся на абліччы магнацкіх палацаў, параўнальна слаба закранулі сядзібы сярэдне- і ма- лазаможных шляхціцаў. Яны традыцыйна рабіліся з дрэва і ўключалі ас- ноўны будынак — жылы дом (вялікі дом называўся рум), свіран, клець (пазней яны пачалі выносіцца наперад), лазню, з імі побач—двор, а так- сама асобны гаспадарчы комплекс. Якужо адзначалася, усё будавалася з дрэва, за выключэннем падмуркаў і скляпоў асноўнага дома. Сцены до- ма абшываліся дошкамі, маглі абмазвацца глінай; з канца XVIII ст. атры- мала распаўсюджанне імітацыя каменнай кладкі драўлянай разьбой. Страха крылася дранкай (колатай дошкай), гонтам (спецыяльнымі дош- чачкамі). У XVI — пачатку XVII ст. кожная частка, зруб дома маглі мець свой дах, і дом, такім чынам, быў шматдахавы. Па форме дах быў двух- схільны, чатырохсхільны, з XVIII ст. з’явіліся характэрныя заломы. Перад уваходам быў ганак на слупах, з двухсхільным дахам. 3 другой паловы XVIII ст. пад уплывам класіцызму амаль паўсюдна ўваход выдзяляўся
порцікам, звычайна з чатырма калонамі. 3 XVII ст. актыўна пачалі рас- працоўвацца верхнія паверхі дамоў, дзе рабіліся капліцы, жылыя памяш- канні, нават залы. Планіроўка дома ішла ад старажытнага двухкамерна- га жылля да трохкамернага з сенцамі ў цэнтры і дзвюма ізбамі абапал да больш складаных планіровак праз далейшае дзяленне і ўскпадненне гэтых асноўных частак. Жылыя цёплыя памяшканні-святліцы робяцца заламі, спальнямі, пры іх утвараюцца бакавыя каморы, алькежы, аддзя- ляюцца туалеты. Сенцы і жылыя памяшканні дзеляцца на каморы, пя- карню (месца, дзе выпякалі ў глінабітнай печы хлеб), кухню. У выніку ўтвараліся асіметрычныя ці сіметрычна-анфіладныя планіроўкі пакояў, якія пераважалі ў дадзены перыяд. Асіметрычныя планіроўкі звязаны з падзелам памяшкання на парадную і жылую, гаспадарчую і жылую част- кі. Дзверы былі пераважна сталярнага вырабу з жалезнымі завесамі, зашчэпкамі, часта замкамі, маглі аздабляцца разьбой, роспісам. Вокны былі заўсёды са шклом, часта на жалезных завесах, з двухстворкавымі стаўнямі. Паступова алавяныя, жалезныя, свінцовыя рамкі замяняліся больш таннымі драўлянымі. Сцены вычэсваліся, абклейваліся палатня- ным з роспісам або рознакаляровым сукном, шпалерамі ці проста бяліліся. Папяровыя шпалеры, як больш танныя, увайшлі ў моду пазней, у адносна заможных гаспадароў яны ўжываліся ў падсобных памяшкан- нях. Падлога даглядалася, у XVIII ст. яе васкавалі. Панэлі ці столь маглі быць разнымі. На сценах віселі падвесныя паліцы — ліштвы. Ацяплялі жылыя пакоі высокія кафляныя печы, часта паліхромнай ці рэльефнай кафлі пераважна зялёнага колеру. Мэбля складалася з лаў, сталоў, зэдляў, крэслаў, шафаў, куфраў.
У цэнтры гаспадарчага ці гаспадарчых комплексаў знаходзілася гум- но, а таксама абора — шэраг хлявоў. Каля гумна і ў ім былі пабудовы, звязаныя з сушкай, малацьбой, захоўваннем прадуктаў апрацоўкі збож- жа: асець (ёўня), азяроды, ток, адрына, пуня, плеўнікі (для захоўвання мякіны) і інш. У суседні комплекс уваходзілі шопы, малыя клеці, пуні і інш. Асобна маглі рабіцца паляўнічыя двары, комплексы, звязаныя з брова- рам, млынам. 3 канца XVI ст., пасля правядзення валочнай рэформы, гаспадарчы комплекс канчаткова вылучыўся ў фальварак, дзе жылі два- ровыя працаўнікі. Двор акружаўся разнастайнай па відах агароджай — замётамі, агароджамі з дыляў (расколатых уздоўж бярвенняў), жэрдак і інш. Цэнтральны ўезд, размешчаны насупраць дома, а таксама, калі меліся, іншыя адзначаліся варотамі ці брамамі. Каля дома былі невялікія агароды, раслі дрэвы, што маглі ўтвараць алеі.
