Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИМК Углик.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
185 Кб
Скачать
☆
  1. Сялянскае жыллё

  1. Генезіс характэрных рыс традыцыйнааа жылля

Жыллё, побач з прыладамі працы,— найбольш старажытны з по- мнікаў матэрыяльнай культуры Беларусі, — яго першыя рэшткі пахо- дзяць з верхнепалеалітычных стаянак Бердыж і Юравічы на ўсходнім Палессі. У далейшым, у часы бронзавага і жалезнага вякоў, у Беларусі існавалі розныя тыпы жылля — пераважна балцкія доўгія шматкамерныя прамакутныя і радзей квадратныя дамы слупавой і змешанай канструк- цыі культуры штрыхаванай керамікі на поўначы Беларусі, невялікія круг- лыя ці блізкія да квадрата напаўзямляначныя хаты мілаградскай культу- ры, наземныя слупавыя і зрубныя пабудовы ( аднакамерныя зрубы) за- рубінецкай і іншых культур Паўднёвай Беларусі. Як этнаспецыфічную з’яву старажытнага жылля на нашых землях можна ўзгадаць яго пера- важна слупавую канструкцыю, г. зн., што сцены хаты складаліся з верты- кальных бярвён-слупоў ці паміж імі гарызантальна закладаліся сцены з бярвення. Гэтая канструкцыйная асаблівасць звязваецца даследчыкамі з балцкім этнасам, які займаў пераважную большасць беларускіх земель у той час. Славяне, што пачалі масавую каланізацыю Беларусі з другой паловы I тысячагоддзя да н. э., прынеслі іншы тып жылля — паўзямля- начную ці зямляначную пабудову з печкаю з гліны ці камення ў куце, дзе больш значнае месца займалі зрубныя канструкцыі, хаця слупы і заста- валіся па кутах. 3 часоў славянскай каланізацыі на нашых землях пасту- пова распаўсюдзіўся вядомы па раскопках помнікаў XI—XIV стст. ас- ноўны тып старабеларускай вясковай пабудовы — невялікія зрубы з ка- меннямі пад ніжнімі вянцамі, пераважна землянымі або глінабітнымі ці, радзей, зробленымі з дошак падлогамі, як можна меркаваць, двух- схільнымі стрэхамі, глінабітнымі печкамі на драўляных каркасах ці на гліняна-каменнай аснове. Паступова жыллё зрабілася цалкам назем- ным, хаця існавалі і зямляначныя і паўзямляначныя хаты (хутчэй за ўсё — праява славянскай этнічнай спецыфікі), якія з часам сышлі, саступіўшы месца больш функцыянальна дасканаламу вырашэнню. Старажытныя сельскагаспадарчыя пабудовы не вылучаліся разнастай- насцю і размяшчаліся каля хаты. Гэта — невялікія драўляныя пабудовы, якія далучаліся да жыппя, таксама асобныя пабудовы на падмурках з печ- камі-каменкамі, ямы-скляпы. Славяне прынеслі і новы тып пасялення — неўмацаванае, адчыненае селішча, якое звычайна знаходзілася на бе- разе вадаёма. Побач з ім ці ўнутры магло размяшчацца невялікае добра ўмацаванае гарадзішча, дзе бараніліся жыхары падчас ваеннай пагро- зы. Планіроўку селішча прасачыць досыць складана, фрагментарныя матэрыялы сведчаць, што яна была двухрадная, — г. зн. хаты размя- шчаліся двума паралельнымі радамі, аднарадная, а таксама кучкавая ці бессістэмная. Характэрна, што гэтыя віды планіроўкі захавалі сваю прынцыповую сістэмную спецыфіку ў планіроўцы пасяленняўтрадыцый- нага беларускага жылля XIX — пачатку XX ст., дзе аналагі са старажыт- най культурай маюць вулічная і бессістэмная планіроўкі. Што да памераў старажытных славянскіх пасяленняў, дык відавочная тэндэнцыя да па- мяншэння іх памераў ад плошчы ў некалькі дзесяткаў квадратных гекта- раў у IX—X стст. да невялікіх—ад некал ькіх да паўтара дзесятка хат. Са славянскіх старажытных пісьмовых крыніц паходзяць і назвы пасялен- няў. Гэта — сяло, сяльцо, дзярэўня, весь, пагост. Найбольш старажыт- ная назва пасяленняў на нашых землях — сяло — вызначэнне адносна значнага па памерах неўмацаванага пасялення, дзе жылі вяскоўцы. Тра- дыцыйная для Беларусі назва «дзярэўня» — вёска — шырока рас- паўсюдзілася пазней — з ХІУ ст. Невялікае пасяленне магло называцца «весь». Пагостам у старажытнасці называліся адміністрацыйныя цэнтры пэўных акругоў, дзе ладзіліся агульныя сходы, праходзілі суды, былі раз- мешчаны храмы, агульныя могілкі. Дваром, домам, градам называліся месцы, дзе размяшчаліся феадальныя маёнткі; магчыма, сяло таксама магло значыць княжацкае пасяленне з сядзібамі вяскоўцаў. Такім чынам, структурныя элементы традыцыйнага беларускага жылля склаліся да XIV ст. і былі звязаны з усталяваннем на нашых землях славян і ўнутра- ным развіццём іх культуры.