Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИМК Углик.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
185 Кб
Скачать
☆
  1. Жыллё гараджан

Жыллё гарадскіх гандляроў і рамеснікаў было сацыяльна дыферэн- цыравана, а таксама вылучалася сваёй урбаністычнай спецыфікай. Яно залежала ад планіроўкі горада, узроўню яго эканамічнага, маёмаснага патэнцыялу, а таксама на яго ўплывалі гісторыка-культурныя стылі — у дадзеным выпадку — рэнесанс, барока, класіцызм. У той часткі гарад- скога насельніцтва, якая атрымлівала значны прыбытак ад апрацоўкі зямлі, сядзіба функцыянальна набліжалася да вясковай, у гандпяроў і рамеснікаў яна мела адпаведныя асаблівасці планіроўкі, жыллё заможных гараджан набліжалася да шляхецкіх сядзіб і палацаў.

У асноўным жылпё гараджан у XVII—XVIII стст. было драўляным, ха- ця дамы цэнтральнай часткі горада, дзе жылі заможныя гараджане, пат- рыцыят, былі мураваныя. Так, у канцы XVII ст. рускі стольнік Пётр Тал- стой апісваў Магілёў як горад, на пасадзе якога шмат багатых каменных дамоў, а многія драўляныя дамы добра збудаваныя; таксама ён адзна- чаў наяўнасць каменных лавак у гандлёвых радах і брукаваных «дзікім» каменнем маставых.

Як можна меркаваць па старадаўніх чарцяжах, планах, малюнках, якія тычацца Гродна, Віцебска, Магілёва, драўляныя жылыя дамы сярэд- незаможных мяшчан былі размешчаны на вузкім участку зямлі тарцом да вуліцы, побач з варотамі, што тлумачылася цеснатой гарадской забу- довы, асабліва цэнтральнай. Плошча дома магла скпадаць ад 9 да 17,6 кв. м (Віцебск). Хата рубілася з круглых бярвёнаў ці брусоў, у замок, маг- ла мець падкпецце, падзялялася на жылую і гаспадарчую часткі, якія аб’ядноўваліся сенцамі. 3 XVII ст. у мяшчан распаўсюдзіліся кафляныя печы. Два—чатыры невялікія акны са свінцовымі абкладкамі і шклом пе- раважна зялёнага колеру выходзілі на вуліцу і гародчык за домам, двух- схільныя стрэхі крыліся гонтамі, дранкай. Падлога была з дрэва, дзверы мелі драўляныя штыры, жалезныя завесы. Над уваходам мог быць на- вес на слупах ці перад ім — невялічкая галерэя. Хаты пераважна былі курнымі, дым мог выходзіць праз акно ў франтоне. Зямельныя ўчасткі былі там, дзе гэта дазваляў характар мясцовасці, — там ставілася лазня, калі трэба — гумно. У якасці агароджы выкарыстоўваліся пляцень, слупкі з бярвення.

Дамы заможных гараджан займалі больш значныя па памерах дзя- пянкі, яны былі павернутыя да вуліцы падоўжным бокам, перад імі быў сад. Як сведчаць матэрыялы XVII ст., дамы былі на падклеццях (як і сядзібныя дамы шляхты), маглі мець два паверхі, а таксама своеа- саблівыя галерэі з навесамі, якія, аднак, у XVIII ст. сышлі з гарадскога бу- даўніцтва. Стрэхі маглі быць чатырохсхільнымі шатровай формы. Пло- шча найбольш вялікіх драўляных дамоў—36 кв. м (Віцебск). Гэтыя дамы мелі гаспадарчыя прыбудовы, печы з дымаходамі, крыты ганак пры ўва- ходзе. 3 канца XVIII ст. дамы пачалі пакрывацца бляхай. Часта гаспадар- чая частка дома выходзіла на вуліцу — як можна меркаваць, там раз- мяшчаліся майстэрні, крамы. Увогуле, асобныя майстэрні размяшчаліся, хутчэй за ўсё, уздоўж вуліц. У інвентарах узгадваюцца гаспадарчыя бу- дынкі — свіран, піўніца, кухня, хлеў, стайня (з драўляным пакрыццём, яку Віцебску), бровар, гаспадарчыя ізбы. Сядзібы агароджваліся парка- нам — паміж двума вертыкальнымі бярвёнамі клаліся гарызантальныя.

Меліся і вялікія драўляныя дамы досыць складанай канструкцыі з ве- жамі над уваходам, шатровымі дахамі, абходнымі галерэямі.

Цікава адзначыць наяўнасць у гарадскім будаўніцтве еўрапейскай фахверкавай канструкцыі — калі драўляная аснова, каркас будынка да- паўняліся цэглай ці глінай, утвараючы досыць маляўнічае відовішча.

Фрагментарна захавалася каменнае гарадское жыллё ў Полацку, Магілёве, Гродне, Нясвіжы, Паставах. Для яго планіроўкі ўласцівы сімет- рыя, падзел на жылую (звычайна ў глыбіні будынка) і вытворчую часткі (магла мецца жылая і парадная), адзін ці два паверхі, скляпы, мансарды. Фасад, дзе размяшчаўся сціплы дэкор, уяўляў сабой прамавугольнік ас- ноўнага аб’ёму з франтонам. Сваім дэкорам вылучаюцца дом купца ў Магілёве канца XVII ст., вокны якога былі аздоблены ўзорамі, разьба па- радных дзвярэй у жылым доме канца XVII ст. у Полацку, а таксама «дом на рынку» ў Нясвіжы, галоўная фасадная сцяна якога мае ламаную ба- рочную канфігурацыю. Звяртае ўвагу тыпавая забудова ў Гродне і Пас- тавах 60—80-х гг. XVIII ст. — каля 30 дамоў, дзе жылі пераважна замеж- ныя майстры, запрошаныя для абучэння мясцовых вытворцаў. Гэта амаль квадратныя ў плане будынкі з традыцыйным падзелам на пярэд- нюю вытворчую і жылую часткі і франтонамі, што спалучаюць барочныя і класічныя элементы. У другой палове XVIII ст., калі сярод шляхты распаўсюдзілася мода жыць у гарадах, былі пабудаваны вялікія палацы — такія, як палац Агінскага ў Слоніме, Тызенгаўза ў Гродне.

Аб гаспадарчых пабудовах у заможных дамах дае ўяўленне лямус манастыра брыгітак у Гродне (каля 1634 г.), які мае двух’ярусны арачны пераход, уласцівы таксама для жылых будынкаў у старажытных беларускіх гарадах.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі пачапася пера- планіроўка гарадоў, наданне ім рэгулярнай сістэмы. Жыллё, асабліва ў буйных гарадах, пачало таксама рабіцца па тыпавых праектах у стылі архітэктуры класіцызму.

з каштоўнымі гузікамі, што адпавядала тагачаснай еўрапейскай модзе, калі ў XVII ст. гузік зрабіўся адметнай часткай мужчынскага касцюма. Каўнер кунтуша быў нізкі, стаячы. Мода мяняла кунтуш: у пачаткуXVIII ст. ён быў доўгі і вузкі, у сярэдзіне стагоддзя пакарацеў да каленяў. Кунтуш без разразных рукавоў называўся чэхманам. Кунтушы заўсёды насілі з поясам, якому надавалася асобая роля ў шляхецкім касцюме. Ён павінны быў быць доўгі і шырокі, канец пояса павінны быў звісаць спера- ду да каленяў і быць добра ўпрыгожаны — асабліва залатымі ніткамі. Мода на паясы хутка мянялася — шаўковыя, вязаныя, вельмі тонкія кітайскія, турэцкія, персідскія і, нарэшце, слуцкія. Таксама насілі кафтаны з шоўку, сукна, кітайкі — яны былі параўнальна кароткімі, мелі кішэні, доўгія рукавы і разрэз спераду, які зашпільваўся на гузікі. Сярэдняя і ма- лазаможная шляхта на нашых землях апраналіся і ў аднарадку — адна- бортную вопратку без каўняра. Кароткія і доўгія рукавы мела чамара — доўгае адзенне на гузіках, абшытае шнуркамі. Замест кунтуша для кон- най язды адзявалася катанка. Верхняя вопратка была прадстаўлена традыцыйнымі кажухамі, шубамі — мехавымі, доўгімі, з рукавамі. Разам з тым шляхта аддавала перавагу дэліі — безрукаўнай, падшытай мехам вопратцы свабоднага пакрою, абшытай тканінай яркага колеру з вялікім каўняром. Таксама шырока насілі феразь — падбітую дарагім мехам вопратку з яркай тканіны свабоднага крою з шырокімі рукавамі і вялікім каўняром. 3 воўчых ці мядзведжых скур рабілі ваўчыны, якія маглі насіць на шнурку на адным плячы. Былі папулярныя бекешы, што нагадвалі па кроі жупан. Плашчападобны крой мела кярэя, якая падшывалася мядзведжай скурай. Кярэя з башлыком называлася буркай.

На галаве ва ўсе поры года насілі спецыфічныя нізкія і высокія фут- равыя ці абшытыя футрам шапкі, якія атрымалі назву каўпака. Святоч- ныя каўпакі шыліся з асабліва каштоўнага меху. Магнатэрыя насіла капе- люшы з дарагога сукна і аксаміту. Сярэдняя і малазаможная шляхта ша- навала магеркі, а таксама канфедэраткі — высокія з чатырохвугольным дном, абшытыя аўчынай шапкі. У розныя часы шляхта прытрымлівалася рознай моды на прычоскі. У першай палове XVII ст. галаву і твар галілі, пакідаючы зверху чуб, а таксама абавязковыя вусы. Потым прыйшла мо- да на доўгія, па французскай модзе, валасы, а таксама невялікую, на шведскі манер, бародку з вусамі. У XVIII ст. пакідалі толькі невялікія вусы і адносна кароткія валасы.

На нагах насілі жоўтыя, чырвоныя, зялёныя, блакітныя, вельмі рэдка чорныя боты, якія спераду былі досыць высокія і даходзілі да паловы ка- лена. Пад напяткам была тлустая жалезная ці нават срэбная падкова. Узімку боты высцілалі саломай — гэта рабілі нават магнаты, чым дэман- стравалі сваю прыхільнасць да народу. Шляхта насіла і высокія да кален, вузканосыя сапагі, халява якіх сцягвалася пад каленам рамянём.

Адметнай рысай шляхецкага касцюма была істотная колькасць упрыгожванняў — вышыўкі, нашыўкі, галуны, карункі, запатыя і срэбныя ніці, тасьмы, стужкі, гузікі, дзе выкарыстоўваліся каштоўныя матэрыялы.

Асаблівай павагай у шляхціцаў карысталіся пярсцёнкі — асабліва герба- мыя сцігнеты (пярсцёнакз пячаткай).

Прыблізна з 1730-х гг. традыцыйны шляхецкі строй пачаў сы- ходзіць — яго паступова выцяснялі фрак, камізэлька, цыліндр, больш пытанчаныя аксесуары. Аднак шляхецкі кунтуш працягваў быць шля- хсцкім сімвалам і побач з канфедэраткай яшчэ доўга сімвалізаваў шля- хоцкую культуру з яе ідэапамі вольнасці, роўнасці, любові да айчыны.