Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1к_Арх_Муз_Док_ДО_2к_Ист_ДО_лекции.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
337 Кб
Скачать
☆

Утварэнне уніяцкай царквы

Кіраўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій вякамі выношвалі ідэю скасаваць негатыўныя наступствы царкоўнага расколу 1054 г., пераадолець загародку паміж цэрквамі і узмацніць хрысціянства праз яднанне. Ідэя уніі то замірала, то зноў уваскрасала. Была і спроба яе рэалізацыі у 1439 г. у Фларэнцыі. Тады ўпершыню ўдалося прымірыць грэкаў з рымскай царквою. Пад Фларэнційскай уніяй стаяў подпіс маскоўскага мітрапаліта. Фармальна яна пашыралася і на Вялікае княства Літоўскае, але фактычна не была тут ажыццёўлена.

З XV ст. моцныя уніяцкія тэндэнцыі, якія мелі пад сабой экуменічныя і геапалітычныя карані, праяўляліся ў ВКЛ, якое ці не больш за іншыя дзяржавы адчувала негатыўныя наступствы падзелу хрысціянства. Геапалітычнае становішча княства паміж хрысціянскім Усходам і Захадам: паміж дзвюма ваенна-палітычнымі сіламі – Польшчай і Маскоўскай дзяржавай і двума сусветнымі рэлігійнымі цэнтрамі – Ватыканам і Канстанцінопальскім патрыярхатам – вымагала пошуку, з аднаго боку, кампрамісаў, а, з другога, самастойных шляхоў царкоўна-рэлігійнага развіцця сваёй дзяржавы. Калі ў адносінах з заходнім суседам час ад часу ўдавалася дасягнуць пэўных кампрамісаў, адносіны з усходнім станавіліся ўсё больш складанымі. Пэўным колам у ВКЛ здавалася, што шляхам рэгіянальнай уніі (калі правалілася унія Фларэнційская) магчыма вырашыць праблему супрацьстаяння на нашых землях Захаду і Усходу і стварыць самастойную царкву. Для шэрагу грамадскіх і рэлігійных дзеячаў царкоўны кампраміс з'яўляўся таксама сродкам інтэграцыі ў Заходнюю Еўропу. З дзевяці мітрапалітаў, абраных у ВКЛ у XV ст., пяцёра абвяшчалі царкоўную унію або былі яе прыхільнікамі. Вядома калектыўнае пасланне праваслаўнага духавенства і свецкай знаці ВКЛ 1476 г. Папе Рымскаму з прапановай аб аб'яднанні з каталіцкай царквой.

Папулярнасць ідэі хрысціянскага адзінства, спецыфічны, сфарміраваны 200-гадовым суіснаваннем побач з каталіцтвам, менталітэт беларуска-ўкраінскага праваслаўя, міжканфесійныя шлюбы, сувязь ідэі уніі з ідэяй царкоўнай і дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ як ад Польшчы, так і ад Масковіі, а таксама з ідэяй інтэграцыі ў еўрапейскую культуру, і пагроза дзяржаўнаму існаванню ВКЛ з Усходу стварылі спрыяльную глебу для прарастання тут уніяцкай ідэі.

Арыентаваная на заняпалую, страціўшую лідзіруючае становішча у хрысціянскім свеце, Візантыю і яе культуру, зведаўшы моцны ўдар, нанесены ёй Люблінскай уніяй, Рэфармацыяй і контррэфармацыяй, беларуска-ўкраінская праваслаўная царква апынулася ў другой палове XVI ст. у крызісным стане, губляла свой аўтарытэт у грамадстве і вернікаў. Найперш яе кідала знаць – прадстаўнікі інтэлектуальнай і палітычнай эліты, якія не маглі задаволіць свае духоўныя патрэбы ў праваслаўнай царкве, кінуліся спачатку ў вір рэфармацыйнага руху, а потым перайшлі ў каталіцызм. Спробы мясцовай іерархіі рэфармаваць царкву поспеху не мелі. Шукаць паратунку ў тых умовах ад свайго духоўнага цэнтра – канстанцінопальскага патрыярхату, які гібеў пад уладай туркаў, не прыходзілася. З'явілася думка, што залежнасць ад яго бескарысная і нават шкодная. Выключалася і арыентацыя на створаны ў 1589 г. Маскоўскі патрыярхат, які прысвойваў сабе місію "трэцяга Рыма" – пасля спусташальнай Лівонскай вайны распаўсюджванню ўплыву Масковіі ў ВКЛ баяліся.

Такім чынам, рэлігійная згода 1596 г. паўстала ў выніку збегу як комплексу еўрапейскіх рэлігійна-палітычных адносін 60 – 90-х гг. XVI ст., так і ўнутраных абставін і з'явілася спробай вырашыць выступіўшыя ў рэлігійнай форме грамадска-палітычныя, нацыянальна-дзяржаўныя, міжнародныя і духоўна-культурныя праблемы і супярэчнасці ВКЛ, Беларусі і Украіны. Суб'ектамі уніі былі папства, Польшча і Кіеўская мітраполія, кожны з якіх меў свае інтарэсы і праводзіў уласную лінію ў царкоўнай сферы. Два першыя разглядалі ўнію як пераходную ступень у рымска-каталіцтва. Беларуска-ўкраінскі епіскапат дастаткова паслядоўна адстойваў мясцовыя рэлігійна-палітычныя і этнакультурныя інтарэсы.

Ідэя стварэння уніяцкай царквы была падтрымана значнай часткай вышэйшых іерархаў праваслаўнай царквы Беларусі і Украіны, дзяржаўнымі дзеячамі ВКЛ (канцлер Л. Сапега, наваградскі ваявода Ф. Тышкевіч, спачатку кіеўскі ваявода К. Астрожскі), пэўнымі коламі феадалаў. Арганізатарамі уніі былі брэсцкі епіскап Іпацій Пацей, луцкі епіскап Кірыла Тарлецкі. Спачуванне і дапамогу яны знайшлі ў асобе караля і князя Жыгімонта Вазы і канцлера ВКЛ Льва Сапегі. На працягу 1590 – 1595 гг. на саборах, нарадах і перамовах з прадстаўнікамі Ватыкана выкрышталізоўваліся ўмовы ўніі, агаворваліся гарантыі забеспячэння самабытнага аблічча, асобнасці, правоў і прывілеяў сваёй царквы. Былі выпрацаваны 33 артыкулы царкоўнай згоды, прызнанне якіх Папам Рымскім і каралём было ўмовай заключэння уніі. Яны вызначалі дагматычныя абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыдычныя асновы і статус уніяцкай царквы, яе ўзаемаадносіны з дзяржавай, касцёлам. Артыкулы-ўмовы былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю праваслаўнай царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцця і мелі выразную этнаахоўную скіраванасць. Яны прадугледжвалі дзяржаўныя гарантыі уніяцкай царкве, нейтралізоўвалі небяспеку лацінізацыі і паланізацыі, прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага касцёла, павышэнне сацыяльнага статусу епіскапата, захаванне усходняй (візантыйскай) традыцыі. Форма і змест артыкулаў-умоў Берасцейскай уніі абвяргаюць стэрэатыпы аб поўным падпарадкаванні беларуска-ўкраінскай праваслаўнай царквы рымскай і расчыстцы шляху для польска-каталіцкай, культурна-рэлігійнай экспансіі. Гэта была спроба ўзгадаваць новую форму хрысціянскай рэлігіі на візантыйска-ўсходнеславянскай аснове з выкарыстаннем заходніх традыцый.

На саборы праваслаўных епіскапаў у Берасці вясной 1595 г. была абвешчана дэкларацыя аб рашэнні заключыць саюз з каталіцкай царквой. Яе падпісалі кіеўскі мітрапаліт Рагоза і ўсе епіскапы Вялікага княства Літоўскага, акрамя львоўскага і перамышльскага. Сабор упаўнаважыў I. Пацея і К. Тарлецкага на далейшыя перамовы з каралём і Папам Рымскім, і пры дасягненні згоды – на правядзенне акта уніі.

Той самай восенню Жыгімонт III звярнуўся да падданых сваёй дзяржавы з універсалам, у якім абвясціў рашэнне вышэйшага праваслаўнага духавенства аб уніі, што патрэбна Рэчы Паспалітай для ўзмацнення яе цэласнасці, і заклікаў у "добрай волі і любві" прыняць унію. Тады ж Пацей з Тарлецкім паехалі ў Рым, дзе 23 снежня на пасяджэнні калегіі кардыналаў з удзелам папы Клімента VIII была ўрачыста абвешчана унія.

Царкоўны сабор 6-9 кастрычніка 1596 г. у Берасці санкцыянаваў гэты акт. Праціўнікі уніі правялі тады ў Берасці альтэрнатыўны сабор. Ён аб'явіў імпічмент уніяцкім уладыкам, адлучыў іх ад царквы і выракся царкоўнай еднасці. Ідэолагі кожнага з гэтых лагераў былі ўпэўнены, што менавіта яны адстойваюць праўду, выказваюць інтарэсы ўсяго этнасу. Каралеўскі ўніверсал 15 снежня 1596 г. зацвердзіў унію. Урады Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, папства пачалі афіцыйна лічыць яе здзейсненым фактам.

Уніяцкая альбо грэка-каталіцкая царква ўзначальвалася кіеўскім мітрапалітам, які вызнаваў вяршэнства Папы Рымскага і ім прызначаўся. Рэзідэнцыя мітрапаліта знаходзілася ў Вільні, Наваградку, Мінску. Духавенства абіралася выключна з ураджэнцаў Беларусі і Украіны. Царква карысталася богаслужэбнай царкоўнаславянскай мовай (літургічнай), якая у XVII – XVIII стст. падверглася моцнай беларусізацыі, і беларускай ("рускай", паводле тагачасных крыніц), замацаванай рашэннем базыльянскай кангрэгацыі 1636 г. у якасці мовы казанняў. Грэка-католікі прызналі каталіцкую дагматыку, але захавалі праваслаўную абраднасць і юліянскі каляндар.

У 30 – 40-я гг. XVII ст. адбываецца стабілізацыя уніяцкай царквы. У 1647 г. на тэрыторыі Рэчы Паспалітай было каля 4 тысяч уніяцкіх прыходаў і 13,5 тысяч праваслаўных. Поспехі новага веравызнання ў значнай меры былі забяспечаны мірнымі, негвалтоўнымі метадамі, адносна сумленным спаборніцтвам з праваслаўем, тым больш, што ва ўмовах вядомай талерантнасці, гарантаванай соймам, спадзявацца толькі на прымусовыя метады распаўсюджвання не прыходзілася. Уніяцтва стала верай, галоўным чынам, сельскага насельніцтва, гарадскіх нізоў, часткі дробнай і сярэдняй шляхты. Магнаты і ў большасці сваёй шляхта пасля падаўлення Рэфармацыі аддавалі перавагу каталіцтву У апошняй трэці XVII ст. вера істотна пашырае свае пазіцыі, на мяжы XVII – XVIII стст. становіцца самай масавай і пачынае адыгрываць ролю традыцыйнага царкоўнага інстытута. Буйнейшымі цэнтрамі ўніяцтва на Беларусі былі Вільня, Брэст, Жыровіцы, Полацк, Віцебск, Быцень, Беразвечча, Супрасль, Таракань і інш.