- •Уводзіны
- •Выкарыстанне гісторыі і культурна-этнаграфічнай спадчыны ў працы з дашкольнікамі
- •Планаванне і змест работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі
- •Дашкольная ўстанова – сям’я ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гісторыка – этнаграфічнай спадчыны Беларусі
- •Заключэнне
- •Літаратура.
- •Прыкладнае планаванне работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнагарафічнай спадчынай Беларусі
- •Тэматыка заняткаў
- •План работы дашкольнай установы і пачатковай школы па знаёмству з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі
- •План работы клуба для бацькоў
- •Выніковы занятак па раздзелу “Чалавек і грамадства”
- •Урывак з навагодняга ранішніка
- •Калядоўшчыкі: Павесялілі ўсіх, але пара ўжо далей ісці. Бывайце здаровы , жывіце багата. Канспект занятку
- •Ход занятка
- •Комплексны занятак
- •Ход занятку
- •Канспект занятку
- •Канспект занятку "Рэкі і азёры"
- •Свята"Беларусь мая, родны край”
- •Калектыўная творчая справа
- •Занятак-падарожжа ў сялянскую хату "Да бабы Васіліны мы прыедзем у госці"
- •Канспект занятку "Знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам"
- •Літаратурная вечарына "Творчасць м.Багдановіча"
- •Ход вечарыны.
- •Свята "я добрую кнігу, як цуд, люблю!"
- •Ход свята.
- •Развіваючыя гульні
- •Творчыя заданні
- •Прымаўкі і прыказкі аб стравах
- •Кансультацыя для педагогаў
- •Консультация для педагогов «Белорусские народные игрушки»
- •План правядзення праблемнай групы па пытаннях рэалізацыі паглыбленага накірунку па тэме: “Выкарыстанне этнаграфічнай культуры беларусаў у рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту”
- •Музейны куток «Беларуская хатка»
- •Афармленне інтэр’ера памяшканняў у нацыянальным стылі
- •Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны беларусі
Свята"Беларусь мая, родны край”
Распрацавала:
выхавальнік
першай катэгорыі
Л.І.Гулевіч
Мэта: выхоўваць павагу да сімволікі краіны, знаёміць і асноўнымі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі (сцяг, герб, гімн); пашыраць веды дзяцей аб народных промыслах, вырабах беларускіх майстроў.
Абсталяванне: карта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны сцяг, дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, стэнды з выявай прыроды Беларусі, паштоўкамі аб Мінску.
Папярэдняя работа: знаёмства дзяцей з глобусам, картай Рэспублікі Беларусь, развучванне вершаў, разглядванне ілюстрацый аб Беларусі, аб Мінску, экскурсіі па гораду, знаёмства з памятнымі мясцінамі.
Ход свята.
Гучыць песня "Журавлы на Полесье летят"(муз. I. Лучанка).
Педагог задае пытанні:
Дзеці, вам знаёма гэта мелодыя?
Аб чым гэта песня?
Сёння мы паразмаўляем аб нашай рэспубліцы, краіне, у якой мы жывём.
Якую назву мае наша рэспубліка?
Дзеці, паглядзіце, што ў мяне ў руках. Глобус - гэта мадэль нашай зямлі. На ім вельмі многа розных дзяржаў, вялікіх і малых, кожная з якіх мае свой колер. Тут ёсць і паша рэспубліка. А вось перад намі карта Беларусі.
Дзеці, як вы думаеце, чаму нашу рэспубліку называюць сінявокай?
- Паглядзіце
на тонкія сінія лініі і блакітныя
плямы.
Што яны азначаюць? (Гэта
абазначэнне рэк і азёр.)
Якія
рэкі і азёры Беларусі вы ведаеце? (Днепр,
Прыпяць, Нетан, Дзвіна, возера Нарач).
Давайце
яшчэ раз паглядзім на карту. Які колер
пераважае на карце нашай рэспублікі?
Як вы думаеце, чаму пераважае зялёны колер, што гэта азначае? (Лясы.)
Наша рэспубліка багата лясамі. Лес называюць нашым багаццем.
Растлумачце, чаму (разглядванне карцін).
А зараз мы з вамі пагуляем. Я буду блытаць назвы, а вы павінны адказаць правільна.
Мы жывём у Расіі.
Усе беларусы размаўляюць на кітайскай мове.
У нашай краіне растуць бананы і апельсіны.
У лясах Беларусі жывуць тыгры, львы, кенгуру, малпы.
Сталіца Беларусі - горад Брэст.
П е д а г о г. Хто з вас ведае вершы пра нашу рэспубліку? (Дзеці чытаюць вершы.)
Шмат добрай музыкі ёсць на Беларусі. Давайце ўсе разам патанцуем, адпачнём! (Выконваецца танец "Лявоніха".)
На нашай планеце вельмі шмат розных дзяржаў. Людзі прыдумвалі сімвалы, якія абазначаюць прыналежнасць чалавека да пэўнай дзяржавы. У кожнай дзяржавы ёсць свае сімвалы: сцяг і герб.
Герб многа цікавага раскажа аб сваім народзе. Усё, што выяўлена на гербе, мае свае значэнне, якое зразумела людзям з розных краін, нават калі яны не ведаюць нашай мовы.
Як вы думаеце, што азначае зялёны контур у праменях сонца, якое ўсходзіць? Паглядзіце на карту нашай краіны. Параўнайце лінію контура на гербе і лінію контура на карце. Так, на гербе выяўлены межы нашай дзяржавы.
Промні ўзыходзячага сонца сімвалізуюць жыццё і кажуць аб тым, што беларусы адносяцца да этнічнай групы славян. Чаму? Таму, што славяне здаўна пакланяліся сонцу. Зямны шар на гербе гаворыць аб тым, што наш народ цэніць роўнасць усіх народаў на Зямлі. Герб з двух бакоў аплятаюць снапы каласоў, у якія ўплецены блакітныя вяночкі ільна і ружовай канюшыны. Гэта галоўныя прыродныя багаццці нашай краіны. Лён - гэта расліна, з якой людзі здаўна робяць адзенне, рушнікі, сурвэткі, посцілкі, накрыўкі. Знайдзіце, калі паска, ільняныя рэчы з "бабулінага куфэрка"!
Канюшына - лепшая прысмака для жывёл, якіх беларусы здаўна прыручылі і гадуюць. Нашу краіну можна назваць сельскагаспадарчай, таму што вялікае месца ў эканоміцы краіны займаюць земляробства і жывёлагадоўля. Якую жывёлу вырошчваюць і разводзяць у нашай краіне?
Вянок з каласоў - сімвал галоўнага багацця - хлеба. Акрамя таго, гэта спосаб звяртання нашых продкаў да божых сіл з просьбай аб ураджаі. Беларусы кожную восень адзначаюць свята "Дажынкі", на якім узнагароджваюць лепшых хлебаробаў і плятуць вянкі з апошніх каласоў. Такія вянкі пакідаюць у хаце да наступнай восені як сімвал багацця.
Паглядзіце ўважліва: чым абвіты каласы на гербе Беларусі? Гэта чырвона-зялёная стужка з надпісам "Беларусь". Але нават калі вы не ўмееце чытаць, то пазнаеце наш герб сярод іншых!
У верхняй частцы герба ззяе чырвоная зорка. Аб чым яна сведчыць? Зорка - гэта мужнасць нашага народа. Беларусы праявілі гераізм у шматлікіх войнах з рознымі захопнікамі.
Узгадайце і раскажыце, дзе вам прыходзілася сустракаць герб? (Адказы дзяцей.)
Перад вамі сцяг Рэспублікі Беларусь.
У вялікія святы вуліцы горада ўпрыгожваюцца сцягамі.
-Паглядзіце і скажыце, колькі колераў мае беларускі сцяг. Кожны колер мае свой сэнс. Пры стварэннні дзяржавы людзі прыдумваюць для сваёй краіны сімвалы з улікам сцягоў іншых краін і выбіраюць колеры, які характарызуюць краіну, яе славутасць.
Чырвоны колер - знак адвагі, колер крыві, якая была праліта ў барацьбе за шчаслівае жыццё. Разам з тым гэта колер радасці. Што сімвалізуе зялёны колер? (Багацце прыроды.)
Белы колер - сімвал свабоды, павагі да сваёй Айчыны, сімвал маральнай чысціні, якую цэняць нашы людзі. Яны імкнуцца выхаваць яе і ў сваіх дзяцей.
На сцягу ёсць незвычайны малюнак. Гэта фрагмент найбольш тыпічнага старажытнага арнаменту, распаўсюджанага ў народнай творчасці на тэрыторыі нашай краіны.
Арнамент выкананы з камбінацыі геаметрычных фігур. Якія геаметрычныя фігуры вы бачылі на нашым арнаменце? (Вялікія і малыя ромбы.) Ромб - сімвал зярнятка, плоднасці. Гэта азначае, што наша краіна сельскагаспадарчая. Наш народ працавіты, апрацоўвае зямлю, вырошчвае шмат культурных раслін. Дзе ячшэ вы бачылі такі арнамент? {На адзенні.)
- Вось бачыце, якую цікавую гісторыю аб жыцці беларускага народа можа расказаць наш сцяг.
Ёсць яшчэ адзін важны сімвал любой краіны - гэта гімн. Гімн - галоўная мелодыя, якую іграюць на важных дзяржаўных сустрэчах і ў іншых урачыстых выпадках. Кожны народ паважае сімвалы сваёй краіны.
Дзе вы чуеце гімн?
-Як слухаюць гімн? (Стоячы.) Усе людзі праяўляюць павагу да гэтага сімвала. Давайце і мы ўважліва паслухаем Гімн Рэспублікі Беларусь. (Гучыць Гімн Рэспублікі Беларусь.) Шануйце і паважайце нашу краіну Рэспубліку Беларусь.
Дадатак 12
