- •Уводзіны
- •Выкарыстанне гісторыі і культурна-этнаграфічнай спадчыны ў працы з дашкольнікамі
- •Планаванне і змест работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі
- •Дашкольная ўстанова – сям’я ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гісторыка – этнаграфічнай спадчыны Беларусі
- •Заключэнне
- •Літаратура.
- •Прыкладнае планаванне работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнагарафічнай спадчынай Беларусі
- •Тэматыка заняткаў
- •План работы дашкольнай установы і пачатковай школы па знаёмству з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі
- •План работы клуба для бацькоў
- •Выніковы занятак па раздзелу “Чалавек і грамадства”
- •Урывак з навагодняга ранішніка
- •Калядоўшчыкі: Павесялілі ўсіх, але пара ўжо далей ісці. Бывайце здаровы , жывіце багата. Канспект занятку
- •Ход занятка
- •Комплексны занятак
- •Ход занятку
- •Канспект занятку
- •Канспект занятку "Рэкі і азёры"
- •Свята"Беларусь мая, родны край”
- •Калектыўная творчая справа
- •Занятак-падарожжа ў сялянскую хату "Да бабы Васіліны мы прыедзем у госці"
- •Канспект занятку "Знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам"
- •Літаратурная вечарына "Творчасць м.Багдановіча"
- •Ход вечарыны.
- •Свята "я добрую кнігу, як цуд, люблю!"
- •Ход свята.
- •Развіваючыя гульні
- •Творчыя заданні
- •Прымаўкі і прыказкі аб стравах
- •Кансультацыя для педагогаў
- •Консультация для педагогов «Белорусские народные игрушки»
- •План правядзення праблемнай групы па пытаннях рэалізацыі паглыбленага накірунку па тэме: “Выкарыстанне этнаграфічнай культуры беларусаў у рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту”
- •Музейны куток «Беларуская хатка»
- •Афармленне інтэр’ера памяшканняў у нацыянальным стылі
- •Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны беларусі
Занятак-падарожжа ў сялянскую хату "Да бабы Васіліны мы прыедзем у госці"
Распрацавала:
выхавальнік
першай катэгорыі
Т.І.Люльковіч
Мэта: пазнаёміць дзяцей з сялянскім бытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце; выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Беларусі.
Ход занятку.
Педагог. Дзеці, сёння нас запрашае да сабе ў госці бабуля Васіліна. Давайце хутчэй збірацца. (Гучыць беларуская музыка.)
Прыветна вокны пазіраюць, нібыта ў госці запрашаюць. Ну, добры выгляд хата мае. Цікава... Хто ж нас чакае? (Стук у дзверы.)
Васіліна. Міласці просім кожнага ў нашай хаце госцем быць.
Тут павячэраць, адпачыць вам давядзецца сёння. Цікавыя рэчы пазнаць, гульні і песні спяваць.
- Бачыце, як у мяне прыгожа! Тут шмат чаго цікавага. А хочаце даведацца, што ў мяне ёсць? Ну дык, падыходзьце да стала.
П е д а г о г. Дзеці, паглядзіце, які прыгожы абрус у бабулі Васіліны. Адкуль ён у цябе?
Васіліна. Гэты абрус захаваўся ад маёй маці. Яго яна ткала сама. Матуля засцілала ім стол, калі чакала гасцей, і ў хаце адразу станавілася святло і ўтульна. Абрус складаецца з двух полак - кавалкаў льнянога палатна, злу-чаных пасярэдзіне прошваю. Прошва - гэта скразны ажурны шоў. Сам абрус упрыгожваецца раслінным арнаментам, крыжыкамі, клетачкамі, палоскамі, шырокімі або вузкімі. Краі абруса ўпрыгожвае махра - распушчаныя ніткі. Ра-ней дзяўчаткі забаўляліся, заплятаўшы махру ў тугія коскі. А са мной разам жыве ў хаце сябар. Здагадайцеся, хто гэта. Хто з зялёнымі вачамі грозна бліскае начамі? Мае пухленькія лапкі, мае кіпцікі-царапкі? Спінку пругка выгінае, страх на мышак наганяе? (Кот.) - Дзеці, вы не бачылі майго ката Васіля? Ён такі свавольнік, любіць хавацца. Давайце яго пашукаем. (Дзеці шукаюць ката і знаходзяць яго на печы.)
П е д а г о г. Печка цяпло захоўвае, вось кот там і спіць.
Васіліна. Ой, ой, дзеці, загулялася я з вамі і зараз нічога не паспею. Сёння я хацела вас пачаставаць смачнай кашай. Ай, вай-вай. Што ж мне рабіць?.. Дзе мой чыгунок?.. А, знайшла. Мой чыгунок моцны, агня не баіцца, таму што кавалі ў кузні адлілі яго з чугуна. - Дзеці, ці ведаеце вы, як варыць кашу? Што для гэ-тага патрэбна? (Адказы дзяцей.) Добра, дапамаглі вы мне. А каб рукі не апячы, я вазьму вілкі. (Паказывае вілкі, ставіць чыгунок у печ.) Педагог. Як цёпла і ўтульна ў хаце бабы Васіліны, гут можна паляжаць і пагрэцца. Васіліна. Печ у сялянскай хаце займае пачэснае месца. У ёй не толькі вараць, жараць, але яна і лечыць, аберагае людзей ад хвароб. Хворае дзіця заўсёды клалі на печ, бо печ сімвалізуе здароўе. Здаўна вядома, што калі чала-век уваходзіў у хату, дзе знаходзіўся хворы, то госць павінен перш за ўсё зірнуць на печ, і хвароба ў такім выпадку да яго не прыстане.
П е д а г о г. Васіліна, нешта цёмна ў хаце стала, запалі свет. (Васіліна бярэ газавую лямпу.) Што гэта за рэч?
Васіліна. Гэта газавая лямпа. Зараз я запалю яе (запальвае лямпу) і вы ўбачыце, як яна свеціць. У ёй свеціцца агеньчык.
П едагог. Сапраўды, агонь жыве ў газавай лямпе. А дзе ён яшчэ можа жыць? (Адказы дзяцей.)
Васіліна. Нешта вы, дзеці, засядзеліся. А танцаваць вы любіце?
Дзяўчынка. Любім пець мы, жартаваць, У гульні розныя гуляць.
X л о п ч ы к. Як пастаўлю рукі ў бокі, Самі ногі ідуць у скокі. Паглядзіце на мяне які я высокі.
Васіліна. Во тож дзеці цяпер пайшлі. I вясёлыя, і спевакі добрыя, і танцоры. I, вядома ж, разумныя? Загадаю я вам зараз загадкі, а адгадкі знаходзяцца ў маім куфэрку. (Адгадку дастае з куфэрка.)
На дварэ стаіць зіма. Гурбы - як ахапкі. Мёрзнуць вушы, мёрзне лоб, Як ідзеш без ... (шапкі).
Бягуць - скрыпяць, стануць - маўчаць. (Боты.)
Чатыры вушкі і два брушкі. (Падушка.)
Раніцу кожную лашчыць, сушыць шыю, рукі, твар і вушы. (Ручнік.)
Васіліна (паказывае ручнік). Што гэта? Правільна, па-руску "полотенце". А па-беларуску - ручнік. Ён патрэбны для таго, каб выціраць рукі. Хутчэй мыйце рукі і сядайце за стол! Пара кашу даставаць, а то баюся, каб не прыгарэ-ла... Частуйцеся, калі ласка
Дадатак 14
